Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ.docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
124.27 Кб
Скачать

25. Ваеннае мінулае ў мастацкім паказе і. Мележа.

Мележ ведаў вайну і зведаў самыя горкія яе старонкі: адступленне 1941г. ад Заходняй граніцы Карпат да Данбаса, наступленне восенню і зімой 1941-1942 гг. на Растоў, Барвенкава, станцыю Лазавую.

З маладых празаікаў на буйнамаштабнае адлюстраванне вайны тады, яшчэ па памятных слядах падзей, наважваецца і Іван Мележ, які сустрэў яе на граніцы ў Карпатах салдатам артылерыйскага палка. Першымі прыступкамі ў асэнсаванні складаных перыпетый ваеннага ліхалецця стаў разгорнуты нарыс "Дарогі на ўсход і на захад" пра легендарнага камандзіра танкавай брыгады, двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдаравіча Шутава. Знаёмства з жыццём танкістаў, сумежным з артылерыйскім вопытам аўтара, адчуваецца, было важным подступам да задуманага ім вялікага эпічнага твора "Мінскі напрамак" (1952) аб шматпакутнай эпапеі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У надзвычай эканомна размеркаванай хранатопнай сістэме рамана, што ўбірае ў сябе насычаныя напружанымі падзеямі чатыры месяцы бітвы і фабульна канцэнтруецца вакол сімвалічнага вобраза Мінскай магістралі як кампазіцыйнага стрыжня адзінства часу і месца дзеяння, пісьменнік ставіў перад сабой смелую, яшчэ і па сёння нявырашаную творчым вопытам задачу адначасовага паказу "стратэгічнай" і "акопнай" праўды вайны. І з гэтай задачай амаль што справіўся. Аднак усё роўна гэта былі толькі першыя подступы беларускай прозы да глыбінна-аналітычнага спасціжэння ваеннай тэматыкі.

Раннія мележаўскія апавяданні, датаваныя 1942–1945 гадамі, сталі прыкметным укладам у літаратуру ваеннай пары. Лепшыя з іх («У завіруху», «Канец размовы», «Ноччу», «Такі кароткі водпуск» і інш.) паказалі Івана Мележа як удумлівага пісьменніка-псіхолага, які яшчэ тады здолеў належна ацаніць сціплы, знешне някідкі, але надзвычай важны сваёй масавасцю штодзённы гераізм звычайных людзей.

У аснове ўсіх ваенных апавяданняў зборніка “У завіруху” – святая любоў да Радзімы, матыў вернага служэння ёй. Ап-не “У завіруху”. Пераканаўча раскрывае пісьменнік у гэтым творы духоўны свет 18-гадовага юнака Засмужца, звычайнага чалавека, навічка ў разведцы, які двойчы выконвае адказнае даручэнне: дастаўляе данясенне камандзіра брыгады ў штаб арміі. З нечалавечай упартасцю ў страшэнную завіруху, пераадольваючы ўсе цяжкасці паходу, цяжар знясільваючага шляху, вяртаецца ён у сваю часць са штабным пакетам. Фармальна Засмужац дзейнічае, як і ўсе салдаты на вайне, па загаду начальства. Але ёсць у ягодушы, у яго свядомасці іншае камандаванне, ва ўладзе якога ён знаходзіцца шточасна, штохвілінна. Гэта – пачуццё абавязку. Тое, што перажыў малады баец за кароткія гадзіны перадышкі, гледзячы на загінуўшых сяброў, было “такім вялікім, складаным і цяжкім”, што наўрад ці патрэбны былі яму чые-небудзь загады.

У аснове ваенных апавяданняў Мележа ляжыць ідэя гістарычнай актыўнасці чалавека, які здзяйсняў на вайне звычайны, штодзённы і знешне непрыкрыты гераізм у імя будучыні, гераізм, ад якога залежаў лёс нашай перамогі, лёс Радзімы. Менавіта дзеля гэтай будучыні ратуе жыццёраненым доктар Цулукідзе (“Сустрэча”), рызыкуючы сабой, робіць сваю апошнюю аперацыю Васіль Дзянісавіч(“Апошняя аперацыя”), гіне ад рукі фашыста, адмовіўшыся выводзіць варожы эшалон з боепрыпасамі з-пад абстрэлу нашай артылерыі стары машыніст Антонік (“Канец размовы”). Пісьменніка цікавяць у гэтых апавяданнях сам працэс станаўлення характараў, духоўны рост яго герояў, пачуццё абавязку і адказнасці перад грамадствам і сваім сумленнем.

