- •Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі перыядызацыя першабытнага грамадтсва
- •Старажытнае грамадства ў каменным веку
- •Зараджэнне вераванняў і мастацтва людзей каменнага веку
- •Мастацтва
- •Насельніцтва бронзавага веку
- •Гаспадарка бронзавага веку Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі
- •Рэлігія і абрады жывёлаводаў і земляробаў (бронозавы век)
- •Культура старажытных продкаў жалезнага веку
- •Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку (VIII ст. Да н.Э. - V ст. Н.Э.)
- •Міжплемянны абмен жалезнага веку
- •Змены ў грамадскім жыцці ў жалезным веку
- •Археалагічныя культуры жалезнага веку
Зараджэнне вераванняў і мастацтва людзей каменнага веку
Пачатак рэлігійных уяўленняў - |
паступовае нараджэнне ў людзей уяўленняў аб звышнатуральных сілах, быццам бы здольных выклікаць з’явы прыроды, а таксама хваробы і смерць |
Узнікненне мастацтва і вераванняў |
Чалавек многа назіраў, набываў вопыт, заўважаў некаторыя заканамернасці ў прыродзе. Чалавек спрабаваў пазнаць свет і сваё месца ў ім Свае думкі аб навакольным асяроддзі ён адлюстроўваў ў мастацтве і вераваннях |
Мастацтва і вераванні |
- гэта духоўнае жыццё чалавека, яго духоўная культура |
Рэлігія |
- гэта своеасаблівае светаўспрыманне, сукупнасць чалавечых паводзін, уяўленняў і ідэй, якія заснаваны на веры ў існаванне звышнатуральных сіл і істот |
Прычынамі ўзнікнення ў людзей уяўленняў аб звышнатуральных сілах, пачаткаў рэлігійных уяўленняў былі: |
1) чалавек не зразумець і првільна растлумачыць з’явы прыроды 2) трывога і жах нашых далёкіх продкаў перад хваробамі і смерцю |
Галоўная прычына з’яўлення рэлігійнасці, веры ў звышнатуральныя сілы |
- жах старажытнага чалавека перад сіламі прыроды - няведанне яе законаў |
Прычыны ўзнікнення рэлігіі |
1) як вынік абмежаванасці ведаў чалавека пра навакольны свет 2) паступова ў людзей сфарміраваліся ўяўленні пра звышнатуральныя сілы, якія быццам бы здольны выклікаць гэтыя з’явы |
Рэлігігійныя ўяўленні з’явіліся ў познім палеаліце ў форме |
1) татэмізму 2) магіі 3) фетышызму 4) анімізму |
Усю прыроду чалавек у сваім уяўленні адушаўляў |
- насяляў духамі зямлі, сонца, грому, маланкі, расліннасці |
Аб узнікненні веры ў загробнае жыццё, выхадам духа (душы) з цела пасля смерці сведчаць пахаванні: |
разам з нябожчыкам у магілу клалі яго асабістыя рэчы – упрыгажэнні, зброю і запасы ежы |
Феціш, ідал |
вера чалавека ў магчымасць памясціць дух у нейкі прадмет, які потым будзе дапамагаць яму |
Фетышызм |
гэта вера ў звышнатуральныя ўласцівасці прыродных (камяні, дрэвы) або зробленых чалавекам прадметаў (фетышаў) і пакланенне ім. |
Фетышызм |
папярэднічаў анімізму |
Амулет |
- прадмет (невялікая рэч), які людзі насілі на целе. Па іх уяўленнях ён засцерагаў старажытнага чалавека ад небяспекі, спрыяў поспеху ў яго гаспадарчай дзейнасці |
Амулеты (абярэгі) |
павінны былі абараніць, зберагчы чалавека ад злых сіл і дапамагчы яму |
Культ (шанаванне)продкаў |
людзі думалі, што душы памерлых маглі жыць сярод жывых і аказваць дапамогу. |
Фігурка жынчыны (статуэтка) |
роданачальніца, якую чалавек хацеў задобрыць |
Татэм |
свяшчэнная жывёла, якую чалавек лічыў сваім суродзічам. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу |
|
чалавек думаў, што паміж ім, родам і якой-небудзь жывёлай ці раслінай існавала звышнатуральная сувязь |
Татэмізм |
адна з самых ранніх формаў рэлігіі |
Татэмізм |
гэта ввера ў звышнатуральнае паходжанне членаў аднаго роду ад пэўнай жывёлы або расліны (татэма). Татэм забаранялася знішчаць або забіваць. Пазней гэта дазвалялася пры ўмове выканання шэрагу рэлігійных абрадаў |
Варажба |
- састаўная частка рэлігійных вераванняў, вера ў здольнасць чалавека аказваць адметным чынам уплыў на жывёл, раслін ці што-небудзь іншае |
Магія |
(з лаціны – “вядзьмарства”) – гэта вера ў таямнічыя дзеянні або абрады, з дапамогай якіх можна паўплываць на прыроду і чалавека. Напр. перад паляванне выконвалі магічныя танцы, інсцэніроўка здабычы звера |
Анімізм |
гэта вера ў існаванне духаў ідуш у прыродных аб’ектаў. Гэта шанаванне сонца, зямлі, вады, агня |
З анімізмам |
звязана вера ў загробнае жыццё і культ продкаў. Сон, стан непрытомнасці, смерць тлумачыліся выхадам душы з цела |