Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

shpora_bel_yaz

.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
28.03.2016
Размер:
165.99 Кб
Скачать

1 білет. Мова і соцыум. Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. д. Для таго каб служыць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства і яго развіццё, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца каласальная праца чалавецтва ў пазнанні свету. Пазнанне свету працягвалася тысячагоддзі, і замацаванне ў мове вынікаў гэтай працы азначала ўкараненне адпаведных ведаў у свядомасць, быт. Таму мова не проста сродак зносін, але і помнік велізарнай духоўнай працы мінулых пакаленняў. Грамадскае прызначэнне мовы рэалізуецца і раскрываецца праз яе сацыяльныя функцыі. Сучаснае грамадства дазваляе чалавеку і нават прымушае яго ўключацца ў вялікую колькасці відаў зносін. Яны патрабуюць адпаведнай колькасці моў. Не абмяжоўваюцца адной мовай і зносіны ўнутрынацыя¬наль-ныя.  Патрэбныя чалавеку мовы — не простая сукупнасць разнастайных сродкаў зносін, а пэўная сістэма моў розных тыпаў. На кожным грамадска-гістарычным этапе яна адлюстроўвае развітасць унутраных і знешніх сувязей сям’і, нацыі, народа, краіны і накіроўвае асобу, памагае ёй авалодаць духоўнымі багаццямі грамадства, яго культурай. Спроба аб’ектыўна акрэсліць грамадскі ідэал развітай у моўных адносінах асобы вядзе да вылучэння наступных відаў канкрэтных моўных патрэб, цесна звязаных з кантэкстам сучаснай культуры грамадства. Нарэшце, існуе і грамадская патрэба ў агульналінгвістычнай адукаванасці. Веданне тэарэтычных асноў мовазнаўства (як і асноў фізікі, біялогіі і г. д.) — адзін з фактараў выпрацоўкі навуковага светапогляду. Аддаючы належнае ўсім відам моўнай адукацыі і моўнага выхавання чалавека, усёй мнагаграннасці моўных патрэб грамадства і асобы, трэба асабліва вылучыць як адну з найбольш значных патрэбу ў этнамове. З першых дзён свайго жыцця індывідуум пачынае авалодваць грамадска-гістарычным вопытам чалавецтва ў той канкрэтнай форме, якую забяспечвае яму першая — родная — мова. Паўнацэннае валоданне роднай мовай — гэта не што іншае, як валоданне сацыяльнымі, інтэлектуальнымі, маральнымі, эстэтычнымі і іншымі каштоўнасцямі. Родная мова засвойваецца ва ўсіх асноўных формах яе бытавання (літаратурная мова і яе функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці) і звязаных з імі жанрах вуснага і пісьмовага маўлення на роднай, нацыянальнай мове . Авалоданне нацыянальнай мовай — неабходная перадумова сацыялізацыі асобы, фарміравання яе самасвядомасці, далейшага ўваходжання ў шматнацыянальны свет, у шматмоўную сістэму міжнароднай камунікацыі. Функцыі мовы ў грамадстве. Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства. Галоўная функцыя мовы - камунікатыўная. Узнікшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах. У штодзённай моўнай практыцы людзі ўдасканальвалі гэты сродак зносін, імкнуліся спазнаць яго прыроду. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюцца, напрыклад,рэгулятыўная, ці фатычная, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы, знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, пачуццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі. У свядомасці чалавека, у яго ўнутраным свеце адлюстроўваюцца знешняя рэчаіснасць, навакольны свет. Такім чынам, мова выконвае і функцыюадлюстравання. Пазнавальная функцыя. