Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТЭМЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ (ВОВ).doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
77.31 Кб
Скачать

ТЭМЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ ПА ПРАДМЕТУ

"ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА САВЕЦКАГА НАРОДА"

ПЫТАННІ ДА ВУСНАГА АПЫТАННЯ І ТЭМЫ ПІСЬМОВЫХ РАБОТ.

Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны

Паняцці, якія неабходна ведаць студэнтам:

Агрэсія Італіі ў Афрыцы, агрэсія Японіі ў Кітае, аншлюс, XVIII з'езд УКП(б), падзел Чэхаславакіі, "Судзецкая вобласць", Мюнхенскі зговар, "Дальневасточны Мюнхен", англа-франка-савецкія перамовы 1939 г., Пакт аб ненападзе 23 жніўня 1939 года, "сакрэтныя пратаколы", японская правакацыя ў воз. Хасан, Халхін-Гол

Пытанні:

  1. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны

  2. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі

  3. Акупацыя Германіяй краін Еўропы

  4. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны

Тэмы пісьмовых работ:

        1. Міжнародныя адносіны ў Еўропе ў сярэдзіне 1930-х гг.

        2. Міжнародныя адносіны ў Азіі ў сярэдзіне 1930-х гг.

        3. "Мюнхенскі зговар" – тайныя і яўныя бакі "замірэння" Германіі.

        4. Гісторыя англа-франка-савецкіх кантактаў ў 1939 годзе.

        5. Японскія ваенныя правакацыі ў 1930-х гг. на савецкім Далёкім Усходзе.

        6. Савецка-Германскія пагадненні 1939 года – параўнальны аналіз дзвюх дакументаў.

        7. Германа-польская вайна 1939 г. Удзел ураджэнцаў Беларусі ў ваенных дзеяннях.

        8. Абарона Брэсцкай крэпасці ад немцаў у 1939 годзе польскай арміяй.

        9. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Ваенная складаючая паходу.

        10. Мерапрыемствы па зліццю Заходняй Беларусі і БССР. Дзейнасць Народнага Сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку.

        11. Лёс інтэрніраваных і пленных салдат і афіцэраў польскай арміі ў СССР. Беларусы ў польскай арміі.

        12. Дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Прыбалтыйскімі краінамі напрыканцы 1939 – у 1940-м гадах.

        13. Савецка-фінская вайна і ўдзел у ваенных дзеяннях беларусаў.

        14. Ваенныя аперацыі Германіі па захопу Даніі і Нарвегіі.

        15. Захоп Германіяй Бельгіі,Галландыі, Люксембурга.

        16. "Дзіўная вайна" ў Еўропе ў 1939-1940-м гадах.

        17. Ваенная аперацыя Германіі супраць Францыі і Англіі. Капітуляцыя французскага ўраду.

        18. Гісторыя прыняцця і сутнасць Дырэктывы №21 германскага ўрада.

        19. Савецка-германскія адносіны і супярэчнасці ў 1940-пачатку 1940-га года.

        20. Савецка-германскія эканамічныя і гандлёвыя дагаворы 1939-1940-га гадоў.

        21. СССР і Японія ў 1940-1941 гадах. Сутнасць дыпламатычных здзелак.

        22. Рэпрэсіі ў Чырвонай Арміі ў 1930-х гадах - іх уплыў на абапроназдольнасць краіны.

        23. Мерапрыемствы па ўмацаванню абароназдольнасці ў СССР у 1938-1941 гг.

Тэма 2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

Паняцці, якія неабходна ведаць студэнтам:

1 верасня 1939 г., Беларускі фронт Чырвонай Арміі, вызваліцельны паход, інтэрніраванне польскай арміі, Катынская справа, Народны Сход Заходняй Беларусі, перадача Літве г. Вільна, другая сусветная вайна; “лініі Керзана”; група армій “Цэнтр”; Заходні фронт; мабілізацыя эканомікі; Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР; эвакуацыя;

Пытанні:

  1. Мэты Германіі ў вайне супрацьСССР. "Маланкавая вайна".

  2. Баявыя дзеянні на Беларусі. Прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі.

  3. Маскойская бітва – яе роля для партызанскага руха на Беларусі і стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.

