Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

№ XXIII. БЕЛАРУСКАЯ НАСТУПАЛЬНАЯ АПЕРАЦЫЯ “БАГРАЦІЁН”

..doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
86.02 Кб
Скачать

XXIII. БЕЛАРУСКАЯ НАСТУПАЛЬНАЯ АПЕРАЦЫЯ “БАГРАЦІЁН”.

  1. Падрыхтоўка аперацыі “Баграціён”.

  2. Этапы аперацыі “Баграціён”. Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  1. Падрыхтоўка аперацыі “Баграціён”.

«Баграціён» — кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі (23 чэрвеня — 29 жніўня 1944) — наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца Айчыннай вайны (1812) Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызваленая з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з буйнейшых аперацый у сусветнай гісторыі.

60 гадоў назад, летам 1944 года, разгарнулася Беларуская стратэгiчная наступальная аперацыя «Баграцiён». У ходзе яе за параўнальна кароткi тэрмiн была разбiта група армiй «Цэнтр» i вызвалена ўся тэрыторыя Беларусi. Гiстарычны вопыт паказвае, што ў мiнулым фармiруюцца рысы цяперашняга, закладваюцца перадумовы паступальнага руху наперад. Менавiта гэтым прадыктавана надзённая патрэба глыбокага вывучэння i беражлiвых адносiнаў да ваеннай гiсторыi сваёй краiны. Нядаўна Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь правяло навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 60-годдзю вызвалення Беларусi ад фашысцкiх захопнiкаў, у ходзе якой, у прыватнасцi, разглядалася i значэнне аперацыi «Баграцiён». У ёй удзельнiчалi ваенныя гiсторыкi Беларусi i Расii. Аб перавазе савецкай ваеннай стратэгii ў аперацыi па вызваленню Беларусi гаварыў мiнiстр абароны Рэспублiкi Беларусь генерал-палкоўнiк Леанiд Мальцаў. З дапамогай удзельнiкаў канферэнцыi «Саюзнае веча» вяртае сваiх чытачоў у тыя гады, каб яшчэ раз паказаць гераiзм i мужнасць воiнаў, партызанаў i мiрнага насельнiцтва, праяўленыя пры вызваленнi Беларусi, а таксама пераканацца ў высокiм ваенным майстэрстве армейцаў.

У канцы мая 1944 года лiнiя фронту ў Беларусi праходзiла па рубяжу возера Няшчэрда на ўсход ад Вiцебска, Оршы, Магiлёва i Жлобiна, далей па рацэ Прыпяць на ўсход ад Ковеля, утвараючы вялiзны выступ, звернуты на ўсход. Савецкiм войскам тут процiстаялi правафланговыя злучэннi 16-й армii групы армiй «Поўнач», група армiй «Цэнтр» (3-я танкавая, 4-я, 9-я i 2-я палявыя армii) i левафланговыя злучэннi 4-й танкавай армii групы армiй «Паўночная Украiна». Гэтая групоўка мела 63 дывiзii i 3 брыгады, у якiх налiчвалася 1,2 млн. чалавек, больш як 9500 гармат i мiнамётаў, 900 танкаў i штурмавых гармат, падтрымлiваемых з паветра групоўкай авiяцыi 6-га i часткова 1-га i 4-га паветраных флатоў з 1350 самалётаў.

Нямецка-фашысцкае камандаванне мела намер любой цаной утрымаць стратэгiчна выгадны для яго так званы «беларускi балкон». Яно неабгрунтавана меркавала, что Чырвоная Армiя можа нанесцi на цэнтральным напрамку толькi другарадны ўдар, выключала верагоднасць выкарыстання тут значнай колькасцi танкаў. I разам з тым яно разлiчвала, што лясiста-балоцiстая i азёрная мясцовасць скуе манеўр савецкiх войскаў, якiя будуць вымушаны наступаць уздоўж дарог, а гэта палегчыць нямецкiм войскам вядзенне ўпартых абаронных дзеянняў.