Своеасаблівым падагульненнем пісьменніцкай працы Мележа на раннім этапе з’явілася яго кніга “Мінскі напрамак” (1947-53). Пісьменніку даводзілася тыднямі сядзець у архівах, сустракацца з жывымі людзьмі, удзельнікамі баёў за вызваленне Беларусі – былымі партызанамі, падпольшчыкамі. Ён імкнуўся паказаць у рамане ўсенародны характар барацьбы савецкіх людзей з фашызмам, іх непарыўную згуртаванасць, патрыятызм. І гэта было не толькі жаданне выказацца перад людзьмі. Гэта быў яшчэ і яго абавязак перад памяццю загінуўшых. “Мінскі напрамак” ахоплівае даволі кароткі прамежак часу – два з нечым месяцы гарачага лета 1944 г., вялікага лета бітвы за родную Беларусь. Аднак эічны размах падзей у ім надзвычай шырокі: дзеянне з партызанскай брыгады пераносіцца ў вёску, з яе – у размяшчэнне танкавых батальёнаў, у акупіраваны Мінск, адказны ўчастак фронту – Мінскую магістраль.

Вайна бачыцца ў рамане праз успрыманне яе камандуючым Трэцім Беларускім фронтам Чарняхоўскім, генераламі Шчарбацюком, Бяссонавым, Пакроўскім, камандуючымі радоў войск, людзьмі, якія плануюць адказныя ваенныя аперацыі, распараджаюцца чалавечымі лёсамі. Пераносячы дзеянне рамана са штаба дывізіі ў штаб фронту, адтуль – у Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, Мележ акцэнтуе сваю ўвагу не толькі на майстэрстве правядзення ваенных аперацый, але і на сапраўдным чалавекалюбстве людзей, якія адказваюць за будучыню народа, Радзімы. Асабліва напружана працаваў пісьменнік над вобразам Чарняхоўскага. Не многа адводзіць месца ў сваім творы Мележ яго разважанням і думкам. Ён хутчэй маўклівы, стрыманы, скупы на словы і знешнія праяўленні пачуццяў. У камандуючым фронтам пісьменніка цікавяць яго мары аб сучасным і будучым, і яго ацэнка падзей 1944, думкі аб гістарычнай помсце ворагу. Вайна значна ўзбагаціла жыццёвы вопыт Чарняхоўскага: ён пачынаў яе палкоўнікам, камандаваў і дывізіяй, і корпусам, а затым яму даверылі камандаванне фронтам. Мастак імкнуўся паказаць у сваім гароі яго чалавечнасць, абаяльнасць і ўраўнаважанасць, патрабавальнасць да сябе і іншых.

У “Мінскім напрамку”ўсебкова раскрыты лёсы простых, радавых удзельнікаў барацьбы з фашызмам: воінаў-танкісіаў Лагуновіча і Колышава, Сонцава і Быстрова, Якавенкі і Бяссонава і інш. Мы бачым іх у смяротнай брацьбе з ворагам. Усіх іх адрознівае пачуццё калектывізму, франтавога сяброўства, якое падтрымлівае кожнага ў цяжкія жвіліны, жывіць дух, узнімае на выкананне патрыятычнага абавязку. Сіла франтавой дружбы, сапраўдная чалавечнасць робяць іх асабліва адчувальнымі да страт і ахвяр вайны. З вялікай псіхалагічнай глыбінёй піша Мележ пра душэўныя пакуты старш лейтэнанта Аляксея Лагуновіча ў сувязі з трагічнай смерцю жонкі. Пра жорсткасць вайны пастаянна думае малады лейтэнант Колышаў.

