Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
69
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Народны Камісарыят Юстыцыі

19. Зьняць з Народнага Камісарыяту Юстыцыі зацьверджаньне народных судзьдзяў і сьледчых.

20. Зьняць з Народнага Камісарыяту Юстыцыі работу па кадыфікацыі і апублікаваньні законаў, перадаўшы кадыфікацыю Камісіі Заканадаўчых Праектаў, а апублікаваньне – Кіраўніцтву Спраў СНК і Эканамічнай Нарады БССР.

21. Запрапанаваць Народнаму Камісарыяту Юстыцыі на працягу аднаго месяца ўдакладніць і разьмежаваць функцыі паміж Народным Камісарыятам Юстыцыі і Найвышэйшым Судом.

22. Устанавіць наступную структуру Народнага Камісарыяту Юстыцыі:

  1. Народны Камісар і яго Намесьнік,

  2. Памочнік Пракурора Рэспублікі, пракуроры Народнага Камісарыяту Юстыцыі і сьледчы па важнейшых справах,

  3. Кансультанты па заканадаўству,

  1. Судовая Інспэкцыя,

  2. Сакратарыят.

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў

Старшыня Савета Народных Камісараў БССР …………….

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч

ЗЗ БССР. 1928. № 6. С. 99–100, 108–112.

Пра зьмену «Палажэньня аб Рабоча-Сялянскай Міліцыі бсср» Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і Савету Народных Камісараў бсср

22 сакавіка 1928 г. г. Мінск

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР паста­наўляюць:

І. Зрабіць у «Палажэньні аб Рабоча-Сялянскай Міліцыі БССР» (З.З. БССР 1926 г, № 35, арт. 129) наступныя зьмены:

  1. Замест артыкулу 4 і ўвагі да яго запісаць наступны артыкул:

«Работнікі міліцыі карыстаюцца правамі, дадзенымі працоўным Кодэксам Законаў аб Працы і пастановамі, якія выдаюцца ў яго разьвіццё. Аднак, для работнікаў міліцыі, з прычыны асаблівых умоў іх службы, робяцца наступныя выключэнні з Кодэксу Законаў аб Працы:

а) ад іх можа вымагацца работа, зьвязаная з небяспекаю для жыцця;

б) на іх не пашыраюцца артыкулы 104 і 106 Кодэксу Законаў аб Працы і яны ня маюць права адмовіцца ад работы ў начны час, у дні сьвята і адпачынку, пры чым гэта работа не абмяжоўваецца пэўным часам і выконваецца без асобнай аплаты;

в) на страявы склад міліцыі і на актыўны склад крымінальнага вышуку не пашыраюцца арты­ку­лы 83, 91, 172–174 Кодэксу Законаў аб Працы. Пытаньні, прадугледжаныя артыкуламі 83 і 91 гэтага Кодэк­су, вырашаюцца ў дачыненьні да гэтых работнікаў замест расцэначна-канфліктных камісій па належнасьці Цэнт­ральным Кіраўніцтвам Саюзу Савецкіх і Гандлёвых Служачых альбо яго акруговымі аддзяленьнямі разам з адміні­стра­цыяю;

г) за наўмыснае альбо па нядбайнасьці псаваньне і згубу выдадзенай ім казённай зброі, баявых прыпасаў і ўзброеньня яны прыцягваюцца да судовай адказнасьці паводле артыкулаў 108, 113 альбо 196 Крымінальнага Кодэксу».

  1. Артыкул 10 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«10. Работнікі міліцыі лічацца на дзяржаўнай службе і падпарадкоўваюцца агульным законам і спэ­цы­яль­ным загадам, якія выдаюцца па міліцыі.

За няправільныя дзеяньні работнікі міліцыі адказваюць у адміністрацыйным парадку, паводле Дысцы­плі­нарнага Статуту Рабоча-Сялянскай Міліцыі альбо па суду на аднолькавых падставах з усімі службовымі асобамі».

