Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Агульнакаф. нав. дасл. каф. реж.праздников - 20....doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

1.4. “ Вогненнае мастацтваа беларусі на

СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ”.

На тэрыторыі ўсходнеславянскіх краін у 1992 г. ў сувязі з распадам СССР і ўтварэннем суверэнных рэспублік рэзка парушыліся ў многіх аспектах і былі страчаны эканамічныя і духоўныя сувязі паміж былымі брацкімі краінамі. На кінастудыі “Беларусьфільм” у выніку пагаршэння эканамічнай сітуацыі штогод сталі выпускаць адзінкавыя кінастужкі і таму адпала необходнасць у існаванні піратэхнічнага аддзела.Перад аднымі з лепшых феерверкаў Беларусі, якія працавалі на кінастудыі, гостра паўстала праблема выжывання, што ў 1994 г. і прывяло да стварэння Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Спецэфект” (дырэктар — Я. М. Шыфрын, тэхнолаг — В. У. Кавалёў, піратэхнікі — Л. Д. Гармаза, У. У. Дронін, А. Н. Шэдуйкіс).У Таварыства перайшла матэрыяльна-тэхнічная база піратэхнічнага аддзела “Беларусьфільм”, якую размясцілі на базе Навукова-даследчага інстытута парашковай меалургіі ў Астрашысцкім гарадку. Новая піратэхнічная структура пачала актыўную дзейнасць па падрыхтоўцы і дэманстрацыі феерверкаў на тэрыторыі Беларусі.

У гэты час, калі складваліся новыя эканамічныя зносіны і ва ўмовах нараджаючагася заканадаўства яшчэ атсутнічаў належны кантроль з боку ўлад за дзейнасцю прадпрыймальнікаў, у Беларусі з’явілася многа неліцэнзійных піратэхнічных фірм. Арганізатары гэтых структур не мелі мастацкага і арганізацыйнага вопыту ўвасаблення феерверкаў, яны ставілі перад сабой толькі камерцыйныя задачы. У выніку, ў час правядзення асобных феерверкаў з-за прычын незахавання належных мер бяспекі ў асобных гарадах узнікалі пажарабяспечныя сітуацыі, а ў г. Салігорску гэта прывяло да чалавечых ахвяр. Да таго ж, падобныя “фірмы” выкарыстоўвалі на святах выключна піратэхнічны шырспажыў, або ператваралі феерверк у банальную дэманстрацыю піратэхнічных сродкаў, што не адпавядала ідэйна-тэматычнай накіраванасці і вобразна-сімвалічнаму ладу ўвасабляемага свята. Структура піратэхнічных дзей гэтых фірм складалася са стандартнага набору фігур, што прыводзіла да уніфікацыі, штампа і аднастайнасці. Прадстаўленні не мелі сцэнарнай распрацоўкі, музычнага і мастацка-дэкаратыўнага афармлення, галоўная ўвага ў іх звярталася на салют, часта невысокай якасці. Гэта выклікала незадаволенасць удзельнікаў свята, наносіла вялікую шкоду мастацтву феерверкаў і нават, ставіла пад пытанне яго існаванне як высокамастацкага сродка ўздзеяння на глядачоў.

Таму ТАА “Спецэфект” і кафедра рэжысуры святаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры аб’ядналі свае намаганні ў барацьбе з піратэхнічнымі дылетантамі.

Са старонак перыядычнай прэсы і ў шматлікіх прыватных сустрэчах яны звярталіся да гарадскіх выканаўчых камітэтаў і аддзелаў культуры рэспублікі, заканадаўчых і кантралючых органаў з просьбай звярнуць увагу на склаўшуюся негатыўную сітуацыю і паставіць заслон невуцтву, прымітывізму і яўнай халтуры.

У выніку неліцыйзійным піратэхнічным фірмам працаваць было забаронена.

Спецыялісты ТАА “Спецэфект” вырашылі паставіць сваю работу на навуковай аснове, аднавіць і развіць багатыя беларускія піратэхнічныя традыцыі. Яны вывучалі і аналізавалі творчую спадчыну першага беларускага феерверка Казіміра Семяновіча (XVII ст.), структуру і вобразнае рашэнне беларускіх феерверкаў XVIIІ ст., хімічныя саставы піратэхнічных вырабаў, распрацоўвалі змест і сцэнарна-рэжысёрскае рашэнне будучых дзей. Ужо ў 1994 годзе на свяце “Мінскія каляды” на праспекце Машэрава было пастаўлена феерверачнае відовішча “Калядныя зоркі”, ў якім былі адноўлены, а таксама пераасэнсаваны і ў пэўных момантах трансфармаваны і прыстасаваны да сучаснасці піратэхнічныя дзеі нашых продкаў.

