Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел літ экзамен.doc
Скачиваний:
71
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
115.71 Кб
Скачать

В 1 Ідэя нацыянальнага адраджэння ў творчасці Я.Купалы і літаратурная дзейнасць у савецкі час. Янка Купала (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07.07.1882 г. у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласці) у сям'і арандатара.Ен першы народны паэт беларусі, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, адзін з аснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Нарадзіўся, на свята Купалле, таму і псеўдонім Купала.У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым - хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у (1904), практыкант і памочнік вінакура, супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б.Л.Даніловіча (Вільня, 1908-1909). У 1909-1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С.Чарняева ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914-1915). У верасні 1915 г. выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. У студзені 1916 г. прызваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Менску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 г. пераехаў у Менск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР.. Народны паэт БССР (1925). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Трагічна загінуў 28.06.1942 г. у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Менск у 1962 г. Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля» датаваны 1904г. Першы надрукаваны верш на беларускай мове - «Мужык» (15 траўня 1905 г. у менскай газеце «Северо-Западный край»). У 1908 г. пецярбургскае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выпусціла першы зборнік паэта «Жалейка» (факсімільнае выданне ў 1982), у 1913 г. - зборнік «Шляхам жыцця». Зборнік вершаў «Гусляр» (1910) выдадзены ў Пецярбургу А.Грыневічам. У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925), «Апавяданні вершам» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва» (1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «Адцвітанне» (1930), «Песня будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім партызанам» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш.Аўтар драматычных паэм «Адвечная песня» (, 1910) і «Сон на кургане» (1912), п'есы «Паўлінка» (1913, драмы «Раскіданае гняздо» (1919), сцэнічнага жарту «Прымакі» , п'есы «Тутэйшыя»), драматычнага абразка «На Куццю» (1928,). У 1989 г. выйшлі «Паэмы. Драматычныя творы» (уключаны трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На Куццю» і іншыя творы, якія доўгі час былі забаронены).Выступаў як публіцыст і літаратурны крытык. У 1972 г. выйшла кніга «Публіцыстыка».

В 2 я. Купала – драматург. Адлюстраванне гістарычнага лесу народа ў п’есе “ Тутэйшыя”

Я.Купала стаяў ля вытокаў беларускай нацыянальнай драматургіі. У яго першай п’есе “Паўлінка”вырашаецца традыцыйны для драматургіі матыў выкрыцця шляхецкай ганарлівасці, абмежаванасці. Дзеянне разгортваецца вакол дачкі Сцяпана Крыніцкага паўлінкі,вясковага настаўніка якіма сарокі і пыхлівага шляхтіча Адольфа Быкоскага. Паўлінка і Акім увасабляюць лепшыя рысы маладога пакалення, яго імкненні да новага ладу жыцця. Тэма пошукаў шчасця, праўды, лепшай долі раскрываецца ў п’есе “ Раскіданае гняздо”.Ідэяй нацыянальнай незалежнасці ( як ад Захаду, так і Усходу) прасякнута сатырычная ( трагікамедыя) камедыя “ Тутэйшыя” ( 1922).Слова “ тутэйшы” ў тлумачальным слоўніку прыводіцца са значэннем “ мясцовы, не прыезджы” Купала ў вершы “ Тутэйшы” ( 1913 ) ужывае гэта слова з асуджальна – іранічным адценнем. Тутэйшы – гэта чалавек з недастаткова развітай свядомасцю і нясмелымі палітычнымі імкненнямі, беспрынцыповы, пасіўны, скораны духам. Тутэйшасць, на думку Купалы, з’яўляецца нацыянальнай бядой, з якой трэба змагацца. У п’есе “ Тутэйшыя”,якая знаходілася пад забаронай больш як за поўстагоддзе. Выявілася вяікая трывога атара за дуоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянаьную свядомасць. Падзеі ў п’есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час 1918 – 1920 гг.. калі адна акупацыя змянялася другой, а беларусь была арэнай змагання паміж Захадам і Усходам. Цэнтральна фігура ў творы – Мікіта Зносак, які пры царызме бы калежскім рэгістратарам. Гэта баязлівы тып прыстасаванца, без асабістага погляду на жыцце. Для Мікіты ўсе роўна пры якой уладзе ен жыве.хто ен сам, абы толькі былі ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя: называе сябе па- польску Нікіціуш Зносілоўскі, то па руску – Никитий Зносилов.

