Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси (шпоры)1.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
545.79 Кб
Скачать

Кансалідацыя бел. Народнасці

У др. пал. ХІІІ-XVIст. Уздзеяннем шэрагу этнаўтвара-льных фактараў (геаграфічнф, сац.-эк., паліт., канфе-сійны і інш.) насельніцтва на тэр-рыі сучаснай Бел. і на суседніх усх. і паўночных землях трансфармавала-ся ў адзіную этнічную супольнасць. Аб’яднанне на працягу ХІІІ-XVIст. раздробленых зямель у складзе ВКЛ, падначаленне адзінай вярх. уладзе прывяло да іх тэрытаыяльнай кансалідацыі і з’вілася штуршком для складвання этнічнай тэр-рыі беларусаў – тэр-рыі кам-пактнага рассяленя народа, з якой звязяны яго фармі-раванне і этнічная гісторыя. Цэнтралізацыя краіны спрыяла больш цеснаму паліт. аб’яднанню бел. зямель і актыўнаму ф-цыяніраванню асн. для працэсу этна-ўтварэння сац.-эк. фактару. З узмацненнем гандлёва-эк. сувязей у межах ВКЛ, складваннем агульнадзярж. гаспадаркі, развіццём таварна-грашовых адносін, рос-там гарадоў і мн. іншых фактараў адбывалася моўная інтэграцыя. Такім чынам, паліт. і сац.-эк. інтэграцыя ў межах адзінай дзяржавы стварыла амаль аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі іх мясцовых асаблівасцей. У ХІІІ-XVIст. узнікаюць важнейшыя граматычныя, фа-нетычныя і лексічныя рысы, што дыферэнцыравалі бел. мову ад старажытнаславянскай, рускай, украінс-кай і надалі спецыфіку сучаснай бел. мове. У перыяд фарміравання народнасці развіліся і замацаваліся ўла-сцівыядля яе этнічнай тэр-рыі спецыфічныя рысы мат. і дух. к-ры. Сац.-эк. умовы развіцця, кліматычныя аса-блівасці, старажытная традыцыі парадзілі хар-ныя для Бел. тыпы пасяленняў (мястэчкі, фальваркі, ваколіцы) і жылля (хата і сенцы). Распаўсюджваюцца аднолька-выя тыпы прылад працы (саха, драўляная барана), праяўляюцца асаблівасці ў гаспадарчых занятках. Ус-танаўліваецца характэрнае толькі для бел. тэр-рыі на-роднае адзенне, складваецца своеасаблівая народная кухня. Нац. адметнымі рысамі адзначаюцца вусная нар. творчасць, літ. творы, летапісы, нар. песні і тан-цы, мастацтва. Этнакансалідуючую ф-цыю для ўсход-неславянскага насельніцтва Бел. да сяр. XVIст. адыг-рываў канфесійны фактар – прыналежнасць да правас-лаўя была своеасабоівай прыкметай бел. этнасу. Адным з гал. вынікаў аб’яднальных этнічных працэ-саў і асн. паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этначная самасвядомасць – усведамленне людзьмі прыналежнасці да св. народа, яго адметнасці.

Эк. заняпад Бел. (др. пал. XVII-XVIIIстст.)

