Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа (1 курс 1 семестр) 20 вариант.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
79.36 Кб
Скачать

Заданне 10

Карыстаючыся тлумачальнымі даведнікамі, дайце азначэнні наступным тэрмінам:

Этнас – сукупнасьць людзей, якая сфармавалася на пэўнай тэрыторыі, мае асаблівасьці біялягічнага (зьнешні выгляд), сацыяльнага (сямейна-побытавыя, грамадавыя і іншыя дачыненьні паміж людзьмі), культурнага (мова, духоўная і матэрыяльная культура), псыхалягічнага (псыхічны склад, сьвядомасьць) характару пры наяўнасьці ў яе чальцоў групавой самасьвядомасьці (этнічная самасьвядомасьць), якая адлюстроўвае ўвесь комплекс пералічаных асаблівасьцяў і параўноўвае сваю супольнасьць зь іншымі па дадзеных прыкметах.

Мовазнаўства – навука аб натуральнай чалавецкай мове наогул ды аб ўсіх мовах свету як аб яе прыватных прадстаўніках. Ці навука аб мове.

Аналіз – 1) даследаванне, вывучэнне чаго-небудзь шляхам раскладання на састаўныя часткі; 2) вызначэнне саставу і ўласцівасцей якога-небудзь рэчыва.

Праблема – сладанае пытанне, якое патрабуе вырашэння, даследавання.

Апрацоўка – 1) падвярженне вырабу, аздабленню, зменам, аналізу; 2) Уздзеянне на каго-небудзь, схиленне да чаго-небудзь.

Перыяд – 1) адрэзак часу, у які што-небудзь адбываецца, які чым-небудзь абмежаваны; 2) складаны сказ з падрабязным развіццем думкі і дзвюма інтанацыйна процілеглымі часткамі.

Фразеалогія – 1)раздзел мовазнаўства, якi вывучае ўстойлівыя моўныя звароты; 2) запас устойлівых зваротаў у мове наогул ці ў мове асобнага пісьменніка, асобнага твора.

Ампер – адзінка сілы электрычнага току.

Множнік – Адзін з сумножнікаў.

Дыета - адмыслова ўсталяваны рэжам сілкавання.

Біясфера - сфера жыцця, жывая абалонка Зямлі, уласцівасці і працэсы ў якой абумоўлены дзейнасцю жывых арганізмаў.

Заданне 11

Растаўце знакі прыпынку ў наступных сказах (звяртайце ўвагу на правільнае ўжыванне у і ў):

  1. Сняжынкі садзіліся на рукі, на твар, прыемна казыталі цёплым халадком. (І. Шамякін)

  2. Толькі дзесьці ў арэшніку жалобна цвіркала нейкая маленькая адзінокая птушка. (І. Шамякін)

  3. Са мною гаворыць, як быццам жывая, сагрэтая сонцам вясна маладая. (П. Глебка)

  4. На маю думку, вучыцца ніколі не позна. (І. Шамякін)

  5. Лабановіч адчуў вялікае маральнае задавальненне: вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя поспехі. (Я. Колас)

  6. Клікнуць хацелася - голас замёр. (П. Броўка)

  7. Мімаволі слухаючы гэты шэпт бяроз, Васіль раптам адчуў, што напамінак пра тых, хто загінуў у блакадзе, мае блізкую сувязь з яго лёсам. (І. Мележ)

  8. Як толькі разыдзецца тут вецер, насупіцца і загамоніць лес, трывожна зашэпчуцца прыбярэжныя лазнякі, а разгневаная Прыпяць высока ўздымае свае празрыстыя хвалі, кідаючы іх адну за адной на нізкія берагі. (І.Навуменка)

  9. Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючыся прыступіў да збору. Ён прысядаў каля кожнага грыба, падразаў ножычкам карэньчык, саскрабаў пясок і рознае смецце, прыліпшае да кораня. Грыбы ж былі маладыя, крэпкія, важкія, шапкі зверху чорныя, а з-пад нізу белыя бы кужаль. Ну, як не цешыцца з іх? Паднятыя і ачышчаныя баравікі шчаслівы грыбнік клаў на частае месца ў кучку. Іх набралася каля сонті. Каша настаўнік не меў. Ен выразаў некалькі бярозавых пруткоў, звязаў іх тонкімі канцамі і нанізаў цэлыя тры маністы грыбоў. (Я. Колас)

  10. Мноства, якое зададзена з дапамогай адметнай уласцівасці яго элементаў, запісваецца так: у фігурных дужках спачатку пішуць абазначэнне элемента, затым вертыкальную рыску, пасля якой агульную ўласцівасць элементаў гэтага мноства і колькі іх. (І.Р. Кожух)

  11. Даўжыня адрэзкаў, велічыні вуглоў, плошчы - усе гэтыя паняцці змяняюцца пры бесперапынных пераўтварэннях і пра іх не трэба забывацца. (Геаметрыя, падручнік для 7-11 кл.)

  12. Калі куб, аб якім ідзе гаворка, у азначэнні мае кант 1 см, то аб’ём будзе ў кубічных сантыметрах, калі кант куба роўны 1 м, то аб’ём будзе ў кубічных метрах, калі кант куба роўны 1 км, то аб’ём будзе ў кубічных кіламетрах і г.д. (Геаметрыя, падручнік для 7-11 кл.)

  13. Індыйцы ў старажытнасці запісвалі дробы так, як і ў цяперашні час: лічэбнік над назоўнікам, толькі без дробнай рыскі. (А.А. Гусак, Гісторыя матэматыкі)