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў, практычна ўсе працэсы навучання людзей (у школах, у ВНУ і г. д.) звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным сродкам атрымання, павелічэння, узбагачэння ведаў. Мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўную функцыю. Эстэтычныя функцыя. Увасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве. Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Для беларускай мовы гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Этапы развіцця мовы: XI - XIV - старажытны - царкоўнаславянска-беларускае двухмоўе, рэлігійны характар помнікаў ("словы" Кірылы Тураўскага, Жыціе Еўфрасінні Полацкай, надпісы, летапісы). 5 стагоддзе - беларуская мова вылучылася з праславянскай. 9 - 15 стагоддзе - займала тэрыторыю адпаведную рассяленню беларускіх плямёнаў крывічоў і радзімічаў, не мела літаратуры як і астатнія славянскія мовы. 13 стагоддзе - з'яўленне прымет беларускай пісьмовасці у помніках пісьменства (1229 - "Смаленская гандлёвая праўда" - аканне, цвёрдыя "р" - Карскі). XV - XVIII - старабеларускі - змешванне пісьмовай царкоўнаславянкай і размоўнай беларускай мовай, з'яўленне помнікаў з рысамі беларускай мовы (якую называлі "рускі язык" - ад этноніму "Русь", назва "беларускі язык" пачынае ўжывацца ў сярэдзіне XVII у рускай дзяржаве). Помнікі: летапісы (Радзівілаўскі, Слуцкі, Віленскі), мемуары (Еўлашэўскі, Філіповіч), пераклады (аповесць пра Трышчана), дзелавыя дакументы (Метрыка ВКЛ). 14 - п. п. 17 - белмова - афіцыйная мова ВКЛ: Статуты 1529, 1566, 1588 гг. Францыск Скарына на працягу 1517 – 1525 гадоў у Празе і Вільні ім былі надрукаваны 23 кнігі Бібліі, перакладзеныя на старабеларускую мову.. 1569 - Люблінская унія - пачатак масавага уплыву польскай мовы - паступовае выцясненне беларускай мовы з паўсядзённага жыцця і літаратуры. 1697 - белмова забароненая у справаводстве і афіцыйных справах, існуе толькі на гутарковым узроўні.. 1795 - распад РП - пачатак русіфікацыі. 1840 - указ аб рускім заканадаўстве і рускай мове ва ўстановах, забарона назвы "Беларусь" - пачатак нацыянальнага Адраджэння, з'яўленне этнаграфічных прац і літаратуры на беларускай мове (Чачот, Баршчэўскі, Дунін-Марцінкевіч, Храпавіцкі - Каліноўскі, Багушэвіч). уклад Кастуся Каліноўскага з яго “Мужыцкай праўдай”. XIX - нашы дні – новы. пасля 1905 - беларуская мова - адна з афіцыйных, дзейнасць "Нашай Нівы", Купала, Колаc, Цётка. “Беларуская граматыка для школ”, выдадзеная Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, упершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу, вызначаны характэрныя асаблівасці беларускай фанетыкі і граматыкі. 1920 - я - палітыка беларусізацыі, белмова – дзяржаўная. 1930 - я - працяг русіфікацыі. 1933 - прынята пастанова “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. 1938 - "Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы" - паступовае выцясненне белмовы рускай. 1957 – “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. 1980 - перастройка - аднаўленне цікавасці да мовы, ініцыяванае гарадской інтэлігенцыяй. 1989 (1991) - Таварыства беларускай мовы. 1990 - Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, белмова - адзіная дзяржаўная. 1995 - беларуская - адна з дзвюх дзяржаўных моў.

