- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •1.1 Арфаграфія як раздзел мовазнаўства
- •1.2 Паняцце арфаграмы, арфаграфічнага правіла
- •1.3 Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Парадак арфаграфічнага разбору
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс галосных
- •2. 1 Правапіс о, э — а
- •Параўнай і запомні новыя напісанні слоў! [6, с. 30–33]
- •2.2 Правапіс літар е, ё, я
- •Параўнай і запомні новыя напісанні слоў! [6, с. 44]
- •Новае ў правапісе
- •2.3 Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •2.4 Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •2.5 Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •1.6 Правапіс літары у — ў
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс зычных
- •3.1 Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых
- •3.2 Зычныя д - дз, т - ц і іх правапіс
- •3.3 Правапіс падоўжаных зычных [4, с. 204]
- •3.4 Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •3.5 Правапіс прыстаўной і ўстаўной літары в
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •4.1 Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •4.2 Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •4.3 Правапіс апострафа
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •5.1 Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •5.2 Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •5.3 Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах
- •5.4 Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •5.5 Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •5.6 Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў
- •5.7 Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў
- •5.8 Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс складаных слоў
- •6.1 Правапіс галосных у складаных словах
- •6.2 Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў Складаныя назоўнікі
- •Складаныя прыметнікі
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс суфіксаў у беларускай мове
- •1.1 Правапіс галосных у некаторых суфіксах назоўнікаў
- •1.2 Правапіс суфіксаў прыметнікаў
- •1.3 Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Правапіс не (ня) зрознымі часцінамі мовы
- •1.1 Ужыванне часціц не і ні
- •1.2 Асобнае і злітнае напісанне часціц не (ня) з рознымі часцінамі мовы [4, с. 209–210].
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Слоўнікі
- •Пунктуацыя
- •Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам
- •1.1 Пунктуацыя як сістэма пастаноўкі знакаў прыпынку. Роля пунктуацыі ў афармленні пісьмовай мовы
- •1.2 Знакі прыпынку ў канцы сказа: кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е
- •1.3 Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры аднародных членах сказа
- •1.1 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •1.2 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры адасобленых членах сказа
- •1.1 Знакі прыпынку пры адасобленых дапасаваных і недапасаваных азначэннях
- •1.2 Знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках
- •1.3 Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях
- •1.4 Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях і ўдакладняючых членах сказа
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры параўнальных зваротах і зваротках
- •1.1 Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •1.2 Знакі прыпынку пры зваротках
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя пры пабочных і ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах
- •1.1 Знакі прыпынку пры пабочных сінтаксічных канструкцыях
- •1.2 Знакі прыпынку пры ўстаўных канструкцыях
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў складаназлучаных сказах
- •1.1 Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў складаназалежных сказах
- •1.1 Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў бяззлучнікавых складаных сказах
- •1.1 Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Пунктуацыя ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі. Пунктуацыя ў сказах з простай мовай
- •1.1 Коска, кропка з коскай, двукроп’е, коска з працяжнікам, працяжнік у сказах з рознымі відамі сувязі (камбінаванай будовы)
- •1.2 Двукоссе пры простай мове. Працяжнік у сказах з простай мовай
- •1.3 Знакі прыпынку пры цытатах і спасылках
- •1.4 Перыяд. Яго афармленне на пісьме
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Спіс выкарыстаных крыніц
- •Слоўнікі
Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»
ПРАКТЫКУМ ПА АРФАГРАФІІ І
ПУНКТУАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
вучэбна-метадычны комплекс
па дысцыпліне «ПРАКТЫКУМ ПА АРФАГРАФІІ І
ПУНКТУАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ»
Баранавічы
БарДУ
2011
УДК
ББК
НАВУЧАЛЬНА-МЕТАДЫЧНЫ БЛОК
МОДУЛЬ 1
АРФАГРАФІЯ
Мэта — падрыхтаваць студэнтаў да ўсведамлення месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі, засваення асаблівасцей арфаграфічнай сістэмы беларускай мовы.
