Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы"
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы намеснік Міністра
адукацыі Рэспублікі Беларусь
__________________А.І. Жук
____________
Рэгістрацыйны № ТД-______/тып.
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма для геаграфічных спецыяльнасцей
вышэйшых навучальных устаноў
УЗГОДНЕНА
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі
_____________В.В. Самахвал
_____________2006 г
Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
______________Ю. І. Міксюк
______________2006 г
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы"
_____________В.І. Дыніч
_____________2006 г
Эксперт
_____________С.М. Арцем’ева
_____________2006 г
МІНСК
2006
Складальнік:
Л.В.Казлоўская - прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт", доктар эканамічных навук, прафесар.
Рэцэнзенты:
Кафедра эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі Установы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт ім. А.С. Пушкіна";
У.С. Фацееў – загадчык кафедрай рэгіянальнага кіравання Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт", доктар эканамічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік.
Г.У. Рыдзеўскі – дацэнт кафедры геаграфіі і аховы прыроды Установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт ім. А.А. Куляшова”, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт.
Рэкамендавана
да зацвярджэння ў якасці тыпавой:
Кафедрай эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 7 ад 17студзеня 2006г.);
Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол №___ ад «____» 200_ г.);
Навукова-метадычным саветам па спецыяльнасці 31 02 01 "Геаграфія" (пратакол №___ ад «____» 200_ г.);
Прэзідыумам Савета Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі (пратакол №__ад «___» 200_ г.)
Тлумачальная запіска.
Курс "Сацыяльна-эканамічная геаграфія Беларусі" з'яўляецца адной з асноўных дысцыплін у падрыхтоўцы айчынных прафесійных географаў: навукоўцаў, спецыялістаў прыкладной геаграфіі ў розных галінах гаспадаркі, педагагічных кадраў.
Мэта і задачы курса - даць студэнтам-географам сістэмныя веды: аб месцы Беларусі ў сусветным супольніцтве; аб яе прыродна-рэсурсным, сацыяльна-дэмаграфічным, вытворчым патэнцыялах; аб асаблівасцях сучаснай спецыялізацыі, структуры і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі, развіцці і размяшчэнні вядучых міжгаліновых комплексаў і галін вытворчай і невытворчай сферы, дасягненнях і праблемах у сферы забеспячэння дабрабыту насельніцтва і якасці жыццевага асяроддзя; аб тэрытарыяльных адрозненнях у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіенаў, праблемах і перспектывах тэрытарыяльнай арганізацыі краіны.
Змест курса выкладаецца ў трох частках:
-
умовы і фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі краіны;
-
эканоміка-геаграфічная характарыстыка міжгаліновых комплексаў;
-
эканоміка-геаграфічнае раянаванне і характарыстыка рэгіёнаў Беларусі.
Вывучэнне курса грунтуецца на ведах па фізічнай геаграфіі Беларусі, а таксама па фундаментальных дысцыплінах сацыяльна-эканамічнага цыкла - "Тэорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі", "Вучэнне аб ТВК" і інш.
У выніку вывучэння курса студэнт павінен валодаць сучасным фактычным матэрыялам па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі Беларусі, а таксама ведаць крыніцы інфармацыі і ўмець іх выкарыстоўваць для аналізу сучаснага стану і прагназіравання развіцця і размяшчэння гаспадаркі краіны, распрацоўкі стратэгіі сацыяльна-эканамічнай і экалагічнай устойлівасці рэспублікі.
Агульная колькасць аудыторных гадзін па дысцыпліне – 60, у тым ліку 38 – лекцыі, 22 – практычныя і семінарскія заняткі.
Частка 1. Умовы і фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай аргані3ацыі гаспадаркі краіны
Агульная палітыка-геаграфічная і эканоміка-геаграфічная характарыстыка Рэспублікі Беларусь. Беларусь - новая незалежная дзяржава з пераходнай эканомікай у цэнтральнай частцы Еурапейскага кантыненту. Тэрыторыя. Насельніцтва. Геапалітычнае і эканоміка-геаграфічнае становішча. Месца у міжнародным супольніцтве. Стварэнне Саюзнай дэяржавы Беларусі і Расіі, удзел у іншых інтэграцыйных супольнасцях.
Фарміраванне сучаснай тэрыторыі Беларусі і шлях да ўтварэння суверэннай дзяржавы. Сучасны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і напрамкі яго удасканалення.
Асноўныя напрамкі рэфармавання эканомікі у 1990-х гадах. Беларуская мадэль сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Сучасная сацыяльна-эканамічная сітуацыя. Узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця ў параўнанні з іншымі краінамі свету. Нацыянальная знешнеэканамічная палітыка ў эпоху глабалізацыі і рэгіяналізацыі. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця.
