Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел лит

.docx
Скачиваний:
64
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
86.48 Кб
Скачать

25. М. Багдановічу — лёс адмераў толькі дваццаць пяць вёсен і зім. 9 декабря 1891(1891-12-09)

Минск - 12 (25) мая 1917 Так здарылася, што жыць на беларускай зямлі давялося толькі першыя пяць гадоў. Пасля смерці маці ён жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце. Беларусь паэт уяўляў толькі па легендах и паданнях. Родны край здаваўся яму дзівоснай казкай. Але М Б. добра ведаў, што ў краіне пакутуе працоўны народ. Таму так адчайна гучаць яго словы. Ён разважае над лёсам свайго нар і радзімы. Так, у вершы "Мяжы" ён гаворыць аб межы, якия створаны з мэтай зрабіць людзей ворагамі, каб адны знемагалі ад сытасці, а другія паміралі з голаду. Але разам з тым паэт бачыць моц і красу беларускай прыроды. Казачнаму бел краю, населенаму лесунамі, вадзянікамі, русалкамі і іншымі міфічнымі істотамі, прысвяціў паэт цыкл вершаў "У зачарованым царстве" ("Вадзянік", "Лясун", "Змяіны цар", "Возера"). У вершах гэтага цыкла спалучыліся вобразы народнай фантазіі і паэтычныя ўяўленні М.Б, Паэт верыць у сваю радзіму і яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчаслівай, светлай, радаснай. Гэтыми думками прасякнуты верш "Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...", дзе аўтар паказаў сябе выдатным майстрам санета. У першых васьмі радках расказваецца пра зярняткі, якія знайшлі ў Егіпце. Яны праляжалі ў магіле некалькі тысяч гадоў, але не загінулі. Жыццёвая сіла іх нібы драмала на працягу многіх стагоддзяў. Трапіўшы ў вільготную глебу, зярняткі далі багатую рунь. У другой частцы санета паэт параўноўвае зерне з бел нар, які прыгнечаны, але і пад прыгнётам захаваў сваю жыццястойкасць. Паэт верыць, што духоўныя сілы нар праб'юцца на дарогу, пераадолеюць ўсе перашкодыю У вершы "Эмігранцкая песня" расказваецца пра гістарычны лёс Беларусі, якой гандлявалі не толькі чужынцы, але і родныя сыны. Яны адракліся ад веры бацькоў, матчынай мовы, Асуджаючы гэтых людзей, паэт са спачуваннем адносіцца да тых, якія па волі лёсу вымушаны былі пакінуць Радзіму. М.Б. давялося сустрэцца з Радзимай толькі ў 1911 г. Каля двух месяцаў жыў і працаваў у фальварку Ракуцёўшчына. Тут вельмі ахвотна гаварыў на бел мове. Вынікамі творчай працы на Беларусі з'явіўся цыкл вершаў "Старая Беларусь". Сюды ўвайшлі вершы "Летапісец", "Перапісчык", "Кніга", "Слуцкія ткачыхі", "Безнадзейнасць", "Ціхі вечар", "Па ляду, у глухім бары". М.Б. часта называюць зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць з метэарытам. Паэт бясконца верыў у народ і родны край. Яго паэзія сагравае і сённяшняе наша жыццё.

24.Якуб Колас (1882—1956) — народны паэт Беларусі, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і беларускай мовы. Сапрауднае имя Канстанцин Михайлавич Мицкевич. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Міхаіла Казіміравіча і Ганны Юр'еўны, якія паходзілі з вёскі Мікалаеўшчына. Бацька служыў лесніком у кн. Радзівіла, маці вяла хатнюю гаспадарку. Костусь сам навучыўся рускай грамаце. Дзве зімы ён разам са старэйшымі братамі вучыўся дома, у «дарэктара» (хлапчука, які скончыў народную школу), потым скончыў народнае вучылішча ў Мікалаеўшчыне. Прыкладна ў 10-гадовым узросце пад уплывам твораў Крылова Костусь склаў байку «Варона і Лісіца». У 12 гадоў напісаў свой першы верш «Вясна», за што быў заахвочаны бацькам. У 1898 паступіў на казённы кошт у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую закончыў у 1902.

