Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР по ИстБел.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
112.13 Кб
Скачать

2. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы беларус-кіх губерняў.

Разам з развіццём капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гас-падарцы фарміраваліся два грамадскія класы: буржуазія і пралетарыят.

Прамысловая буржуазія складалася ў многіх галінах з ліку дваран. Абур-жуажаным памешчыкам належала большасць вінакурань, хаця арандатарамі часткі іх былі купцы і мяшчане. Памешчыкі з'яўляліся ўладальнікамі часткі лесапільных, большасці цукровых, крахмала-патачных, мукамольных, вінакур-ных, смола-шкіпінарных, шэрага су­конных, металаапрацоўчых, цагельных, кафляных, шкляных і іншых прадпрыемстваў, сыравіна і лес для якіх меліся ў маёнтку.

Клас прамысловай буржуазіі складаўся з іншых саслоўяў: мяшчан, купцоў, рамеснікаў. Яшчэ да рэформы 1861 г. многімі капіталістычнымі мануфактурамі і фабрыкамі валодалі купцы і мяшчане. Адны з іх назапашвалі капіталы і аран-давалі частку памешчыцкіх прадпрыемстваў, а потым выкуплялі іх і станавіліся ўладальнікамі. Другія, гандляры-скупшчыкі або разбагацеўшыя рамеснікі, на-бывалі на свае капіталы цэлыя прадпрыемствы.

Пасля адмены прыгоннага права сярод уладальнікаў прамысловых прад-прыемстваў усё часцей паяўляліся разбагацеўшыя сяляне. У парэформенны час яны валодалі 16 мануфактурамі і фабрыкамі ў харчовай, гарбарнай, тэкстыль-най, дрэваапрацоўчай і сілікатнай галінах.

Зводных статыстычных звестак аб колькасці буржуазіі на Беларусі ў перы-яд капіталізму няма. Аднак на выснове перапісу 1897 г. падлічана, што ў пяці заходніх губернях да мелкай буржуазіі адносіліся 103 тыс. чал., сярэдняй — 47 тыс., крупнай —33 тыс. чал. Па нацыянальным складзе беларусы састаўлялі 17 %, рускія і палякі па 10, яўрэі — 60, іншыя — да 3 %.

Асноўнымі крыніцамі фарміравання пралетарыяту Беларусі ў парэформен-ны час з'яўляліся збяднелыя сяляне, рамеснікі, дробныя гандляры і рабочыя.

Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы прывяло да разарэння сялян-ства і ўтварэння залішняй рабочай сілы ў вёсцы. Збяднелыя сяляне ў пошуках работы накіроўваліся ў гарады, дзе наймаліся на прамысловыя прадпрыемствы. Напрыклад, на Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы "Дзвіна" выхадцамі з сельскай мясцовасці былі 82 % рабо­чых, на шпалернай фабрыцы ў Мінску — 75 %. На прамысловых прадпрыемствах Беларусі, большасць якіх размяшчала-ся па-за гарадамі і мястэчкамі, рабочымі былі пераважна мясцовыя сяляне, мно-гія з якіх не парывалі сувязяў з сельскай гаспадаркай.

Рады рабочага класа папаўнялі таксама мяшчане-саматужнікі, рамеснікі, дробныя гандляры, якія не вытрымлівалі жорсткай канкурэнцыі ва ўмовах рын-ку. Асабліва хутка яны бяднелі і страчвалі незалежнасць у часы крызісу і лічылі за лепшае ісці працаваць на фабрыку ці завод, дзе мелі нізкі, але пастаянны за-робак.

Пралетарыят Беларусі папаўняўся членамі сем'яў рабо­чых — жанчынамі і дзецьмі. Паводле перапісу 1897 г. сярод рабочых пяці губерняў, улічаных у мясцовай прамысловасці, гандлі, будаўніцтве, на транспарце, жанчыны склада-лі 16,4 %, дзеці ва ўзросце да 15 гадоў — прыкладна 6 %.

Да пачатку XX ст. на Беларусі налічвалася 178,8 тыс. рабочых, занятых у буйной і дробнай прамысловасці, у тым ліку 33,6 тыс. у фабрычна-заводскай і 116,3тыс. у рамеснай і капіталістычнай вытворчасці. У памешчыцкіх і кулацкіх гаспадарках працавала 130 тыс. батракоў. Такім чынам, усяго на Беларусі наліч-валася прыкладна 400 тыс. пастаянных наёмных работнікаў.

У 90-я гг. у прамысловасці Беларусі сфарміраваліся кадры пастаянных ра-бочых, і ў 1900 г. яны склалі больш паловы колькасці працуючых. Па ступені канцэнтрацыі пралетарыяту Беларусь адставала ад галоўных прамысловых цэн-траў краіны. Асаблівасцямі структуры рабочага класа былі яго распыленасць па дробных прадпрыемствах і нязначная ўдзельная вага занятых на буйных фаб-рыках і заводах.

Характэрнай асаблівасцю пралетарыяту Беларусі ў парэ­форменны час з'яў-ляўся таксама яго шматнацыянальны склад (беларусы, рускія, палякі, яўрэі, ук-раінцы, літоўцы, латышы, татары). Так, сярод рабочых чыгуначных майстэрань і депо, паравозных машыністаў, тэлеграфістаў значную ўдзельную вагу склада-лі рускія. Пераважная большасць ра­бочых, занятых на лесапавале, на будаўніц-тве і рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых прадпрыем­ствах у сельскай мясцовасці, былі беларусамі. У запалкавай, тытунёвай, гарбарна-абутковай галінах вытворчасці, у друкарнях пераважалі яўрэйскія рабочыя, але побач з імі працавалі беларусы, рускія, палякі. У дробнай і рамеснай вытворчас-ці, гандлі і іншых відах абслугоўвання большасць наём­ных работнікаў належа-ла да асоб яўрэйскай нацыянальнасці. Увогуле ў канцы XIX ст. усё насельніц-тва Беларусі паводле класавага складу размяркоўвалася наступным чы­нам: буйная буржуазія, памешчыкі, вышэйшыя чыноўнікі — 147тыс. чал., заможныя дробныя гаспадары — 670тыс., бяднейшыя дробныя гаспадары – 1993 тыс., пралетарыі і паўпралетарыі'- 3674 тыс.чал.