Прыродна-рэсурсны патэнцыял. Паняцце аб прыродна-рэсурсным патэнцыяле і яго складзе. Ацэнка прыродных умоу як фактара гаспадарчай дзейнасці і якасці жыццевага асяроддзя насельніцтва. Уплыў на гаспадарчую дзейнасць і ўмовы жыцця насельніцтва рэльефа і клімата.
Колькасная і якасная характарыстыка прыродных рэсурсаў. Зямельныя рэсурсы. Класіфікацыя па мэтаваму прызначэнню. Сельскагаспадарчыя землі, іх натуральная, штучная і эканамічная ўрадлівасць. Зямельны кадастр. Банітыроўка глебаў. Комплексная эканоміка-геаграфічная ацэнка зямельных рэсурсаў.
Мінеральныя паліўна-энергетычныя і сыравінныя рэсурсы, ступень забяспечанасці імі гаспадаркі рэспублікі. Колькасная і якасная характарыстыка рэсурсаў нафты, бурага вугалю, гаручых сланцаў, торфу, калійных солей, каменнай солі, фасфарытаў, жалезнай руды, содавай, алюмініевай і іншай сыравіны. Забяспечанасць сыравінай для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Радовішчы арганічных і мінеральных угнаенняў. Праблемы рацыянальнага выкарыстання мінеральна-сыравінных рэсурсаў.
Водныя рэсурсы. Забяспечанасць імі патрэб гаспадаркі і насельніцтва. Ступень і рацыянальнасць выкарыстання.
Лясныя рэсурсы. Гаспадарчае і прыродаахоўчае значэнне, асаблівасці структуры і забяспечанасць патрэб краіны ў драўніне. Напрамкі рацыянальнага лесакарыстання.
Рэкрэацыйныя рэсурсы. Ацэнка кліматычных фактараў, ландшафтаў, мінеральных вод і гразяў для развіцця курортнай, аздараўленчай, спартыўнай і экскурсійнай галін. Фонд ахоўваемых прыродных аб'ектаў як фактар развіцця экалагічнага турызму.
Экалагічная сітуацыя ў краіне. Агульная характарыстыка стану навакольнага асяроддзя і яго дынамікі. Здольнасць прыродных комплексаў супрацьстаяць тэхнагеннаму ўздзеянню. Экалагічнае раянаванне.
Канцэпцыя ўстойлівага развіцця Беларусі і асноўныя напрамкі прыродаахоўнай дзейнасці. Экалагічная інфраструктура, яе склад і роля ў павышэнні якасці навакольнага асяроддзя. Дынаміка і структура прыродаахоўных капіталаўкладанняў. Напрамкі аптымізацыі маштабаў, структуры і тэмпаў развіцця экалагічнай інфраструктуры, зыходзячы з неабходнасці вырашэння асноўных экалагічных праблем рэспублікі.
Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял. Паняцце аб сацыяльна-дэмаграфічным патэнцыяле, працоўна-рэсурсным патэнцыяле, узроўні і якасці жыцця насельніцтва.
Фарміраванне насельніцтва і яго дынаміка. Гісторыка-геаграфічныя асаблівасці асваення тэрыторыі. Этнагенез і этнічныя асаблівасці беларусаў. Фактары дынамікі насельніцтва Беларусі: натуральны рух, міграцыйны рух і страты ад войнаў. Уздзеянне на дынаміку насельніцтва чарнобыльскай катастрофы.
Асаблівасці працэсу ўзнаўлення насельніцтва краіны. Полаўзроставая і сямейная структура, яе тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя.
Міграцыйная рухомасць насельніцтва. Формы і напрамкі знешніх і ўнутраных міграцый. Сучасныя экалагічныя міграцыі. Інтэлектуальныя страты ў выніку павялічэння эміграцыі.
Працоўныя рэсурсы і працоўны патэнцыял. Колькасць, дынаміка і геаграфія насельніцтва працаздольнага ўзросту. Адукацыйны узровень. Занятасць насельніцтва. Узровень беспрацоўя.
Размяшчэнне насельніцтва і ўзровень заселенасці тэрыторыі. 3рухі ў шчыльнасці насельніцтва па абласцях і раёнах краіны. Тыпалогія раёнау Беларусі па суадносінах тэрыторыі і колькасці пражываючага насельніцтва, па ступені гаспадарчай асвоенасці.
Характар рассялення. Гарадскія і сельскія населеныя пункты, іх размяшчэнне. Размеркаванне насельніцтва паміж гарадамі рознай велічыні. Дробнасяленны і буйнасяленны тыпы рассялення. Узмацненне дыферэнцыяцыі ў сістэме гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў. Уздзеянне на геаграфію населеных пунктаў чарнобыльскай катастрофы.