Феерверерачнае відовішча “Калядныя зоркі” распачалося тэатралізованым шэсцем прадстаўнікоў розных часоў. Пад музыку, песні і танцы да кастра падыходзілі калядоўшчыкі ў беларускіх нацыянальных строях, якія неслі зіхацячую калядную зорку, унутры якой палала вялізная свечка. Затым ішлі прадстаўнікі рамесных цахоў сярэднявечча з вялізнымі палаючымі факеламі на фоне старадаўняй музыкі. Пад гукі паланэза крочылі юнакі і дзяўчаты у шляхецкіх касцюмах, трымаючы ў руках бенгальскія свечкі. Завяршала шэсце група сучасных калядоўшчыкаў з рознакаляровымі бенгальскімі агнямі.

Пасля тэатралізаванага прывітання і віншавання з Новым годам прадстаўнікі пакаленняў запрасілі глядачоў на старадаўнія гарадскія каляды і запалілі калядны касцёр, які складваўся з многаслойнай канструкцыі піратэхнічных фантанаў белага агню.

Пад грукат барабанаў многатысячны натоўп мінчан павёў вакол кастра карагод-варажбу, на кожную чвэртку круга загадваючы ў думках пэўнае жаданне, што ў суме складала 12 пажаданняў здароў’я, добрабыту, шчасця на новы год.

Тры круга вакол кастра здзяйсняліся у цішы. Гучаў толькі перастук барабанаў і гарэлі піратэхнічныя агні. Як выказваліся потым удзельнікі свята, гэта адноўленая традыцыя гарадскога святкавання каляд была надзвычайна эмацыянальным момантам і пакінула ў іх незабыўнае ўражанне.

У канцы трэцяга абыхода, калі агонь дасягнуў вышыні, загучала фанаграма каляднай народнай песні “Будзь ваша здароў” і з кастра ўверх паляцелі агні рымскіх свечак і піратэхнічныя ракеты.

Далей на фоне літаратурна-музычнай кампазіцыі аб калядных традыцыях беларусаў перад глядачамі ўзнікалі піратэхнічныя фігуры: язычніцкі знак сонца — “крыж”, “куцця”, “каза”, “мядзведзь”, “журавель”, калядная “зорка”. У момант запальвання каляднай фігуры “сонца” загучала напісаная да свята песня “Каляда” у выкананні студыі “Сябры” і пачалося паветранае ракетнае дзеянне, пабудаванае на адноўленых вырабах XVII-XVIII ст.

Завяршыўся салют сучаснымі вырабамі — магутнымі выстраламі піратэхнічных шароў 195 мм і 310 мм калібра.

Пра поспех гэтага тэатралізаванага феерверка сведчыць тое, што ён быў паўтораны на наступны год у г. Мінску, а затым яго многакратна паказвалі ў многіх гарадах дзяржавы.

Піратэхнікі ТАА “Спецэфект” і кафедра рэжысуры святаў працягвалі работу над вывучэннем і захаваннем феерверачнай спадчыны продкаў,

і вось у 1998 г. на І-м міжнародным фестывалі народнай музыкі “Звіняць цымбалы і ігармонік” у г. Паставы быў пастаўлены тэатралізаваны феерверк “Агні спадчыны” (рэжысёр — П. А. Гуд і А. В. Фядотаў, дырэктар і мастак-піратэхнік — Я. Шыфрын, піратэхнікі - В. Кавалёў, А. Шэдуйкіс). У гэтым прадстаўленні пастаноўшчыкі захацелі акунуць удзельнікаў свята ў атмасферу шляхецкага баля, каб яны пабачылі старадаўняе феерверачнавае відовішча вачамі людзей таго часу.

Гэтая работа насіла эксперыментальны характар, таму што ўсе вырабы ўпершыню былі зроблены на піратэхнічных саставах, прапанаваных К. Семяновічам і якія да XVIII ст. ўжываліся ў піратэхнічнай практыцы Еўропы.

Пралог прадстаўлення распачаўся паланезам у выкананні ансамбля танца вучылішча мастацтваў г. Гродна. Затым на плошчу ў карэце выехаў “Антоній Тызенгауз”, былы ўладар горада, які заснаваў у Паставах першыя ў Беларусі балетную і музычную школы і арганізоўваў феерверкі на сеймах і балях гродзенскай шляхты.

Выканаўца ролі Тызенгауза гаварыў віншавальную прамову пастаўчанам, аб’яўляў пачатак феерверка і стукаў аб падлогу кіем, з якога ўвысь узлятаў фантан бенгальскага агню. На фоне гучання інструментальных твораў у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі “Контраданс” (г. Баранавічы) два шляхціцы агалошвалі здравіцу ў гонар жыхароў г. Паставы і стукаліся келіхамі, з якіх выліваўся піратэхнічны агонь — “віно”. У гэты момант гучаў артылерыйскі віват, імітаваны выбуховымі шашкамі. Пад музыку з “Полацкага сшытку” і іншых твораў “шляхціцы” запальвалі піратэхнічныя вырабы даўніны — рознастайныя вогненыя кольцы, выбуховыя гаршкі, мазаікі, “сонца”, піратэхнічныя колы, якія ў час вярчэння паказвалі доўгія вогненыя хвасты. У час антрактаў паміж спальваннем кампазіцый піратэхнічных фігур у неба ляцелі агні рымскіх свечак, адбывалася фрагментарная харэаграфічная замалеўка пэўнага старадаўняга танца і “шляхціц” аб’яўляў наступную піратэхнічную кампазіцыю. Завяршалася прадстаўленне салютам рознага віду ракет і паветраных піратэхнічных шароў.

