Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

igpb_ekzamen

.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
48.13 Кб
Скачать

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА

па курсе «ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ»

  1. Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы.

  2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Праблемы айчыннай гісторыка-прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, паходжанне назваў “Беларусь”, “Літва”, канцэпцыі ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага і інш.).

  3. Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ–ХІІ стст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.

  4. Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаёвага права ў пісаным заканадаўстве.

  5. Міжнародныя пагадненні і васальныя дагаворы – крыніцы старажытнага беларускага права.

  6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI стст.

  7. Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў ХIII–ХVI стст. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.

  8. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў ХIII–ХVI стст.

  9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI стст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.

  10. Крэўская ўнія Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).

  11. Віленска-Радамская і Гарадзельская ўніі (гісторыка-прававая характарыстыка).

  12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ стст.

  13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян на працягу ХVІ –ХVІІІ стст.

  14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІІ стст.

  15. Люблінская ўнія (гісторыка-прававая характарыстыка).

  16. Берасцейская царкоўная ўнія (гісторыка-прававая характарыстыка).

  17. Міжнародныя сувязі і дагаворныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з суседнімі дзяржавамі ў ХV–ХVІІ стст.

  18. Палітыка-прававая думка ў Беларусі ў ХІІ–ХVІ стст.

  19. Прававая сістэма Вялікага Княства Літоўскага ў ХІV–ХV стст. Крыніцы права.

  20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага Княства Літоўскага.

  21. Абласныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.

  22. Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.

  23. Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права (сутнасць, змест, значэнне). Крыніцы Магдэбургскага права.

  24. Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест.

  25. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529г.: крыніцы, структура, змест, значэнне.

  26. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566г.: прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г.

  27. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588г.: распрацоўка, прыняцце, новыя нормы і важнейшыя палажэнні, значэнне.

  28. Канстытуцыйнае права Вялікага Княства Літоўскага.

  29. Развіццё крымінальнага права Вялікага Княства Літоўскага ў ХV–ХVІ стст.

  30. Агульная характарыстыка грамадзянскага права Вялікага Княства Літоўскага.

  31. Асноўныя палажэнні працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага ХV–ХVІІ стст.

  32. Шлюбна-сямейнае права Беларусі ў Х–ХVІІ стст. Сацыяльна-прававое становішча жанчын.

  33. Судовая рэформа ХVІ ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. Склад і кампетэнцыя новых судоў.

  34. Цэнтральныя судовыя ўстановы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Галоўны суд (Трыбунал).

  35. Замкавыя (гродскія) суды ў Беларусі.

  36. Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне.

  37. Суды для гарадскога насельніцтва Беларусі ў ХІІІ–ХVІІ стст.

  38. Суды для сялян Беларусі.

  39. Развіццё палітыка- прававой думкі ў Беларусі ў ХVІІ–ХІХ стст.

  40. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць.

  41. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

  42. Генрыхавы артыкулы. Пакта канвента.

  43. Спробы правядзення рэформаў у Рэчы Паспалітай у другой палавіне ХVІІІ ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай ў святле міжнароднага права.

  44. Чатырохгадовы сойм Рэчы Паспалітай і яго заканадаўчыя акты. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.

  45. Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай.

  46. Паўстанне 1794 г. і трэці падзел Рэчы Паспалітай. Прычыны распаду Рэчы Паспалітай.

  47. Сістэматызацыя права Беларусі ў першай палавіне ХІХ ст. Праект Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў.

  48. Прававое становішча насельніцтва Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Русіфікатарская палітыка царызму. Закрыццё Віленскага ўніверсітэту.

  49. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. Органы ўлады, мясцовага кіравання і суда.

  50. Скасаванне прыгоннага права ў Беларусі. Рэформа мясцовых органаў.

  51. Судовая рэформа 1864 г. і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

  52. Земская рэформа 1864 г. і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

  53. Беларусь у пачатку ХХ ст. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і яе значэнне для Беларусі.

  54. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.

  55. Спробы ажыццяўлення «права нацый на самавызначэнне» ў Беларусі. Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917 г.

  56. Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Устаўныя граматы.

  57. Першы з’езд Кампартыі Беларусі. Дзяржаўна-прававое значэнне яго пастаноў. Вызначэнне тэрыторыі Беларускай Савецкай Рэспублікі.

  58. Першы ўрад Беларускай ССР і яго Маніфест.

  59. Першы з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыі з’езда.

  60. Першая Канстытуцыя Беларускай ССР.

  61. Літоўска-Беларуская ССР: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.

  62. Аднаўленне Беларускай ССР у 1920 г. Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ.

  63. Другі з’езд Саветаў Беларускай ССР. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР.

  64. Дзяржаўна-прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж БССР і РСФСР. Рыжскі мірны дагавор.

  65. Утварэнне дзяржаўнага апарата ў БССР у 1921–1922 г.г. Уваход БССР у склад СССР.

  66. Палітыка нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР.

  67. Вяртанне ў склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі.

  68. Судовая органы Беларусі ў 1920 – 1930-я гг.

  69. Крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920-1930-я г.г.

  70. Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920-1930-я г.г.

  71. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады.

  72. Парушэнні законнасці ў Беларусі ў 1920 – 1950-я гг. (прычыны і сутнасць). Дзейнасць НКУС, органаў пракуратуры і суда.

  73. Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.

  74. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939гг. Прававое становішча насельніцтва. Канстытуцыі Польскай дзяржавы 1921 і 1935 гг.

  75. Пачатак Другой сусветнай вайны і разгром Польскай дзяржавы. Утварэнне часовых органаў народнай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939г.

  76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна-прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады ў заходніх абласцях Беларускай ССР.

  77. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.

  78. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата БССР.

  79. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х – пачатку 60-х гг. ХХ ст.

  80. Беларуская дзяржава і права ў 60-я – 80-я гг. ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства.

  81. Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка.

  82. Узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.

  83. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР у 50 – 80-я гады ХХ ст.

  84. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і распад СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

  85. Утварэнне СНД. Дзяржаўна-прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г.

  86. Пераход Рэспублікі Беларусь да дзяржаўнай самастойнасці. Рэарганізацыя дзяржаўных органаў. Змены ў канстытуцыйным праве ў 1990-я г.

  87. Актывізацыя міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь у канцы ХХ ст.

  88. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г.: прычыны распрацоўкі, гісторыя прыняцця, агульная характарыстыка. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.

  89. Актывізацыя грамадска-палітычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 1990-я г. Стварэнне і дзейнасць палітычных партый.

  90. Развіццё права Рэспублікі Беларусь у канцы ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]