Тэмы пісьмовых работ:

        1. Ідэалагічнае абгрунтаванне неабходнасці вайны супраць СССР з боку кіраўнацтва Германіі.

        2. Баявыя дзеянні ў раёне дзяржаўнай мяжы ў Беларусі ў першыя дні вайны. Рэарганізацыя Заходняй Асобай ваеннай акругі.

        3. Абарона Брэсцкай крэпасці – подзвіг савецкіх пагранічнікаў.

        4. Другі этап абарончых баёў на Беларусі. Абарона Віцебска.

        5. Другі этап абарончых баёў на Беларусі. Абарона Магілёва.

        6. Другі этап абарончых баёў на Беларусі. Абарона Гомеля.

        7. Асаблівасці правядзення мабілізацыйных мерапрыемстваў на Беларусі ў пачатку вайны.

        8. Асаблівасці разгортвання эвакуацыйных мерапрыемстваў на Беларусі ў пачатку вайны.

        9. Заградзіцельныя атрады, асабісты НКУС, "СМЕРШ" у Чырвонай Арміі.Мэты і спосабы дзеяння гэтых устаноў. Сутнасць загада №227.

        10. Роль Бітвы пад Масквой на ваенны дух у арміі тыле і на акупаваных тэрыторыях.

        11. СССР у міжнародных адносінах у другой палове 1941-1943 гг. (да Тэгерана). Складванне антыгітлераўскай кааліцыі.

        12. Страты Чырвонай Арміі ў першыя дні вайны на Беларускай зямлі.

        13. Мая сям'я і вайна. Гісторыя майго дзеда (...) – салдата Чырвонай Арміі.

Тэма 3. Акупацыйны рэжым на Беларусі

Паняцці, якія неабходна ведаць студэнтам:

“новы парадак”; план “Ост”; рэйхскаміссарыят “Остланд”; генеральная акруга “Беларусь”; калабарацыя; Беларуская народная самапомач; “Вольны корпус самааховы”; Саюз беларускай моладзі; Беларуская Цэнтральная Рада; абшчынная гаспадарка;

Пытанні:

  1. Ваенна-эканамічныя мэты захопнікаў.

  2. Акупацыйны апарат кіравання на Беларусі. Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел Беларусі.

  3. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.

  4. Калабарацыя на Беларусі. Дзейнасць Беларускіх калабаранцкіх арганізацый.

Тэмы пісьмовых работ:

        1. Гістарыяграфія і асноўныя крыніцы вывучэння гістрыі акупацыйнага рэжыму на Беларусі.

        2. Змест і сутнасць нямецкіх планаў і іншых кіруючых дакументаў, вызначаючых асноўныя накірункі акупацыйнага рэжыму.

        3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускай зямлі пад акупацыяй і сістэма акупацыйных органаў кіравання.

        4. Эканамічная эксплуатацыя беларускай гаспадаркі. Прамысловая і фінансавая палітыка нямецкіх уладаў.

        5. Эканамічная эксплуатацыя беларускай гаспадаркі. Сельскагаспадарчая палітыка нямецкіх уладаў.

        6. Вываз насельніцтва на рабскую працу ў Германію. Умовы працы острабайтараў у Германіі.

        7. Палітыка генацыду на Беларусі. Карныя экспедыцыі супраць мірнага насельніцтва.

        8. Палітыка генацыду на Беларусі. Дзейнасць сістэмы канцэнтрацыйных лагероў.

        9. Нямецкая сістэма ахранення і падтрымання парадку на акупаванай тэрыторыі.

        10. Сутнасць калабарацыі. Дзейнасць калабарантскіх арганізацый – Беларускай народнай самапомачы.

        11. Сутнасць калабарацыі. Дзейнасць калабарантскіх арганізацый – Беларускай краёвай абароны.

        12. Сутнасць калабарацыі. Дзейнасць калабарантскіх арганізацый – Беларускай Цэнтральнай Рады.

        13. Сутнасць калабарацыі. Дзейнасць калабарантскіх арганізацый – Саюзу беларускай моладзі і іншых юнацкіх арганізацый.

        14. Дзеячы беларускай калабарацыі – хто яны?

        15. Канфессійная палітыка акупацыйных улад.

        16. Культурная і адукацыйная праца на акупаваных беларускіх тэруторыях.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]