У вобрае галонага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадника, які настаўніка Янку Здольніка называе з пагардай “ панам дырэктарам беарускай басоты”. Зносак адмаўляе ўсе беларускае. . У п’есе Я. Купала іранічна выкрывае не толькі зноска, але і іншых тутэйшых: Усходняга і Заходняга вучонага , Спічіні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні з’яўляюцца ў п’есе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, мены ўлады. Адін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя беларусі належыць або да расіі, або да Польшчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Тутэйшыя адракліся ад сваей мовы, роднай зямлі. Яны выклікаюць не толькі насмешку , непрыязнасць, але і жаль. Хвароба тутэйшнасці яшчэ не вылечана і сення: ганьбіцца беларускаякультура, заываецца родная мова.

Адмоўным персанажам ў п’есе проціпастаўляюцца - Янка Здольнік ( настаўнік), яго вучаніца і паслядоўніца, пазней жонка Алена,яе бацька Гарошка. Гэтыя вобразы раскрываюць такія рысы беларускага народнага характару, як працавітасць, сумленнасць, шчырасць, мужнасць. Янка Здольнік – чалавек перадавых поглядаў, з цвердымі жыццевымі прынцыпамі, які адмаўляе старыя парадкі.Але ен не палітычны дзеяч, а рамантычна настроены ідэаліст, поле дейнасці якога нешырокае.

П’еса “ Тутэйшыя” напісана больш за 70 гадоў таму назад, яна актуальна і ў нашы дні. Яна выкрывае прыстасавальніцтва, здрадніцтва, выхоўвае пачуцце нацыянальнай гордасці, ысокай чалавечай годнасці.