Задачы:
фарміраваць навыкі распазнавання ў тэкстах арфаграм, абгрунтавання правільнасці напісання ў адпаведнасці з пэўным правілам;
пазнаёміць студэнтаў з тымі зменамі, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі ў адпаведнасці з Законам, прынятым 23 ліпеня 2008 года.
фарміраваць навыкі правядзення арфаграфічнага аналізу прапанаванага лінгвістычнага матэрыялу.
Тэма 1
Прынцыпы беларускай арфаграфіі
1.1 Арфаграфія як раздзел мовазнаўства
Тэрмін арфаграфія (грэч. orthographia — orthоs правільны, прамы і grapho пішу) літаральна суадносіцца з тэрмінам правапіс. Але значэнні гэтых слоў (арфаграфія і правапіс) не супадаюць.
У сучаснай моўнай практыцы тэрмін арфаграфія мае чатыры значэнні:
1. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца і распрацоўваюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме (а іншы раз і афіцыйна даецца дазвол на варыянтнасць).
2. Сістэма агульнапрынятых напісанняў, якая склалася гістарычна і якой карыстаецца грамадства.
3. Правілы, якія патрабуюць аднастайнага абавязковага для ўсіх носьбітаў мовы напісання слоў і іх значымых частак (марфем) у тых выпадках, дзе магчымыя розныя напісанні.
4. Выконваемасць прынятых правілаў (ці практычнае выкарыстанне правілаў у пісьмовых тэкстах розных стыляў).
Асноўная задача арфаграфіі — выпрацаваць такія правілы напісання слоў і марфем, якія адначасова:
былі б простымі ў выкарыстанні;
адлюстроўвалі гукавы склад вуснай мовы;
захоўвалі нязменнасць некаторых марфем слова і выразнасць яго граматычных форм, напрыклад, пясчаны, дарожка, падказацъ, а не «пяшчаны, дарошка, патказаць».
Тэрмін правапіс з’яўляецца калькай грэчаскага слова. У адрозненне ад тэрміна арфаграфія ён мае больш шырокае значэнне: гэта не толькі сістэма агульнапрынятых правілаў, але і сістэма правілаў ужывання знакаў прыпынку (пунктуацыя) [6, с. 10–11].
1.2 Паняцце арфаграмы, арфаграфічнага правіла
Арфаграма (грэч. orthos — правільны, прамы, gramma — запіс, літара) — гэта такое напісанне слова, якое выбіраецца з рада магчымых пры адным і тым жа вымаўленні і адпавядае існуючаму правілу ці традыцыі.
Напрыклад, напісанні расчоска, рашчозка, разчозка, ражчоска будуць вымаўляцца заўсёды аднолькава — [рашчоска], але нарматыўным з пункту погляду арфаграфіі будзе лічыцца толькі першае слова расчоска, паколькі менавіта ў ім рэалізаваны наступныя правілы: 1) аканне (не пад націскам у беларускай мове пішацца літара а); 2) правапіс прыставак на з- (с-); 3) напісанне зычных у слабай пазіцыі, якое правяраецца моцнай іх пазіцыяй (расчасаць).
Усе арфаграмы беларускай мовы можна падзяліць на два тыпы: арфаграмы, звязаныя з абазначэннем фанемнага саставу слова, і арфаграмы, не звязаныя з абазначэннем фанем.