Гэты тэатралізаваны феерверк настолькі спадабаўся жыхарам горада Паставы, што па іх просьбе ён дагэтуль у розных варыяцыях увасабляецца на свяце.

Старадаўнія феерверкі з выкарыстаннем музыкі, паэтычных тэкстаў, пластыкі, пабудаваныя ў форме тэатралізаваных відовішчаў, з 1996 г. карыстаюцца нязменным поспехам ў многіх гарадах Беларусі, прычым мясцовыя архітэктурныя і ланшафтныя асаблівасці месца дзеяння надаюць асобую выразнасць піратэхнічнай дзее. Так, у г. Гродна падчас урачыстага прыёму гасцей на Усебеларускім фестывале нацыянальных культур феерверк адбываўся на пляцы Новага замка, ў г. Нясвіжы на свяце Беларускага пісьменства і ведаў ён быў увасоблены на вадзяной гладзі возера на фоне басціёнаў Нясвяжскага замка, ў г.г. Мір і Навагрудак на святах сярэднявечнага мастацтва — непасрэдна ў замкавых збудаваннях. Месца дзеяння ў сукупнасці з рэжысёрскай задумай дазвалялі надаваць феерверку велічнасць. Персанажамі піратэхнічнай дзеі нечакана станавіліся архітэктурныя пабудовы і скульптуры, лесвіцы і гарматы, што надавала прадстаўленню сваеасаблівасць, адметны каларыт, паэтычную прыгажосць і ўзнёсласць.

Сапраўднай падзеяй ў мастацтве феерверкаў Беларусі стала вырабніцтва тэхнолагам В. Кавалёвым чугунных саставаў ( тэрмін захавання – месяц) і тытанавых саставаў ( тэрмін захавання – год ), якія давалі нязначны дымны астатак. Вырабленыя на гэтых саставах фантаны, даючыя чысты агонь і раскідваючыя чыстыя бенгальскія іскры, не магло засвяціць нават сонечнае святло. Гэта дало магчымасць у дзённы час наладжваць феерверкі, складзеныя на аснове фантанаў і піратэхнічных фігур фантаннай дзеі. Новае адкрыццё беларускіх піратэхнікаў адразу было заўважана за мяжой, ў выніку чаго серыйныя беларускія фантаны, узлятаючыя на вышыню 3 і 6 метраў знайшлі попыт многіх піратэхнічных фірм Беларусі, Еўропы і Азіі.

Разам з уласнай прадукцыяй, феерверкеры ТАА “Спецэфект”, як і вытворча-камерцыйнай фірмы “Кальвін”, у сваёй паўсядзённай практыцы ужывалі сучасную прадукцыю піратэхнічных майстэрань і камбінатаў Расіі, Украіны, Германіі, Італіі, Францыі, Кітая, Японіі. Гэта давала магчымасць на беларускіх феерверках паказаць тэхнічныя дасягненні майстроў сусвету, што значна ўзбагачала пазнавальнасць, яскравасць, відовішчнасць і эмацыянальнасць успрыняцця піратэхнічных прадстаўленняў.

Аўтарытэт беларускай піратэхнікі, перажываючай свой Рэнесанс, значна ўзрос на міжнародным узроўні. У 1998 г. Міністэрствам юстыціі Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны Міжнароднае грамадскае аб"яднанне

"Саюз развіцця феерверачнага мастацтва “Спецэфект плюс” з творчым і каардынацыйным цэнтрам у г. Мінску. У 1999 г. ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры адбылася першая навукова-практычная канферэнцыя членаў саюза.

Першай работай Міжнароднага Саюза развіцця феерверачнага мастацтва “Спецэфект плюс” стаў феерверк на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар ", які адбыўся ў ліпені 1999 г. у г. Віцебску. У

прадстаўленні прымалі ўдзел піратэхнічныя брыгады з Масквы ( А. Качаткоў, В. Калачоў ), Калінінграда ( У. Хан, В Сакалоў ) ), Вільнюса ( П. Юозапавічус ), Рыгі (Г. Гудзееў, Ж.Паўлава, В.Рыжыкаў), Мінска ( Я. Шыфрын, А. Шэдуйкіс, Р.Гармаза, В. Кавалёў, У.Боеў, Н.Колб ). Мастацкім кіраўніком піратэхнічнага шоу быў абраны П.Гуд.