Ні на хвіліну не забываюць пра бесчалавечнасць ворага партызаны, падпольшчыкі: найчасцей за іх дзейнасць адказвала ўся сям’я – бацькі, жонка, дзеці. Гэта ўскладняла барацьбу, патрабавала разумнай тактыкі яе вядзення з боку камісара брыгады Тураўца, камбрыга Ермакова, радавых партызан Васіля Крайко, брыгаднага падрыўніка Шашуры. Спакутаваным, але не зломленым паўстае ў рамане і беларускі народ. Ён жыве ў кашмарным свеце духоўных стрэсаў, ва ўмовах акупацыі і цяжкіх выпрабаванняў. Драма ўдавы Шабуніхі, што засталася з малымі дзецьмі, гісторыя допыту, катаванняў і трагічнай смерці разведчыцы Ніны Лагуновіч, нечалавечыя пакуты партызанскай сувязной Клавы Сняжко ў нямецкай камендатуры і ў турме – усё гэта разрозненыя эпізоды адной народнай трагедыі. Думка аб асабістай маральнай адказнасці кожнага чалавека за ўсё, што адбывалася ў гэты суровы час, пранізвае кожную старонку Мележавай кнігі.

26.

Раманы Івана Мележа «Людзі не балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань», аб'яднаныя ў «Палескую хроніку» — гэта творы, у якіх па-майстэрску спалучыліся лірычнае, эпічнае і драматычнае. Кожная частка з'яўляецца лагічным працягам папярэдняй, дапаўняе і раскрывав яе сэнс. Дарэчы, спачатку I. Мележ планаваў напісаць толькі асобны раман «Людзі на балоце», але, выдаўшы яго, аўтар адчуў, што сказаў не ўсё, што хацеў, перадаў чытачу не ўсе свае думкі, разважанні і пачуцці. Так з'явіўся «Подых навальніцы», а пасля — «Завеі, снежань». Гістарычная частка «Палескай хронікі» прысвечана, безумоўна, падзеям калектывізацыі ў беларускай вёсцы. I. Мележ здолеў раскрыць сутнасць гэтага працэсу. Разглядаючы яго з розных бакоў, аўтар імкнуўся да шырокага погляду на жыццё мінулае, сучаснае і будучае. «Палеская хроніка» — гэта кніга пра Палессе, родную бацькоўскую зямлю, яе людзей, простых, сціплых працаўнікоў. Нездарма першая кніга хронікі адкрываецца радкамі-прысвячэннем: «Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі». Але аўтар не абмяжоўваецца тэмай калектывізацыі, жыцця беларускага народа і вёскі ў гэты перыяд. Шмат старонак прысвечана апісанням пачуццяў, духоўнага свету сялян, услаўленню кахання. у «Палескай хроніцы» I. Мележ з незвычайнай псіхалагічнай глыбінёй намаляваў сапраўднае, шчырае пачуццё, якое ўзнікла паміж звычайнымі вясковымі дзяўчынай і хлопцам, паказаў іх складаны жыццёвы шлях, развіццё іх духоўнага свету.

27.

Мележ не прымаў досыць распаўсюджанае ў пачатку 20 ст. уяшленне пра забітасць свайго народа ўвогуле і палешукоў у прыватнасці. Непісьменасць, на думку мастака слова, - гэта зусім не паказчык забітасці. Мележ быў пераккананы, што ў любоў, сасамай аддаленай ад цэнтра цывілізацыі палескай вёсцы ёсць па-свойму выдатныя людзі. Мастака слова захапляе майстэрства, спрыт ў руках, талент плячара і рыбака, якія былі ў дзеда дзяніса, моватворчасць Сарокі, здольнасць гаварыць афарыстычна, выкарыстоўваць прыказкі і яркія выслоўі.

Кроўная сувязь пісьменніка з бацькоўскай зямлёй , яго любоў да роднага кута , да духоўных набыткаў сваіх землякоў выявілася і ў тым,што творца ўвёў у раман «сапраўдную, няхай, можа, і дзіўную для для другіх мову» ўсходняга Палесся. Яго героі выкарыстоўваюць у сваім маўленні асаблівасці говорак Глінішкаў і іх наваколля – радзімы пісьменніка.

