Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контр-зачетные мат-лы_2008г.doc
Скачиваний:
45
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
846.85 Кб
Скачать

2. У якiх сказах часцiца не надае выказванню сцвярджальнае значэнне?

  1. Не чуваць было нi лёскату машын, нi грукату матораў, нi людскiх галасоў (М.Лынькоў).

  2. Жыву не без добрых людзей (Л.Генiюш).

  3. Не сцiхае вецер над асеннiм полем (С.Грахоўскi).

  4. Не магу не любiць, бачна, доля такая мне выпала (С.Крывец).

  5. А мову ледзь не затапталi i асмяялi, як раней (П.Панчанка).

  6. Чаго толькi не бачыў на сваiм вяку стары Апанас (I.Навуменка)

3. Не ці ні? Устаўце неабходную часцiцу.

  1. Колькi птушка ___ лятае, усё роўна сядзе (Прыказка).

  2. Яна ўжо ___ аднойчы хадзiла ў гэтае мястэчка (I.Мележ).

  3. У гэты цяжкi час ___ бацька, ___ сын у цуд ___ верылi (Б.Мiкулiч).

  4. Без працы я ___ быў нiдзе (У.Дубоўка).

  5. Якiя б ___ з'явiлiся машыны, што нават зоры ў небе зрушаць з месца, а чалавек, стваральнiк iх адзiны, кiраўнiком над iмi застанецца (У.Дубоўка).

  6. Ён ляжаў з прыплюшчанымi вачамi: слухаў ___ слухаў, драмаў ___ драмаў (М.Лужанiн).

4. З якiмi словамi часцiца не пiшацца разам? Падкрэсліце іх.

(Не)распрэжаны конь, дужа (не)цiкавы, яшчэ (не)пабелены пакой, (не)ўчора, зусiм (не)прадуманы адказ, (не)зважаючы, (не)варта глядзець, (не)навiдзiць.

Прыназоўнік. Злучнік

1. Якое меркаванне няправiльнае?

  1. Прыназоўнiкi ўжываюцца ў мове самастойна.

  2. Прыназоўнiкi не з'яўляюцца членамi сказа.

  3. Прыназоўнiкi не называюць нi прадметаў, нi прызнакаў.

  4. Прыназоўнiкi ўжываюцца для дыферэнцыяцыi значэння ўскосных склонаў iменных часцiн мовы.

2. Укажыце часцінамоўную прыналежнасць выдзеленых слоў.

1

Што нi ступiць, то i зманiць.

2.

Васiль гэта бачыў, як вяртаўся дадому.

3.

Мне, як заўжды, у такую хвiлiну хочацца разам з табой памаўчаць (С.Законнiкаў).

4.

Поруч з дубкамi раслi грабы, ясенi, вязы рабiны (А.Чарнышэвiч).

5.

Грошы пацяклi, як вада.

6.

Мiж глыбокiх снягоў, дзе лес глуха шумiць, цiхi дом леснiкоў адзiнока стаiць (Я.Колас).

7.

Я быў рад, што сустрэўся з табой.

8.

Шторм спынiўся, аднак мора яшчэ бушавала.

9.

Згiньце, рукi, што замахнуцца хацелi б на свет (К.Кiрыенка).

10.

Адным заўсёды ганаруся, што я – сумленны чалавек (А.Астрэйка).

11.

Вастраносы човен шыбуе ўпоперак Прыпяцi (Я.Колас)

12.

Сiнеў далёкi бор, насустрач падымалася зара (М.Танк).

13.

У акне насупраць паказаўся твар знаёмай жанчыны (М.Прокша).

14.

Памарудзiўшы, следам за моладдзю падаўся i Максiм Сцяпанавiч (У.Карпаў).

15.

Даша сядзела насупраць акна