Гэта быў сваеасаблівы агляд-конкурс піратэхнічных майстэрань міжнароднага саюза.

Феерверачнае прадстаўленне адбылося на рацэ Заходняя Дзвіна.

У пралозе пасля фанфар і ўступных вершаў дыктара аб “Славянскім базары” па светлавой дарожцы, створанай на рацэ пражэктарамі, паляцеў скарасны скутэр . у якім, на фоне сцяга з гербам г. Віцебска, юнак трымаў палаючы чырвоным агнём фальшфеер. Гэты праезд суправаджаўся выстраламі рымскіх свечак. Размешчаныя паабапал ракі Заходняя Дзвіна, яны утваралі відовішчную рознакаляровую “браму творчасці”, скрозь якую пад воплескі і радасныя крыкі гледачоў праплывала на кацеры піратэхнічная эмблема фестывалю.

Затым за сцэнай, размешчанай на беразе ракі, узнік падсвечаны рознакаляровымі пражэктарамі вадзяны заднік, утвораны вадамётамі. Дыктар павёў апавяданне аб міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар” і па сцэне, на фоне выстаўленняў рознажанравых творчых калектываў, пачаўся паказ наземных піратэхнічных вырабаў.

У гэтым прадстаўленні кожны нумар меў сваю адметную кампазіцыю піратэхнічных фігур, якія падкрэслівалі яго жанравую і тэмпа-рытмічную накіраванасць.

Так, у час выступлення танцавальных калектываў і тэатра пластыкі вакол сцэны палалі статычныя піратэхнічныя фігуры — каскады, букеты “кветак”, мазаікі, “сонцы”, а на фоне інструментальных аснсамбляў загараліся дынамічныя пірафігуры — рознастайныя “сонцы”, хваставыя “махавікі.

Асаблівае захапленне гледачоў выклікала вадзяная піратэхнічная феерыя, ў час якой на фоне ўрыўка з оперы “Садко” з вадзяной гладзі раптоўна ўзніклі піратэхнічныя фантаны-квакеры і дукеры, якія запаланілі ўсю акваторыю ракі і велічна паплылі, выкідваючы уверх белыя бенгальскія агні. У вадзяной дзее самыя моцныя воплескі прысутных заслужылі ўпершыню паказаныя пырскаючыя фантаны, якія праз пэўныя інтэрвалы часу паэтапна на розную вышыню пырскалі снапамі іскр рознакаляровых агнёў.

У кульмінацыйнай частцы прадстаўлення загучала песня аб свяце. Над мастом праз Заходнюю Дзвіну запалаў вялізарны піратэхнічны “васілёк” — эмблема фестывалю, а з маста, ва ўсю яго 70-метровую шырыню ў раку пачалі ліцца агні піратэхнічнага вогнеспада.

У фінале песні з пяці зон дзеяння — нізіны, халмоў, маста, ракі пачалася грандыёзная паветраная дзея. У неба ляцелі ракеты, агні рымскіх свечак, “буракоў”, “пчолак”, швермераў, рознакаляровымі ўспышкамі рассыпаліся шары “Астр”, “Хрызантэм”, “Цюльпанаў”, “Дзьмухаўцоў”, а ў заключэнні ўспыхнулі люсткугелі “ Бліскучыя зоркі”, “Салют”.

Першы феерверк Міжнароднага Саюза развіця феерверачнага мастацтва прайшоў на высокім мастацкім і тэхнічным узроўні, атрымаў станоўчыя адзнакі як гледачоў, так і арганізатараў фестывалю. Гэтая сумесная работа паказала, што творчая супрацоўніцтва піратэхнікаў розных краін прадстаўляе шырокія магчымасці для дэманстрацыі сваіх дасягненняў, абмену вопытам і мае вялікія перспектывы развіцця і ўдасканальвання мастацтва феерверкаў.

Міленіум тысячагоддзяў на тэрыторыі Беларусі ва ўсіх гарадах, многіх мястэчках, і нават, сёлах сустракала феерверачнымі агнямі. Піратэхнічныя калектывы, мінёры вайсковых падраздзяленняў, супрацоўнікі ваенкаматаў, дабраахвотных спартыўных таварыстваў і мноства асобных жыхароў рэспублікі, закупіўшыя навагоднюю піратэхнічную прадукцыю, у дварах дамоў, па вуліцах і плошчах наладжвалі вогненыя дзеі — вітанні новага тысячагоддзя.У асобных гарадах праводзілі музычна-піратэхнічныя шоу.

Цікавае піратэхнічна-лазарнае шоу было ўвасоблена камерцыйна-вытворчай фірмай “Кальвін” (рэжысёр і галоўны піратэхнік — К. Марозаў) на навагоднім прыёме Прэзідэнта рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі (г. Мінск). У гэтым шоу на фоне навагодніх песень узнікалі піратэхнічныя карціны і лазерныя выявы-адлюстраванні тэматыкі музычных твораў. Сустрэча міленіума ў дзяржаве працягвалася два тыдня, аж да Старога Новага года і магутныя стрэлы салютаў і піратэхнічныя прадстаўленні штодзень асвятлялі неба ў розных гарадах.