"Новая зямля". Прырода у паэме паустае у розных функцыях. Па-першае лес, поле, луг, рэчка - гэта звычайнае асяродзе, без якога мы не можам уявiць Мiхала, Антося i астатнiх герояу "Новай зямлi". Прырода уздзейнiчае на iх характары, паводзiны, фармiруе iх светаадчуванне. З другога боку, прырода як бы выконвае iдэйна-мастацкую, патрыятычную задачу. Паэт малюе лес, тыповае асяроддзе жыцця i працы леснiка. Тут фармируецца духоуны свет Костуся. Селянiн намаляваны бел паэтам не раб, а ч-к, у душы якога жывуць усе маральн дабрачыннасцi. Паступiць на службу да князя Радзiвiла М. змусiла нястача i беднасць. Ен умее працаваць, шануе сям'ю, М ведае, што праца - неабходнасць жыцця. Таму ен ставiцца да сваей службы з сумленнасцю. Ен ч-к працы, яна для яго сэнс жыцця, але ен сам хоча карыстацца здабыткамi сваiх рук. Ен мог выкарыстать свае становiшча леснiка для нажывы, але такая думка нават не прыходзiць яму у галаву. Ен "гаспадар" i таму даволi сурова ставiцца да дзяцей, не даруючы ляноты. Жыве у душы чалавечая пяшчота, але праяуляецца яна скупа, не на людзях а на "ярыною i жытамi", вельмi выразна. Мы ведаем Мiхала разважлiвым, стрыманым з выгляду чалавекам. "Н.з" Я.К. справядлiва наз энцыклапедыяй жыцця бел.сялянства конца XIX- i пачатку XX ст. Паэма-вялiкi эпiчны твор аб гiстарычным лёсе бел.сялянства i пошуках iм шляхоу да светлай будучынi.Паэт расказвае аб усiм,чым багата жыццё сялян . Працай былi запоунены буднi сялян. Працавалi i дарослыя,i дзецi: М. выконвау абавязкi леснiка, А. "правiу гаспадарку", усю хатнюю работу выконвала Ганна-жонка М. У вобразах роднага краю Я.К. заусёды чэрпау натхненне i сiлу. Хараство прыроды выклiкала радасць i смутак.Яго сэрца балiць за бяспраунага сялянiнаПрацоунаму чалавеку аддае Я.К. свае сiлы, сваю любоу i свой талент.Паэма «Сымон-музыка»- 2 па велічьгні і значнасці пасля “Н.з” паэтычны твор Я.К. Пісаць яе аўт пач як толькі выйшаў з турмы, куды трапіў за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе. Там жа узнікла задума твора. Писал доўга, з перапынкамі — 14 г. Пазней К. яшчэ перапрац паэму: ўдакладн, мяняў, некатор сцэн было нададз нов гучанне. У аснове сюжэта-жыцце хлопчыка Сымона. Жыццё цяжкае, такое, якім маглі «пахваліцца» амаль усе сялянскія дзеці. Але С было яшчэ цяжэй за астатніх, бо ён быў «не такі, як усе». Хлопчыка наз дзіваком за тое, што ён любіў падоўгу гутарыць з травою, з дрэвамі, з самім сабою. Яго цікав пытанні, над якімі ніколі не задумваліся астатн дзеіц. С нарадз і рос таленавітым. Але забітасць яго бац-коў, як і ўсіх сялян таго часу, не дазволіла ім разглядзець у хлопчыку гэты божы дар. С часта папракалі недарэчнасцю. Аднак, нягледз на ўсе перашкоды, якія сустракаліся на жыццёв шляху С, нікому не ўдалося вытравіць з яго цягу да музі, да мастацтва. У канцы апавядаецца аб тым, як С са сваёй скрып і каханай дзяўч Ганнай ідзе ў вандроўку, каб несці людзям прыгажосць мастацтва. У вобразе С Я.К. хацеў паказа таленаві людз, якімі багата наша бел зямля. Ён сцвярджае, што сапраўднае мастацтва выстаіць і будзе жыць вечна. Побач з асноўнай тэмай мастацтва – К. апявае пра хараство роднай прыроды и смуткуе аб цяжкім лёсе сваіх суайчыннікаў.