В 6.Жыцце і літаратурна- грамадская зейнасць В. Ластоўскага. Мастацкая інтэрпрэтацыя беларускай мінушчыны пісьменнікам (аповесць “ Лабірынты”. Па жаданні апавяданні “Прывід”, “ Мост у кутах” ці інш.) Нарадзіўся 8 лістапада 1883 г. дзяцінства – на Віцебшчыне. У адной хаце жыло 40 душ. Усе католікі. 1894 – пакончыў парафіяльную школу. Працуе ў віннай краме, канцылярыстам. Але яго вабіла навука. У Петэрбургу працуе бібліятэкарам прыватнай студэнцкай біліятэкі, крадком слухае лекцыі савутых прафесароў.1902 г- сябра Польскай сацыялістычнай партыі Літвы і Беарусі. 1903 г-узяў шлюб Марыей Іваноўскай, пазней вядомай пісьменніцай летувіскай Лаэдзінай Пяледай. Жылі на радіме жонкі, а потым ў Рызе. 1906 г – спроба здаць экзамены на атэстат сталасці.З 1902 г. Вацлаў пачынае анатоўваць “ цікавыя” словы. У любленнасць у роднае слова паспрыяла пераходу Ластоўскага Польскай сацыялістычнай партыіі Літвы і Белпрусі ў Беларускую сацыялістычную грамаду (1906 г). У ёй ён прабыў 2 гады, але служыў беларускаму народу да апошніх дзен. Сяброўства ў Беларускай сацыялістычнай грамаде вырашыла яго далейшы лес. У 1909 г яго запрасілі на працу ў рэдакцыю “ Нашай нівы”, дзе браты Ян і Антон Луцкевічы ўдзельнічалі ў рэдагаванні. Прайшло больш паўгода, чым на старонках “ Нашай нівы” з’явілася публікацыя за подпісам Влад. 19 лістапада 1909 – апавяданне- абразок “ Нарадзіны”, потым ”Зайчык”. Рост яго ішоў шпарка. 1 студзеня 1910 г “ Наша ніва” пачала друкаваць “Кароткую гісторыю Беларусі”. Ластоўскі вызначыў сабе ролю рэгістратара выдомых фактаў і падей, знойдзеных у папярэдніках. Асобнае выданне “Кароткай гісторыі Беларусі” – друкарны Марціна Кухты. З яе выхадам беларуская літаратура той пары набыла надейны арыентыр. . Ластоўскі ўвайшоў у беларускую літаратуру не толькі як аўтар першай манаграфіі пра мінулае Радзімы, але ен ініцыятар першай у Беларусі 20 ст шырокай дыскусіі пра шляхі равіцця беларускай літаратуры. ( 1913).1914 – вайна, распаўся шлюб Ластоўскага з Марыяй, раслі две дачкі ганка і Стаська. Ластоўскі – фактычны ўладальнік “ Беларускай кнігарні”, кантралюе выданне школьных падручнікаў. Лета 1915 з наступам кайзераўскай арміі – забаронена выданне “ Нашай нівы”. Кайзераўская акупацыя дазволіла афіцыйны ўжытак беларускай мовы, як адрознай ад рускай, функцыянаванне беларускіх школ, перыедыкі. Першай палітычнай арганізацыяй. Дзе вылучыўся талент ідэолага В. Ластоўскага сталася “ Сувяь незалежнасці і непаддельнасці Беларусі”. Ідэя Ластоўскага – “ мы хочам быць незалежнымі ў сваіх этнаграфічных межах”. Студзень 1917 г – канферэнцыя беларускіх арганізацый у Вільне, утворана віленская Беларуская рада. Роўна за тыдзень да нараджэння Беларускай народнай рэспублікіластоўскі быў кааптаваны ад віленскай Беларускай рады ў склад Рады БНР, якая на сваім пасяджэнні ( сакавік 1918 г) прыняццем трэцяй устаўной граматы абвясціла неалежнасць БНР. Гэты акт бальшывікі ўспрынялі адмоўна. Палітыкі сапернічалі наконт шляхоў равіцця Беларусі, шляху хз Польшчай, Летувой, з Масквою толькі на федэраліскіх падставах. Летам 1918 г адбыўся раскол Беларускай сацыялістычнай грамады. Вясна 1919 г- Ластоўскі ўвайшоў у беларускую партыю сацыял – рэвалюцыянераў ( эсэраў). На гэты момант бальшывікі арганіавалі БССР, дазволенную з 1 студзеня 1919 года. 14 снежня 1919 г Народная Рада БНР выказала пратэст супраць Польскай акупацыі. Прэмьер – міністрам становіцца В. Ластоўскі. Ен заклікае да ўсеагульнай партызанскай барацьбы супраць польскіх акупантаў, за што праз 3 дні акааўся ў турэмнай камеры. Праз месяц яго дэпартуюць за межы Беларусі.