2 білет. Беларуская мова і дыялектная. Беларуская нацыянальная мова склалася на аснове мовы беларускай народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (канец XVIII — XX ст.). Літаратурная мова мае дзве формы: пісьмовую і вусную. Пісьмовая мова адрозніваецца ад вуснай больш складаным сінтаксісам, большай колькасцю абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі. Літаратурная мова з’яўляецца адзінай на ўсёй тэрыторыі, на якой пражывае нацыя. Яна вызначаецца ўнармаванасцю лексікі, граматыкі, стылістычнымі разнавіднасцямі. Яе нормы рэгламентуюцца слоўнікамі, правіламі арфаграфіі і пунктуацыі, падручнікамі. Літаратурная мова – вышэйшая форма нацыянальнай мовы, абслугоўвае ўсе сферы грамадскага жыцця народа, навуку, справаводства, культуру. Дыялектная мова існуе ў выглядзе мясцовых, тэрытарыяльных гаворак. Дыялектная мова з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для папаўнення і ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы. Літаратурная мова знаходзіцца ў цеснай сувязі з дыялектнай: першая імкнецца спыніць развіццё дыялектных адрозненняў, уплываючы на іх з дапамогай нарматыўнага выкарыстання моўных сродкаў; другая з'яўляецца пастаяннай скарбніцай для папаўнення слоўніка літаратурнай мовы, змянення літаратурнай нормы. Аднак паміж літаратурнай і дыялектнай мовай ёсць адрозненні: Літ мова адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-беларуску. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі.Літ мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця. Дыялектная мова — бытавая, на ёй размаўляюць у сям'і, на вуліцы. Літаратурная мова строга ўнармаваная, мае дзве фор­мы — вусную і пісьмовую. Дыялектная мова — гутарковая, беспісьмовая мова, не мае строгіх нормаў. Дыялектызм, гаворка, дыялект. Гаворка – мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі. Дыялекты аб’ядноўваюць групу ці групы мясцовых гаворак, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы. Дыялектызм (лакалізм, правінцыналізм, абласное слова) - слова, якое ўжываецца на пэўнай тэрыторыі. 6 тыпаў: Лексічныя – словы, якія абазначаюць розныя прадметы быту і ў ЛМ маюць адпаведнікі з іншай асновай: макнытка, мятлушка(матылёк), кагадзе(толькі што), шума(смецце), сіг(крок), надысь(нядаўна), кухлік( званок), шчанель( вялікі нож), апухлік(падбярозавік), бздычка(псіхапатка), боцманы(дранікі з мясам), цынцоха(жанчына з вялікім бюстам). Этнаграфічныя – разнавіднасць лексічных, але гэта вельмі вузка мясцовыя адзінкі: назвы вопраткі, страў, абутку; перадаюцца апісальна: капота(доўгая верхняя адзення), лівец(цёплая безрукаўка), андарах(доўгая даматканная клятчаная спадніца), кажарка(верхняя кароткая адзення з аўчыны), пражонка(калядная страва), верашчака(рэдкая мучная страва з калбасой і прыправамі). Семантычныя – агульна-вядмыя словы, якія на пэўнанй тэрыторыі маюць іншае значэнне: мост(падлога), падол(месца на рэчцы, дзе мыюць адзенне), кабан(певень), банцікі, грыбы(вусны ў дзяўчыны), гуска(кветка белая лілея), піпка(нос), тавар( буйны рагаты скот), чуловік(муж),бяда(легкі вазок). Словаўтваральныя – словы, якія адрозніваюцца слова-ўтваральнымі сродкамі: пявунь-певень, дамаўё- дамавіна(гроб), гудар(вудзільшчык), тутэцька, тамацька, цяперацька. Фанетычныя – адрозніваюцца ад літаратурных фанетычнымі рысамі: рэчка, госень, кохта, пасоля, вона, діты. Граматычныя – маюць адметныя дыялектныя граматычныя разнавіднасці: мыўса, крівэй, нясець, чытацьмуць. Дыялекты на тэрыторыі Беларусі (паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні): асноўныя фанетыка-граматычныя рысы дыялектаў. У беларускай дыялектнай мовы вызначаюць два тыпы гаворак: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі існуюць так званыя пераходныя гаворкі, або сярэднебеларускія. Сярэднебеларускія гаворкі (цэнтральная частка Беларусі) больш набліжаны да сучаснай літаратурнай мовы. Паўночна-ўсходні дыялект аб’ядноўвае Віцебскую, большую частку Магілёўскай і паўночныя раёны Мінскай абласцей. гаворкі: Віцебска- Магілеўская, Полацкая. адлюстраваны ў паэмах “Тарас на Парнасе”, у творчасці Максіма Гарэцкага. рысы: Вялікая колькасць русізмаў: платье-сукенка-плацця; Р- мяккі: рябіна, бяроза, куріць, рэчка; Падоўжаныя вымаўляюцца без ёта + падаўжаецца Н мяккі: калосся, вецця, плацце, перре, волле; Дысемелятыўная аканне і яканне: вада-выда, нага-ныга, сестра-сістра, вясна-вісна; Асіміляцыя дн→нн: анна, халонна. Ёканне: грошы ё?; Цоканне: дыцка, пецка, дацузка, цыгун; Прыстаўны В: возера, вакно, каля вакна, падваконнік; ф→хв, п, х: хверла, хвартук, хрон, пранцузы; Мяккая зваротная часціца –СЯ: мыўся, купаўся; Назоўнікі 1 скл. у Т.с. маюць канчаткі без Й –АЮ, -ОЮ: хатою; Назоўнікі н.р. маюць канчатак Ы: вёдры, парасяты, сёлы; Дзеясловы 1 спр. маюць –ЦЬ: нясець, кажаць, прынясець; Адстутнасць у аснове дзеясловаў цяпершняга часу –Л: дрэмюць, дрэміць; Скарочаная форма інфінітыва: несь, сесь, клась; Канцавое ЭЙ: крывэй, сляпэй; Нетэматычныя дзеясловы маюць спецыфічныя канчаткі: дадзем, з’ядзем. Паўднёва-заходні дыялект распаўсюджваецца на Брэсцкую, Гомельскую вобласці, паўднёвыя раёны Міншчыны і большую частку Гродзеншчыны. гаворкі: Брэсцка- пінская, Слуцка-бабруйска-мазырская, Заходняя группа гаворак. адлюстраванне ў творах Чачота, Дуніна-Марцынкевіча, Багушэвіча, Коласа, Гілевіча, Мележа. рысы: [д] і [т]-мягкія: тітка, тіста(теста), дзіты(дзеці); Моцнае оканне: Ганно, хворого; Еканне: нема, ена, гета, е=есць; Г прыстаўны: госэн, гучань, гучытыся(вучыцца), гаравіна(рабіна); В прыстаўны ў займенніках: вона, воно, воны; Замена Ы,О на У: муло(мыло), було(было), мабуць(мабыць), двур(двор); Падоўжаныя з Ё або атсутнасць падоўжаных: калосье, збожэ; Наяўнасць дыфтонгаў ІЕ, УО: двуор, стуон, піеч, діет; Р –зацвярдзелы: тэпэр. Граматычныя асаблівасці: Цвёрдая зваротная часціца –ся: мыўса, купаўса; Назоўнікі першага скланення ў Т.склоне маюць канчаткі з ётам: хатою- [хатойу]; Назоўнікі 2 скланення у Д.с. маюць канчаткі –ОМ, -ЕМ, у М.с. – канчаткі -ОХ, -ЕХ; Прыметнікі маюць спецыфічныя канчаткі –УМ, -ЮМ; Наяўнасць Л у аснове дзеяслова цяперашняга часу: дрэмлім-дрэмлюць; Спецыфічныя канчаткі маюць дзеясловы –МО, - МА, -ЭМО,-ІМО, - ЕМО: жнімо, стоімо, згрэбэмо, кіньмо, насімо; Назойнікі н.р. маюць канчатак –А: ведра, сёла, парасята; Спецыфічная форма ўтварэння будучага часу: чытацьмеце- чытаць будзеце, чытамуць. Стылізація дыялектнага маўлення ў творах мастацкай літаратуры. яны або выступаюць сродкам маўленчай характарыстыкі персанажаў, або служаць стварэнню мясцовага каларыту. У Мележа «Людзі на балоце» дыялектныя сустракаюцца: «...