Падрыхтоўка Беларускай стратэгiчнай наступальнай аперацыi, вядомай пад кодавай назвай «Баграцiён», ажыццяўлялася ў красавiку-маi 1944 года. Для яе правядзення была створана магутная групоўка ў складзе 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га i 1-га Беларускага франтоў, меўшых увогуле 20 агульнавайсковых, 2 танкавыя i 5 паветраных армiй (166 стралковых дывiзiй, 12 танкавых i механiзаваных карпусоў, 7 умацаваных раёнаў, 21 брыгаду i iншыя злучэннi i часцi). У iх налiчвалася 2,4 млн. чалавек, больш як 36 тыс. гармат i мiнамётаў, 5200 танкаў i САУ, 5300 баявых самалётаў.

Задума савецкага Вярхоўнага Галоўнакамандавання была ў тым, каб глыбокiмi ўдарамi чатырох франтоў разбiць асноўныя сiлы групы армiй «Цэнтр», вызвалiць Савецкую Беларусь i стварыць перадумовы для наступнага наступлення Чырвонай Армii ў заходнiх абласцях Украiны, Прыбалтыцы, Усходняй Прусii i Польшчы. Пры гэтым прадугледжвалася прарваць варожую абарону адначасова на шасцi ўчастках, акружыць i знiшчыць яго флангавыя групоўкi пад Вiцебскам i Бабруйскам. Потым, развiваючы наступленне па сходных напрамках сiламi трох франтоў на Мiнск, адкiнуць уцалелыя войскi працiўнiка на глыбiню 200—250 км, адрэзаць iм шляхi адыходу, акружыць i знiшчыць.

Вынікі: такім чынам, Беларуская стратэгiчная наступальная аперацыя «Баграцiён» па свайму размаху, прыцягваемых сiлах i сродках, а галоўнае, дасягнутых вынiках з’явiлася адной з буйнейшых аперацый Вялiкай Айчыннай i ў цэлым другой сусветнай вайны. Шмат сіл было патрачана на падрыхтоўку гэтай аперацыі, дзякуючы якім і было дасягнута вызваленне беларускіх зямель.

  1. Этапы аперацыі “Баграціён”. Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Па характару баявых дзеянняў i зместу выконваемых задач Беларуская аперацыя падзяляецца на два этапы.

Ранiцай 22 чэрвеня 1-ы Прыбалтыйскi, 3-i i 2-i Беларускiя франты паспяхова правялi разведку боем. На шэрагу ўчасткаў перадавыя батальёны ўклiнiлiся ў абарону працiўнiка на глыбiню ад 1,5 да 6 км. 23 чэрвеня перайшлi ў наступленне галоўныя сiлы гэтых франтоў, а на наступны дзень — i войскi правага крыла 1-га Беларускага фронту. На працягу 2О—23 чэрвеня на ўсiх участках была прарвана тактычная абарона i ўведзены ў бiтву перасовачныя групы армiй i франтоў. На першым этапе (23 чэрвеня—4 лiпеня) войскi франтоў паспяхова правялi Вiцебска-Аршанскую, Магiлёўскую, Бабруйскую, Полацкую i Мiнскую наступальныя аперацыi. За 12 дзён няспыннага наступлення галоўныя сiлы франтоў акружылi i знiшчылi вiцебскую (5 дывiзiй) i бабруйскую (6 дывiзiй) групоўкi ворага, завяршылi акружэнне 105 тыс. салдатаў i афiцэраў на ўсход ад Мiнска i прасунулiся на захад на 225—280 км.

На другiм этапе (5 лiпеня—29 жнiўня) войскi франтоў завяршылi разгром i поўную лiквiдацыю акружанай варожай групоўкi на ўсход ад Мiнска (5—31 лiпеня) i правялi Шаўляйскую, Вiльнюскую, Каўнаскую, Беластоцкую i Люблiн-Брэсцкую аперацыi. Развiваючы iмклiвае наступленне на захад i паўночны захад, ударныя групоўкi прасунулiся яшчэ на 260—400 км, пашырыўшы фронт наступлення да 1100 км.