У парку імя Горкага г. Мінска ў гэтыя дні адбылося фальклорна-піратэхнічная шоу “Каляда”, якое раскрыла розныя стадыяльныя пласты развіцця каляднай абраднасці (рэжысёры — П. А . Гуд, А. Камінскі, У. Бабошын, мастак-піратэхнік — прэзідэнт Міжнароднага Саюза развіццяфеерверачнага мастацтва Я. Шыфрын, піратэхнікі В. КавалёЎ, А. Шэдуйкіс, Р.Гармаза ). Распачалося прадстаўленне гукамі беларускай пастуховай трубы і выхадам сталага і маладога калядоўшчыкаў з палаючымі факеламі. Яны па старадаўняму славянскаму звычаю запалілі навагодні агонь “бадняк” і ў форме пытанняў і адказаў павялі гутарку аб Калядах. Яны выцягвалі з “чорнага куфара” пэўную дэталь рэквізіту каляднага абрада....і пачынаўся нумар. На фоне народнай песні “Ой, калядачкі” ў выкананні фальклорнага гурта запалала піратэхнічная фігура “Калядны блін” і калядоўшчыкі пачалі частаваць глядачоў смачнымі, гарачымі, пахучымі на марозе блінамі, што выклікала вялікае задавальненне.Наступны эпізод — выступленне калядных персанажаў — мядзведзя, жорава... і, калі ўсе запыталі “А дзе ж каза?”, пад адпаведную фальклорную песню з’яўлялася піратэхнічная фігура “казы”, якая свяцілася рознакаляровымі агнямі, рухала “сківіцай”, паказвала “язык” і так жа нечакана знікала. Затым пад хрысціянскую калядную песню выходзілі калядоўшчыкі з батлейкай. На фоне палаючых факелаў яны паказалі ўрывак батлеечнага прадстаўлення і пад спевы запалілі піратэхнічную “Віфліемскую зорку”. Кульмінацыяй прадстаўлення было выступленне калядоўшчыкаў XVIII ст. На старадаўні шляхецкі манер яны гаварылі навагоднія тосты-віншаванні пад залп гармат (піратэхнічны эфект) і запрашалі ўсіх на танцавальную праграму, дзе кожны з танцаў завяршаўся запускам піратэхнічных ракет. Затым пад песню аб новым годзе на сцэну выйшлі сучасныя калядоўшчыкі з бенгальскімі агнямі. Яны правялі калядную віктарыну, ўдзельнікам якой раздалі бенгальскія агні і запрасілі ўсіх на танец калядных зорак. Загучаў фольк-мадэрн — калядная песня ў выкананні рок-гурта “Палац” ( знакамітага калектыва, які стаў пераможцам конкурса маладзёжных рок-гуртоў на сусветным фестывалі ў Лондані) і глядачы, якім былі раздадзены бенгальскія агеньчыкі разам з іншымі затанчылі апошні танец фальклорна-піратэхнічнага шоу.У фінале загучаў старадаўні калядны гімн - народная песня “Будзь ваша здароў”, якая зычыла прысутным ўсялякага дабрабыту , ў час гучання якой на сцэне піраптэхнікі запалілі складаную мастацкую піратэхнічную кампазіцыю “Свята зімовага сонцастаяння”, дамінантай якой было піратэхнічная карціна “сонца”: у цэнтры кампазіцыі вярцеўся “сонечны круг”, ад якога ў розныя бакі ляцелі фантаны “сонечных промняў”, па баках палалі агні старадаўніх славянскіх навагодніх агнёў — “баднякоў”, а ў небе рассыпаліся рознакаляровыя зоркі піратэхнічнай паветранай дзеі .

Фальклорна-піратэхнічнае шоу “Каляда” было першай у дзяржаве піратэхнічнай дзеяй, якое максімальна было сарыентавана на актыўнае дзеянне гледачоў , знішчала мяжу паміж глядачамі і артыстамі, рабіла іх сутворцамі і, галоўнае, было ўвасоблена ў паяднанні традыцый і навацыі, што асабліва спадабалася падлеткам і моладзі, выклікаючы ў іх пачуццё патрыятызму, гонару за сваю нацыянальную культуру, імкненне актыўна ўдзельнічаць у прапанаваных дзеях.

Адной з этапных работ міжнароднага саюза “Спецэфект плюс” стаў тэатралізаваны феерверк “Агні народаў сусвету”, здзейснены 7 чэрвеня 2002 г. ў г. Гродна на V Усебеларускім фестывалі нацыянальных культур (рэжысёр П. А. Гуд, мастак-піратэхнік —Я. Шыфрын, піратэхнікі В. Кавалёў, А. Шэдуйкіс, І.Смірноў, дэманстратары — студэнты кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта культуры А. Тушынская, Т. Андрэева, В. Шарковіч, А. Коўшар).