Ен едзе ў Рыгу. Па загаду Польскага ўрада яго высылаюць з Рыгі, ен едзе ў Каунас. Тут ен даведаўся, што пад час вобыскаў з “Віленскай беларускай друкарні” зніклі яго 24 пергаміны 15-17 ст, шмат дакументаў, у тым ліку Турава- Пінскі летапіс 11 ст. У той час ен працаваў над працай “ Нарысы беларускай гісторыі”, дзе на 336 старонках быі пададены розныя тэрміны і паняцці з мінулага нашай Бацькашчыны. 12 ліпеня 1920 года – пагадненне Летувы і Савецкай Расіі ( аддаецца летувісам Вільня, Гародня, Ліда, Браслаў, Паставы).А Власт звяртаецца да паэзіі, де сцвярджае ідэю за неалежную Беларусь. Дэбют паэта ў 1922 г у першым нумарычасопіса “ Беларускі сцяг”. Поспехі Ластоўскага палітычнай дзейнасці: 1920 – 1923 ен наведаў з дыпламатычнай місіяй Бельгію, Германію, Францыю, Ватыкан і інш., дзе выступае ад імя Беларусі. Ластоўскі разумее, што цяжка не толькі з палякамі, але і з Саветамі. Незалежная Сацыялістычная Беларуская Рэспубліка не мае ні сваіх грошай, ні ўласнага войска і інш. Аднолькава і Маскве і Польшчы мяшаў урад БНР. Даецца ўстаноўка аб вызваленні Ластоўскага з пасады прэмьер – міністра. В. Ластоўскі павінен бы запрасіць адстаўку. Цягаты жыцця з ім падзяляе яго гражданская жонка Станіслава.Ластоўскі бярэцца за выданне “ месячніка літаратуры, культуры і грамадскага жыцця” пад назвай “Крывіч”. З’явай, прыглуанай больш, чым на постагоддзя маўчання , сталася аповесць Власта “ Лабірынты”, апублікаваная ўпершыню на старонках “Крывіча”.твор насычаны нестрымнай гістарычнай фантазіяй, - бяспрэчная вяршыня творчасці Ластоўскага – празаіка.Ластоўскі выдае соўнікі, пераклады замежнай прозы, прадстаўляе Беларусь на еўрапейскіх палітычных форумах. У сярэдзіне 1920- х гадоў ластоўскі шчыльную падышоў да здзяйснення сваей велічнай задумы” Гісторыі беларускай (крэўскай) кнігі”.9выпуск 1926 г у КовенскайДрукарні0. Віленская газета пісала: падарыў беларускаму народу гісторыю яго пісьменства. Восень 1926 г- выступіў на навуковай канферэнцыі прыхільнікам кірылічнага шрыфту. 22 сакавіка 1927 г пераяджае ў Мінск. Прапанавалі пасаду- дырэктар Беларускага дяржаўнага музея і загадчык кафедры этнаграфіі пры інстытуце беларускай культуры. Працуе ў камісіі “Жыве беларускае слова”. Ластоўскі – старшыня камісіі для падрыхтоўкі выдання першага польска- рускага і руска- польскага слоўніка (1928) Пад яго рэдакцыяй пачынаюць выходіць этнаграфічныя зборнікі, арганізуюцца экспедыцыі з мэтай даследвання культуры Беларусі. Публікацыя аспіранта Яна Станкевіча, дазволеная неадменным сакратаром, буде каштаваць яму пасады. 20 кастрычніка 1929 г вывалены ад абавякаў сакратара Беларускай акадэміі навук. 21 ліпеня 1930 г арыштаваны на параходзе “ тобольск” на Обі, 10 месяцаў – голад. Мараьныя здзекі ў турмах, потым высылка на 5 гадоў у Саратаў. ( Сібір). Ен уладкаваўся на пасаду загадчыка Аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Саратаскага ўніверсітэта. Працаваў у неатапліваемай бібліятэке.У сваіх 48 гадоў ен не ўсе паспеў, не ўспеў дапісаць сваю дзівосную нацыянальную “Калевалу”. Паўторна арыштааны 20 жніўня 1937 года ўпраўленнем НКУС Саратаўскай вобласці Ластоўскі праз пяць месяцаў , як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянальнай фашыскай арганізацыі, быў асуджаны да вышэйшай меры, 23 студеня 1938 г растрэляны.