Мележ, як і яго героі, любіць край. Мастак слова апісвае яго ў розныя поры ода. Палеская прырода паказана пісьменнікам у багацці фарбаў, гукаў, у разнастайнасці праяў. Яна жывая і адухаўленая. Чалавек і прырода ў Мележа жывуць у добрай згодзе і клопаце адзін пра аднаго. Лес, балоты забяспечвалі палешука дадатковым прыбыткам гыбамі, ягадамі,арэхамі, бо нават пры незвычайнай стараннасці неўрадлівя палесая зямля не магла задаволіць сціплыя патрэбы сяляніна. Героі Мележа ў свайё большасці чуйныя да праяў прыроды, бачаць сваё падабенства да яе. Невыпадкова пісьменнік праводзіць параллель паміж Ганнай, якая выбралася на дзеўку, і маладзенькая рабінай, паміж Васлём у юравіцкай баковачцы і бадылём сланечніку, што адзінокім стаяў у агародзе.

28.

З апавяданняў ён пачынаў, пісаў сваё доўгае літаратурнае жыццё. Які б матэрыял ні быў пакладзены ў аснову твора, пісьменнік найперш паказвае ў сваіх героях, як яны насуперак неспрыяльным жыццёвым абставінам здолны захаваць у сабе тое, што належыць да агульначалавечых духоўных здабыткаў. Светлы высакародны вобраз Маці праходзіць праз усю творчасць Брыля. Гэта яна, не дасыпаючы начэй, зберагаючы кожную капейку, выводзіць дзяцей ў вялікі свет. Гэта яна вучыць любіць і ўанаваць роднае слов, бацькоўскую зямлю і свой родны Край. Гэта яна з'яўляецца носьбітам дабрыні, прыгажосці, чалавечнасці.(Апавяд. Маці)

У апавяданні «Адзін дзень», якое прысвечана ВАВ, два канфлікты:партызанская барацьба з фашыстамі на Наваградчыне і спрадвечнае сутыкненне людскасцю і нялюдскасцю, якое узнікла сярод сваіх: трох партызанаў і маладжзіцы з дзіцем, жонкі нядаўна забітага іх таварыша. Першы канфлікт у апавяданні Я.Брыля перыферыйны, але ён спарадзіў другі , які стаў цэнтрам увагі мастака слова. Выключна сітуацыя, у якую трапілі трое партызанаў і маладзіца з дзіцем, выявіла ў кожным з іх сутнаснае, тое, што ў звычайных умовах не раскрывалася б. Адзін з трох ацалелых разведчыкаў Серада ў час блакады фашыстамі партызансай зоны спрабуе ўратавацца там, уратаваць сваіх таварышаў страшнай, нялюдскай цаной: трэба зрабіць так, каб Верачка змоўкла, бо яе плачможа выдаць іх немцам. Пазбавіцца ад плачу дзіцяці можна двума шляхамі: зрабіць так, каб яна змоўкла навекі, ці пакінуць Ліду з Верачкай на волю лёсу. Для Ліды трое з групы разведчыкаў былі надзеяй на выратаванне яе найдарожнага скарбу – дачушкі. У асобе партызанаў маладзіцы хацелася бачыць сваіх абаронцаў. На жаль, надзеі жанчыны не спраўдзіліся. Галоднае дзіця плакала, бо ў маці прапала малако. Серада бачыць у асобе немаўляці свайго ворага, віноўніка магчымай смерці ўсёй группы, хоць дзіця ні ў чым не вінаватае. На шчасце, жахлівага не адбылося. Жэнька Саковіч усвядоміў ганебнасць паводзін партызанаў, ўзяў камандаванне на сябе і павёў іх туды, дзе грымеў бой. Яны дабраліся да сваіх. Ліда з Верачкай былі адпраўлены ў сямейны партызанскі лагер.

Апавяданне "Галя" (1953) напiсана у лiрычнай манеры. Гераiня нiкому не раскрывае сваей душы, якую трывожыць i мучыць балючы роздум пакутлiвае жаданне вярнуць каханне, якое у яе украла змрочная заходнебеларуская рэчаiснасць.

