Міністэрства адукацыі Рэспублики Беларусь
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт
інфарматыкі і радыёэлектронікі”
Факультэт завочнага навучання
Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА
Кантрольная работа
па беларускай мове і прафесійнай лексіцы
Выканала: Праверыла:
студэнтка ФЗН БДУІР
спецыяльнасці
гр.
Паштовы адрас:
Мінск, 2011
План:
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
-
Паходжанне беларускай мовы.
-
Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
-
Беларуская мова сярод іншых моў свету.
-
Лес беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
-
Беларуская мова ў XX стагоддзі.
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.
Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Заданне №1
Беларуская мова сярод іншых моў свету.
Паводле звестак навукоўцаў, у нашы днi вядома каля пяці тысяч розных (жывых i мёртвых) моў, з якiх на ста васьмі десяці мовах размаўляюць амаль тры з паловай мiльярды жыхароў нашай планеты, а астатнiя мовы абслугоўваюць нязначную частку насельнiцтва, iншы раз мовай карыстаюцца сотнi i нават дзесяткi людзей.
Мова – гэта iстотная адзнака этнiчнага калектыву – народа, нацыi, племенi. У тыповым выпадку мова народа аб’ядноўвае прадстаўнiкоў данага народа i з’яўляецца адметнай адзнакай. Але на практыцы нярэдка адной мовай карыстаюцца прадстаўнiкi некалькiх этнiчных калектываў: нямецкая мова родная для немцаў i аўстрыйцаў, для значнай часткi насельнiцтва Швейцарыi i Люксембурга; англiйская мова родная для англiчан i амерыканцаў, а таксама для насельнiцтва былых калонiй i дамiнiёнаў Вялiкабрытанii; беларуская мова родная не толькi для беларусаў, але i для прадстаўнiкоў iншых народаў, якiя даўно жывуць на Беларусi, напрыклад, беларускiх татараў, яўрэяў. Разам з тым, напрыклад, швейцарцы, якiя карыстаюцца чатырма мовамi (нямецкай, французскай, iтальянскай, рэтараманскай), злiваюцца ў вынiку працяглага сумеснага пражывання ў адзiную нацыю.
У залежнасцi ад паходжання i наяўнасцi цi адсутнасцi агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў вялiкiя групы, або сем’і, моў.
Навука пра мову выдзяляе iндаеўрапейскую, iберыйска- каўказскую, фiна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кiтайска-тыбецкую, дравiдыйскую, семiта-хамiцкую, кайсанскую i iншыя сем’i моў, кожная з якiх складаецца альбо з некалькiх груп (напрыклад, фiна-угорская сям’я падзяляецца на дзве групы – фiнскую i угорскую, якiя ў сваю чаргу складаюцца з некалькiх моў), альбо з некалькiх моў (напрыклад, дравiдыйская сям’я ўключае мовы тэлугу, тамiльскую, малаялам, каннара i iнш., што пашыраны на поўднi Iндыi, часткова на Цэйлоне, у асобных раёнах Пакiстана i Афганiстана).
Некаторыя мовы з’яўляюцца iзаляванымi, яны не ўваходзяць у склад сем’яў або груп, напрыклад, японская мова, карэйская.
Беларуская мова ўваходзiць у адну з самых вялiкiх сем’яў Еўразii –iндаеўрапейскую. Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 16 моўных груп: балтыйская (лiтоўская, латышская (жывыя) i пруская, яцвяжская (мёртвыя)), германская (дацкая, нарвежская, шведская, iсландская, фарэрская, нямецкая, англiйская, галандская (нiдэрландская), фламандская, iдыш (новаяўрэйская), мёртвыя – гоцкая, бургундская, вандальская), iндыйская (хiндустанi, пенджабi, бенгалi, орыя, бiхары, цыганская (жывыя) i ведыйская, санскрыт, пракрыты (мёртвыя)), iранская (персiдская, таджыкская, курдская, тацкая, пушту (афганская), асецiнская (жывыя) i мiдыйская, парфянская, скiфская (мёртвыя)), кельцкая (iрландская, шатландская, брэтонская, уэльская (валiйская), гальская), раманская (iспанская, французская, партугальская, iтальянская, правансальская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская i мёртвая лацiнская), славянская, у якой вылучаюцца тры падгрупы: заходнеславянская (польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая i мёртвая палабская); паўднёваславянская (балгарская, македонская, сербскахарвацкая i мёртвая стараславянская); усходнеславянская (беларуская, украiнская, руская).
