- •І.Ф. Кітурка гісторыя беларусі
- •Змест Уводзіны Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 6. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі
- •Сельская гаспадарка і прамысловасць Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •Заключэнне
- •Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •5. Праблема этнагенезу беларусаў. Літаратура
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Тэма 6. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Наяўнасць самадзяржаўя і адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод;
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Важнейшыя падзеі
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •5. Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі. Асноўныя тэрміны
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Прыкладная тэматыка рэфератаў
- •Літаратура
- •Заключэнне
- •Дадатак 1
- •Дадатак 2
Важнейшыя падзеі
19 лютага 1861 г. – абвяшчэнне Маніфеста і Палажэнняў аб адмене прыгоннага права.
1862 г. – будаўніцтва Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.
1863−1864 г. − нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Беларусі, Літве і Польшчы.
1860–1870-я г. – правядзенне ліберальных рэформ.
Кантрольныя пытанні і заданні
-
Дайце характарыстыку гаспадарчага развіцця Беларусі ў другой палове ХІХ ст. у галіне прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
-
Прааналізуйце паўстанні 1830-1831 г. і 1863-1864 г. на землях Беларусі і складзіце аналітычную табліцу.
-
Паўстанне
1830-1831 г.
Паўстанне 1863-1864 г.
Характар
Мэты
Асноўныя ўдзельнікі
Органы кіравання паўстаннем у Беларусі
Ахопленая тэрыторыя
Вынікі
Прыкладная тэматыка рэфератаў
1. Асаблівасці адмены прыгоннага права ў Беларусі.
2. Роля чыгунак у развіцці эканомікі Беларусі ў другой палове ХІХ ст.
3. Фабрычная прамысловасць у Беларусі ў другой палове ХІХ ст.
Літаратура
-
Абезгауз З.Е. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине ХІХ в. − Минск, 1971.
-
Белоруссия в эпоху капитализма: В 2 т. Т. 1. – Минск, 1983.
-
Біч М.В. Нацыянальнае і аграрнае пытанні ў час паўстання 1863−1864 гг. //Беларускі гістарычны часопіс. − 1993. − № 3. − С. 36 − 45.
-
Болбас М.Ф. Промышленность Белоруссии. 1860–1900. – Минск, 1978.
-
Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец ХVІІІ – пачатак ХХ ст.). – Мінск, 2005. – С. 158 – 300.
-
Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі 1864–1900 гг. – Мінск, 1993.
-
Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. − Мінск, 1997.
-
Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. − Мінск, 1994.
-
Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине ХІХ в. – Минск, 1980.
-
Чарэвін П. Паўночна-Заходні край // Спадчына. − 1998. − № 2. − С. 52 − 83.
-
Шыбека З. Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ ст. – пачатак ХХ ст.). – Мінск, 1997.
-
Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002). – Мінск, 2003.
Тэма 8. Беларусь у час войнаў і рэвалюцый пачатку ХХ ст.
-
Палітычная сітуацыя ў Беларусі ў канцы ХІХ − пачатку ХХ ст. Рэвалюцыя 1905 −1907 г.
-
Сельская гаспадарка і прамысловасць Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
-
Беларускі нацыянальна-вызваленчы і культурны рух у пачатку ХХ ст.
-
Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
-
Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі ў 1917 − 1921 г. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці.
1. Палітычная сітуацыя ў Беларусі ў канцы ХІХ − пачатку ХХ ст. Рэвалюцыя 1905 −1907 г. Грамадска-палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, у пачатку ХХ ст. была вельмі нестабільнай. У адзначаны перыяд у Расійскай імперыі склалася рэвалюцыйная сітуацыя, якая вылілася ў рэвалюцыю 1905−1907 г. Сярод асноўных прычын рэвалюцыі можна вылучыць наступныя:
1) эканамiчны крызiс пачатку ХХ ст., які прывёў да беспрацоўя, рэзкага пагаршэння матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва і, як следства, да росту рэвалюцыйных настрояў сярод як гараджан, так і сялянства. Паглыбленне эканамічнага крызісу адбылося з прычыны паражэння Расіі ў руска-японскай вайне 1904–1905 г.;
2) нявырашанасць аграрнага пытання. Нягледзячы на праведзеную рэформу па адмене прыгоннага права, у Расійскай імперыі па-ранейшаму заставаліся феадальныя перажыткі: буйное дваранскае землеўладанне, сялянская абшчына, малазямелле сялян і інш. Сяляне не былі ўласнікамі выдзеленай ім у 1861 г. зямлі, паколькі працягвалі плаціць выкупныя плацяжы;