Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мастацтва феерверкау.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
942.59 Кб
Скачать

1 Івашкявичус а. Казимир Семенович u1080 и его книга «Великое искусство артилеррии.

Часть первая». Вильнюс, 1971, с. 3.

Першыя крокі Піратэхнікі

У эпоху ранняга сярэднявечча вогненныя сродкі прымянялі не толькі ў свецкіх,

але і ў ваенных дзеях, дзе ўжывалі снарады як запальнага, так і светлавога дзеяння.

Карфагеняне, афіняне і рымляне пры аблозе крэпасцей выкарыстоўвалі балісты і ка-

тапульты, якія кідалі на ворага бочкі з запальнымі саставамі, а візантыйцы прымянялі

і светлавыя зарады (напрыклад, супраць славян у час аблогі г. Фесалонік (597 г.).

У выніку шматвекавых вопытаў па пошуку і удасканальванню запальных саста-

ваў піратэхніка паднялася на новы узровень. Падзеяй надзвычайнай важнасці стала

вынаходніцтва ў 668 г. ў Візантыі «грэчаскага агню», самай эфектыўнай тагачаснай

1396797550

зброі, якую стварыў механік і архітэктар Калінік з Геліяполісу (візантыйская правінцыя

на тэрыторыі сучаснай Сірыі). Грэчаскі агонь – гэта піратэхнічны састаў двух тыпаў:

першы меў якасці пораха і выкідваў з жалезных труб каменныя ядры; другі – здольны

гарэць, выдзьмухвалі з доўгіх труб для абпальвання сухапутных войск. Даследчыкі

выказваюць меркаванні, што асноўным саставам гэтага грэчаскага агню была смала

і сера, часам сала; для жыдкага грэчаскага агню дабаўлялі нафту, альбо гэты сас-

таў складаўся з нафты і негашанай вапны ці смалы і нафты. Гістарычныя дадзеныя

сведчаць, што ўжо праз пяць год пасля вынаходніцтва грэчаскі агонь скарысталі ў

марскім флоце для спальвання драўляных караблёў праціўніка. Першай яго ахвярай

стаў арабскі флот: у 673 г. ён быў поўнасцю знішчаны візантыйцамі ў марской бітве

пры Кізіке1. Яшчэ праз пяць год імператар Візантыі Канстанцін IV Паганат паспяхова

прымяніў новыя саставы баявой піратэхнікі супраць арабаў, якія асадзілі Канстанты-

нопаль. Візантыйскі імператар Леў ІІІ (717-741 гг.) у сваёй «Тактыцы» рэкамендаваў

для «грэчаскага агню» усталёўваць вогнекідальныя трубы на носе трыер (марскіх

караблёў) і гэта дало свой плён. У час араба-візантыйскай вайны (717-718 г.г.) арабскі

флот ізноў быў спалены грэчаскім агнём каля Канстантынопаля, і гэтыя звесткі не

адзінкавыя. Шырокавядомым з’яўляецца той факт, што ў 941 г. кіеўскі князь Ігар рас-

пачаў вайну супраць Візантыі. Жудасныя вынікі гэтага пахода апісаны ў «Повести

временных лет»: дзесяць тысяч караблёў Ігара высадзілі дэсант на паўночным уз-

бярэжжы Малай Азіі, але грэкі падцягнулі сілы, скінулі дэсант у мора і, скарыстаўшы

«грэчаскі агонь», спалілі рускія лодзіі. «Греки начали трубами огонь на лодьи русские

пускать. И бысть видение страшно. Тогда много людей русских сожжено и потоплено

греками, но некоторые, увидя оное, отступили и возвретися на Русь. Пришедшие же

поведали об этом насчасти от огня, его же греки на судах своих имея, пушают и гибнут

суда». Разгром быў поўны1. Грэчаскі агонь ужывалі не толькі ў ваеннай справе, але

і ў феерверках на ўрачыстых цэрымоніях, а таксама для ілюмінавання святочных

дзей. Ен з’яўляўся манаполіяй і дзяржаўнай тайнай грэкаў многія стагоддзі, а затым

стаў вядомы іншым еўрапейскім народам. Марк Грэк, які выдаў ў XIII ст. сваю працу

«Кніга аб агнях для спалення ворагаў», прыводзіць удасканалены састаў «грэчаскага

агню»: адна частка вугалю, адна частка серы і шэсць частак салетры.

У многіх гістарычных працах указваеццца, што пад уздзеяннем цесных узаема-

адносін грэкаў з арабамі грэчаскі агонь, які меў некалькі саставаў, стаў набліжацца

да пораху. Пачалося паралельнае развіццё гэтых сродкаў у двух народаў – грэкаў і

арабаў.

Арабскімі алхімікамі піратэхнічныя саставы, падобныя пораху, былі створаны

яшчэ у VIII ст. Гэтаму ў значнай ступені выгадна садзейнічалі пастаянныя войны з

Візантыяй, якія адбываліся ў гарах і нагор’ях Малай Азіі.

Ужо ў 1118 г. маўры (народнасць, якая жыла ў Паўночнай Афрыцы і засвоіла

арабскую культуру) прымянілі агнястрэльную артылерыю супраць іспанцаў пры асадзе

Сарагосы. Вядомы арабскі вучоны Недж эд Дзін Гасан Альрам напісаў каля 1290 г.

працу «Кіраўніцтва да мастацтва змагацца верхам і рознымі ваеннымі машынамі», дзе

адзначае прымяненне арабамі салетры, u1087 пораха, а таксама дае шматлікія рэцэпты з

запальнымі саставамі, якія атрымалі паэтычныя назвы і ужываліся не толькі ў баявых

дзеях, але і ў феерверках: «сонечныя промні», «луннае святло», «кветка».

