Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Занятак 5.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
21.11.2018
Размер:
125.44 Кб
Скачать

2. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Падрыхтоўчая работа па стварэнні БССР пачалася адразу пасля роспуску Усебеларускага з’езда. Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. пры Наркам-наце у Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам), які прыступіў да сваей працы 2 лютага. Старшынёй яго стаў А.Р.Чарвякоў, а яго намеснікам — У.В.Скарынка. Д.Ф.Жылуновіч бьгў прызначаны на пасаду галоўнага сакратара. Белнацкам меў агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны аддзелы, аддзел працы і інш.

У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву. У Петраградзе, Смаленску і Віцебску пачалі дзейнічаць аддзяленні камісарыята. Друкаваным органам Белнацкама з’яўлялася газета «Дзянніца» (рэдактар Д.Ф.Жылуновіч) —першая савецкая газета на беларускай мове. Сярод супрацоўнікаў Белнацкама было многа вядомых дэеячаў навукі і культуры: Д.Жылуновіч, І.Пятровіч (Янка Нёманскі), Б.Тарашкевіч, У.Дабравольскі, І.Баранкевіч, А.Грыневіч, Ф.Лурук, Ф.Шантыр, Я.Канчар, І.Дварчанін, Л.Родзевіч, М.Мялешка і інш. У арганізаваным Белнацкамам Беларускім народным універсітэце у Маскве лектарамі былі географ Д.Анучыц, гісторык У.Пічэта, мовазнаўца П.Растаргуеў, славіст А.Ясінскі і інш.

Маючы такія моцныя інтэлектуальныя сілы, Белнацкам накіраваў сваю дзейнасць на стварэнне сапраўднай нацыянальнай дзяржаўнасці і развіццё беларускай культуры, займаўся падрыхтоўкай нацыянальных кадраў для многіх галін гаспадаркі і асветы, удзельнічаў у стварэнні Беларускага дзяржаунага універсітэта, клапаціўся пра бежанцаў-беларусаў у Расіі, адкрываў для іх «беларускія хаткі», школы для дзяцей, арганізоўваў у Маскве два з’езды бежанцаў з Беларусі і падтрымліваў цесную сувязь з У.І.Леніным. Асабліва энергічна Белнацкам змагаўся з правым крылом беларускага нацыянальнага руху, якое імкнулася дабіцца любой цаной дзяржаўнасці Беларусі пры дапамозе германскіх акупантаў.

21—23 снежня 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП (б). У яе рабоце прынялі ўдзел 19 дэлегатаў, якія прадстаўлялі амаль тысячу камуністаў-беларусаў, у асноўным бежанцаў. На канферэнцыі было абрана Цэнтральнае бюро (ЦБ) беларускіх камуністычных секцый РКП(б). Старшынёй яго стаў Д.Ф.Жылуновіч, членамі — А.Р.Чарвякоў, Ф.Д.Балбека, І.С.Надзецкі і інш. ЦБ беларускіх секцый павінна было аб’яднаць намаганні камуністаў-беларусаў, якія жылі, на тэрьггорыі РСФСР і УССР, на рашэнне нацыянальнага дзяржаунага будаўніцтва Беларусі у сувязі з аднаўленнем на яе тэрыторыі Савецкай улады. Канферэнцыя прыняла рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і звярну-лася да У.І.Леніна і у ЦБК з просьбай дапамагчы беларусам у ажыіщяўленні гэтай ідэі. У апошні дзень работы канферэнцыі ў Наркамнаце РСФСР адбылася гутарка з прадстаўнікамі Белнацкама і беларускіх камуністычных секцый аб дзяржаўным станаўленні Беларусі.

У гэты ж час шэраг кіруючых асоб (А.Ф.Мяснікоў, В.Г.Кнорын і інш.), партыйных і савецкіх органаў Заход-няй вобласці выступілі з адмаўленнем правамернасці на¬цыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны лічылі, што пасля вызвалення края ад нямецкай акупацыі павінна захавацца Заходняя вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР.

Аднак ЦК РКП (б), улічваючы прапановы ЦК беларускіх секцый і Белнацкама, 24 снежня 1918 г. прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суве-рэннай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 3 гэтай пастановай вымушаны былі пагадзіцца партыйныя і савецкія кіраўнікі Заходняй вобласці і фронту.

25 снежня 1918 г. адбылася нарада супрацоўнікаў Белнацкама, членаў ЦК беларускіх камуністычных секцый і камітэта маскоўскіх беларускіх секцый РКП (б). На нарадзе было вырашана вылучыць у склад урада БССР 15 кандыдатур, на пасаду Старшыні Саўнаркама рэспублікі большасцю галасоў быў вылучаны Д.Ф.Жылуновіч. 27 снежня адбылася другая нарада работнікаў Белнацкама і беларускіх камуністычных секцый. На ей прысутнічалі і прадстаўнікі Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) А.Ф.Мяснікоў і М.І.Калмановіч. Нарада вырашыла наступныя пытанні: будова ўрада Савецкай Беларусі, прыкладныя граніцы новай рэспублікі і інш. Д.Ф.Жылуновічу і А.Р.Чарвякову было даручана падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Паколькі на ей былі прадстаўлены усе камуністычныя арганізацыі Беларусі, яна аб’явіла сябе Першым з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі (КП(б)Б). З’езд абраў Цэнтральнае Бюро КП(б)Б, у склад якога ўвайшлі амаль усе члены Паўночна-Заходняга абкама партыі, у мінулым праціўнікі стварэння БССР. 3 15 яго членаў толькі Д.Ф.Жылуновіч і І.В.Лагун з’яўляліся прадстаўнікамі беларускіх камуністычных секцый.

