Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
30-35.docx
Скачиваний:
31
Добавлен:
30.04.2019
Размер:
54.5 Кб
Скачать

2.Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Пры вывучэнні мінулага кожнай краіны ўзнікае патрэба дзялення яго на перыяды – храналагічныя пласты, якія б адлюстроўвалі спецыфіку кожнага з этапаў гістарычнага шляху, пройдзенага народам. Гэтыя перыяды з’яўляюцца своеасаблівым фундаментам, на якім будуецца ўвесь гістарычны будынак.

У аснову гэтага падзелу павінны быць пакладзены такія факты і падзеі, якія выклікалі найбольш глыбокія перамены ва ўсіх сферах жыцця: палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай, культурнай і вызначалі далейшы лёс народа.

Наш народ прайшоў шматвяковы шлях ад старажытных часоў першабытнасці да сучаснасці. Свій адлік гісторыя вядзе з часоў з’яўлення на нашай зямлі першых людзей.Сучасныя навуковыя даныя даюць падставу з вялікай доляй упэўненасці сцвярждаць, што першыя насельнікі прыйшлі сюды у сярэднім палеаліце прыкладна 100-40 тысяч гадоў да нашай эры. З таго часу гісторыя чалавечага роду на беларускай зямлі не перарываецца – адня пакаленні змяняюцца другімі. Але ўжо тыя

першабытныя людзі сваім жыццём і працай закладвалі асновы нашага сучаснага грамадства.З улікам накіраванасці працэсаў фарміравання беларускага народа, яго антрапалагічных, моуных, культурна –бытавых асаблівасцей у гісторыі Беларусі вылучаюцца 4 вялікія этнічныя эпохі:

  1. Час засялення Беларусі і існаванне тут старажытнейшага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Супадае з каменным векам.

  2. З’яўленне індаеўрапейцаў на мяжы 3-2 тысячагоддзе да н.э. і вызначаецца як балцкая. Адпавядае бронзаваму і жалезнаму векам.

  3. Славянскае засяленне Беларусі (3 ст. да н.э. – 7 ст. н.э.), час існавання племянных саюзаў палачан, дрыгавічоў і радзімічаў, а таксама стварэнне ВКЛ.

  4. Пачынаецца з канца 14ст. і цягнецца да нашага часу. Гэта час станаўлення, развіцця і ўздыму беларускай народнасці.

Паводле фармацыйнага прынцыпу, у гісторыі Беларусі выдзяляюцца наступныя перыяды:

  1. Першабытнаабшчынны лад (100-40 тыс.г. да н.э. – 8ст. н.э.)

  2. Феадальнае грамадства (9ст.-1861г.)

  3. Перыяд капіталізму (1861-1917гг.)

  4. Эпоха сацыялізму (з 1917г.)

Яшчэ у савецкія часы Мікола Ермаловіч, праігнараваўшы фармацыйную канцэпцыю, выдзеліў у гісторыі Бацькаўшчыны 9-14ст. тры перыяды: полацкі (11-сярэдзіна 13ст.) ; навагародскі (сяр.13-пачатак 14ст.) і віленскі (1316-1385гг.) – на аснове таго горада, які з’яўляўся цэнтрам жыцця Беларусі, у якім рабілася ўся палітыка, дзе вызначаліся лёсы Беларусі.У апошняе дзесяцігоддзе ў беларускую навуку ўсё болей пранікае цывілізацыйны падыход, які забяспечвае лепшае разуменне нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветна-гістарычнага працэсу. У адпаведнаці з гэтым прынцыпам, у гісторыі чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі выдзяляюцца наступныя перыяды:

  1. Старажытнасць (100-40ст. да н.э. – 5 ст. н.э.)

  2. Сярэднія вякі (6-15ст)

  3. Новы час (16ст.-1918г.)

  4. Сучасны перыяд, альбо найноўшая гісторыя.

Такі падыход дазваляю вывесці на належнае месца ў гісторыі праблемы беларускай дзяржаўнасці, культуры і духоўнага жыцця, якія раней – пры манаполіі фармацыйнага прынцыпу – яўна недаацэньваліся.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]