Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел яз 3 вариант.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
71.17 Кб
Скачать

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Навуковы стыль

  1. Мовы праграмавання – навуковы стыль.

Мовы праграмавання, сродкі дакладнага апісання алгарытмічгых працэсаў (і аб’ектаў, што удзельнічаюць у іх) для наступнай рэалізацыі іх на электронна-вылічальных машынах.

  1. Літалогія – навуковы стыль.

Вялікае значэнне для пошукаў усіх радовішчаў карысных выкапняў мае літалогія, якая вывучае рэчавы склад парод, умовы іх утварэння.

  1. Службовыя словы – навуковы стыль.

Службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) – у традыцыйнай граматыцы непаўназначныя словы, якія не маюць яскрава выражанага лексічнага значэння і ўжываюцца толькі пры паўназначных словах, спалучэннях.

Публітыстычны стыль

  1. Старажытная беларуская зямля – публітыстычны стыль.

Старажытная беларуская зямля ў чарговы час сустракае Свята славянскага пісьменства і культуры.

  1. Па волі гістарычнага лёсу – публітыстычны стыль

Па волі гістарычнага лёсу беларусы амаль заўсёды мелі патрэбу ў абароне сваёй старажытнай мовы і культуры.

  1. Прынцыпы гуманізму – публітыстычны стыль.

У трывожны і жорсткі час нашы продкі абвясцілі адзін з найвялікшых прынцыпаў сапраўднага гуманізму і аб’явілі зброяй слова.

Афіцыйна-справавы стыль

  1. Усеагульная дэкларацыя – афіцыйна-справавы стыль.

Генеральная Асамблея абвяшчае гэтую Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека ў якасці задачы, да выканання якой павінны імкнуцца ўсе народы і ўсе дзяржавы.

  1. Распараджэнне – афіцыйна-справавы стыль.

Выдадзена распараджэнне зрабіць прышэпкі ад зараджэння клешчавым энцэфалітам усім работнікам брыгады.

  1. Баланс – афіцыйна-справавы стыль.

Баланс складаецца на пэўную дату ў выглядзе табліцы, якая дзеліцца на дзве часткі.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

  1. Адрес данных – адрас даных: адрас поля памяці, у якім размяшчаюцца даныя.

  2. Безопасность – бяспека: абарона даных і праграм ад ненкцыяванага доступу да іх.

  3. Бит – біт: мінімальная адзінка колькасці інфармацыі ў ЭВМ, роўная аднаму двайковаму разраду.

  4. Винчестер – вінчэстэр: пакет цвердых магнітных дыскаў.

  5. Доступ – доступ: працэдура ўстанаўлення сувязі з запамінальнай прыладай і размешчаным на ей файлам для запісу ці чытання даных.

  6. Драйвер – драйвер:

    1. Праграмны або праграмна-апаратны сродак, які абслугоўвае вонкавыя прылады;

    2. Праграма-дыспетчар у сістэмах з раздзяленнем часу, якая вызначае паслядоўнасць выканання задач;

    3. Імітатар тэкстаў для фарміравання ўмоў, пры якіх выконваецца праграма.

  7. Загрузка базы данных – загрузка базы даных: працэс прывядзення зыходных данных да пэўнай структуры захоўвання, які выконваецца сістэмай кіравання базамі данных.

  8. Запуск программы – запуск праграмы: загрузка праграмы ў асноўную памяць.

  9. Интерфейс пользователя – інтэрфэйс карыстальніка: комплекс праграмных сродкаў, якія забяспечваюць узаемадзеянне карыстальніка з сістэмай.

  10. Компьютер – камп'ютэр: прылада або сістэма, здольная выконваць строга вызначальную паслядоўнасць аперацый, якая называецца праграмай.

  11. Константа – канстанта: велічыня, значэнне якой не змяняецца ў ходзе выканання праграмы.

  12. Кэш-память – кэш-памяць: запамінальная прылада, якая выкарыстоўваецца ў якасці буфера працэсарам і аператыўнай памяццю.

  13. Матрица – матрыца: двумерны масіў. Размяшчэнне кожнага элемента ў матрыцы вызначаецца нумарам радка і нумарам слупка.

  14. Микропроцессор – мікрапрацэсар: вялікая інтэгральная схема, якая выконвае функцыі цэнтральнага працэсара.

  15. Модификация – мадыфікацыя:

    1. любыя змяненні, якія не ператвараюць аб’ект у гншы;

    2. выкарыстанне мадэфікатараў.

  16. Мультиплексор – мультыплексар: функцыйная прылада, якая дае магчымасць двум ці болей каналам перадачы даных супольна выкарыстоўваць адзін сродак перадачы даных.

  17. Накопитель – накапляльнік: вонкавая запамінальная прылада.

  18. Носитель информации – носьбіт даных: матэрыяльны аб’ект, прызначаны для захоўвання даных.

  19. Область данных – абсяг даных: абсяг памяці, які вылучаецца для размяшчэння аднаго поля запісу ці канстанты.

  20. Программист – праграміст: асоба, якая займаецца праектаваннем праграм для ЭВМ.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.