После Великой Отечественной войны главными темами белорусской литературы стали военные события, послевоенная деревня: повести Янки Брыля, Ивана Мележа, Ивана Шамякина. Особое место в белорусской литературе занимает творчество поэтов-фронтовиков, в котором раскрываются темы мужества, подвига, жертвы, патриотизма (Алексей Пысин, Аркадий Кулешов). Со второй половины 1960-х годов в белорусской прозе стали подниматься проблемы морального выбора, свободы творчества (Василь Быков, Владимир Короткевич, Андрей Макаёнок, Иван Пташников.

C конца 1980-х гг. в белорусской литературе развивалась тема сталинских репрессий. В произведении Василя Быкова «Знак беды» (белор. «Знак бяды», 1985 г.) прослеживается трагическая связь между коллективизацией, репрессиями и положением на фронте. Целиком этой теме посвящены его позднейшие рассказы («Жёлтый песочек» (белор. «Жоўты пясочак») и др.).

С эпохой гласности стали доступны дневники Ларисы Гениюш, в которых запечатлены её лагерные годы[1]. Автобиграфический характер носят повести Павла Прудникова «Ежовые рукавицы» (белор. «Яжовыя рукавіцы») и «Северный ад» (белор. «Паўночнае пекла»)[2] в книге «За колючей проволокой» (белор. «За калючым дротам», 1993 г.). Ярким антисталинским пафосом наполнены его поэмы «Таймыр» (белор. «Таймыр»)[3] и «Каждый второй» (белор. «Кожны другі»)[4]. В планах писателя было также осветить ещё одну острую тему — проблему возвращения бывшего политзаключённого назад в общество, — но он не успел опубликовать уже написанные произведения.

Продолжала развиваться белорусская литература на эмиграции (Наталья Арсеньева, Алесь Салавей).

Специализированными периодическими литературными изданиями в Белоруссии являются газеты «ЛиМ» («Літаратура і мастацтва») (с 1932), «Слово писателя» (с 2011), журналы «Полымя» (с 1922 года), «Нёман» и «Маладосць».