расліннасць буяла летам усюды на куп’істых куранёўскіх узболатках і балотах». «Нясмачная, можа, картопля?..»Далей аўтарская мова: «Ён сапраўды не заўважыў, смачная ці нясмачная была гэта бульба». фанетычныя дыялектызмы: «Ціхо ты, ціхо, Ганначко!»; «Корч ездзіў у мясцечко па дохтара»; іх ужыванне павінна быць унутрана, эстэтычна апраўдана. Нічым не абумоўленае выкарыстанне лічыцца парушэннем лексічных нормаў. Крапіва: «зусім няма патрэбы ўводзіць дыялектызм, калі ёсць адпаведныя агульнанародныя словы. Няма патрэбы пісаць, напрыклад, «махнытка», калі ёсць «галавешка». назоўнік худоба са значэннем ‘жывёла’ і дзеяслоўная форма карміцьму, што значыць ‘буду карміць’, якія знаходзім у «Дрыгве» Я. Коласа, перадаюць асаблівасці маўлення персанажаў. для аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» пастаялка было не дыялектным, а назвай для салодкага пастаялага малака. дыялектызмы: піпка –– ‘люлька’, келішак –– дыялектны варыянт літаратурнага кілішак, крупеня ––’крупяны суп’ (адпаведнік літаратурнага крупнік.; напрыклад, у Я. Коласа: «Еш, бо крупнік адубее», у «Пінскай шляхце» В. Дуніна-Марцінкевічакрупнік ––’пітво, прыгатаванае з гарэлкі і патакі’). у паэме Ф. Багушэвіча «Кепска будзе!»: наперш –– ‘спачатку’, было –– ‘бывала’, тарочыць –– ‘балбатаць’, лайка –– ‘лаянка’, адчунеўшы– – ‘ачуняўшы’ і інш. Шэраг сустракаецца ў Я. Купалы «Паўлінка». ёсць лексічныя i граматычныя дыялектызмы. Быкоўскі хваліцца, што яго каровы «як загілююць, дык i на добрым кані ix не дагоніш». Пра авечак гаворыцца, што яны зыгуюць. Загіляваць — тое самае, што загізаваць пачаць гізаваць, імкліва бегаць, ратуючыся ад укусаў насякомых, пераважна гіза — вялікай мyxi-caмкi, якая жывіцца кроўю жывёлы’. Зыгаваць — амаль тое самае дастасоўваецца звычайна да авечак, якія, шукаючы паратунку ад насякомых, збіваюцца ў кучу. У Гарэцкага «Ціхая плынь», «У чым яго крыўда?», «На этапе»: зюкаць (‘гаварыць’), зюклівы (‘гаваркі’), адылі (‘аднак’), набгом (‘нагбом’), натаўп (‘натоўп’). а ў якасці злучальнага злучніка: возяць а возяць, едуць а едуць, шырокая а далёкая.

3 білет. Беларуская мова на сучасным этапе. У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавала курс на адраджэнне нацыянальнай мовы.  Сучасная беларуская літаратурная мова: 1. Выкарыстоўваецца ў пісьмовай у вуснай форме. Формы літаратурнай мовы: пісьмовая - складаанасць сінтаксісу, вялікая колькасць абстрактнай лексікі, у тым ліку інтэранцыянальнай - мае стылёвыя пласты (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, мастацкі). вусная - адрозніваецца ад пісьмовай, бо накіравана на іншы від успрымання - толькі размоўны стыль. 2. Распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі дзаржавы і для ўсіх сацыяльных груп - у адрозненні ад дыялектаў і жаргонаў. 3. Нарматыўная - з цягам часу з дапамогай СМІ норма становіцца больш свабоднай, таму сучаснаяя норма не забарона, а свабода выбару, часта дыялектныя ці прастарэчныя словы становяцца нормай. Нормы бываюць арфаэпічныя, ацэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя, лексічныя, стылістычныя. 4. Поліфункцыянальная - мова дзяржаўных актаў, навукі, друку, радыё, тэатра, мастацкай літаратуры. 