31 снежня 1918 г. і 1 студзеня 1919 г. адбыліся пасяджэнні ЦК КП(б)Б, на якіх разгарнуліся вострыя спрэчкі у сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада рэспублікі. Д.Ф.Жылуновіч дамагаўся 10 з 17 месцаў ва ўрадзе для прадстаўнікоў Белнацкама і ЦК беларускіх камуністычных секцый, а таксама цвёрда патрабаваў выключыць са складу ўрада А.Ф.Мяснікова, М.І.Калмановіча і Р.В.Пікеля. Пасля асабістых перагавораў І.В.Сталіна з Д.Ф.Жылуновічам па тэлефоне апошні павінен быў зняць свае патрабаванні. Познім вечарам 1 студзеня быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале з Д.Ф.Жылуновічам, наркамамі былі прызначаны сем прадстаўнікоў Белнацкама і камуністычных секцый, а таксама дзевяць прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкама і Аблвыканкамзаха. У гэты ж вечар, 1 студзеня 1919 г., Часовы рабоча-сялянскі ўрад па радыё абнародваў Маніфест, які арвясціў аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Маніфест быў першым канстытуцыйным актам Савецкай Беларусі. 7 студзеня 1919 г. ўрад БССР пераехаў са Смаленска ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай рэспублікі.

Сваю дзейнасць ўрад БССР пачаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай зямлі панавалі разруха, холад і галеча, не хапала нават самых неабходных прадметаў народнага спажывання. Асабліва складанымі былі знешнепалітычныя ўмовы. У пачатку 1919 г. кіраўнікі Польшчы пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй, асноўнай мэтай якой было аднавіць Польшчу ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Першачарговай іх задачай з’яўлялася далучэнне Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Улічваючы прэтэнзіі Полыпчы на заходнюю частку Беларусі і Літву, ЦК РКП(б) па ініцыятыве У.І.Леніна 16 студзеня 1919 г. прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерням выйсці са складу БССР, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб’яднацца з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Галоўным матывам (аб якім адкрыта не гаварылася) гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая павінна была стаць буферам паміж Расіяй і Польшчай.

З пастановай ЦК РКП(б) ад 16 студзеня не пагадзілася большая частка ўрада БССР. Д.Ф.Жылуновіч і яго адна-думцы лічылі, што падзел рэспублікі немэтазгодны і неда-пушчальны ні у якім разе. Яны неаднаразова звярталіся у ЦК РКП(б) з прапановай адмяніць гэта рашэнне. Аднак у хуткім часе кіраўнікі ЦК РКП (б) змаглі пераканаць ўрад БССР у неабходнасці такога падзелу рэспублікі.

2 — 3 лютага 1919 г. у Мінску у памяшканні гарадскога тэатра адбыўся I Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялян-скіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прыняў наступныя Дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх урадаў, дзе заклікаў прызнаць незалежнасть БССР і ўстанавіць з ею дыпламатычныя адносіны; аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР; аб аб’яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы у адзіную дзяржаву. 3 лютага з’езд прыняў першую Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі.

У склад-Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК), выбранага на I Усебеларускім з’ездзе Саветаў, увайшло 50 чалавек (старшыня А.Ф.Мяснікоў). Функцыі пастаяннага ўрада БССР павінен бьгў выконваць Вялікі прэзідыўм ЦВК рэспублікі, у якім «белнацкамаўцы» і члены беларускіх камуністычных секцый — члены ранейшага Часовага ўрада (акрамя І.І.Пузырова і Д.С.Чарнушэвіча) былі пазбаўлены пасад наркамаў.

27 лютага 1919 г. у Вільні адбылося аб’яднанае пасяд-жэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістыч¬ных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел ССР) — афіцыйная назва рэспублікі «ССР ЛіБ». Аб’яднаны ЦБК ЛітБелССР узначаліў К.Г.Цыхоўскі, а СНК – В.С.Міцкявічус-Капсукас. У склад ЛітБелССР увашшгі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і част-ка Сувалкаўскай губерняў з болып як шасцімільённым насельніцтвам. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні па рашэнні I Усебеларускага з’езда адышлі да РСФСР.

Урад Літоўска-Беларускай ССР займаўся практычным вырашэннем пытанняў гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Атрымаўшы ад урада РСФСР 200 млн руб., ён у кароткі тэрмін аднавіў працу на многіх фабрыках і заводах, правёу шэраг мерапрыемстваў у галіне асветы і культуры. Быў прыняты дэкрэт аб абавязковым навучанні дзяцеи і юнакоў ва ўзросце 7 — 18 гадоў. Аднак пры вырашэнні аграрнага пытання ўрад ЛітБелССР дапусціў сур’ёзныя памылкі, аб чым сведчыць адмова ад перадачы сялянам канфіскаваных зямель і паскоранае стварэнне ва ўмовах разрухі саўгасаў. Гэга выклікала у сялян незада-вальненне дзейнасцю ўрада ЛітБелССР, што адмоўна адаб’ецца на ходзе. баявых дзеянняў у перыяд польскага наступления вясной 1919 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]