13.Агульная характ-ка літаратуры пераход, перыяду 17-18ст. Складаным і разнастайным было культурнае і літаратурнае жыццё на Беларусі ў эпоху барока (канец XVI — сярэдзіна XVIII ст.). У літаратуры, якая стала шматмоўнай, адбываўся праацэс пераходу ад старой эстэтычнай сістэмы да новай, абнаўляліся і трансфармаваліся жанры, узбагачаліся выяўленчыя сродкі і стылі, змяняліся прынцыпы адлюстравання жыцця і чалавека, з'явіўся новы герой — прадстаўнік простага народа (селянін, рамеснік). Новыя грамадска-палітычныя ўмовы (Люблінская унія 1569 і Брэсцкая унія 1596, контррэфармацыя) выклікалі ўздым палемічнай літаратуры, разнастайнай у ідэйна-тэматычным і жанрава-стылёвым плане. Самымі вядомымі яе прадстаўнікамі былі І. Пацей, Я. Карповіч, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч. Росквіт кнігадрукавання спрыяў пашырэнню жанру прадмоў. 3 узнікненнем школьнага тэатра зарадзілася драматургія (драмы, інтэрмедыі). Актыўна развівалася кніжная паэзія. Сярод малых вершаваных формаў найбольш пашыраным быў жанр эпікграмы. Яркі ўзор беларускай грамадзянскай лірыкі пакінуў Я. К. Пашкевіч (верш «Польска квітнет лацінаю»). Працягвала развівацца паэма, найбольш значная — «Лямант на смерць Лявона Карповіча» — створана ў 1620 невядомым аўтарам на беларускай мове. Прыкметны ўклад у развіццё беларускай кніжнай паэзіі зрабіў паэт XVII ст. Сімяон Полацкі.У XVI і XVII ст. пад уплывам польскай культуры з'явілася сілабічная паэзія барока і драматычная школа. Важныя змены перажывала гістарычная проза. Агульнадзяржаўнае летапісанне занепадае, але пачынаюць складацца мясцовыя летапісы. Самы значны з іх Баркулабаўскі летапіс адметны сваім дэмакратычным характарам. У сувязі з ростам асобаснага пачатку ў літаратуры ўзнікаюць сямейныя хронікі, дыярыушы (дзённікі), падарожныя запісы і іншыя творы мемуарнага жанру (Ф. Еўлашоўскага, М. К. Радзівіла, С. і Б.Маскевічаў).Нягледзячы на паступовае ўзмацненне ў даўняй беларускай літаратуры мастацка-выяўленчага пачатку, белетрыстычнасці, яна ў цэлым захоўвала цесную сувязь з жыццём і таму з'яўляецца неацэннай крыніцай пазнання гістарычнай мінуўшчыны. Своеасаблівым тыпам нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветнай былі хранографы («Вялікая хроніка»), у якіх у выніку белетрызацыі гістарычнага апавядання адбываўся пераход ад традыцыйнага, дакументальна-дзелавога апісання мінулага да ўласна мастацкай гістарычнай прозы. Працэс разбурэння ў літаратуры сярэдневяковага сінкрэтызму, алітаратурвання дзелавых жанраў, яе далейшая секулярызацыя і дэмакратызацыя засведчылі з*яўленне твораў гумарыстычнага і парадыйна-сатырычнага характару («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча», «Прамова Русіна», «Другая прамова Русіна аб нараджэнні Хрыста»).Гэта тэндэнцыя ўзмацнілася ў перыяд позняга барока (2-я пал. XVII — 1-я пал. XVIII ст.). Узніклі гумарыстычная паэзія і песенна-інтымная лірыка, новыя творы парадыйна-сатырычнай прозы і драматургіі. Летапісы перасталі быць ананімнымі і часам набывалі рысы гісторыка-мемуарнай прозы, падзеі і героі падаваліся ў іх больш жыва і рэалістычна, набліжана да гістарычнай рэчаіснасці (Магілёўская хроніка Т. Сурты і Ю. Трубніцкага). Зварот да рэальнага жыцця народа, да фальклорных вытокаў і жывой гутарковай мовы садзейнічаў працэсу пераходу ад старой эстэтычнай сістэмы да новай, які ўскладніўся і зацягнуўся ў сувязі з неспрыяльнымі культурна-гістарычнымі ўмовамі. I хоць друкарні выдавалі пераважна царкоўна-рэлігійную літаратур, працягвалі бытаваць творы папярэдніх эпох, а часам ствараліся і новыя ў старых літаратурных традыцыях (напр., Віцебскі летапіс), гэты працэс стаў ужо незваротны.Творчыя здабыткі беларускай літаратуры, як і ўсёй беларускай культуры эпохі Адраджэння і барока, настолькі багатыя, а ўзровень яе развіцця настолькі высокі, што дало ёй магчымасць уплываць на суседнія краіны, асабліва Расію, а Беларусі выконваць у XVI—XVII ст. місію пасрэдніка ў літаратурных і культурных сувязях паміж еўрапейскім Захадам і Усходам. Аднак у XVIII ст. з прычыны прыгнёту народа і звода пласта беларускамоўнай інтэлігенцыі беларуская літаратура прыйшла ў заняпад.

