Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
06-Публічная прамова.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
22.11.2018
Размер:
103.94 Кб
Скачать

2. Прамоўца, яго веды, уменні, навыкі

Складанне прамовы пачынаецца з падбору матэрыялу. Каб выступленне атрымалася змястоўным, лепш выкарыстаць не адну крыніцу, а некалькі.

Крыніцы матэрыялу падзяляюцца на групы:

  1. Непасрэдныя – матэрыял, здабыты аўтарам з жыцця шляхам назіранняў, уласнага вопыту:

  • веды, практыка;

  • асабістыя кантакты, гутаркі, інтэрв’ю;

  • фантазія – разумовае стварэнне новых карцін, вобразаў, праектаў на падставе былога вопыту з элементамі творчасці.

  • Апасродкаваныя:

    • афіцыйныя дакументы;

    • навуковая і навукова-папулярная літаратура;

    • мастацкая літаратура;

    • артыкулы газет і часопісаў;

    • перадачы радыё і тэлебачання;

    • даведачная літаратура: энцыклапедыі, слоўнікі;

    • вынікі сацыялагічных апытанняў.

    “Жывы” вопыт заўсёды добра ўспрымаецца слухачамі, ён пераканаўчы і яму вераць.

    Матэрыял публічнага выступлення можа быць тэарэтычным і фактычным. Насычанасць маўлення тым або іншым матэрыялам залежыць ад жанру. Так, у спараваздачным дакладзе неабходна прыводзіць шмат фактаў, каб абгрунтаваць становішча і пераканаць слухачоў. Матэрыял вытуступлення павінен быць даставерным. Папярэдне неабходна правяраць дакладнасць інфармацыі, лічбаў, дат, цытат, імёнаў.

    Пры сістэматызаці матэрыялу, прамоўца стварае план, прадумвае кампазіцыю, логіку выкладання, складае і рэдагуе тэкст.

    Падрыхтоўка пісьмовага тэксту мае шмат пераваг. Напісаную прамову можна правяраць, выпраўляць, яна лягчэй запамінаецца і ўтрымліваецца ў памяці. Пісаць варта на асобных лістках, на адным баку. Вопытны прамоўца можа абмежавацца складаннем тэзісаў, канспекта або разгорнутага плана выступлення.

    Рэпетыцыя ўяўляе сабой гаварэнне тэксту пра сябе або ўслых, лепш за ўсё перад люстрам. Неабходна знайсці такую позу, у якой вы адчуваеце сябе лёгка і зручна, і пастарацца запомніць яе; вывучыць твар – расправіць насупленыя бровы, мімічныя зморшчыны, што набягаюць на лоб; прадумаць жэсты, прыёмы ўсталявання кантаку з аўдыторыяй. Вопыт паказвае, што на кожную хвіліну выстпуплення прыходзіцца 20-25 хвілін падрыхтоўкі. Калі выступленне дэталёва распрацавана, то ў момант сустрэчы са слухачамі прамоўца будзе трымацца ўпэўнена.

    3. Публічная прамова, улік асаблівасцей аўдыторыі

    Важна ацаніць склад будучай аўдыторыі. Хайнц Лемерман – аўтар “Падручніка рыторыкі” – заклікае папярэдне настроіцца на сваіх слухачоў, паставіць сябе на іх месца, “убачыць рэчы іх вачымі”. Неабходныя звесткі пра тых, на каго разлічана прамова – гэта: адукацыйны ўзровень, накірунак адукацыі (гуманітарная, тэхнічная і г.д.), пазнаваўчыя інтарэсы, пол, узрост, адносіны да тэмы і да аратара.

    Заўсёды лягчэй гаварыць, звяртаючыся да аднароднага складу аўдыторыі (спецыялісты, дылетанты, калегі, студэнты, людзі аднолькавых палітычных поглядаў і г.д.). Чым больш аднародная аўдыторыя, тым больш аднадушная рэакцыя на выступленне. Перад слухачамі з высокім узроўнем прафесійнай або навуковай падрыхтоўкі нельга выступаць, калі няма новых поглядаў, падыходаў да рашэння праблемы, нельга дапускаць паўторы, трывіяльныя меркаванні, дэманстрыраваць свае здольнасці, злоўжываць цыфрамі, цытатамі, ухіляцца ад сутнасці праблемы. Звяртаючыся да моладзі, нельга заігрываць, падхалімнічаць, павучаць, папракаць у няведанні, некампетэнтнасці, падкрэсліваць сваю вышэйшасць, ухіляцца ад вострых праблем і пытанняў.

    У неаднароднай аўдыторыі гаварыць прамову цяжэй. Калі публіка розная па складу, патрэбна, па магчымасці, адрасаваць нейкі фрагмент кожнай групе. Неабходна спачатку падумаць аб тым, што сказаць асобным, асабліва аўтарытэтным, важным персонам, калі вы ведаеце, што яны прыйдуць.

    Патрэбна таксама ведаць колькасць аўдыторыі. Большай колькасцю слухачоў кіраваць больш складана. У агромністай масе чалавек легкаверны, схільны да абязлічвання, не здольны да крытыкі, бачыць усё ў чорна-белых фарбах, рэагуе на эмоцыі. Чым большая аўдыторыя, тым прасцей, наглядней, вобразней неабходна гаварыць. Веданне сваіх слухачоў, “прыцэльная” падрыхтоўка прамовы набываюць асаблівае значэнне пры абмеркаванні нейкага цяжкага пытання ў вузкім коле спецыялістаў, дзелавых людзей.

    Варта ўдакладніць, пасля якіх іншых прамоў плануецца ваша выступленне, бо кожная наступная прамова павінна быць больш цікавай па змесце і форме, чым папярэдняя.

    Трэба даведацца, у якіх абставінах будзе праходзіць выступленне – у зале, у кабінеце, ці ёсць там кафедра, стол, мікрафон… Кафедра дапаможа сканцэнтраваць увагу на аратары, за ёю патрэбна размясціцца вольна, незалежна, устанавіць (і старацца захоўваць заўсёды) адлегласць у 20-30 сантыметраў паміж ротам і мікрафонам.

    Варта ўлічваць як слухачы размяшчаюцца ў аўдыторыі. Праксеміка – навука пра часавую і прасторавую арганізацыю ўзаемаадносін – апісвае наступныя спосабы размяшчэння слухачоў у аўдыторыі:

    Спосаб

    Схематычная выява

    Каментарыі

    1. Аўдыторнае размяшчэнне

    Аддзяляе аратара ад

    аўдыторыі.

    Зваротная сувязь

    абцяжарана.

    Вялікая колькасць

    удзельнікаў

    2.“Канферэнцыя

    Афіцыйна.

    Па субардынацыі.

    Можа выклікаць

    канфрантацыю,

    супрацьлегласць

    меркаванняў.

    3. “Падкова

    Садзейнічае

    ўзаемаадносінам.

    Даступны візуальны

    кантакт. Добрыя

    магчымасці кантролю.

    4. V-падобнае размяшчэнне

    Дазваляе ствараць

    абставіны

    супрацоўніцтва

    паміж удзельнікамі

    пры кіруючай ролі

    аратара.

    5. “Круглы стол

    Аб’ядноўвае людзей,

    Дэмакратызуе

    абставіны абмеркавання

    праблем..

    6. “Кабарэ

    Для работы

    маленькімі групамі.

    Магчымыя цяжкасці

    факусіравання ўвагі.