Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
культурология контрольное оформление.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
264.19 Кб
Скачать

Правілы афармлення і абарона дыпломных работ

Афармленне дыпломнага праекта. Патрабаванні да афармлення дыпломнага праекта такія самыя, як і да афармлення курсавой работы Тэкст рукапісу, які абавязкова надрукаваны на камп’ютэры згодна патрабаванням, разам з бібліяграфічным спісам выкарыстанай літаратуры і першакрыніц пераплятаецца ў спецыяльную папку. Дакладнае афармленне вокладкі, акуратнасць пераплёту, якасць паперы і папкі – усё гэта стварае добрае ураджанне, станоўча характарызуе студэнта і ў выніку садзейнічае высокай ацэнцы дыпломнай работы. Дыплом здаецца на кафедру ў двух экзэмплярах.

Працэдура абароны. На дыпломнае даследаванне навуковы кіраўнік піша водгук. У водгуку адлюстроўваецца тэарэтычная і практычная каштоўнасць навуковага праекта, важныя акалічнасці працэсу падрыхтоўкі дыплома студэнтам, выкананне заданняў навуковага кіраўніка ў прызначаныя тэрміны і іх якасць, а таксама адзначаецца працаздольнасць студэнта, наяўнасць у яго схільнасці да навукова-даследчай работы і асабістыя рысы выпускніка. Пасля рэкамендацыі да абароны дыпломны праект аддаецца для знешняга рэцэнзіравання.

Студэнт рыхтуе сваё ўступнае слова, дзе абгрунтоўваецца тэма, раскрываецца яе актуальнасць, аб’ект, прадмет, мэта, задачы, аргументуюцца метады даследавання і яго структура, робіцца кароткі агляд выкарыстанай літаратуры і першакрыніц.

Першае слова пры абароне дыплома даецца выпускніку, які раскрывае змест сваёй працы. Пасля выступаюць навуковы кіраўнік, рэцэнзент і да выпускніка звяртаюцца з пытаннямі члены Дзяржаўнай камісіі. Нарэшце выпускніку даецца слова для адказаў на пытанні і заўвагі.

Пасля таго як “абароняцца” ўсе студэнты групы, камісія абмяркоўвае і абвяшчае вынікі.

Прапануемая тэматыка курсавых і дыпломных работ па дысцыплінах культуралагічнага цыклу