Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на экзамен зыгмантович.docx
Скачиваний:
33
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
35.28 Кб
Скачать

3 . Цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

” бібліяграфічны цэнтр вызначаецца як інфарма­цыйны цэнтр, які выконвае функцыі па вытворчасці, зборы, перапрацоўцы і распаўсюджванні бібліяграфічнай інфарма­цыі

Сярод бібліяграфічных цэнтраў асобае месца належыць Нацыянальнай кніжнай палаце (НКП) Рэспублікі Беларусь.Яна з’яўляецца нацыянальным бібліяграфічным цэнтрам краіны,

, забяспечвае дзяржаўны ўлік і распаўсюдж­ванне інфармацыі аб друкаванай прадукцыі краіны.

На базе абавязковага бясплатнага экземпляра НКП ажыццяўляе дзяржаўны бібліяграфічны ўлік, фарміруе электронны бібліяграфічны банк даных дзяржаўнай бібліяграфіі, які складаецца з баз даных кніг і брашур, нарматыўна-тэхнічных дакументаў, аўтарэфератаў дысертацый, картаграфічных выданняў, выяўленчых і нотных выданняў, газетных і часопісных артыкулаў, а таксама экстэрыёрыкі Беларусі.

НКП выпускае крыніцы нацыянальнай бібліяграфіі, якія складаюцца з бягучых і рэтраспектыўных паказальнікаў

“Летапіс друку Беларусі”, а таксама кумулятыўныя выданні: два штогоднікі “Кнігі Беларусі” (з 1981 г.) і “Паказальнік біблія­графічных дапаможнікаў Беларусі” НКП ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўван­не па заказах устаноў, арганізацый краіны, замежных краін, а таксама грамадзян краіны і замежжа ў выглядзе даведак аб усёй прадукцыі, выдадзенай у Рэспубліцы Беларусь.

Выконваючы функцыіцэнтра навукова-тэхнічнай інфар­мацыі ў галіне выдавецкай справы, паліграфіі, кніжнага гандлю, бібліяграфіі, НКП вядзе спецыялізаваны даведачна-інфармацыйны фонд.

Асноўнымі кірункамі бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэкяк бібліяграфічных цэнтраў з’яўляюцца: раскрыццё з дапамогай бібліяграфічных сродкаў фондаў бібліятэк (для рэалізацыі гэтай задачы ствараюцца каталогі, картатэкі, бюлетэні, спісы новых паступленняў); стварэнне бібліяграфічных крыніц рэпертуарнага характару, якія б адлюстроўвалі ўвесь рэпертуар кнігавы­дання, пачынаючы з пачатку кнігавыдання да пачатку дзяржаўнай рэгістрацыі; падрыхтоўка бібліяграфічных крыніц, у тым ліку ў выглядзе картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў

Значнае месца сярод цэнтраў бібліяграфічнай інфармацыі займаюць выдавецтвы і кнігагандлёвыя арганізацыі.

Бібліяграфічная дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі таксама мае свае асаблівасці, абумоўленыя спецыфікай дадзе­ных сродкаў.

Бібліяграфічная дзейнасць у перыядычных выданнях ажыццяўляецца бібліёграфамі бібліятэк, кніжных магазінаў, а таксама журналістамі.

4. Узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Аб’ектыўная неабходнасць узаемадзеяння бібліяграфічных цэнтраў абумоўлена наступнымі фактарамі:

– неабходнасцю поўнага і аператыўнага задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей кожнага карыстальніка любога цэнтра бібліяграфічнай дзейнасці,

– неабходнасцю бібліяграфічнага адлюстравання наяўнасці розных дакументальных і электронных носьбітаў інфарма­цыі, інфармацыі;

– пашырэннем інфармацыйнага патэнцыялу кожнага суб’екта сістэмы дакументных камунікацый за кошт выкарыстання разнастайных бібліяграфічных крыніц інфармацыі;

– скарачэннем затрат на падрыхтоўку бібліяграфічных крыніц дзякуючы кааперацыі намаганняў па аднаразовай бібліяграфічнай апрацоўцы дакументаў і дэцэнтралізаванаму выкарыстанню яе вынікаў;

– удасканаленнем уласных формаў і метадаў бібліягра­фічнай дзейнасці за кошт выкарыстання вопыту работы іншых суб’ектаў сістэмы дакументных камунікацый;

– фарміраваннем такога інфармацыйнага асяроддзя, дзе карыстальнік будзе здольны і для яго будуць створаны ўмовы выкарыстоўваць і ўспрымаць інфармацыйныя прадукты і паслугі ў найбольш камфортных для сябе умовах, незалежна ад таго, хто ажыццявіў іх вытворчасць.

Разгледзім узаемадзеянне цэнтраў бібліяграфічнай дзейнасці на прыкладзе ўзаемадзеяння бібліятэк, якія маюць розную ведамасную падпарадкаванасць.

Неабходнымі ўмовамі для ўзаемадзеяння бібліятэк з’яўляюцца:

– наяўнасць адзінага каардынацыйнага цэнтра ўзаема­дзеяння;

– наяўнасць нарматыўных дакументаў аб узаемадзеянні;

– спецыялізацыя ў дзейнасці бібліятэк.

Сёння функцыі каардынацыйнага цэнтра ўзаемадзеяння выконвае Рэспубліканскі бібліятэчны савет, створаны ў 1999 г. пры Міністэрстве культуры РБ,

Значную ролю ў развіцці ўзаемадзеяння бібліятэк мелі два палажэнні: «Положение о координации деятельности библиотек»

«Положение об участии библиотек Белорусской ССР в создании системы пособий рекомендательной библиографии»

Сярод асноўных кірункаў інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк на ўзроўні другасных рэсурсаў у “Канцэпцыі...” вылучаюцца:

– стварэнне зводнага электроннага каталога бібліятэк краіны

– укараненне карпаратыўнай каталагізацыі, якая праду- гледжвае аднаразовае стварэнне бібліяграфічнага запісу; сумесныя (НКП і бібліятэкамі-ўдзельніцамі) стварэнне і папаўненне зводнага каталога; цэнтралізаванае вядзенне сістэм класіфікацыі і кадзіравання; сумесная работа бібліятэк

– рэтраканверсія каталогаў неабходна для поўнага адлюстравання фондаў бібліятэк

– стварэнне зводных тэматычных баз даных,

– стварэнне аўтарытэтных/нарматыўных запісаў.