Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 4. Пошук гістарычных крыніц..doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
41.98 Кб
Скачать
  1. Пошук гістарычных крыніц у глабальнай сетцы Internet

У 1990-я гг. пошук гістарычных крыніц можна ажыццяўляць у глабальнай кампьютарнай сетцы Internet. Крыніцы ў Internet знаходзяцца ў форме электронных дакументаў (файлаў), якія ўключаюць тэкст, відарыс, гук, анімацыю. Internet дазаваляе даследчыку пазнаёміцца з крыніцамі, якія знаходзяцца у аддаленых замежных бібліятэках, архівах і музеях. Пошук крыніц у Internet ажыццяўляецца праз: 1) сістэму гіперспасылак (недахоп пошуку – залежнасць даследчыка ад сувязей паміж спасылкамі); 2) спецыялізаваныя сродкі пошуку ў сетцы “машын пошуку”: а) тэматычных каталогаў (індэксаў), у якіх пошук вядзецца па тэмах і ключавых словах. Каталог – гэта пошукавая сістэма з класіфіцыраваным спісам анатацый, у якім змяшчаюцца гіперспасылкі на іншыя рэсурсы Internet. База дадзеных спасылак (т.н. індэкс) запаўняецца ўручную персаналам аўтаматызаванага каталога. Пошук у каталогу магчымы шляхам паслядоўнага ўдакладнення тэм (перасоўвання па дрэву каталога). Вынікам пошуку ў каталогу з’яўляецца анаціраваны спіс адрасоў; б) пошукавых сістэм (робатаў), якія аўтаматычна фарміруюць базы дадзеных з інфармацыяй аб Web-старонках, артыкулах у групах навін і спісах рассылкі і г.д. Пошук інфармацыі ў пошукавых сістэмах праводзіцца па ключавому слову (фразе) альбо па тэматычным каталогам. Вынікі пошуку афармляюцца ў выглядзе спіса знойдзеных дакументаў з указаннем іх загалоўкаў, адрасоў, цытат з тэкста дакумента з выдзяленнем ключавых слоў, даты абнаўлення, велічыні і мовы дакумента. Перавага пошукавых сістэм праяўляецца ў магчымасці апрацоўкі вынікаў пошуку – пераходу па спасылке да першакрыніцы, пошуку з удакладненнем і дабаўленнем новых ключавых слоў, захаванню вынікаў у выглядзе файла на лакальным дыску і інш.; в) метапошукавых сістэмт (робаты робатаў). Метапошукавыя сістэмы пасылаюць запыты даследчыка некалькім пошукавым серверам, альбо пошукавым сістэмам, затым аб’ядноўваюць атрыманыя вынікі і прадстаўляюць іх у выглядзе спіса са спасылкамі; г) праграмы паскоранага пошуку, якія дзейнічаюць па прынцыпу метапошукавых сістэм. Агульным недахопам пошуку з дапамогай “машын пошуку” з’яўляецца атрыманне вялікай колькасці выпадковай інфармацыі, у якой могуць “растварыцца” неабходныя даследчыку Internet-адрасы. Таму неабходна надзвычай жорстка задаваць умовы пошуку (устанавіць больш шырокі спіс ключавых слоў, абмежаванні па даце і г.д.), праводзіць паўторны пошук, карыстацца рознымі сістэмамі.