15,Агульная характ-ка літ-ры першай паловы 19 ст.Нарастанне адраджэнскіх тэндэнцый уласна беларускай літаратуры пачалося з сярэдзіны XVIII ст., калі ў культурным жыцці шырока замацавалася польская пісьмовая традыцыя. Адрыў беларускае пісьменства ад старабеларускай кніжнай мовы і зварот да народна-гутарковых пластоў здзяйсняліся найперш (як дапускала эстэтыка класіцызму) у «нізкіх» драматургічных жанрах — у польска-беларускіх інтэрмедыях, у двухмоўнай «Камедыі» К. Марашэўскага і ў «Доктары па прымусу» М. Цяцерскага. Білінгвістычная традыцыя, якая склалася ў пераходны перыяд і аб'ектыўна не давала выпасці беларускаму слову з пісьмовай традыцыі, перайшла і ў ХІХ ст. (вершаваная мініяцюра І. Легатовіча «Скажы, вяльможны пане…», 1838; фарс-вадэвіль В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», 1846). Аўтарская двухмоўнасць Я. Баршчэўскага, Я. Чачота, А. Рыпінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі і інш. утварала двухадзінства беларускай і польскай моўных плыняў у творчым працэсе, які вёў да адраджэння ўласна беларускай літаратуры.Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты (П. Багрым) і літаратурныя творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Імяніннае віншаванне» і інш.), а з другога — польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Беларусі (у т.л. А. Міцкевіч), якія, выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да гістарычных праблем народнага жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад «саламяныя стрэхі». Гэта зрабіла натуральным беларуска-польскае моўна-літаратурнае суіснаванне пад вокладкамі аднаго выдання ў кнігах В. Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», «Цікава? — Прачытай» (1856), «Дудар беларускі» (1857), у якіх беларускаму слову адводзілася вядучая роля ў мастацкім і маральна-этычным планах.Аднаўленне беларускамоўнай літаратуры апасродкавана вызначалася гістарычна-палітітчнымі падзеямі: далучэнем беларускіх зямель да Расійскай імперыі ў вынку падзелаў Рэчы Паспалітай і нацыянальна-вызвольным рухам, вяршынямі якога былі паўстанні 1794, 1830-31 і 1863-64. Ахвярны подзвіг К. Каліноўскага і распаўсюджанне яго «Мужыцкай праўды»напярэдадні і ў час паўстання 1863-64 паўплывалі на тое, каб адраджэнскія тэндэнцыі перараслі ў адраджэнскі патэнцыял беларускай літаратуры, каб творы на беларускай мове адрасаваліся ўжо не толькі мужыку, як у Дуніна-Марцінкевіча, а ўсяму народу, як у Ф. Багушэвіча. Выданне Багушэвічавай «Дудкі беларускай» (1891) засведчыла нацыянальна-гістарычнае самаўсведамленне беларускай літаратуры і незваротнасць працэсу яе адраджэння.На шляху вяртання ў нацыянальна-моўнае ўлонне беларускай літаратуры ў 2-й пал. XVIII і XIX ст. прайшла праз польскамоўнае (А. Нарушэвіч), рускамоўнае (І. Сакольскі) і лацінамоўнае выяўленне класіцызму, зведала сентыменталізм (Ф. Князьнін), асвоіла рамантызм (А. Міцкевіч, А. Ходзька, Я. Чачот і інш.), заклала асновы рэалізму (У. Сыракомля). Паралельна ўзнікалі беларускамоўныя творы, якія ў 1-й пал. ХІХ ст. вызначаліся стылявым сінкрэтызмам, хоць адраджэнскія тэндэнцыі спрыялі рамантычнаму светаўспрыманню і замацаванню паэзіі ў пануючым становішчы, распрацоўваліся такія жанры, як травесційная паэма («Энеіда навыварат»), парадыйная паэма («Тарас на Парнасе»), гутарка, быліца («Купала», «Халімон на каранацыі» В. Дуніна-Марцінкевіча), вершаваная драматургічная сцэнка («Едзеш, міленькі Адам» Я. Чачота) і лірычны верш (Я. Баршчэўскі, П. Багрым, У. Сыракомля, В. Каратынскі), а з прозы — апавяданне, заснаванае на бытавым анекдоце («Кручаная баба» А. Плуга).Абвастрэнне сацыяльных праблем у выніку адмены прыгоннага права (1861) і крах нацыянальна-вызвольных надзей у паражэнні паўстання 1863-64 выклікалі пасталенне нац. самасвядомасці бел. грамадства, а праз гэта — ідэйна-мастацкую і жанрава-стылявую разнастайнасць беларускай літаратуры. У паэзіі, якая грунтавалася на рамантычным і рэалістычным пачатках, па-ранейшаму была вядучай і арыентавалася на дэмакратычнага чытача, набывае развіццё грамадзянскай і публіцыстычная лірыка (Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч), паглыбляецца асваенне сатырычных жанраў (А. Абуховіч) і лірычна-філасофскіх кірункаў паэзіі (Я. Лучына), закладваюцца асновы нацыянальнай школы перакладу (Я. Лучына, А. Гурыновіч і інш.) Вяршыняй нацыянальна ўсвядомленай ідэі беларускага адраджэння ў ХІХ ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча, якая засвоіла і развіла папярэднія дэмакратычныя традыцыі, прадвызначыла адметны шлях беларускай літаратуры пач. ХХ ст. і прадугадала ўслед за А. Міцкевічам, У. Сыракомлем і В. Каратынскім уздым духоўнасці на роднай зямлі.