У ходзе аперацыi ўвогуле былi цалкам знiшчаны 17 дывiзiй i 3 брыгады працiўнiка, а 50 яго дывiзiй пазбавiлiся больш за палову свайго саставу. Каб стабiлiзаваць фронт, гiтлераўскае камандаванне было вымушана перакiнуць у Беларусь 46 дывiзiй i 4 брыгады. Гэта прывяло да аслаблення сiл вермахта на iншых участках савецка-германскага фронту, пагаршэння становiшча нямецка-фашысцкiх войскаў на заходнiм фронце i ў акупiраваных iмi краiнах.

Савецкiмi войскамi былi вызвалены Беларусь, частка Лiтвы i Латвii, усходнiя раёны Польшчы. Усё гэта стварыла спрыяльныя ўмовы для пераходу ў наступленне Ленiнградскага, 3-га i 2-га Прыбалтыйскiх i 1-га Украiнскага франтоў i нанясення новых магутных удараў па варожых групоўках, якiя дзейнiчалi ў Прыбалтыцы, Усходняй Прусii i Польшчы, для разгортвання наступальных аперацый амерыкана-англiйскiх войскаў у Францыi.

Беларуская стратэгiчная аперацыя ўяўляла сабой сiстэму адначасовых i паслядоўных па фронту i глыбiнi франтавых i армейскiх аперацый, якiя ажыццяўлялiся па адзiнай задуме для дасягнення агульнай стратэгiчнай мэты. Напрыклад, 1-ы Беларускi фронт пасля завяршэння Бабруйскай аперацыi паслядоўна правёў Мiнскую (29 чэрвеня—4 лiпеня) i Люблiн-Брэсцкую (18 лiпеня—2 жнiўня), 3-i Беларускi фронт пасля Вiцебска-Аршанскай аперацыi — Мiнскую (29 чэрвеня—4 лiпеня), Вiльнюскую (5—20 лiпеня) i Каўнаскую (28 лiпеня—28 жнiўня), 1-ы Прыбалтыйскi пасля Вiцебска-Аршанскай — Полацкую (29 чэрвеня—4 лiпеня) i Шаўляйскую (5—31 лiпеня) аперацыi. Пры гэтым штабамi франтоў i армiй быў набыты станоўчы вопыт камандавання па падрыхтоўцы наступных аперацый у ходзе папярэднiх i правядзенню iх без перапынку цi пасля нязначных па часе аператыўных паўз.

Характэрная рыса савецкай ваеннай стратэгii ў Беларускай аперацыi — майстэрскае выкарыстанне савецкiмi войскамi такога рашучага спосабу дзеянняў, як акружэнне. У ходзе наступлення войскi франтоў акружылi i разбiлi буйныя групоўкi працiўнiка ў раёнах Вiцебска, Бабруйска, Мiнска, Вiльнюса i Брэста. Пры гэтым акружэнне мiнскай групоўкi ворага ажыццяўлялася ў працэсе паралельнага i франтальнага праследавання працiўнiка на глыбiнi каля 250 км ад пярэдняга краю абароны. Гэта з’явiлася новым дасягненнем савецкага аператыўнага майстэрства.

У ходзе Мiнскай аперацыi войскi 3-га Беларускага фронту фарсiравалi Бярэзiну, 2 лiпеня занялi населены пункт Вiлейка i перарэзалi чыгунку Мiнск—Вiльнюс. Адначасова на паўднёвы захад ад Мiнска конна-механiзаваная група 1-га Беларускага фронту авалодала горадам Стоўбцы, адрэзаўшы гiтлераўцам шляхi адыходу на Баранавiчы, Брэст. Злучэннi 3-й армii i 1-га гвардзейскага танкавага корпуса iмклiва развiвалi наступленне ў напрамку Мiнска. Ранiцай 3 лiпеня 2-i гвардзейскi танкавы корпус ва ўзаемадзеяннi з войскамi 5-й гвардзейскай танкавай армii i перадавымi атрадамi 11-й гвардзейскай i 31-й армiй на плячах адступаючых калон працiўнiка ўварваўся ў Мiнск. Да канца дня войскi 3-га Беларускага фронту разам з падышоўшымi злучэннямi 1-га гвардзейскага танкавага корпуса i 3-й армii Беларускага фронту вызвалiлi горад ад фашыстаў.