У др. пал. XVIIст. Шляхецкая РП, у тым ліку Бел., якая ўваходзіла ў яе склад, знах. ў стане глыбокага эк. заняпаду і паліт. крызісу. З сяр. XVIIст. Гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуоальных войнаў і ўнутр. між-усобіц. З 68 гадоў яе гісторыі 65 гадоў прыходзяцца на ваенныя падзеі. У др. пал. XVIIст. разарэнне сялян да-сягнула такой ступені, што нават кароль РП Ян Казі-мір вымушаны быў даць абяцанне заняцца паляпшэн-нем яго стан-шча. Аднак, паколькі РП пазбегла канча-тковага разгрому, шляхта забылася пра абяцанні. Пасля “крывавага патопу”, як называлі сучаснікі па-дзеі сяр. XVIIст. большая частка гарадоў таксама пры-йшла да заняпаду. Пагромы і пажары 1648, 1655 і 1660гг. Амаль цалкам знішчылі Пінск. Непазбежныя спадарожнікі вайны – неўраджаі- выклікалі ктастра-фічныя галадоўкі. З-за голаду і блукання абяздоленна-га насельніцтва пачалася эпідэмія сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653 па 1658г. і зноў успыхнула ў 1664г. Заключэнне Андросаўскага перамір’я паклала канец вайне. Наступныя 30 гадоў былі перыядам адносна мі-рнага развіцця. Але ўжо ў пач. XVIIІст. аднаўленне га-спадаркі было спынена Паўночнай вайной. Зноў на працягу некалькіх гадоў ваенныя дзеянні адбываліся на бел. зямлі. І без таго цяжкае стан-шча мірнага насе-льніцтва пагоршылася ў выніку засухі. З 1708 да 1711 г. розныя эпідэміі ахапілі мн. раёны. З прычыны вой-наў і эпідэмій рэзка скарацілася колькасць насельніцт-ва. Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальварка-паншчыннай с-мы гаспадаркі, кансервацыяй найбольш застарэлых форм прыгонніц-тва, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі. У асабліва цяжкім стан-шчы знах. с/г. Крызіс с/г адмоўна адбіўся на развіцці бел. гарадоў, рамяства, унутр. і знешн. ган-длю. З-за недахопу заказчыкаў і пакупнікоў у гарадах частка гарадскога насельніцтва вымушана была пера-сяліцца ў вёскі або займацца с/г у горадзе. Вядома, што для вядзення войнаў урад РП пазычыў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцця, ён раздаваў рэшткі дзярж. зямель. У выніку ў Бел. ўтварыліся вялізныя латыфундыі. Сканцэнтра-ваўшы ў св. руках велізарныя зямельныя ўладанні, са-вецкія і царкоўныя феадалы ператварыліся ў паўнаў-ладных гаспадароў у краіне. Развал апарату дзярж. улады і феад. анархія адмоўна адбілася на эканоміцы Бел. Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх гру-повак, якая даходзіда да ўзброеных сутыкненняў, пры-чыняла вялікія спусташэнні насельніцтву. Сапраўд-ным няшчасцем для вёсак і мястэчкаў з’яўл. і так зва-ныя наезды адных узброеных шляхціцаў на маёнткі іншых, якім спадарожнічалі знішчэнне сялянскіх на-дзелаў, угон жывёлы, рабаванне маёмасці і інш. Сва-вольствы, якія выраблялі магнаты і шляхта, знайшлі шырокае адлюстраванне ў шматлікіх сялянскіх скар-гах, пастановах павятовых і ваяводскіх сеймікаў, кара-леўскіх універсалах. Ні мясцовыя, ні цэнтральныя ўла-ды не маглі не толькі спыніць, але нават абмежаваць свавольствы ў краіне. Узмацненне феад. прыгнёту выклікла далейшае абвастрэнне сац. супярэчнасцей на Бел. Вышэйшай формай барацьбы сялян і гараджан былі ўзброеныя выступленні. Адным з найбольш буй-ных узброеных феад. выступленняў сялян на Бел. бы-ло Крычаўскае паўстанне 1740-44гг., якое ўзначаліў Вашчыла. Расправа над паўстанцамі была жахлівай. Барацьба не спынялася і ў наступныя гады. Так, у 1768-69гг. Антыфеад. Выступленні сялян адбываліся каля Мсціслаўля, Оршы, Віцебска, у Мазырскім паве-це і інш. Гэтыя выступленні мелі абмежаваны, стыхій-ны, разрознены і лакальны хар-р, а таму былі падаўле-ны.

Антыфеадальнае паўстанне 1648-1652 гг.

У 1648г. пачалося казацкае паўстанне на Украіне суп-раць польскіх паноў. Яго ўзначаліў шляхціц Багдан Хмяльніцкі, выбраны казацкім гетманам. Цэнтрам паўстання стала Запарожская Сеч. Заключыўшы саюз з крымскім ханам, Хмяльніцкі разбіў войска польскіх гетманаў і самога караля РП Яна Казіміра. Першыя перамога прывялі да таго, што ў хуткім часе паўстан-не перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінцаў супраць палякаў. Хмяльніцкі ставіў сабе за мэту стварэнне “Рускага княства” – незалежнай ад РП дзяржавы, у якую будуць уключаны таксама землі Паўднёва-Усх. Бел. Каб распаўсюдзіць паўстанне, Хмяльніцкі пачаў засылаць з універсаламі-заклікамі да выступленняў супраць палякаў. Летам 1648г. на поўдні Бел. для пад-трымкі антышляхецкіх рухаў з’явіліся казацкія заго-ны, да якіх, акрамя сялян, далучаліся мяшчане, част-кова праваслаўная шляхта і духавенства. Аднак у пер-шай пал. 1649г. кароль Ян Казімір накіраваў сюды войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам, які раз-граміў паўстанцаў і узяў пад св. кантроль поўдзень Бел. Тады Хмяльніцкі адправіў у Бел. новыя казацкія загоны на чале з Іллёй Галатам, Сцяпанам Падбайлам і Міхайлам Крычэўскім. 31 ліпеня 1649г. пад Лоевам адбылася самая буйная бітва ў Бел. падчас паўстання. Значныя страты панеслі войскі абодвух бакоў. Але ўсё ж ВКЛ святкавала перамогу, якая дазволіла прыпы-ніць актыўнасць антыўрадавых выступленняў на бел. землях. Некаторы іх усплеск у 1652г., што быў звяза-ны з баявымі дзеяннямі паміж казацкім войскам і ар-міяй РП на бел. памежжы, хутка зышоў. Такім чынам, жорсткае антыфеад. паўстанне, якое працягвалася амаль 4 гады, закончылася паражэннем сялянства і га-радскіх нізоў. Акрамя крыві, ні паўстанцам, ні дзяржа-ве яно нічога не прынесла.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Бел. (сакавік-кастрычнік 1917г.)

