Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Займальная геаграфія Беларусі.doc
Скачиваний:
54
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
509.95 Кб
Скачать

Галаваломка «Дрэвы»

Пры правільных адка-зах у выдзеленым слупку вы прачытаеце назву яшчэ аднаго ўсім вядомага дрэва.

1

2

3

4

5

6

1. Хвойнае дрэва. 2. Самая распаўсюджаная на Беларусі парода дрэў. 3. Род кустоў і дрэў сямейства ляшчынавых. 4. Рэдкае для Беларусі дрэва сямейства хваёвых. 5. Ліставае дрэва з густой кронай. 6. Дрэва з чырвонымі пладамі.

Віктарына «Флора і фауна Беларусі»

1. Якая балотная расліна валодае антысептычнымі ўласцівасцямі?

2. Чаму для замацавання пяскоў саджаюць сасну?

3. У якім узросце зацвітае дуб?

4. Якая травяністая расліна мае непрыемны мышыны пах?

5. Якія ягадылічаць самымі «вітаміннымі»?

6. Якую расліну лічаць самай духмянай?

7. Ці можна па кветках вызначыць, колькі гадзін?

8. Плады якой расліны выкарыстоўваюцца ў піваварэнні?.

9. Які небяспечны шкоднік сельскагаспадарчых раслін быў упершыню выяўлены на Беларусі ў 1956 г?

10. Якая пеўчая птушка вясной спявае раней за іншых?

11. Якая птушка насвіствае да 2000 мелодый?

12. Футра якой жывёлы прынята за эталон трываласці?

13. Якога небяспечнага садова-агароднага шкодніка называюць ваўчком, ці земляным ракам?

14. Якая птушка можа паварочваць галаву на 270°?

15. Якія млекакормячыя за суткі з'ядаюць ежы ў 2 разы больш, чым маса іх цела?

16. Якія млекакормячыя пры адсутнасці корму на працягу 9—10 гадзін гінуць?

17. Якая рыба мяняе афарбоўку ў залежнасці ад умоў асяроддзя, узросту і пары года?

18. Якія жывёлы глыбей за іншых пранікаюць у зямлю?

19. Чым пераважна харчуецца змеяед?

20. Калі на Беларусі быў акліматызаваны янот-паласкун?

Віктарына «Ці ведаеце вы грыбы»

1. Як называецца навука аб грыбах?

2. Які грыб называюць «двайніком» белага грыба?

3. Які грыб мае ножку вышынёй да 30 см і шапку ў дыяметры да 25 см?

4. Якія ядомыя грыбы растуць на пнях і ламаччы?

5. Якія яшчэ назвы мае падбярозавік?

6. Якімі грыбамі лечацца ласі?

7. Назавіце некалькі грыбоў, мякаць якіх пры дакрананні сінее.

8. Якія ядомыя грыбы растуць групамі на лугах, палях, агародах, у садах?

9. Які грыб мае назву жывёлы?

10. Якія грыбы з прыведзенага ніжэй пераліку з'яўляюцца ядавітымі: падасінавік, бяляк, мухамор, апенька несапраўдная, рыжык, грузд, перцавы грыб, масляк, зялёнка?