Канцэпцыя ўстойлівага развіцця населеных пунктаў. Схема рассялення Беларусі і яе роля ў аптымізацыі развіцця сістэмы населеных пунктаў.
Узровень жыцця насельніцтва і развіццё сацыяльнай сферы. Асноўныя паказчыкі ўзроўню і якасці жыцця, іх дынаміка і тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя: даходы на душу насельніцтва, доля насельніцтва з даходамі ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму, захворваемасць, злачыннасць, працягласць жыцця і інш. Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу і яго дынаміка.
Узровень развіцця сацыяльнай інфраструктуры і тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя забяспечанасці яе аб'ектамі як паказчыкі ўмоў жыццядзейнасці насельніцтва. Сацыяльныя нарматывы. Забяспечанасць паслугамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, пасажырскага транспарту, устаноў бытавога абслугоўвання насельніцтва, гандлю і грамадскага харчавання, аховы здароўя, адукацыі, культуры. Праблемы развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі сацыяльнай інфраструктуры ва ўмовах пераходу да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Праграма адраджэння вёскі і роля ў гэтым працэсе фарміравання аграгарадкоў.
Вытворча-эканамічны патэнцыял. Паняцце аб вытворча-эканамічным патэнцыяле. Узровень эканамічнага развіцця краіны. Паказчыкі для яго характарыстыкі і іх дынаміка: вытворчасць валавога ўнутранага прадукта (ВУП), колькасць занятых у гаспадарцы, велічыня нацыянальнага багацця, аб'ем ВУП ў разліку на душу насельніцтва. Параўнанне гэтых паказчыкаў з паказчыкамі краін свету і СНД. Структура валавага ўнутранага прадукта і яе дынаміка. Суадносіны паміж сферамі вытвочасці тавараў і паслуг, іх роля ў эканамічным патэнцыяле краіны.
Прамысловасць - вядучая галіна эканомікі краіны. Дынаміка аб'емаў і структуры прамысловай вытворчасці. Важнейшыя віды прамысловай прадакцыі Беларусі. Праблемы рэфармавання і развіцця прамысловага комплексу.
Сельская гаспадарка як другая па значнасці галіна вытворчага комплексу. Праблемы рэфармавання і развіцця сельскай гаспадаркі.
Месца і роля у вытворчым комплексе будаўніцтва, вытворчай інфраструктуры (транспарту, сувязі, гандлю, матэрыяльна-тэхнічнага абслугоўвання) і працэсы іх рэфармавання.
Узровень тэхнікі і тэхналогіі вытворчага комплексу. Удзельная вага навукаемістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў розных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Тэхнічны ўзровень будаўнічага і транспартнага комплексаў.
Навукова-тэхнічны, інавацыйны патэнцыял краіны. Характарыстыка развіцця і размяшчэння арганізацый навукова-тэхнічнага профілю, колькасць і структура навукоўцаў. Фінансаванне навукова-даследчых і эксперыментальна-канструктарскіх работ. Прыярытэтныя напрамкі навукова-даследчых і даследча-канструктарскіх распрацовак. Мэтанакіраванае фарміраванне тэхнаполісаў, тэхнапаркаў, інавацыйных цэнтраў і інш.
Спецыялізацыя і комплекснасць развіцця гаспадаркі як фактары павышэння вытворча-эканамічнага патэнцыялу і канкурэнтаздольнасці краіны. Залежнасць эканомікі Беларусі ад эфектыўнасці знешнеэканамічных сувязей. Эканамічная бяспека дзяржавы.
Спецыялізацыя Беларусі ў падзеле працы ў межах СНД, месца і роля ў сусветнай гаспадарцы.
Комплекснасць развіцця гаспадаркі і трансфармацыя сутнасці гэтага паняцця. Комплекснасць як збалансаванасць (устойлівасць) эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага развіцця краіны ў мэтах забеспячэння сацыяльна і экалагічна камфортных умоў жыццядзейнасці насельніцтва.
Тэрытарыяльная структура вытворчасці і яе роля як фактара эфектыўнасці эканомікі. Узровень тэрытарыяльнай канцэнтрацыі прамысловасці. Найбольш буйныя прамысловыя цэнтры і іх размяшчэнне. Асаблівасці размяшчэння сельскай гаспадаркі. Паняцце аб эканамічным каркасе краіны. Канцэнтрацыя гаспадарчай дзейнасці ў высокаўрбанізаваных зонах уздоўж магістральнай інфраструктуры (чыгуначных, аўтамабільных і водных шляхоў зносінаў, інжынерных камуні-кацый). Эканамічныя восі. Праблемы ўдасканальвання тэрытарыяльнай структуры вытворчасці. Канцэпцыя "палярнасці" тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі, функцыянальная тыпалогія адміністрацыйных раёнаў рэспублікі.