  1. Артыкул 15 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«15. Калі работнік міліцыі ўхіляецца ад службы больш, як на трое сутак, то ён прыцягваецца да судовай адказ­насьці паводле адпаведных артыкулаў Крымінальнага Кодэксу. Калі-ж работнік міліцыі ўхіліцца ад службы менш, як на трое сутак, то ён караецца ў дысцып­лінарным парадку».

  1. Артыкул 18 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«Асобы, якія задавольваюць паказаныя ў артыкулах 16 і 17, залічваюцца на службу на службу пасьля двухтыднёвай спробы».

  1. Артыкул 23 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«23. Асобы, якія задавольваюць прыняцьця на службу і прызнаны пасьля двухтыднёвай спробы для за­няць­ця пасады, прымаюцца на пасаду, а калі няма ваканцый залічаюцца ў рэзэрв».

  1. Артыкул 59 скасаваць.

  2. Да артыкулу 61 дадаць наступную ўвагу:

«Увага. Артыкул 118 Кодэксу Законаў аб Працы на работнікаў міліцыі не пашыраецца».

  1. Артыкул 63 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«63. Чарговы водпуск даецца работнікам міліцыі штогод на адзін месяц».

ІІ. Пашырыць на тэрыторыю быўшых Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, далучаных да БССР з Гомельскай губэрні РСФСР, замест «Положения о службе Рабоче-Крестьянской Милиции РСФСР» (С.З. РСФСР 1925 г., № 68, ст. 1926, № 6, ст. 38) «Палажэнне аб службе Рабоча-Сялянскай міліцыі БССР» (З.З. БССР 1926 г., № 35, арт. 129) з зьменамі, паводле часткі I гэтай пастановы.

Старшыня Цэнтральнага Выкананаўчага Камітэту БССР А. Чарвякоў

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР М. Галадзед

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч

ЗЗ БССР. 1928. № 12. С. 247–249.

Пра зацьверджаньне палажэньня

аб парадку дысцыплінарнай адказнасьці

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта

і Савета Народных Камісараў БССР

(вытрымкі)

28 ліпеня 1928 г. г. Мінск

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР паста­наў­ляюць скасаваць пастанову ЦВК і СНК БССР за 10 ліпеня 1925 году «Аб ды­с­цы­плінарным пакараньні службовых асоб дзяржауных і рыроўненых да іх устаноў і прадпрыемстваў» (З.З. БССР 1925 г., № 32, арт. 295) і зацьвердзіць наступнае

Палажэньне аб парадку дысцыплінарнай адказнасьці.

8. … Гэтае палажэньне не пашыраецца на асоб, якія адбываюць абавязковую вайсковую службу і знаходзяцца ў шэрагах Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, а таксама на працаўні­коў міліцыі, месц зьняволеньня і Аб’яднанай Дзяржаўнай Палітычнай Управы. Дысцыплі­нар­ная адказнасьць ….аных асоб вызначаецца спэцыяльнымі законамі.

Час. вык. абав.

Старшыні Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР М. Галадзед

За Сакратара Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Сташэўскі

ЗЗ БССР. 1928.

Пра пэрыадычныя набаўкі за выслугу гадоў

да заработнай платы работнікаў страявога складу міліцыі

і актыўнага складу крымінальнага вышуку

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта

і Савета Народных Камісараў БССР

18 жніўня 1928 г. г. Мінск

У разьвіцьцё артыкулу 1 пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і Саве­ту Народных Камісараў БССР за 14 сьнежня 1927 году «Пра захады да палеп­шань­ня быту і службы работнікаў Рабоча-Сялянскай Міліцыі» (З.З. БССР 1928 г., № 1, арт. 3) Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР паста­наў­ляюць:

  1. Для забясьпечаньня практыкоўным асабовым складам органаў міліцыі і крыміналь­нага вышуку уста­на­віць да заработнай платы паказаных у артыкуле 2 работнікаў гэтых органаў тры пэрыадычныя набаўкі за выс­лугу гадоў у наступным разьмеры:

а) для праслужыўшых без перапынку ў органах міліцыі і крымінальнага вышуку 3 гады – 10 проц. асноўнага акладу;

б) для праслужыўшых без перапынку ў органах міліцыі і крымінальнага вышуку 6 гадоў – 20 проц. асноўнага акладу;

в) для праслужыўшых без перапынку ў органах міліцыі і крымінальнага вышуку 9 гадоў – 30 проц. асноўнага акладу.