20. Літаратура 1890-х гг.: агульная характарыстыка.Пасля паражэння паўстання 1863 г. развіццё бел. літ-ры было затарможана жорсткай рэакцыяй. Ажыўленне наглядаецца толькі ў канцы 80-х, 90-х гг. у сувязі з узмацненнем рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбы народаў Расіі. У гэты час усё больш шырокае распаўсюджанне атрымліваюць патрыятычныя ідэі, якія аказваюць уплыў на грамадскую свядомасць. Наглядаецца павышаная цікавасць да вывучэння бел. гіст. этнагрфіі, фальклору (М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў, П Шэйн і інш.). Шырока разгортваецца народніцкі дух: у Беларусі з ім звязана дзейнасць шэрага публіцыстаў, што аб’ядналіся выкол часопіса “Гоман”. Пашыраюцца сацыялістычныя ідэі – у 1898 г. у Мінску адбываецца першы з’езд РСДРП. У апошняй трэці 19 ст. вядучай тэндэнцыяй у развіцці літ-ры становіцца крытычны рэалізм. Усталявацца ў літ-ры яму дапомагла не толькі моцнае ўздзеянне на бел. аўтараў суседніх рускай, украінскай, польскай літаратур, якія развіваліся ў гэтым кірунку, але і актывізацыя крытычнай у дачыненні да існуючага жыцця думкі ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі. Угэты час зноў ажыўляецца народная публіцыстыка: з’яўляецца “Гутарка ў карчме”, “Дзядзька Антон”, публіцыстычныя выступленні бел. народнікаў – аўтараў часопіса “Гоман”. Як і ў папярэднія часы, бел. літ-ра ў гэты перыяд не была аднароднай у шдэйных і эстэтычных адносінах. Вядучую ролю ў ёй адыгрываюць прагрэсіўныя пісьменнікі: Багушэвіч, Лучына, Гурыновіч, творчасць якіх развівалася на рэалістычнай, дэмакратычнай аснове. Гэтыя пісьменнікі выяўлялі імкненні і настроі працоўных мас, намагаліся ўзняць мастацкае беларускае слова на ўзровень сучаснай ім літ-ры. З другога боку, былі і такія аўтары, якія ў сваёй творчасці не ішлі далей апісання народнага побыту, прапаведавалі кансерватыўныя погляды. Гэта – Восіп Арлоўскі, А. Пшчолка, якія пісалі вершаваныя творы ў жанры гутарак або вершы ці апавяданні на тэмы сялянскага жыцця. Асобныя смешныя выпадкі з вясковага побыту (“Ціятр” А. Пшчолкі), назойлівыя наступленні-парады, як трэба селяніну жыць, складалі змест гэтых твораў, разлічаных на вельмі невысокі культурны ўзровень чытача. Гэтая літ-ра не мела будучыні. Ідэйна абмежаваная, бедная зместам, яна была бездапаможна слабай і ў мастацкіх адносінах. Але не яна вызначала галоўны накірунак развіцця беларускага мастацкага слова.