В 7 Разнабаковы характар таленту М Гарэцкага. Погляды аўтара на гістарычныя падзеі 20-ых гадоў.апавяданні “ Фантазія”, “ Усебеларускі ‘ед 1917 г.”, “ Апостал”, “ Незадача” або аповесць “ Дзве душы”) Гарэцкі Максім (1893- 1938)- пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, аўтар першай “ Гісторыі беларускай літаратуры”. Нарадзіўся ў Мсціслаўскім раене, Магілеўскай вобласці.Скончыў каморніцкае- агранамічнае вучылішча, ваеннае. У час першай імперыялістычнай айны быў на фронце цяжка паранены. Пасля рэвалюцыі супрацоўнічаў у “ Звяздзе”, займаўся выкладчыцкай і выдавецкай дейнасцю. 1922 г. – арыштаваны і пасаджаны ў турму за нацыянальна – патрыятычную працу. Першае апавяданне “ У лазні” – 1913 г. Раманы “ Віленскія камунары” –напісан у 30 гады, “Камароўская хроніка”. Аповесці “ Антон” -1914 г., “ Две душы” – 1919 г.,” На імперыялістычнай вайне” – 1926 г., “ Ціхая плынь” – 1930 г.

Зборнікі апавяданняў “ Рунь” – 1914 г., “ Гісторыя беларускай літаратуры” – 1920 г. “ Хрыстаматыя беларускай літаратуры: 11 в.- 1905 г 1930 г.арыштаваны, абвінавачаны ў прыналежнасці да “ Саюза вызвалення Беларусі” ( высланы на 5 гадоў у г.Кіраў) 1937 г. зно арыштаваны, 1938 г. растрэляны ў Вязьме, Смаленскай вобасці. Доўгі час лічылася, што аўтар не змог правільна адлюстраваць рэчаіснасць, стаў на пазіцыі антысавецкай дзейнасці. Сення яго спадчына – класічая частка белар. Літаратуры.1986 г.- выйша збор яго твораў у 9-ці тамах.1993 г.-па рашэнню ЮНЕСКА адзначаўся 100- гадовы юбілей М Гарэцкага. Аповесць “ На імперыялістычнай вайне” напісана на аснове дзеннікавых запісаў, якія веў Гарэцкі на вайне. Вайна ў аповесці паказана праз прызму яе ўспрымання радавым салдатам, які бачыў забітых, параненых, адчуў агіду іад рабавання і амаральных паводзін Шаапутава, ганарыўся высокароднасцю, высокім маральным узроўнем рускага афіцэра ... Добра ведаючы цану вайне, Лявон выступае супраць братазабоўстваў, марыць пра вызваленне свайго народа.жжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжж Аповесцт “ Ціхая плынь”. Паказана гістарычная панарама вескі Асмолава, жыцце сялян вескі пачатку 20- га стагоддзя. У цэнтры аповесці – гісторыя жыцця хлопчыка Хомкі шпака ад яго нараджэння да гібелі на фронце.Аўтар апісвае дяцінства. Вучобу ў школе, парабкоўства. Падлетка мабіліавалі на фронт. Хомка гібне ў першым боі. Ен памер сярод салдацкіх стогнаў з застылым на вуснах пытаннем: “За што?” У вобразе Хомкі М. Гарэцкі ўвасабіў нацыянальныя рысы характарубеларусаў.Смерць героя – прысуд пачынальнікам войн. Аповесць “Дзве душы”. На слядахвыхначальных падзей 1918- 1919 г. адносіцца да фіасофскіх твораў. Галоўны герой -Ігнат Абдзіраловіч, армейскі афіцэр. У мінулым студэнт з дэмакратычнымі поглядамі. Ен жыве ў рэвалюцыйную эпоху. А яго душэўны стан адлюстроўвае адпаведнае становішча беларускага народа. Адна з прычын душэўнай раздвоенасці - блытаніна з паходжаннем. Малання, узятая калісці ў двор памешчыка Абдзіраловіча па начакана асірацелага діцяці, падмяніла пансукага сына сваім, каб ен вырас багаты і шчаслівы. жжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжжж Две душы ( сялянская і панская) не маглі ўжыцца раам. Душа яго дваілася. Супярэчлівым ‘яўляюцца не толькі думкі, але і ўчынкі галоўнага героя: прынаецца Алі макасеевай у каханні, але а яго ніяк не магаецца; находзіцца ў гушчы рэвалюцыйных падей, але ўдзелу ў іх не прымае; заяўляе перад ворагамі беларушчыны, што ен беларус, а перад змагарамі за Бацькаўшчыну сцвярджае, што яго Радзіма – Расія. Душа Ігната дваіцца, калі трэба вызначыцца па пытаннях класавай барацьбы. У канцы твора ен быццам адолеў хваробу дваістасці, перастаў быць пабочным назіральнікам і прызнаўся сабе, што ен сын “ чорнай грамады”, хацеў бы павесці яе да шчасця. Іншыя вобраы- Іван Карлавіч Гаршчок, палітычны авантурыст, бязлітасна забівае і катуе людей. Яго лозунг “ Сячы трэба да карэння” Антыподы Гаршчка – змагары а беларускую ідэю, носьбіты адраджэння – Мікола Канцавы, Іра Саковіч, Сухавей. У іх многа рамантыкі, таму яны больш займаюцца агітацыяй, чым канкрэтным деяннем.