У гэтым піратэхнічным мастацка-гістарычным прадстаўленні сцэнарна-рэжысёрскім ходам якога быў аповяд пра вогненыя дзеі розных краін, на фоне літаратурна-музычнай кампазіцыі і пластычных дзей былі раскрыты піратэхнічныя традыцыі і здабыткі розных народаў. Мастацкім вобразам прадстаўлення стала піратэхнічная “кветка творчасці”, складзеная з пялёсткаў рознакаляровага агню (контурныя свечкі).

У структуру разнажанравых эпізодаў уваходзілі ніжэйпералічаныя дзеі.

У пралозе феерверка старшыня аркамітэта свята і намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама здзяйснілі рытуал запальвання піратэхнічных факелаў, на фоне якіх увысь узляталі шматлікія ракеты.

На фоне кітайскай музыкі ўваскрашаліся традыцыі Юань-Сяо - першай ночы Новага года. Дзяўчына ў кітайскім касцюме пад нацыянальныя танцавальныя рухі запальвала разнакаляровыя агні вежы ліхтарыкаў, пад грохат петард адбываўся танец “льва” і гарэлі разнакаляровыя контурныя свечкі піратэхнічнага “дракона”. У антракце эпізода ў неба ўзляталі кітайскія ракеты.

Кітайскую мелодыю змянялі гукі музыкі старадаўняй Індыі. Загараліся піратэхнічныя фігуры “Будда” і “пальма”, а ў цэнтры пляцоўкі, ў акружэнні фантанаў белага бенгальскага агню, дзяўчына ў індыйскім касцюме танцавала рытуальны танец.

У музычную канву Індыі ўрываліся дынамічныя арабскія рытмы. На пляцоўку выходзіў факір, які дзяйсняў розныя дзеі з палаючымі факеламі — жангліраваў імі, праводзіў па целу агнём, глытаў агонь, затым запальваў і вярцеў у розных ракурсах піратэхнічнае кола, а ў фінале рабіў піратэхнічны выбух з муляжа першай арабскай пушкі — модфы.

Пад вясёлую італьяскую музыку перад гледачамі паўстала піратэхнічная фігура старажытнарымскага бога віна — Бахуса, які сядзеў на бочцы, адной рукой падтрымліваючы вялізную бутэльку віна, а ў другой трымаючы кубак. Піратэхнічны агонь-віно вялізным фантанам вырываўся з бутэлькі, затым з кубка, а ў фінале, пад рогат глядачоў, ляцеў з рота Бахуса.

На фоне венскага вальса ў цудоўным выкананні ансамбля бальнага танца г. Гродна запальваліся каланады белага бенгальскага агню, а з вялізарных падставак уніз бясконцай чарадой ляцелі іскрынкі рознакаляровых вогнепадаў.

Пад рытмы польскага паланэза белыя контурныя свечкі вымалёўвалі фігуру “арла”, з крылоў якога ў неба ляцелі ракеты чырвонага і белага колераў.

Беларускія мелодыі на кантрасце спалучэння старадаўніх і сучасных рытмаў раскрывалі піратэхнічную спадчыну першага беларускага феерверкера — К. Семяновіча і сучасных вырабаў міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтва “Спецэфект плюс”. Перад глядачамі паўставалі старадаўнія піратэхнічныя фігуры — рознастайныя “сонцы”, кругі, фантанныя спалучэнні, ракеты 12 тыпаў. Надзвычайна ўсіх урадзілі сучасныя піравырабы — рознакаляровыя белыя фантаны, увасобленыя на новых тытанавых саставах.

У фінале прадстаўлення пад гімн Усебеларускага фестываля нацыянальных культур неба асветлілася агнямі піратэхнічнай спадчыны народаў сусвету. На фоне піратэхнічнай “кветкі творчасці” увысь па чарзе ўзляталі рымскія свечкі, ракеты са стабілізатарамі, ракеты на парашутах, швермеры, буракі, піратэхнічныя зборкі, “хрызантэмы”, “гваздзікі”. Фінальным акордам стаў запуск піратэхнічных шароў з марцір 195 і 310 мм калібра, вырабленыя ў Беларусі, Расіі і Кітае.

Гэты тэатралізаваны феерверк аказаў глыбокае ўраджанне на ўсіх прысутных і даў падставу для далейшай распрацоўкі і ўкаранення падобных тэатралізаваных піратэхнічных дзей ў іншых краінах.