14. Жанр інтэрмедый. «камедыя» К. Маршчэўскага. Хар-р герояў, канфлікт, мова твора.У сваім развіцці беларуская інтэрмедыя прйшла некалькі стадый. Па-першае, яна паступова набывала жанравую адметнасць і завершанасць. Змест яе рабіўся ўсё больш незалежны ал зместу самой драмы. Ускладнялася кампазіцыя Інтэрмедыя перарастала ў камедыю. Па-другое, змяніўся галоўны герой інтэрмедыі – беларускі селянін. З аб'екта насмешак і здзекаў ён рабіўся асобай станоўчай, увасабленнем народнага розуму і дысціпнасці. Герой паказваўся ў дзейнасці, развіцці. Першым сцэнічным творам, у якім адзін з герояў загаварыў па-беларуску, была інтэрмедыя Каспара Пянткоўскага “цімон Гардзілюд”. Бел. інтэрмедыя часоў барока развівалася пад яўным уздзеяннем польскай, украінскай, а часткова і заходненеўрапейскай драматургіі. Аднак паступова ўзмацняліся яе сувязі зрэальным жыццём, знароднай творчасцю. Герой набываў уласнае імя, індывідуальную характарыстыку, станавіўся носьбітам народных дабрачыннасцей. Удасканальвалася структура, сцэнічная форма інтэрмедыі. Калі школьныя драмы, у якіх за герояў пераважна говрыць сам аўтар, яшчэ адносяцца да старой традыцыі, то інтэрмедыя з іх жывой бел. мовай, спробай стварыць індывідуалізаваныя вобразы ўжо можна лічыць з’явамі новага часу. У камічных устаўных сцэн была большая будучыня, чым у самой драмы. У другой палове 18 ст. на інтэрмедыйнай аснове ўзнікае першая бел. “Камедыя” К. Маршчэўскага. У «Камедыі» апавядаецца пра цяжкі лёс селяніна Дзёмкі, што працуе ад ранку да позняй ночы, але застаецца бедным, не мае грошай, нават на сярмягу, а вінаватыя ў гэтым пан, карчмар і, нарэшце, чорт — вобразнае ўвасабленне ўсіх варожых сялянству сіл. М. даволі праўдзіва паказаў . класавыя ўзаемаадносіны ў беларускай вёсцы, цяжкую працу беларускага сялянства, яго залежнасць ад паноў i арандатараў. Аднак сацыяльны канфлікт, які абазначыўся ў «Камедыі», падмяняецца ў канцы твора маральнаэтычным. Прычынай усіх бедстваў абвяшчаюцца суб'ектыўныя якасці чалавека — яго недасканаласць, недастатковая сіла волі. Аўтар заклікае сялян слухацца пана, не красці яго маёмасці. Непаслядоўнасць, супярэчлівасць i асветніцкая абмежаванасць светапогляду М. асабліва выяўляюцца ў заключным павучальным маналогу Дзёмкі. У адным выпадку аўтар як прыхільнік ідэй Асветніцтва сцвярджае прыродную роўнасць усіх людзей, асноўным крытэрыем у ацэнцы чалавека абвяшчае яго розум, у другім — лічыць існуючае сацыяльнае становішча непахісным, дадзеным ад Бога. Нягледзячы на такую непаслядоўнасць, М. выявіў i пэўнае асветніцкае вальнадумства, паказваючы рэальныя супярэчнасці прыгоннай вёскі, умовы працы i побыту сялянства. Вельмі важным на той час было i тое, што галоўны станоўчы герой — просты селянін, а болыпасць сцэн напісана беларускай гутарковай мовай.Творы М. захаваліся ў рукапісным зборніку, які зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы.