В 10. Сатырычная проза ў літаратуры пачатку 20 ст.Праблематыка і вобразная сістэма рамана А. Мрыя “ Запіскі Самсона Самсуя”лллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллллл Мрый Андрэй ( 1893- 1943), пісьменнік гуманіст, сатырык Нарадіўся ў в. Палуж, Краснапольскага раена, Магілеўскай вобласці.Скончыў духоную семінарыю, служыў у чырвонай арміі. Працаваў інструктарам цэнтральнага бюро краязнаства БССР, стыльрэдактарам у газеце “Звязда”, член літаратурнага аб’яднання “ Узвышша”. Быў рэпрэсіраваны( 1934 г.) – на 5 гадоў ссылкі. Вяршыня яго творчасці – сатырычны раман “ Запіскі Самсона Самсуя” Іх адметнасць заключаецца ў сіле мастацкага абагульнення, у шырокай палітры сатырычных прыемаў, выбары сатырычнага матэрыялу. А таксама ў формах яго падачы і стылевай самабытнасці. Аб’ект сатырычнага выкрыцця - антычалавечая палітыка і практыка. Раман напісаны ў форме дзенніка галоўнага героя Самсона Самсуя – авантурыста, прайдзісвета. Прыстасаванца, яркага прадстаўніка савецкага бюракратычнага апарата. А. Мрый настолькі ўдала справіўся задачай, што ў рэдакцыю прыходзілі лісты з патрабаваннем выключэння з партыі “прымазаніка савецкай улады”. Героя рамана лічылі за рэальна існуючую асобу. А сам твор за праўдівы жыццевы дакумент. Тагачасная крытыка сустрэла раман як “ зласлівую насмешку на савецкае жыцце”эээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээээ З мінулага Самсона аўтар паведамляе толькі тыя факты, якія сведчаць аб асноўных рысах характару героя. Самсон паходзіць з сялян, аднак да сялянскай працы ставіцца з пагардай, шукае легкага хлеба.” Як жа? Буду калупацца ў пясочку вашым?” – кажа бацькам. Гэтай чарты характару вымушаны ён рэгулярна мяняць род заняткаў. “ Ён любіць смачную ежу і шыкоўнае аддзенне . Хварэе на пана.” – гаварылі пра яго бацькі. На першы погляд рэчаіснасць, якую апісае Самсон, выглядае абсурднай. Аўтар не абышоўся без мастацкіх перабольшванняў. Але ў 20-ыя гады сапраўды мелі месца паказушнасць і імкненне да татальнага кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця. На прыкладзе Самсуя Мрый з сарказмам паведамляе аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па десяць пасад, а ў выніку не адказвае ні за што. Той жа Самсуй адначасова з’яўляецца старшыней дзіцячай камісіі , таварыства “ Прэч несвядомасць”. Раенным інспектарам працы. Кіпучая дейнасць героя не такая і бязглуздая. Ен павінен круціцца так. Каб заўважыла і ацаніла начальства і дасягнуць больш высокага становішча. Самсон ведае, што сістэма прабачыць яму ўсе, акрамя самастойнасці і непаслушэнства. “ Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ў рукі ўзяць,тады Самсуй будзе добрай прыладай для знішчэння ўсяго старага”-кажа пра яго старшыня райвыканкама Сом. Герой правільна зраумеў асноўныя прынцыпы дзейнасці мясцовай улады: усе старае разбураць,будаваць новае, або рабіць выгляд, што нешта робіш. З неўтаймаванай энергіяй ен разгортвае кіпучую дзейнасць у Шапялёўцы: стварае навукова- мастацкі музей і тэатр, арганізуе “ сонечную кампанію”, шалена змагаецца з рэлігіяй, займаецца аблавамі на сабак, зменай назваў вуліц. Нават сваю мову перапрацаваў на пратакольна- канцэлярскі стыль. Што нават да сябе звяртаецца на новай мове: “ неаслабленай энергіяй веў сваю амурную лінію, смех яго быў, як у акулы імпералізму”. Дзейнасць Самсуя у выніку спрыяла разбурэнню народнай культуры, насаджэнню прымітыўнага вульгарнага мастацтва.

Самсуй аднаго боку- вяселы, поўны энергіі. З другога боку – малакультурны, неадукаваны чалавек, які накіраваны на разбурэнне і не уцерпіць ніякай крытыкі ў свой адрас. Колькі было ў краіне Саветаў такіх Самсуеў? Таму такі культурны аняпад мы бачым сенні.

У творы няма ніводнага станоўчага персанажа. Аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя.

Раман Мрыя сатырычна адлюстроўвае тагачасную рэчаіснасць: хаос, усеагульны кантроль і ўлік. Ен папярэджвае аб небяспецы, імя якой культ асобы. Крытык Т.Мушынская назвала яго раманам “ сацыяльнага і палітычнага прадбачання”