Пачынаючы з 23 лютага 1917г., у Петраградзе прахо-дзілі дэманстрацыі. Так пачыналася рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Пктраградс-кага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя пе-рамагла. 2 сакавіка цар Мікалай ІІ адрокся ад прас-тола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі св. орган улады – Петраградскі Савет. Паралельна з дэпу-татаў Дзярж. Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петра-градзе на Бел. выклікалі масавыя мітынгі, шэсці з чыр-вонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. 6 сакавіка на сумес-ным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб’яднаны Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканкам назначыў губе-рнскіх і павятовых камісара, да якіх пераходзіла ўла-да. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Ту-ды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцоў. Ча-совы выканкам узначалій меншавік Позерн, а яго на-меснікам стаў бальшавік Любімаў. У Віцебску, Гомелі і іншых гарадах былі створаны аб’яднаныя Саветы ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў, але гал. ролю ў Бел. ады-грываў Мінскі Савет. Значны ўплыў на паліт. жыццё мела вайна. З 7 па 17 красавіка 1917г. у Мінску адбыў-ся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Зах. фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадстаўленне салдатам свабо-ды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часо-вага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакра-тычнай рэвалюцыі. У сакавіку-красавіку 1917г. пашы-раецца сялянскі рух. 20-23 красавіка ў Мінску адбыў-ся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупірава-ных паветаў Віленскай губерняў. Ён падтрымаў эсэра-ўскую праграму па аграрным пытанні сацыялізацыі зямлі, падтрымаў і ўраўняльнае землекарыстанне. З’езд выказаўся за хутчэйшы мір. 25 сакавіка 1917г. адбыўся І з’езд бел. нац. арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Бел. нац. камітэта (БНК). Бел. нац.-дэм. пар-тыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Бел. краёвай радзе, выбары якой з’езд даручыў БНК. Але рас. буржуазныя палітыкі не пдтрымалі гэ-тую ідэю. 4 ліпеня 1917г. у Петраградзе прайшла паў-мільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. З дазво-лу выканкама ўсерас. Савета рабочых і салдацкіх дэ-путатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончыла-ся. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, баль-шавікі перайшлі ў падполле. У гэтых умовах РСДРП на VI з’ездзе (26 ліпеня – 3 жніўня) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часо-вага ўрада. 8-10 ліпеня у Мінску адбыўся ІІ з’езд бел. нац. арганізацый. Была абрана Цэнтральная рада бел. арганізацый на чале з Лёсікам. У ліпені-жніўні на Бел. праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання – гарадскія дкмы, земствы. У мястэчках перамогу ат-рымалі бундаўцы, у земствах – эсэры. Ні бел. нац. па-ртыі, ні бальшавікі летам 1917г. не карысталіся знач-най падтрымкай сярод насельніцтва. 18 ліпеня Вяр-хоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны гене-рал Карнілаў, які 25-30 жніўня патрабаваў устанавіць ваенную дыктатуру (Карнілаўскі мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што ўзмацні-ла іх уплыў на масы. У др. пал. верасня у ходзе пера-выбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Баль-шавікі Зах. фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган – Паўночна-Зах. камітэт РСДРП(б). Восенню 1917г. адбыліся нац. бел. вайсковыя з’езды Зах., Паўн., Паўднёва-Зах., Румынс-кага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Бел., цэлас-насці яе тэр-рыі ў этнічных межах. У выніку вайско-вых з’ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вай-сковая бел. Рада. У снежні 1917г. быў створаны І Бел. полк. Можна сказаць, што лютаўская рэвалюцыя абу-дзіла паліт. актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, якую выкарыстоўвалі паліт. партыі для пашырэння св. ўплыву ў грамадстве.