У вырашэннi задач па акружэнню i знiшчэнню працiўнiка выключна вялiкую ролю адыграў манеўр злучэнняў i аб’яднанняў рухомых войскаў. Танкавыя армii i танкавыя карпусы, умела дзейнiчаючы, выходзiлi на шляхi адыходу ворага ў раёнах Бабруйска i на ўсход ад Мiнска, з падыходам агульнавайсковых армiй працягвалi развiваць наступленне ўглыб.

Савецкiя войскi паказалi высокае майстэрства iмклiвага франтальнага i паралельнага праследавання працiўнiка, якое вялося на шырокiм фронце, высокiмi тэмпамi i на вялiкую глыбiню. Камандуючыя франтамi i армiямi шырока выкарысталi рухомыя злучэннi для выхаду на шляхi адыходу варожых войскаў, што пазбаўляла нямецка-фашысцкае камандаванне магчымасцi заўчасна займаць абарону на загадзя падрыхтаваных i выгадных рубяжах у сваёй аператыўнай глыбiнi.

Важную ролю ў iмклiвым праследаваннi працiўнiка выконвалi перадавыя атрады, аснову якiх складалi стралковыя батальёны, пасаджаныя на аўтамашыны i ўзмоцненыя танкамi, САУ, артылерыяй, сапёрамi i разведчыкамi. Кiравалi дзеяннямi перадавых атрадаў часцей за ўсё намеснiкi камандзiраў дывiзiй. Перадавыя атрады, дзейнiчаючы на адлегласцi 20—30 км ад галоўных сiл, смела захоплiвалi вузлы дарог, населеныя пункты, плацдармы на водных перашкодах, разбiвалi абозы, атакавалi адступаючыя калоны ворага, вымушаючы яго разгортваць галоўныя сiлы i прымаць бой у нявыгадных умовах. У паласе, напрыклад, 31-й армii пры падыходзе да Бярэзiны перадавыя атрады ў ноч на 1 лiпеня выйшлi да ракi, з ходу фарсiравалi яе, не даўшы працiўнiку арганiзаваць абарону на яе заходнiм беразе. Выкарыстоўваючы поспех перадавых атрадаў, галоўныя сiлы армii ў кароткiя тэрмiны пераадолелi раку i працягвалi наступленне.

Авангарды стралковых дывiзiй (ад узмоцненага стралковага батальёна да стралковага палка) звычайна дзейнiчалi на адлегласцi 4—6 км наперадзе галоўных сiл. Гэта дазваляла галоўным сiлам дывiзiй весцi праследаванне ў колонах i разгортвацца толькi пры ўпартым супрацiўленнi ворага.

Адным са складовых поспеху аперацыi з’яўлялася добра арганiзаванае ўзаемадзеянне. Стаўкай ВГК паспяхова вырашалася праблема стратэгiчнага ўзаемадзеяння памiж франтамi, авiяцыяй далёкага дзеяння i партызанамi, якiя ўдзельнiчалi ў Беларускай аперацыi, а таксама ўзгаднення iх дзеянняў з групоўкамi, праводзiўшымi аперацыi на iншых стратэгiчных напрамках.

У франтах у ходзе ўсёй аперацыi цеснае ўзаемадзеянне падтрымлiвалася памiж агульнавайсковымi аб’яднаннямi i авiяцыяй. Вялiкую ролю, напрыклад, адыграла авiяцыя пры знiшчэннi бабруйскай i мiнскай акружаных груповак. У мэтах паскарэння разгрому бабруйскай групоўкi ворага i прадухiлення яе спробы вырвацца з акружэння больш як 500 самалётаў паўтары гадзiны наносiлi масiраваны ўдар. Гiтлераўцы панеслi вялiзныя страты ў жывой сiле i баявой тэхнiцы. Кiнуўшы ўсе танкi i штурмавыя гарматы, каля 5000 гармат i больш за 1000 аўтамашын, яны спрабавалi прабiцца да Бабруйска, але ўдарамi злучэнняў 65-й i 48-й армiй у асноўным былi знiшчаны.