Такім чынам, як бачым, развіццю піратэхнікі садзейнічала алхімія, ад якой піра-

тэхніка запазычвала эмпірычныя сумесі, выпадкова знойдзеныя пры правядзенні

розных хімічных вопытаў.

1 Прочко И.С. История артиллерии. СПб., 1994, с. 18 .

10

ВынаходніцтВа Пораху і яго ўжыВанне ў

Ваеннай і сВяточнай Піратэхніцы

Карэнны пераварот у развіцці піратэхнікі і феерверкаў стаў магчымы толькі дзя-

куючы адкрыццю пораху, у склад якога ўваходзілі салетра, вугаль і сера.

Дакладных дадзеных аб месцы і часе вырабу пораху няма, але гісторыкамі агуль-

напрызнана, што ўпершыню порах з’явіўся ў Кітаі, затым стаў вядомы ў Індыі. Справа

ў тым, што у гэтых краінах салетра самаадвольна выдзяляецца з глебы і, зусім нату-

ральна, што насельніцтва хутка азнаёмілася з яе якасцямі. Можна меркаваць, што

вугаль ад астылых кастроў змешваўся з салетрай, утвараючы лёгкаўспламяняльную

порахавую сумесь. Варта было двойчы развесці агонь на такім месцы, як адбывалася

ўспышка, ад якой вугаль і дрэва разляталіся ў розныя бакі. Такія ўспышкі, верагодна,

падштурхнулі кітайцаў і індусаў на думку аб ужыванні сумесі салетры з вугалем у

якасці кідальнага сродку. Порах – гэта выбуховая сумесь, дзе кожны з кампанентаў

мае сваю ролю: сера лёгка ўспламяняецца і гарыць, выдзяляючы цяпло; салетра

пры гарэнні выдзяляе кісларод. Высокая тэмпература і кісларод – умовы для хуткага

згарання вугалю. Такой сумесі не патрэбны кісларод з паветра. Калі порах памясціць у

цвёрдую абалонку, ўспламяніць праз невялікую адтуліну, то адбудзецца яго імгненнае

згаранне – выбух, так як утварыўшыяся пры гарэнні газы разарвуць абалонку.

Першае апісанне саставу і рэцэпту гаручай сумесі з салетры, серы і вугалю

звязваюць з імем даоскага алхіміка і ўрача Тан Сунь Сымяо (Сунь Сымо) (601-682

гг.). У яго трактаце «Цянь Цзінь Яофан», упершыню надрукаваным у 1066 г. і перавы-

дадзеным ў 1307, 1544 і 1604 гг., прыведзены састаў сумесі (40 частак салетры, 20

частак серы, 5 частак вугалю) адпавядае павольна згараючаму ракетнаму паліву, а

не выбуховаму пораху. Феерверкі на аснове згараючых сумесяў былі вядомыя ў Кітаi

і раней, пры дынастыі Сюй (589-818 гг. да н.э.), а «вогненыя стрэлы» ўпамінаюцца як

сродак абароны ў летапісу «Трох царстваў» (181-234 гг. да н.э.). Піратэхнічныя вырабы

з сумесі гэтай солі і іншымі паліўнымі рэчамі і дабаўкамi за некалькі стагоддзяў да

нашай эры ўжывалі ў Кітаі для прыгатавання петард, порахавых ракет, разнастайных

каляровых агнёў. Індусы сталі вынаходнікамі бенгальскага агню; ён стаў выразным

сродкам урачыстых шэсцяў і феерверкаў, якія ў тыя далёкія часы наладжвалі га-

лоўным чынам у дні рэлігійных святаў. Вынаходніцтва пораху да яго прымянення ў

ваенных мэтах аддзяляе вялікі прамежак часу. Згодна кітайскім летапісам, пушкі ў іх

былі вядомыя ў VII ст. У іншых старажытных кітайскіх летапісах апісваюцца запаль-

ныя ядры і выбуховыя бомбы, якія выкідвалі з бамбукавых труб. У раннія перыяды

кітайскай гісторыі ўжыванне пораху не атрымала, верагодна, дастатковага развіцця,

таму што порах гэты быў вельмі слабы, але для ваенных мэтаў ужо былі прыдуманы

запальныя ракеты. Вучоныя мяркуюць, што першае баявое прымяненне дымны по-

рах атрымаў у азіяцкіх народаў у ракетах. Ракета таго часу ўяўляла сабою стралу, ў

галоўнай частцы якой знаходзіўся порахавы састаў, успламяняемы перад выпускам

стралы. Лічаць, што гэты састаў прымяняўся не толькі як запальны сродак, але і як

сродак павелічэння дальнасці палёту стралы.

Першы даставерны факт шырокага ўжывання артылерыі ў Кітае адносіцца да XIIІ

ст. У 1232 г. у вайне паміж кітайцамі і манголамі былі выкарыстаны вогнестрэльныя

гарматы. Калі манголы асадзілі горад Кай-Фэнг-Фу, кітайцы абараняліся пушкамі, якія

стралялі каменнымі ядрамі. Акрамя таго, былі ўжытыя выбуховыя бомбы, начыненыя

порахам. Пры абароне горада Пнен-Кінг у 1259 г. кітайцы пускалі на манголаў ракеты,

кідалі жалезныя ручныя гранаты і закладвалі міны. u1058 Так што Кітаю безумоўна нале-

жыць вынаходніцтва не толькі пораху, але і рознакаляровых піратэхнічных саставаў,

порахавых ракет, выбуховых петард, мін, гранат, бомб, а таксама вогнекідальных

1396797550

сродкаў1.