-
У нашы днi вядома каля пяці тысяч розных моў.
-
Мова – гэта iстотная адзнака этнiчнага калектыву.
-
Усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя.
-
Беларуская мова ўваходзiць у склад iндаеўрапейскiх моў.
Заданне №2
Документ без подписи – дакумент без подпісу;
Отвар полыни – адвар палыну;
Перепись населения – перапіс насельніцтва;
Нет настроения – няма настрою;
Ходить в шинели – хадзіць у шынялі.
В левой руке - у левай руцэ;
По широкой дороге - па шырокай дарозе;
Мечтать о книге - марыць аб кнізе;
Гулять по берегу – гуляць па беразе;
Сидеть на стогу – сядзець на стозе.
Заведующая канцилярией - загадчыца канцылярыi;
C помощью руководителя - пры дапамозе кіраўніка;
Стремится к повышению - імкнуцца да павышэння;
Выше отца – вышэй за бацьку;
По сравнению с прошлым годом - у параўнанні з мінулым годам.
Заданне №3
-
Фестываль «Басовішча 2011» – пубiцыстычны стыль.
Сёлета на лясной палянцы Барык у мястэчку Гарадок на Беласточчыне прайшоў найбуйнейшы і найстарэйшы фестываль беларускай рок-музыкі.
-
Мінская сесія "Драгон форум" – пубiцыстычны стыль.
Мінская сесія міжнароднай навучальнай праграмы ў галіне стварэння і папулярызацыі дакументальных фільмаў "Драгон форум" пройдзе 8-12 лістапада на XVIII Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад".
-
Попыт на замежную валюту– пубiцыстычны стыль.
Паводле афіцыйных даных Нацыянальнага банка Украіны, перавышэнне ўнутранага попыту на замежную валюту над прапанаваннем назіралася ва Украіне на фоне сезонных фактараў і напружанасці на міжнародных фінансавых рынках.
-
Хімічнае рэчыва – навуковы стыль.
Хімічнае рэчыва можа складацца як з аднаго хімічнага элемента (простае рэчыва), так і з розных (складанае рэчыва або хімічнае злучэнне).
-
Закон Ома – навуковы стыль.
Сіла току ў ланцугу прама прапарцыйная напрузе, і назад прапарцыйная электрычнаму супраціву гэтага ўчастка ланцуга.
-
Клетка – навуковы стыль.
Клетка – элементарная адзінка будовы і жыццядзейнасці ўсіх жывых арганізмаў (акрамя вірусаў, пра якія нярэдка кажуць як пра неклеточныя формы жыцця), якая валодае ўласным абменам рэчываў, здольная да самастойнага існавання і развіцця.
-
Аплата адвакатаў – афiцыйна-справавы стыль:
Расходы па аплаце працы адвакатаў пакрываюцца фінансавымі аддзеламi мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па кожнай крымінальнай справе за кошт сродкаў адпаведнага бюджэту.
-
Рэгістрацыя актаў – афiцыйна-справавы стыль:
Рэгістрацыю нарматыўных прававых актаў у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь і размяшчэнне на Інтэрнэт-партале ў дзень іх паступлення забяспечвае Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
-
Даход насельніцтва – афiцыйна-справавы стыль:
У студзені-ліпені 2011 г. агульны аб'ём грашовых даходаў насельніцтва склаў 79900000000000. рублёў і ў параўнанні з студзенем-ліпенем 2010 г. павялічыўся на 38,8% пры росце спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за гэты перыяд на 25,9%.