5. Сімвал дзяржаўнасці на ўзроўні з дзяржаўным гербам і флагам - на працягу гісторыі была сімвалам нацыі і палітычнай зброяй. Паняцце білінгвізму. Білінгвізм, ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя: - індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву; - групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі; - поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа; - дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы, напрыклад, у Фінляндыі – фінская і шведская; у Канадзе – англійская і французская. Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя: кантактнае, якое ўзнікае ў выніку сумеснага жыцця двух народаў, і некантактнае, калі непасрэдны кантакт паміж групамі адсутнічае (беларуска-нямецкае). На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы ў значнай ступені стала выконваць руская мова, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-ўкраінскае, беларуска-латышскае двухмоўе. У перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, а таксама ў апошні час характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўная сітуацыя на Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі (паланізацыя, русіфікацыя і інш.). Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Сапраўды, значная частка насельніцтва Беларусі актыўна карыстаецца і рускай, і беларускай мовамі ў розных сферах грамадскай дзейнасці. Аднак існуюць і значныя кантынгенты людзей, якія практычна карыстаюцца толькі якой-небудзь адной мовай. Калі ж браць пад увагу і пасіўнае валоданне другой мовай, і ўспрыманне на ёй пэўнай інфармацыі, то трэба прызнаць, што ўсё беларускае насельніцтва з’яўляецца двухмоўным. Асноўныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы (у параўнанні з рускай). "Аканне" і "яканне". Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] у ненаціскных складах. "Дзеканне" і "цеканне". Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні. наяӯнасць прыстаӯных зычных в,г, галосных а,i: (вока-око, аржаны-ржаной, iмгла-мгла) перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі. Таксама, наяўнасць устаўнога гуку [й] у некаторых[8] іншамоўных словах. У параўнанні, напр., з рускай мовай, цалкам падобныя губныя і зубныя, але значна адрозніваюцца паднябенныя, іншае месца артыкуляцыі [с’] [з’]. Наогул, пярэдне-сярэдне-паднябенныя гукі [с’] [з’] [ц’] [дз’] гэта найбольш характэрныя гукі беларускай мовы. У параўнанні, напр., з рускай мовай, іншы характар памякчэння некаторых гукаў. Пры памякчэнні наступных гукаў мяняюцца і спосаб, і месца утварэння: [д]—[дз’], [т]—[ц’]. Пры памякчэнні наступных гукаў мяняецца месца ўтварэння: [с], [з], [г], [к], [х]. Таксама, у асобную групу зацвярдзелых вылучаюцца: [ш], [ж], [ч], [дж], [р], [ц]. зацвярдзенне р, што прывяло да супадзення фанем р-р’(крык-кр’ик); зацвярдзенне ӯсiх шыпячых, у тым лiку i ч (чысты - чистый); дзеканне и цеканне: (дзецi- дети, цiхi-тихий); наяӯнасць афрыкаты дж (сяджу-сижу); фрыктыӯнае вымаӯленне заднеязычнага гука г i яго аглушэнне ӯ х (г(х)азета-газета); пераход л,в у ӯ нескладовае у(ӯ) (узяӯ - взял, лаӯка-лавка, зорка ӯпала –звезда упала); спалучэннi ры, лы, лi памiж зычнымi ӯ ненацiскных складах, якiя чаргуюцца з ро, ло, ле ӯ нацiскных складах, адпавядаючыя рускiм спалучэнням ро, ло, ле (грымець-гром рус.греметь; блыха-блохi рус. Блоха; блiшчаць-блеск рус. блестеть). Наяўнасць падаўжэння ў інтэрвакальным становішчы – прагрэсіўная асіміляцыя – суддзя, моладдзю, свацця, пяццю.