12. Бел. паэзія 16-17 стст., аўтары і жанры.Прыкметнай з'явай у беларускай літаратуры канца XVI — першай паловы XVII стст. было развіццё віршаў, першыя ўзоры якіх на роднай мове даў Ф. Скарына ў сваіх прадмовах да кніг Бібліі. Развіццё кніжнай паэзіі ішло пераважна ў жанры так званых эпікграм — панегірычных апісанняў магнацкіх гербаў. Нягледзячы на гэта, здавалася б, вельмі вузкае практычнае прызначэнне, некаторыя эпікграмы ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага і рэлігійнага руху часамі набывалі вострае грамадска-палітычнае і патрыятычвае гучанне. Паступова паэзія пашырала сваю тэматыку, жанравыя формы, мастацкія сродкі і вылучалася ў самастойны від літаратурнай творчасці. У XVII ст. побач з паэзіяй на роднай мове ў Беларусі значнае месца займала паэзія на польскай (А. Рымша, Д. Набароўскі) і лацінскай мовах. Беларуская паэзія канца XVI — першай паловы XVII стст. па сваім характары была пераважна панегірычнай і развівалася ў стылі барока.Яшчэ адной важнай асаблівасцю беларуска- і польскамоўнай паэзіі Беларусі канца XVI — першай паловы XVII стст. (ды і пазнейшага часу) з’яўлялася культываванне сілабікі. Як вядома, першыя ўзоры сілабічнага верша на Беларусі належаць Ф. Скарыне. Вяршыняй жа беларускай сілабічнай паэзіі з’яўляюцца творы С. Полацкага.У паэзіі аналізуемага перыяду пераважалі два асноўныя тыпы (паводле тэматыкі, а часткова і жанравай прыналежнасці) твораў: панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя).Узвышаны тон, ідэалізацыя знакамітых асоб у беларускай сілабічнай паэзіі канца XVI — першай паловы XVII ст. выўляюць не столькі абмежаванасць ці дагматызм мыслення, колькі складанасць і супярэчлівасць грамадска-палітычнага жыцця ў перыяд узмацнення польска-каталіцкай экспансіі на землях Беларусі, Літвы і Украіны, трагічнае, часта безвыходнае становішча дзеячаў тагачаснай культуры (яны шукалі сваіх абаронцаў і мецэнатаў). Менавіта такімі ўнутранымі творча-псіхалагічнымі матывамі можна растлумачыць зараджэнне панегірычных жанраў і на больш ранніх гістарычных этапах, у тым ліку і ў эпоху антычвасці.Больш вузкімі, прагматычнымі прычынамі тлумачыцца з'яўленне рэлігійных кантычак, прызначаных для патрэб чыста канфесіянальных. Мастацкія вартасці гэтых твораў даволі абмежаваныя, яны па сутнасці не дасягнулі ўзроўню літургічнай літаратуры старажытнага перыяду (такіх твораў, напрыклад, як «словы» Кірылы Тураўскага).Найбольш яркімі і адметнымі фігурамі ў паэзіі канца XVI — першай паловы XVII стст. з’яўляюцца Л. Мамоніч, Л. Зізаній, К. Філалет, Віталій, М. Сматрыцкі, А. Мужылоўскі, Я. Пашкевіч, С. Собаль, І. Труцэвіч, А. Філіповіч.Лявон Мамоніч з 1601 па 1623 год выдаваў у Вільні кнігі уніяцкага і праваслаўнага накірункаў на старабеларускай, царкоўнаславянскай, польскай і лацінскай мовах. Пісаў да іх прадмовы і вершаваныя прысвячэнні. Захаваліся такія яго вершаваныя творы, як «На герб зацного дому его милости пана Лукаша Ивановича Мамонича, старосты Дисненского и скарбного Великого Князтва Литовского и прочая», «На герб его милости пана Симеона Войны», «На герб ясневелможного пана, его милости, пана Лео Сапеги, канцлера найвышшого Великого Князтва Литовского, Пернавского, Могилевского и прочых старосты», «Епикграма». Усе яны маюць, як бачна з назваў, панегірычны характар.Лаўрэнцій Зізаній (Тустаноўскі) — вядомы педагог (аўтар першага беларускага буквара і першай усходнеславянскай «Граматыкі», 1596), царкоўны дзеяч («Катэхізіс», 1627), перакладчык канца XVI — першай паловы XVII стст. пакінуў пасля сябе такія вершаваныя творы, як «Эпіграма на грамматіку», «Стіхи к младенцам, вводящіи их на дело», «Типограф младенцем».Беларускі і ўкраінскі пісьменнік-палеміст, праціўнік Брэсцкай уніі, аўтар вядомай працы «Апокрысіс» (1598) Хрыстафор Філалет з’яўляецца аўтарам цікавага верша аб карысці друкаванага слова «Книжка до минаючих мовит».Паэт Віталій пакінуў пасля сябе такія вершаваныя творы філасофска-тэалагічнага зместу, як «Хрест ся Христов славою верных именует...», «Ниже кто Христу любезный бывает...», «Коль праведно нарицается сей мир...» і інш.Вершаваная спадчына Мялеція Сматрыцкага ўключае ў сабе ў асноўным панегірычныя творы. Гэта «На старожитныи клейноты их милостей княжат Окгинских и их милостей панов Воловичей», «На старожитный клейнот их милостей княжат Соломирицких», «На старожитный клейнот их милостей панов Ходкевичов», «Лямент у света убогих на жалостное преставленіе святобливого а в обои добродетели богатого мужа, в Бозе велебного господина отца Леонтіа Карповича...».Яну Казіміру Пашкевічу належыць славуты грамадзянска-патрыятычны верш «Полска квитнет лациною...».Спірыдон Собаль, Іосіф Палоўка, Іаіль Труцэвіч выступалі ў асноўным як паэты-панегірысты.Вядомы грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч, праціўнік уніі і абаронца праваслаўя Афанасій Філіповіч пакінуў пасля сябе даволі вялікі па памерах верш на адпаведную тэматыку «Даруй покой церкви своей, Христе Боже...».Самай жа значнай фігурай у паэзіі канца XVI — першай паловы XVII стст. з’ўляецца Андрэй Рымша.