Галя — працавiтая, прыгожая фiзiчна i духоуна, простая беларуская дзяучына, бедная парабчанка — усiм сэрцам, усёй адданасцю першага пачуцця пакахала Сяргея. Але абставiны склалiся так, што Галя вымушана была выйсцi за нялюбага ёй чалавека. Жорсткая рэчаiснасць, цяжкiя умовы жыцця уварвалiся у лес дзяучыны, абакралi яе духоуна. Нарэшце людзi здабылi шчасце жыць на вольнай зямлi. Але душэуная рана жанчыны не гоiцца, бо, апрача агульнага шчасця, чалавеку парэбна яшчэ для гарманiчнага успрыняцця жыцця шчасце асабiстае.

З бязлiтаснай праудзiвасцю раскрывае пiсьменнiк нiкчэмны свет закаранелага уласнiка — Хаменка. Стары Хаменак жыу для гумна. Хата i нават галава пад старым каупаком яму меньш патрэбны былi, чым гэта гумно. У ахвяру багаццю было прынесено усе — здароуе, радасць, чалавечнасць. Уласнiк жыу паводле страшнага закону: "Не з'ясi, не зносiшь — больш застанецца; меньш паспiш — болей зробiш". Не збылiся яго мары. Прыйшло новае жыцце у заходнебеларускую веску.

Апавяданне разгортваецца у двух планах — у мiнулым i у цяперашнiм часе. Яно багатае на розныя чалавечыя настроi i перажываннi. Вялiкае гора, якое Галя паспытала у сям'i Хамiнкау, адступае на другi план, калi яна успамiнае свайго любага Сяргея. Нiколi яна не забудзе, як ен разам са сваiмi дзяцькамi-крауцамi першы раз з'явiуся у iх весцы. Як першы раз пайшоу з ею танцаваць. Як яны горача адзiн аднаго пакахалi. Як ён разам з партызанамi заехау на хутар у час вайны. Як яе палiу сорам, што муж яе знарок адпусцiу бараду i адсежваецца у хаце, каб перабыць навалу. Цяпер Галя з сынам — падлеткам i малой дачкой жыве на хутары адна. Муж за спекуляцыю трапiу у турму. Жанчына просiць старшыню калгаса, каб той памог пераехаць у веску. Многа гора перажыла яна у той урослай у зямлю хаце з маленькiмi вокнамi i пабiтай мохам страхой.

Ёсць у Галi i шчасце — яна не нарадуецца з дзяцей. Антось – памошнiк у працы — ходзiць у калгасе пастушком, а у жнiво памагае малацiць. Асаблiва цешыць Сонечка. Як песня без слоу, урываецца у апавяданне гул трактара. Многа гаварыць гэтый гул сэрцу Галi, многа радасцi. Там, за ваколiцай арэ яе каханы, яе самае жаданае шчасце — Сяргей. Каб можна было пабегчы да яго i раскрыць усю сваю душу. Але не пабяжыш — столькi пражыта i перажыта. Дый цi ведае ён, што Галя цэлую ноч не спiць, молiць i просiць лёс, каб ён вярнуу ёй першае i адзiнае яе каханне. Жанчына нiкому не расказвае, не раскрывае сваю душу. Праходзiць немалы прамежутак жыцця Галi. Многа было у яе гора. Але тое мiнулася. Яна жыве, ук усе людзi. Смутак яе вылiкi, але у той жа час светлы.

Асаблiвасцi лiрычнай прозы Я.Б. можна паказаць на яе адрозненне ад творау эпiчных. Пра яе адметныя рысы мы мяркуем па адносiнах аутара да падзей i чалавеч. характарау, пра якiя ён апавядае. У эпiчным творы аутар не прысутнiчае як асоба са сваiмi эмоцыямi. У лiрычнай прозе, наадварот, аутар сам умешваецца у падзеi, дае iм сваю ацэнку, спавядаецца перад чытачом у сваiх пачуццях, дзелiцца з iм думкамi. Характэрная адзнака прозы Я. Б. У тым, што ён аддае перавагу не самой падзеi, а таму, як гэту падзею перажывае чалавек, якiя буры яна выклiкае у яго душы.