У 2001 – 2003 г.г. ў Міжнародны Саюз развіцця феерверачнага мастацтва увайшлі новыя піратэхнічныя арганізацыі – " Эдэльвейс – сервіс " ( г. Макееўка, Украіна, кіраўнік – Н.Якубава ) і " Белспецэфект " ( г. Мінск, кіраўнік – В. Коваль). Новыя майстры " вогненай справы " прынялі актыўны удзел у навукова-практычнай канферэнцыі і творчых работах Міжнароднага саюза. Разам з цэнтральным каардынацыйным цэнтрам яны распрацоўваюць літаратурныя сцэнарыі, музычнае і дэкаратыўнае вырашэнне феерверкаў рознатэматычнай накіраванасці, узбагачаючы творчую палмтру святочнай культуры сусвету.

Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва “ Спецэфект плюс” вядзе не толькі навукова-даследчую, эксперыментальную і практычную дзейнасць. У апошнія гады ён распачаў і навукова-педагагічную работу. Так, пры садзейнічанні майстроў Саюза на кафедры рэжысуры абрадаў і святаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры для ўсіх студэнтаў спецыялізацыі чытаецца лекцыйна-практычны курс “Піратэхніка ў свяце”, а для асоба зацікаўленых студэнтаў створаны спецкурс ( прафілізацыя ) “Рэжысура піратэхнічных дзей, спектакляў і феерверкаў”, дзе яны вывучаючы такія дысцыпліны як “Гісторыя феерверкаў”, “Драматургія і рэжысура піратэхнічных спектакляў і феерверкаў”, “Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне феерверкаў”, “Тэхналогія вырабу піратэхнічных фігур”. Лекцыі і практычныя заняткі са студэнтамі праводзяць лепшыя майстры Саюза. З мэтай больш глыбокага засваення выкладаемага матэрыяла студэнты частку заняткаў праводзяць на вытворчай базе саюза ў Астрашыцкім гарадку, робяць прагляд і аналіз відэазапісаў з піратэхнічнымі дзеямі ў краінах сусвету, праводзяць этнаграфічныя назіранні і аналіз феерверкаў, ствараюць уласныя сцэнарна-рэжысёрскія распрацоўкі феерверачных фігур, мастацкіх кампазіцый і прадстаўленняў, удзельнічаюць практычна ў правядзенні феерверкаў.

Гэта работа яшчэ толькі распачалася, але яна ўжо дала станоўчыя вынікі. Сярод многіх цікавых студэнцкіх работ асабліва вызначыліся праэкты поўнаметражных, вобразна-асэнсаваных прадстаўленняў. Так студэнты да свайга дыпломнага свята “Купалле ў Докшыцах” (2002 г.) зрабіла сцэнарна-рэжысёрсі праэкт купальскага феерверка і тэхніка-тэхналагічнае рашэнне піратэхнічных фігур. У гэтым прадстаўленні на фоне песень, раскрываючых этапы правядзення свята летняга сонцастаяння, з’яўляюцца піратэхнічныя фігуры кветак: “рамонак”, “васілёк”, “касцёр” з фантанаў белага агню, з якога вылятаюць снапы піратэхнічных іскр, “струмені рачной вады”, на якіх узнікаюць купальскія “вянкі” дзявочай варажбы аб уласным лёсе, купальскае вогненае “кола — карагод”, “кола”, якое коціцца з “гары”, як бы сімвалізуючы убыццё сонца на зіму, спрадвечная мара беларусаў аб шчасці — “папараць-кветка”, якая пераліваецца рознакаляровымі танамі контурных свечак, а затым на месце яе песцікаў успыхваюць фантаны бенгальскага агню і, нарэшце, вялізарнае “сонейка”, якое свеціць фантаннымі праменямі “на добрыя гады, на хлябы-ураджаі”.

Гэтая глыбока паэтычная па сваёй ідэйна-тэматычнай накіраванасці і вобразнаму вырашэнню, эмацыянальная па музычнаму насычэнню распрацоўка, сведчыць аб глыбокім разуменні аўтарам праблемы трансфармацыі фальклора да сучасных умоў і, без сумнення, не можа пакінуць абыякавым глдачоў.

Студэнты, увасабляючы ў якасці дыпломнага свята юбілей беларускай гімназіі №1 г. Мінска (2002 г.) свой рэжысёрскі праэкт фінальнага піратэхнічнага дзеяння “Дарога ў жыццё”, прапанавалі ў наступнай структуры.

На фоне мелодыі школьнага вальса на пляцоўку ў святочных строях выходзяць юнак і дзяўчына, якія трымаюць у руках палаючыя паходні. Яны падпальваюць піратэхнічную фігуру “Дубовы лісток” з контурных свечак, якая з’яўляецца эмблемай гімназіі. Ад “дубовага лісточка” пад мелодыю студэнцкага гімна “Гаудэамус” загараецца “дарога ведаў” з піратэхнічных фантанаў, якая вядзе ў далячыню і завяршаецца ўзгараннем піратэхнічнай “кнігі”. Далей ад “кнігі” пад гукі ўрачыстаай мелодыі працягваецца “дарога жыцця” з фантанаў рознакаляровага агню, якая завяршаецца успыхнуўшым піратэхнічным “сонцам” і залпамі ракет.