Актыўную дапамогу франтам аказала далёкая авiяцыя, якая наносiла ўдары па важнейшых аб’ектах абароны працiўнiка i яго аператыўнага тылу. З мая па верасень 1944 года авiяцыя далёкага дзеяння ў iнтарэсах войскаў 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га i 1-га Беларускiх франтоў зрабiла 16 065 самалёта-вылетаў i скiнула на ворага 16 908 т бомб.

Заслугоўвае ўвагi i арганiзацыя ўзаемадзеяння наступаўшых войскаў франтоў з буйнымi сiламi партызанаў. Дзейнiчаючы ў тыле ворага, партызаны захоплiвалi выгадныя рубяжы, пераправы на рэках, разбуралi камунiкацыi працiўнiка, наносiлi яму адчувальныя ўдары, аказвалi падтрымку наступаўшым войскам у вызваленнi гарадоў i здабывалi для савецкага камандавання каштоўныя разведвальныя даныя. У ходзе праследавання сiл працiўнiка партызаны часта выконвалi ролю праваднiкоў у падраздзяленнях нашых войскаў, што дзейнiчалi ў цяжкiх умовах лясiста-балоцiстай мясцовасцi.

Паводле слоў начальнiка транспартнага ўпраўлення групы армiй «Цэнтр» Г. Цеске: «У Беларусi, у тыле мацнейшай ключавой пазiцыi Усходняга фронту, на камунiкацыях нямецкiх войскаў дзейнiчала кiруемая з Масквы партызанская армiя колькасцю 80—100 тысяч чалавек. Дзеяннi партызанаў былi ўзгодненыя па часе i прасторы з аперацыямi рускiх войскаў на фронце... У ноч перад агульным наступленем рускiх на ўчастку групы армiй «Цэнтр», у канцы чэрвеня 1944 года, магутны адцягваючы партызанскi налёт на ўсе важныя дарогi на некалькi дзён пазбавiў нямецкiя войскi ўсялякага кiравання. За адну гэтую ноч партызаны ўстанавiлi каля 10,5 тыс. мiн i зарадаў, з якiх удалося знайсцi i абясшкодзiць толькi 3,5 тыс. Рух па многiх шасэйных дарогах з-за налётаў партызанаў мог ажыццяўляцца толькi ўдзень i толькi ў суправаджэннi ўзброенага канвою».

Паводле прызнання камандуючага групай армiй «Поўдзень» Г. Фрыснера, «Савецкi салдат бiўся за свае палiтычныя iдэi свядома i, трэба сказаць, нават фанатычна. Гэта было карэнным адрозненнем усёй Чырвонай Армii i асаблiва датычылася маладых салдатаў. Зусiм не мае рацыi той, хто пiша, быццам яны выконвалi свой абавязак толькi з-за страху перад палiтычнымi камiсарамi, што падганялi iх, якiя ў большасцi сваёй самi храбра бiлiся».

У Беларускай аперацыi савецкiя воiны паказалi сваё ўзросшае баявое майстэрства i масавы гераiзм. Толькi за лiпень-жнiвень 1944 года больш як 402 тыс. салдатаў i афiцэраў былi ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi. Воiны, якiя найбольш вызначылiся, удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. За праяўленую ў ходзе аперацыi мужнасць 662 злучэннi i часцi атрымалi ганаровыя найменнi, з iх 25 карпусоў, 94 дывiзii, 79 брыгад i ўмацаваных раёнаў, 464 асобныя часцi.

