Жывапіс
Табліца 2.
Жывапіс Беларусі XIX – пачатку XX стст.
Першая палова XIX ст. Характэрна для мастацтва – спалучэнне класіцызму і рамантызму. Рамантызм - мастацкі накірунак канца XVIII – XIX стст., які грунтаваўся на нацыянальных пачуццях, вуснай народнай творчасці, традыцыях і абрадах. Цэнтр выхавання беларускіх мастакоў – Віленская школа жывапісу, якая дзейнічала пры Віленскім універсітэце. За 35 год існавання школы было падрыхтавна больш за 250 мастакоў, гравераў, скульптараў. Першыя выкладчыкі школы – прадстаўнік класіцызму Ф. Смуглевіч і прадстаўнік рамантызму прафесар Я. Рустэм. |
||
Мастак |
Асноўны жанр, у якім працаваў |
Назвы карцін |
Іосіф Аляшкевіч (родам з Радашковіч) |
Партрэтны |
Партрэт А.Чартарыйскага, магнатаў Л. Сапегі і М. Радзівіла. У Беларусі (Нацыянальны мастацкі музей) толькі 2 яго работы – “Групавы партрэт” і “Партрэт дзяўчынкі” |
Валенцій Ваньковіч (атрымаў залаты медаль- вышэйшую акадэмічную ўзнагароду за карціну “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 г.” У 1828 г. у Мінску ў сваёй радавой сядзібе ў Сляпянцы стварыў мастацкую лабараторыю, вакол якой збіраліся лепшыя мастакі. Яго сябар – А. Міцкевіч). |
Гістарычны
партрэтны
|
“Напалеон каля вогнішча” (Варшава, нацыянальны музей) Партрэты Напалеона, А. Манюшкі, А.С. Пушкіна (не скончыў), “А. Міцкевіч на скале Аюдаг”. |
Ян Дамель (скончыў Віленскі універсітэт, быў сасланы ў Сібір, дзе распісваў касцёлы ў Табольску і Томску, потым вярнуўся ў Беларусь. Пахаваны ў Мінску ў Кальварыйскім касцёле) |
гістарычны |
“Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”, “Смерць князя Панятоўскага”, “Пераход Напалеона праз Беразіну” |
Вікенцій Дмахоўскі |
Пейзаж
|
“Радзіма”, “Возера Свіцязь”, “Заход сонца” |
Іван Хруцкі (вучыўся ў Полацку, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў; узнагароджаны залатым медалём, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”) |
заснавальнік класічнага нацюрморта
бытавы
партрэтны |
“Кветкі і садавіна”, “Гародніна, грыбы і рыба”, “Грыбы і агуркі”
“Старая за працай”
“Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай”, “Партрэт мітрапаліта І. Сямашкі” |
Ю. Пешка (нарадзіўся ў Кракаве, доўгі час жыў у Вільне, падарожнічаў і апісаў ваколіцы Мінска, Вільні, Віцебска) |
Партрэтны
|
Партрэты С.Манюшкі, Т. Радзівіла |
Другая палова XIX – пачатак XX стст. Сярод творчай інтэлігенцыі абудзілася цікавасць да гісторыі і побыту беларускага народа. У беларускім жывапісе вядучым стаў стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць. У 1866. адкрылася Віленская малявальная школа пад кіраўніцтвам Трутнева. Новая з’ява – арганізацыя мастацкіх выстаў. Першая прайшла ў 1891 г. у Мінску. |
||
К. Альхімовіч |
Гістарычны
Бытавы |
“Пахаванне Гедыміна”
“Жніво”, “Парабкава хата”, “Найманне работнікаў” |
Н. Орда (нарадзіўся ў Пінскім павеце, мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, музыцы вучыўся ў Ф. Шапэна, 25 год падарожнічаў па Бел., Украіне, Польшчы, Літве. Яму стаіць помнік на яго радзіме ў г. Іванава Брэсцкай вобласці) |
Замалёўкі |
У Беларусі зрабіў каля 200. У тым ліку, Камянецкай вежы, палацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе. |
Н. Сілівановіч (прымаў удзел у афармленні Ісакіеўскага сабора ў СПб, удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано “Тайная вячэра” для галоўнага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка) |
Бытавы |
“Дзеці на двары”, “У школу”, “Стары пастух” |
А. Гараўскі (яго творы набываў для сваёй галерэі П.М. Траццякоў) |
Пейзаж
|
“Вечар у Мінскай губерні”, “На радзіме”, “Рака Бярэзіна” |
В. Бялыніцкі-Біруля
|
Пейзаж |
Увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палоцен |
Ю. Пэн (стварыў прыватную мастацкую школу ў канцы XIX ст. у Віцебску. У яго вучыўся М. Шагал) |
Бытавы |
Яўрэйскае насельніцтва (“Гадзіншчык”)
|
І. Рэпін
І. Шышкін |
|
“Беларус” (напісаны ў маёнтку Рэпіна – Здраўнёва пад Віцебскам. Сёння там – музей-сядзіба) Па эцюдах, якія былі створаны ў Белавежскай пушчы, мастак напісаў свае лепшыя палотны |