4 білет. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Развіццё і станааўленне арфаэпічных норм звязана з развіццём і станаўленнем блм. Адзінства арфаэпічных правіл для ўсіх, хто карыстаецца бм, таксама неабходнае і важнае, як і адзінства норм арфаграфіі і графікі. Абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей. Вымаўленне зычных, галосных, спалучэнняў зычных. Нормы беларускай арфаэпіі патрабуюць выразнага вымаўлення. Націскныя галосныя заўсёды гучаць выразна: галава, сонца, думаць, дасціпны, ацэнка, дыхаць. У ненаціскным становішчы гукі [і], [ы], [у] змяняюцца нязначна: зімоўка, крылаты, сукаваты. У пачатку слова, у сярэдзіне пасля галосных перад [і] узнікае гук [j]. У такіх выпадках літара і абазначае двва гукі [jі]: [ji]м, [ji]ншыя, [ji]ней. Гук [у] пасля галоснага вымаўляецца як [ў] (губна-губны): стаяла ўнізе. Галосны [а] пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах гучыць як і ў націскных: таварыш, парта. Гукі [о], [э], калі націск з іх сыходзіць, пераходзяць у гук [а]: горы – гара, ногі – нага, цэгла – цагляны. У некаторых словах (у спалучэннях ро, ло) ненаціскны [о] пераходзіць у гук [ы]: бровы – брыво, глотка – глытаць. Ненаціскны гук [э] у запазычаных словах у пачатку слова, пасля шыпячых і [р], [д], [т] вымаўляецца выразна: этажэрка, шэдэўр, жэтон, чэмпіён, рэгламент, дэкада, тэлефон. Такое вымаўленне замацавана беларускай арфаграфіяй. Для беларускага літаратурнага вымаўленя ў галіне зычных характэрна: працяглае вымаўленне шчыліннага гука [г]: гара, нага, грыб. Шыпячыя [ж], [ш], [ч], [дж], [р] – заўсёды цвёрдыя: жыта, шар, чай, ураджай, радасць, рака, пясняр. Афрыката [дж] вымаўляецца як адзін гук: дажджы, джала. Афрыката [дз] мяккая і вымаўляецца як адзін гук: дзяржава, дзень, адзенне. Толькі ў некаторых запазычаных словах злітны гук [дз] цвёрды: дзынкаць, пэндзаль. Наяўнаасць цвёрдай і мяккай афрыкат [ц], [ц’], якія па цвёрдасці і мяккасці не стаяць у пары. Афрыката [ц] цвёрдая, не мае сабе парнай мяккай: цэгла, нацыя, палец. Афрыката [ц’] чаргуецца з гукам т: кут – у куце, дрот – на дроце і можа не чаргавацца: ціхі, цягне, узяць. Падоўжанае вымаўленне зычных [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ш], [ч]: маззю, кассё, меддзю, пяццю, заданне, галлё, збожжа, мышшу, ламачча. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: рэж, пераезд, воз, дуб, дзед, медзь, луг. Цвёрдае вымаўленне губных [б], [п], [м], [ф] на канцы слова і ў сярэдзіне слова перад [j]: сем, верф, сып, вераб’і , сям’і, п’ю. Наяўнасць губна-губнога [ў], што ўзнік з [в], [л], [у]: драўляны, сталоў, жаўток, на ўлонні. Вымаўленне спалучэнняў зычных. Спалучэнні звонкага і глухога гукаў вымаўляюцца як два глухія, звонкі, стаўшы перад глухім, аглушаецца (асіміляцыя па глухасці): дзядзька, сцежка, лёгка, казка. Спалучэнні глухога і звонкага вымаўляюцца як два звонкія гукі (асіміляцыя по звонкасці): просьба, футболка. Спалучэнні шыпячых са свісцячымі вымаўляяюцца як свісцячыя: на дошцы (на досцы), у ручцы (у руццы), нясвіжскі (нясвіскі). Спалучэнні свісцячых з шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: пясчаны (пяшчаны), паказчык (пакашчык), сшыць (шшыць), счарнець (шчарнець), з шарам (шшарам), зжаліцца (жжаліцца). Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі перэднеязычнымі, губнымі і губна-зубным в’ вымаўляюцца мякка: песня, знесці, змёў, смех, зліць, збіць, спевы, здзіраць, звіў, свеціць. Гукі [дз’], [ц’] перад мяккім [в’] вымаўляюцца мякка: дзве, дзверы, бацвінне, цвёрды, цвярдыня. Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г], [г’], [к’], [х’] не памякчаюцца: скінуць, згібець, раскінуць, схітраваць. Спалучэнне дс вымаўляецца як [ц]: заводскі (завоцкі), гарадскі (гарацкі). Спалучэнні дц, тц у вымаўленні перадаюцца падвойным цвёрдым [ц]: у лодцы (у лоццы), па кладцы (клаццы), пры паводцы (павоццы), у хатцы (хаццы). Спалучэнні дч, тч вымаўляюцца як падвойны гук [ч]: перакладчык (пераклаччык), адчысціць (ачысціць), газетчык (газеччык), матчын (маччын). Спалучэнне чц вымаўляецца як [цц]: у бочцы (боццы), у хустачцы (хустаццы). Спалучэнне шс у становішчы паміж галоснымі вымаўляецца як падоўжаны гук с’: топішся (топісся), хопішся (хопісся). У спалучэннях жск, шск пры вымаўленні выпадаюць шыпячыя [ж], [ш]: Белавежская (белавеская), чэшскае (чэскае), Нясвіжскі (нясвіскі). Спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: каўказскі (каўкаскі), гарадскі (гарацкі). Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення. Прычыны (абгрунтаваць). Для моўнай сітуацыі ў Беларусі такіх асноўных прычын тры: уплыў дыялектаў, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі. Уплыў дыялектнай мовы. Людзі, якія карысталіся ў дзяцінстве дыялектнай мовай, часам захоўваюць фанетычныя рысы роднай гаворкі і пры карыстанні літаратурнай мовай. Так, розны характар акання і якання ў літаратурнай мове і дыялектах можа выклікаць адхіленні ў вымаўленні ненаціскных галосных. У вуснай мове, напрыклад, выхадцаў з паўночна-ўсходняй Беларусі можа назірацца дысімілятыўнае аканне: выда, вісна, а ў вымаўленні носьбітаў некаторых паўднёва-заходніх гаворак – няпоўнае недысімілятыўнае аканне: морэ, кепско. У тых, хто нарадзіўся на Магілёўшчыне, сустракаецца вымаўленне замест ненаціскнога [ы] гука [а]: патанне, брагадзір, бала, а для выхадцаў з Палесся часам характэрна вымаўленне націскнога [ы], набліжанага да [у]: в[ыу]касіць, в[ыу]лезці. Да ліку арфаэпічных памылак адносяцца таксама мяккі або паўмяккі [р’], невымаўленне падоўжаных зычных гукаў: насене, збожа, памякчэнне [з] і [с] перад заднеязычнымі [г’], [к’], [х’]: с’кінуць, с’хіліць. Парушэнні арфаэпічнай нормы ўзнікаюць пры недасканалым валоданні беларускай і рускай мовамі, пры неразмежаванні фанетычных асаблівасцей гэтых моў. Вымаўленне [г] выбухнога на месцы фрыкатыўнага, вымаўленне [ч] як [ч’], вымаўленне гукаў л, в, ф на месцы губна-губнога ў, вымаўленне двух асобных гукаў д і ж на месцы афрыкаты дж, вымаўленне спалучэння гукаў [шш] замест [шч]. Уплыў арфаграфіі: паміж напісаннем і вымаўленнем слова часта няма поўнай адпаведнасці. Пішацца грамадскі, песня, а гучыць: грамацкі, пес’ня. Тыя, хто недастаткова засвоілі арфаэпічныя нормы, пад уплывам пісьма могуць дапусціць “палітарнае” вымаўленне. Узнікаюць такія памылкі, як вымаўленне і без прыстаўнога [j] у пачатку слова: іх замест [jі]х; вымаўленне [э] ў часціцы не, прыназоўніку без, калі яны стаяць перад словам з націскам на першым складзе: н’э буду, б’эз дому замест н’а буду, б’аз дому; цвёрдае вымаўленне [з] і [с] перад мяккімі зычнымі: смех, звер замест с’мех, з’вер.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]