У 2004 г. Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва “ Спецэфект плюс” разам са студэнтамі падрыхтаваў да 25-годдзя кафедры рэжысуры абрадаў і свят касцюміраванае піратэхнічнае прадстаўленне, у структуру якога ўвайшлі такія піратэхнічныя мастацкія кампазіцыі як “вогненая пляска піратэхнікаў”, “агонь творчасці”, “ кругаверць жыцця”, “зорная ростань “ і інш. Гэтае чароўнае відоваішча падрывхтавалі: мастацкі кіраўнік – генеральны сакратар Міжнароднага Саюза, мастак-піратэхнік Я.М.Шыфрын, рэжысёр-пастаноўшчык – В. А. Баранава, акцёрская група ў складзе Ю.М. Аляхно, Ю.А. Мікалаеў, В.В. Грэсь, Дз.А. Скачкоў, А.С. Ліхавец, асістэнт рэжысёра І\С. Кабзар.

Гэты праэкт яшчэ раз пераконліва даказвае: будучыня піратэхнічных дзей не за бездумным спальваннем піратэхнічных фігур, што квітнее зараз на абшары СНД, а за вобразна-сімвалічным адлюстраванні падзеі, якое адзначае свята.

У 2005 г. ў Беларусі адбыўся першы выпуск прафесійных рэжысёраў

піратэхнічных спектакляў і феерверкаў. Міжнародны саюз развіцця феерверачнага мастацтва “ Спецэфект плюс” разам з кафедрай рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў рашэннем сумеснай экзаменацыйнай камісіі выдалі дыпломы Юліі Мікалаеўне Аляхно, Вікторыі Анатольеўне Баранавай, Наталле Георгіеўне Кавалюк і Алене Анатольеўне Шапко. Спадзяемся, што маладыя рэжысёры вогненых дзей , захоўваючы традыцыі продкаў, змогуць на-новаму асэнсаваць падзею, якую увасабляе феерверк, зробяць прыгожай і непаўторнай сімфонія агню і святла сродкамі тэатралізацыі.

Дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэса аказалі істотнейшы уплыў на мастацтва піратэхнікі. Сёння ў феерверачных прадстаўленняў шырока ўжываюцца электраўспламеняльнікі, якія даюць магчымасць схаваць піратэхнічную “кухню” і зрабіць больш цэльным успрыняцце відовішча.

Выкарыстанне аўтаматыкі і электронікі, камп’ютараў з праграмнай ўстаноўкай дазваляе рэгуляваць час выбуха, працягласць дзеяння і вышыню пад’ёму піратэхнічных вырабаў. Новыя хімічныя саставы пашырылі часовыя магчымасці правядзення феерверка — іх сталі ўвасабляць у дзённы час.

Выкарыстоўванне вопыта майстроў мінулых часоў значна пашырыла сучасны арсенал піратэхнічных фігур. Сёння побач з традыцыйнымі сімволіка-эмблематычнымі выявамі, фантанамі, мазаікамі, каскадамі, дэвізамі ствараюцца піратэхнічныя фігуры на аснове беларускага фальклора, тэматычныя светлавыя карціны з фігурных свечак, каляровых дымоў. У практыку феерверкаў трывала ўвайшлі паветраныя піратэхнічныя вырабы народаў сусвету — каметы, буракі, форсы, пчолкі, швермеры, паветраныя шары розных калібраў. Асновай запуска рознакаліберных феерверачных патронаў сталі пераважна многаствольныя салютныя ўстаноўкі.

Такім чынам, адметнай асаблівасцю сучасных беларускіх феерверкаў стала тэатралізацыя піратэхнічных дзей, што дае магчымасць засяродзіць увагу глядачоў на значнасці адзначаемай падзеі, адлюстраваць яе ў вобразна-сімвалічнай форме, аб’яднаць у адзінае драматургічнае цэлае піратэхніку, святло, музыку, слова і пластыку, што, урэшце, аказвае вялікае ўдзеянне на прысутных, выклікае пазітыўныя эмоцыі, выхоўвае высокаэстэтычныя густы.

Дзейнасць беларускіх піратэхнічных калектываў у 80-я-90-я гады XX ст. ў пачатку XXI ст., навукова-даследчая, эксперыментальная, практычная, педагагічная работа міжнароднага Саюза развіцця феерверачнага мастацтва “ Спецэфект плюс” і кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры пераконліва сведчыць пра тое, што ў Беларусі створана ўласная нацыянальная школа піратэхнікі, пабудаваная на здабытках культурна-гістарычнай спадчыны нашых продкаў і і іншых народаў сусвету, а таксама распрацаваных на гэтай аснове новых феерверачных прадстаўленняў, якія акумулююць у сваёй структуры дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу..