Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory (1).docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
33.44 Кб
Скачать

15. У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. кола грамадскіх краязнаўчых арганізацый і арганізацый з выражаным аспектам рэгіёназнаўчых даследаванняў пачало прыметна павялічвацца. Даследаваннямі займаліся памешчыкі, чыноўнікі, настаўнікі, святары, пісьменнікі, выдаўцы, урачы, інжынеры.

Памешчык Міхаіл Францавіч Кусцінскі (1829 – 1905) яшчэ ў студэнцкія гады пад уплывам аднакурсніка па Санкт-Пецярбургскаму універсітэту графа Уварава захапіўся археалагічнымі раскопкамі. У сваім маёнтку Завідавічы Лепельскага павета Віцебскай губерні ён сабраў багатую калекцыю мясцовых каменных прылад. Праводзіў раскопкі ў Лепельскім павеце і ў розных мясцінах Смаленскай губерні. Выступаў з навуковымі дакладамі, надрукаваў шэраг артыкулаў.

Шырокую вядомасць набыў прыватны музей памешчыка А.К.Ельскага (1834 – 1916). Нястомны вандроўнік, выдатны знаўца многіх мясцін Беларусі ён сабраў з дапамогай аматараў старасветчыны багаты збор гістарычных рэчаў, манет, медалёў, рукапісаў, стварыў каштоўную бібліятэку. Музей і бібліятэка месціліся ў сядзібе Ельскага Замосце Ігуменскага павета.

Актыўнымі супрацоўнікамі царкоўна-археалагічных камітэтаў былі мясцовыя святары. Так у мінскі царкоўна-археалагічны камітэт яны перадавалі прадметы царкоўнай даўніны, кнігі і рукапісы. Дзякуючы такой дапамозе стала магчымым стварыць багатую бібліятэку і музей. У бібліятэцы былі прадстаўлены творы гістарычнай, археалагічнай і філалагічнай тэматыкі. У 1910 г. у музеі было больш 1000 прадметаў царкоўнай даўніны.

Улады з мэтай узмацнення культурнага ўплыву ў Паўночна-Заходнім краі адкрылі ў 1867 г. Віленскую публічную бібліятэку, у якую паступіла частка рукапісаў і кніг з канфіскаваных кляштарных і іншых бібліятэк, сярод іх былі важныя дакументы, прысвечаныя беларускім мясцінам. Пры бібліятэцы быў музей, створаны з экспанатаў Віленскага музея старажытнасцей Тышкевічаў.

17. Роля інстытута беларускай культуры ў развіцці краязнаўства ў бсср.

Мэтамі Таварыства Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры (БІГК, 1926 – 1937), пад кіраўніцтвам В.Гадлеўскага, былі навукова-даследчая і асветніцкая дзейнасць, якая ў значнай ступені вялася на аснове краязнаўчага падыходу. Так у секцыях інстытута: эканомікі і статыстыкі, этнаграфіі і археалогіі і іншых даследаваліся матэрыялы, звязаныя з пэўнымі беларускімі мясцовасцямі. БІГК стварыў дзесяткі гурткоў на тэрыторыі заходнебеларускіх паветаў, функцыянаванне якіх залежала ад актыўнасці мясцовага насельніцтва. У 1935 г. было больш за 20 гурткоў. На вечарынах, лекцыях і тэатральных прадстаўленнях, якія ладзіліся членамі рэгіянальных суполак БІГК, таксама адлюстроўвалася краязнаўчая тэматыка. БІГК выпускаў часопіс “Калосьсе”. Таварыства БІГК было закрыта ў студзені 1937 г. віленскім ваяводаю.

18. Часопіс “Наш край” і іншыя краязнаўчыя выданні ў бсср.

Багатыя вынікі розных кірункаў і формаў краязнаўства публікаваліся на старонках перыядычнага друку і асобных выданняў. Краязнаўцы імкнуліся арганізаваць выпуск спецыяльных перыядычных выданняў. У 20-я гады часопісы пад назвай “Наш раён” выпускаліся Барысаўскім, Смалявіцкім і Асіповіцкім раённымі краязнаўчымі таварыствамі. Унікальныя матэрыялы ўвайшлі ў краязнаўчыя зборнікі “Аршаншчына”, “Віцебшчына” і інш.

Выключная роля ў разгортванні краязнаўчага руху і яго дасягненнях належыць часопісу “Наш край”. Часопіс – лепшы перыядычны орган беларускага краязнаўства за ўсю яго гісторыю, выдаваўся ЦБК з кастрычніка 1925 г. па 1930 г. У перадавым рэдакцыйным артыкуле гаварылася: “З’явілася патрэба ў спецыяльным краязнаўчым часопісе, з дапамогай якога краязнаўчыя арганізацыі і асобы, зацікаўленыя краязнаўствам, маглі б абменьвацца сваімі ведамі, пазнаёміцца з новымі краязнаўчымі працамі і знайсці інструкцыі для сваёй дзейнасці”. Рэдактарам часопіса быў З.Бядуля, членамі рэдакцыі М.Каспяровіч, М.І.Бялуга, Казак. У “Нашым краі” друкаваліся вядомыя вучоныя і аматары краязнаўства: М.Азбукін, Д.М.Васілеўскі, В.Пераход, І.М.Сяржанін, В.Ф.Купрэвіч, Я.Крукоўскі, П.Ф.Салаўёў, А.М.Ляўданскі, З.К.Магілёўчык, А.У.Фядзюшын, С.С.Шутаў, А.Г.Немцаў, Я.Р.Калодкін і інш. На старонках часопіса асвятлялася становішча краязнаўчага руху ў Беларусі, методыка і тэхналогія краязнаўчых даследаванняў і друкаваліся іх вынікі, ставіліся першачарговыя задачы краязнаўства. Асноўнымі раздзеламі часопіса былі: агульнанавуковы, матэрыялы з месцаў, анкеты, праграмы і інструкцыі, хроніка, бібліяграфія. У 1926 – 1928 гг. у “Нашым краі” было апублікавана 94 даследчыя работы, прысвечаныя асобным рэгіёнам, 51 артыкул па метадалогіі і гісторыі краязнаўства, 100 праграм і інструкцый па краязнаўчых даследаваннях, 129 інфармацый аб рабоце мясцовых арганізацый, 16 бібліяграфічных паказальнікаў і аглядаў. Шматлікія фотаздымкі, схемы, табліцы, планы, карты павышалі інфарматыўнасць публікацый, дапамагаючы выданню і сёння заставацца каштоўнай крыніцай краязнаўчых даследаванняў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]