  1. Гэтая пастанова пашыраецца на малодшых міліцыянэраў, на агэнтаў крымінальнага вышуку, малодшы і сярэдні начальніцкі склад надворнай і прамысловай міліцыі і крыміналь­нага вышуку.

  2. Выплату пэрыадычнай набаўкі работнікам, якія выслужылі паказаныя ў артыкуле 1 тэрміны да 1 студзеня 1928 г., пачаць з 1 кастрычнікі 1928 году. У далейшым выплачваць перыядычныя набаўкі з 1 кастрычніка таго году, на 1 студзеня якога скончыўся ўстаноўлены п. п. «а», «б» ці «в» арт. 1 тэрмін.

Час. Вык. Аб.

Старшыні Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Хацкевіч

Нам. Старшыні Савету Народных Камісараў БССР М. Карклін

За Сакратара Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Сташэўскі

ЗЗ БССР. 1928. № 25. С. 626–627.

Дадатак 1 (да ўвагі да арт. 38 Крымінальнага Кодэксу БССР).

Пра мясцовасьці БССР, дзе забараняецца жыць асобам,

выселеным у судовым альбо ў адміністрацыйным парадку,

і пра рэгістрацыю такіх асоб у органах міліцыі

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту

і Савету Народных Камісараў БССР

10 мая, 3 лістапада 1928 г.

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР паста­наўляюць:

1. Асобы, выселеныя паводле прысуду на падставе артыкулаў 38 і 39 Крымінальнага Кодэксу ў рэдакцыі 1928 г., і асобы, выселеныя ў адміністрацыйным парадку, на працягу часу, вызначанага ў прысудзе альбо ў пастанове аб адміністрацыйным высяленьні, ня маюць праважыць у гарадох: Менску, Віцебску, Полацку, Воршы, Магілёве, Бабруйску, Гомелі, Мазыры, а таксамаў 50-кілёмэтравай прыгранічнай паласе.

2. Калі выселеныя асобы зьявяцца ў адну з паказаных у артыкуле 1 мясцовасьць і па прапанове належных органаў неадкладна не пакінуць яе, то яны высылаюцца этапным парадкам.

3. Выселеныя асобы павінны не пазьней трох дзён ад часу, калі яны прыбылі ў выбранае імі альбо прызначанае ім месца жыцьця, зарэгістравацца ў мясцовым акруговым ці раённым органе міліцыі.

Пры зьмене месца жыцьця выселеныя асобы павінны заявіць аб гэтым таму органу міліцыі, у якім яны зарэгістраваны, і атрымаць ад яго праходнае пасьведчаньне, якое аддаецца імі органу міліцыі пры рэгістрацыі на новым месцы жыцьця.

4. Выселеная асоба павінна кожны тыдзень зьяўляцца для праверкі ў той орган міліцыі, у якім яна зарэгі­стра­вана, а калі жыве далей 5 кілёмэтраў ад гэтага органу міліцыі і бліжэй да сельскага альбо местачковага савету, то ў савет.

Калі асоба, якая высяляецца,выяжджае ў іншую савецкую рэспубліку, то орган міліцыі выдае праходнае пасьведчаньне толькі ў тыя пункты, дзе законы гэтай рэспублікі не забараняюць жыць выселеным.

Акруговыя выканаўчыя камітэты па просьбе выселеных асоб могуць дазваляць ім часова быць у мясцовасьцях, паказаных у артыкуле 1 гэтай пастановы.

Парадак ужываньня гэтай пастановы ўстанаўляецца інструкцыяю Народных Камісарыятаў Унутраных Спраў і Юстыцыі.

ЗЗ БССР. 1928. №17.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]