Да арфаграм, звязаных з абазначэннем фанемнага саставу слова, адносяцца:
літары ў слове ў адпаведнасці з фанемамі ў моцнай пазіцыі (моцная пазіцыя для галосных — націскное становішча): бэлъка, маянэз, бэжавы — белы, сетка — сэрвіс, спартсмен — бармэн. Напісанне літар у падобных словах неабходна запамінаць і правяраць толькі па слоўніку: шынель, панэль, сэт, турнэпс, баранеса і іншыя;
літары ў слове ў адпаведнасці з фанемай у слабай пазіцыі, якую можна паставіць у моцную пазіцыю (для звонкіх гукаў слабая пазіцыя — гэта пазіцыя на канцы слова, перад глухім зычным): пірог — мох — мог, загадка, падказка (пірага, моху, магу, загадаць, падказаць). Каб праверыць арфаграму слабай пазіцыі, неабходна вызначыць, у якую марфему ўваходзіць фанема, якая абазначаецца арфаграмай, а затым знайсці моцную пазіцыю для гэтай фанемы ў той жа марфеме;
літары ў слове ў адпаведнасці з фанемай у слабай пазіцыі, якія нельга паставіць у моцную пазіцыю. Да такіх арфаграм адносяцца, напрыклад, літары з, с у прыстаўках: узмор’е, раскапацъ, спыніць, збегчы. Фанема <з> у прыстаўках указаных слоў абазначаецца па тым гуку, якім яна прадстаўлена ў слове. Перад літарамі, якія абазначаюць глухія гукі, пішацца літара с, перад звонкімі — літара з. А фанемы <б>, <д> у адпаведных прыстаўках заўсёды прадстаўлены літарамі б, д незалежна ад наступных гукаў: аб’ехаць, адказаць, адрэзаць, падцянуцца;
наяўнасць або адсутнасць літары: каменьчык — вагончык, кантраст — кантрасны, праезд — праязны, ралля — беларускі, ножычак — ножычка.
Да арфаграм, не звязаных з абазначэннем фанем, адносяцца:
напісанне слова разам, асобна, праз злучок: Давыд-Гарадок — давыд-гарадоцкі, па-першае — па першаму (слову), наверх — на верх (дома);
напісанне слова з вялікай ці малой літары: бацькаўшчына — Бацькаўшчына, танк — Танк (псеўданім), шарык — Шарык (мянушка сабакі);
напісанне слоў-абрэвіятур вялікімі ці малымі літарамі: БДУ, БТ, ЛіМ, МАЗ, БелТА, СНД, ДАБМ («Дыялекталагічны атлас беларускай мовы»); нэп, вну, загс;
перанос часткі слова з аднаго радка на другі: вя-сна і вяс-на, па-дышоў, пад-казаў. Нельга: вясн-а, п-адышоў;
графічныя скарачэнні: мн. л. — множны лік (нельга: мно. лі.); кг — кілаграм (нельга: кіл.); с.-г. — сельскагаспадарчы (нельга: сель.-гаспа.); в/ч — войсковая часцъ (нельга: во/ча).
Арфаграфічная памылка — гэта замена арфаграмы іншым знакам пры захаванні аднолькавага вымаўлення слова. Так, калі студэнт у слове дзядзька замест дз напіша ц («дзяцька») — гэта значыць, ён не ведае правіла перадачы на пісьме звонкіх гукаў перад глухімі. Гэта арфаграфічная памылка, бо вымаўленне слова не змяняецца. Калі ж студэнт напіша «дзідзька», то ў гэтым выпадку ён дапусціць не арфаграфічную, а маўленчую памылку, паколькі такое напісанне не будзе адпавядаць нарматыўнаму вымаўленню. Такім чынам, арфаграфічныя памылкі ўзнікаюць пры замене арфаграмы забароненым правіламі арфаграфіі спосабам перадачы таго ж вымаўлення.
Каб пазбегнуць арфаграфічных памылак, неабходна ведаць тыпы і віды арфаграм і тое, як праверыць арфаграму.
Арфаграфічнае правіла — гэта палажэнне, якое прапануе нарматыўнае напісанне слова ў адпаведнасці з канкрэтным арфаграфічным прынцыпам. Адхіленне ад прынцыпу лічыцца выключэннем з правіла. Напрыклад, напісанне літар е, я ў словах вясна, зямля, сям’я, веснавы, земляны, сем’янін адпавядае арфаграфічнаму правілу перадачы на пісьме «якання» (у першым складзе перад націскам пішам -я, ва ўсіх астатніх складах адносна націску — літару е). Напісанне гэтых жа літар у словах легенда, перон, завязь, роўнядзь, цягавіты — выключэнні з правіла.
Арфаграфічнае правіла грунтуецца на пэўных прынцыпах беларускай арфаграфіі [6, с. 12–14].