Вынікі: Стратэгiчная наступальная аперацыя «Баграцiён» - гэта савецкая ваенная стратэгiя, якая мела безумоўную перавагу над стратэгiй працiўнiка. Беларуская аперацыя па разгрому значнай групоўкi працiўнiка адрознiвалася ад iншых аперацый сваёй арыгiнальнай задумай, формамi i размахам. У вынiку была разбiта група армiй «Цэнтр» i нанесена буйное паражэнне групе армiй «Паўночная Украiна», вызвалена Беларусь, большая частка Лiтвы, значная частка польскiх зямель на ўсход ад Вiслы. Савецкiя войскi фарсiравалi рэкi Нёман, Нарэў i падышлi да гранiц Усходняй Прусii. У гэтым праявiлася ўсё ўзрастаючая магутнасць савецкiх Узброеных Сiл.

Вынікі: Аперацыя Баграціён — самая значная летняя ваенная аперацыя СССР у Вялікай Айчыннай Вайне. Яна з'яўляецца трыўмфам савецкай тэорыі ваеннага мастацтва з-за добра скаардынаванага наступальнага руху ўсіх франтоў і выдатна праведзенай аперацыі па дэзінфармацыі праціўніка аб месцы генеральнага наступу, які адбыўся ўлетку 1944 года. Нягледзячы на велізную колькасць сіл, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, праціўнік не ведаў ні аб месцы, ні аб часе пачатку аперацыі.

На працягу 2-х месячнай наступальнай аперацыі Чырвоная Армія панесла страты прыкладна ў 4 разы меншыя за Вермахт, вызваліўшы пры гэтым шмат гарадоў і дасягнуўшы ашаламляльнага поспеху. Для таго каб прадэманстраваць іншым краінам значнасць поспеху, каля 50 тыс. нямецкіх ваеннапалонных, захопленых пад Мінскам, былі праведзеныя па Маскве маршам. Каля трох гадзін калона ваеннапалонных ішла па вуліцах Масквы, а пасля маршу вуліцы былі дэманстратыўна вымытыя з мылам.

Пасля бітвы нямецкае войска страціла каля 1/4 усіх сіл на ўсходнім фронце і так і не акрыяла ад страт у людзях і матэрыяльнай частцы. Выключныя былі страты Германіі і ў афіцэрскім складзе: 9 генералаў забітыя, 22 трапілі ў палон, 1 знік без весткі, і 2 скончылі жыццё самагубствам.

Да канца аперацыі група войскаў Цэнтр практычна цалкам пазбавілася як асабістага складу, так і матэрыяльнай часткі. Страты ў матэрыяльнай частцы склалі: 2 тыс. танкаў і 57 тыс. транспартных сродкаў. Страты ў людзях (паводле Стывена Залага) склалі: 300 тыс. забітымі, 250 тыс. параненымі, 120 тыс. узятыя ў палон. Агульныя страты: каля 670 тыс. чалавек.

Страты савецкага боку: 2957 танкаў і 2447 адзінак артылерыі, 822 самалёта. Страты ў людзях склалі: 60 тыс. забітымі, 110 тыс. параненых, 8 тыс. зніклых без вестк

Многае з вопыту аперацыi — метады дасягнення высокiх тэмпаў прарыву абароны працiўнiка, арганiзацыя i вядзенне высокаманеўраных дзеянняў войскаў пры акружэннi працiўнка, лiквiдацыя буйных груповак акружаных войскаў у кароткiя тэрмiны з адначасовым развiццём наступлення ў высокiх тэмпах у глыбiню — не страцiла свайго значэння i ў сучасных умовах.

Літаратура:

1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279.

2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 : Энцыклапедыя. Мн., 1990.

3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования.- Мн., 2004.

4. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): курс лекцый, Я.К. Новік, Н.Я. Новік. – Мн., 2006.

5.Каваленя А.А. Беларусь в выпрабаваннях вайны (1939-1945); Вучэб. – метад. дапам. – Мн., 2001.

6. Тимохович И.В. Битва за Белоруссию (1941–1944).–Мн.: Беларусь, 1994.

10