Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекс. сіст. бел. літ. м.doc
Скачиваний:
190
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
447.49 Кб
Скачать

5. Запазычаная словы ў беларускай мове (агульная характарыстыка).

Запазычаная лексіка – пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які фарміраваўся на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця, рознымі шляхамі пры узаемадзеянні з іншымі мовамі. Прычыны запазычання слоў – сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя зносіны паміж народамі. Папаўненне лексікі іншамоўнымі словамі адбываецца непасрэдна з моў-крыніц і праз пасрэдніцтва іншых моў: вусным (у выніку непасрэдных моўных зносін) і пісьмовым (праз кнігі газеты, афіцыйныя дакументы, пераклады, прыватную перапіску). Адрозніваюць запазычанні са славянскіх і з неславянскіх моў.

6. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў.

Значную частку іншамоўных слоў у беларускакй мове складаюць запазычанні са славянскіх моў, у асноўным, з польскай, рускай і ўкраінскай.

Пранікненне слоў з польскай мовы пачалося пасля Крэўскай уніі 1385 г. у выніку ўзмацнення эканамічных і культурных сувязей паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім: агрэст, блакітны, відэлец, касцёл, скарб, здрада, кавадла, тлусты. Люблінская ўнія 1569 г. актывізавала працэс запазычвання паланізмаў: гарнец, гузік, апантаны, сукенка, карысць, літасць, брудны, гвалтоўны, вандроўны і інш. Асноўныя прыкметы паланізмаў: спалучэнні ен (эн), ён (он) ян (ан) на месцы польскіх насавых галосных: енчыць, арэнда, парэнчы, маёнтак, наконт, вантробы, вандроўка, паляндвіца; спалучэнне дл: кавадла, вяндліна, рыдлёўка, кудлаты; спалучэнне лу паміж зычнымі: слуп, тлум, тлусты; зычны [ц] на месцы ўсходнеславянскага [ч]: цуд, цурацца, моц; суфікс ‑унак: кірунак, гатунак, рахунак, клунак, ратунак, падарунак, пацалунак.

Значную групу ў беларускай мове складаюць запазычанні з рускай мовы. Сярод іх вылучаюцца словы ўласнарускага паходжання, запазычаныя з захаваннем марфемнага складу мовы-крыніцы: вяшчанне, дзекабрысты, чарцёж, адвёртка, гусеніца, дальнамер, пыласос, рубільнік, шатун, керагаз. Некаторыя запазычаныя з рускай мовы словы змянілі ў беларускай мове сваю марфемную будову: выключальнік, прайгравальнік, прадпрымальнік, непераўзыдзены.

Нямала беларускіх слоў створана з беларускіх словаўтваральных элементаў на ўзор адпаведных рускіх слоў (калькаваннем): добраўпарадкаваны – благоустроенный, мілагучны – благозвучный, недатыкальнасць – неприкосновенность, немэтазгоднасць – нецелесообразность, святлоадчувальнасць – светочувствительность, стагакід – стогометатель, дрэваапрацоўчы – деревообрабатывающий, нафтасвідравіна – нефтескважина. Пад уплывам рускай мовы некаторыя беларускія словы набылі дадатковыя лексічныя значэнні. Напрыклад, слова крыніца, апрача асноўнага значэння ‘выхад падземных вод на паверхню зямлі’, набыло два дадатковыя значэнні: пераноснае ‘тое, з чаго бярэцца, чэрпаецца што-небудзь’ (крыніца даходаў, крыніца дабрабыту) і спецыяльнае ‘пісьмовы помнік, дакумент, на падставе якога пабудавана даследаванне’ (летапісныя крыніцы, літаратурныя крыніцы). Руская мова ўвесь час актыўна выконвала ролю пасрэдніка пры запазычванні ў беларускі слоўнік іншамоўных лексічных і фразеалагічных адзінак. Так, праз пасрэдніцтва рускай мовы замацаваліся ў беларускай мове французскія словы алея, банкет, вакзал, кашнэ, тэраса, англійскія грэйдэр, джэрсі, блакада, чэк, танк, хакей, нямецкія гільза, клапан, шына, фланг, бутэрброд, вексель, гальштук, фарш, італьянскія акорд, арыя, кларнет, лібрэта.

Генетычныя і гістарычныя сувязі беларускага і ўкраінскага народаў спрыялі пранікненню ў беларускую мову ўкраінізмаў: прыгадаць, бадзёры, журыцца, чубаты, боршч, варэнік, бублік, касавіца, кабзар, гапак, хлебароб, чубаты, чумак, шкаляр і інш.

Асобныя словы трапілі ў беларускую мову з іншых славянскіх моў: бавоўна, робат, прапаршчык, бежанец, краля, полька – з чэшскай, вурдалак – з сербскай.