Заданне №4
-
Детерминант – дэтэрмінант: любы атрыбут, ад якога функцыянальна залежыць некаторы іншы атрыбут.
2. Целостность базы данных - цэласнасць базы даных: адпаведнасць наяўнай у базе даных інфармацы і яе ўнутранай логіцы, структуры і ўсім відавочна зададзеным правілам.
3. Атрибут – атрыбут: гэта лагічна непадзельны элемент структуры інфармацыі, які характарызуецца мноствам атамарных значэнняў.
4. Реляционная модель данных – рэляцыйная мадэль даных: лагічная мадэль даных, строгая матэматычная тэорыя, якая апісвае структурны аспект, аспект цэласнасці і аспект апрацоўкі дадзеных у рэляцыйных базах даных.
5. Информационная система – інфармацыйная сістэма: сукупнасць тэхнічнага, праграмнага і арганізацыйнага забеспячэння, а таксама персанала, прызначанага для таго, каб своечасова забяспечыць мадэль патрэбнай інфармацыяй.
6. Виртуализация – віртуалізацыя: гэта агульны тэрмін, які ахоплівае абстракцыю рэсурсаў для шматлікіх аспектаў вылічэнняў.
7. Виртуальная машина – віртуальная машына: праграмнае ці апаратнае асяроддзе, якое выконвае некаторы код; гэта асяроддзе, набор рэсурсаў і правіл працы якой фармуюцца ў нейкім іншым вылічальным асяроддзі.
8. Ядро – ядро: цэнтральная частка аперацыйнай сістэмы, якая кіруе выкананнем працэсаў, рэсурсамі вылічальнай сістэмы і што прадстаўляе працэсам каардынаваны доступ да гэтых рэсурсаў.
9. Подпрограмма – падпраграма: гэта спецыяльным чынам аформлены фрагмент праграмы, да якога можна звярнуцца з любога месца ў сярэдзіне праграмы.
10. Сайт – сайт: гэта набор інфармацыйных і праграмных блокаў, арганізаваных і размешчаных у інтэрнэце з загадзя вызначанай мэтай і прызначаных для актыўнага ўспрымання мэтавай аўдыторыяй.
11. Файловая система – файлавая сістэма: сукупнасць службовых структур на носьбіце і сродкаў аперацыйнай сістэмы, якія забяспечваюць маніпуляцыю файламі.
12. Вычислительный эксперимент – вылічальны эксперымент: гэта эксперымент над матэматычнай мадэллю аб'екта на ЭВМ, які складаецца ў тым, што па адных параметрах мадэлі вылічаюцца іншыя яе параметры і на гэтай аснове робяцца высновы пра ўласцівасці з'явы, апісванага матэматычнай мадэллю.
13. Инкапсуляция – інкапсуляцыя: гэта абмежаванне доступу да даных і іх аб'яднанне з метадамі, якія апрацоўваюць гэтыя даных.
14. Класс – клас: гэта тып, вызначаны праграмістам, у якім аб'ядноўваюцца структуры даных і функцыі іх апрацоўкі.
15. Структурное программирование – структурнае праграмаванне: гэта тэхналогія стварэння праграм, якая дазваляе шляхам выканання вызначаных правіл паменшыць час распрацоўкі і колькасць памылак, а таксама палегчыць магчымасць мадыфікацыі праграмы.
16. Переменная – зменная: гэта найменная вобласць памяці, у якой захоўваюцца даныя вызначанага тыпу.
17. Функция – функцыя: гэта скончаны, самадастатковы і найменны ўчастак кода, прызначаны да выкліку са сцэнарыя ці іншых функцый.
18. Рекурсивная функция – рэкурсіўная функцыя: функцыя, якая выклікае саму сябе.
19. Перегрузка функций – перагрузка функцый: выкарыстанне некалькіх функцый з адным і тымжа імем, але з рознымі тыпамі параметраў.
20. Стек – стэк: гэта прыватны выпадак аднанакіраванага спісу, даданне элементаў у які і выбарка з якога выконваюцца з аднаго канца, званага вяршыняй стэка.