- •1. Прадмет і задачы курса “Абслугоўванне карыстальнікаў”. Эвалюцыя яго праблематыкі і тэрміналогіі.
- •2. Канцэпцыі чытання і іх уплыў на абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк.
- •3. Канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання, іх трансфармацыя на розных этапах развіцця бібліятэк.
- •4. Мэты, задачы і прынцыпы абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк.
- •5. Кніга і чытанне як фактары сацыялізацыі асобы.
- •6. Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі асобы карыстальніка.
- •7. Прыярытэтныя накірункі абслугоўвання карыстальнікаў у Беларусі і іншых краінах.
- •8. Вызначэнне сацыяльна абумоўленых прыярытэтаў абслугоўвання карыстальнікаў у дакументах міжнароднага бібліятэчнага супольніцтва.
- •9. Бібліятэка ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Самаадукацыйнае чытанне як форма бесперапыннай адукацыі.
- •10. Роля бібліятэкі ў фарміраванні прававой культуры насельніцтва.
- •11. Зніжэнне бар’ераў даступнасці інфармацыі для карыстальнікаў з псіхічнымі і фізічнымі асаблівасцямі.
- •12. Фарміраванне культуры чытання і інфармацыйнай культуры карыстальнікаў ва ўмовах пабудовы грамадства ведаў.
- •13. Вывучэнне карыстальніка як аснова абслугоўвання.
- •14. Прадмет, задачы і функцыі сацыялогіі чытання.
- •15. Сацыялагічныя даследванні чытання: гісторыя і сучаснасць.
- •16. Вывучэнне карыстальнікаў бібліятэк у Беларусі.
- •17. Методыка вывучэння карыстальнікаў ва ўмовах бібліятэкі.
- •18. Праграма сацыялагічнага даследвання чытання як асноўны метадычны дакумент.
- •19. Метады збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі і іх ужыванне ў даследваннях чытання.
- •20. Шкалы вымярэння сацыяльных паказчыкаў і межы іх ужывання ў даследваннях чытання.
- •21. Колькасны аналіз вынікаў даследвання чытання.
- •22. Чытанне дзяцей і падлеткаў як аб’ект даследвання.
- •23. Чытач публічнай бібліятэкі і праблемы яго вывучэння на сучасным этапе.
- •24. Вывучэнне чытання і чытацкіх паводзін карыстальнікаў навуковых бібліятэк.
- •25. Найбольш распаўсюджаныя праблемы сацыялагічных даследванняў у бібліятэцы.
- •26. Навуковыя прынцыпы бібліятэчных сацыялагічных даследванняў.
- •27. Распрацоўка агульнай канцэпцыі даследвання і яе адлюстраванне ў метадалагічным раздзеле праграмы.
- •28. Патрабаванні да выбаркі адзінак назірання і іх рэалізацыі ў бібліятэчным даследванні.
- •29. Выбар метадаў збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі аб чытанні і чытацкіх паводзінах карыстальнікаў у адпаведнасці з мэтай і задачамі даследвання.
- •30. Аналіз дакументаў як метад збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі.
- •31. Навуковае назіранне і яго роля ў даследванні праблем бібліятэчнага абслугоўвання.
- •32. Апытанне: віды, формы, патрабаванні да падрыхтоўкі і правядзення.
- •33. Арганізацыя даследвання і падвядзенне яго вынікаў.
1. Прадмет і задачы курса “Абслугоўванне карыстальнікаў”. Эвалюцыя яго праблематыкі і тэрміналогіі.
Асноўная задача і змест вучэбнай дысцыпліны «Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк»:
Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк разглядаецца не толькі ў кантэксце айчыннай рэчаіснасці, але і як глабальны прафесійны працэс ва ўмовах інфарматызацыі.
Асноўнай мэтай вучэбнай дысцыпліны з’яўляецца фарміраванне ў студэнта шырокіх прафесійных поглядаў, сучаснага прафесійнага мыслення, разумення сваёй прафесійнай місіі, глыбокай павагі да карыстальніка, адказнасці перад ім.
Вучэбная дысцыпліна абапіраецца на веды, назапашаныя айчыннымі і замежнымі спецыялістамі за ўвесь перыяд існавання курса «Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк».
Абслугоўванне карыстальнікаў з’яўляецца тым ключавым, канчатковым працэсам бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, у якім праяўляюцца вынікі ўсіх іншых працэсаў і рэалізуюцца ўсе веды, навыкі і ўменні, асобасныя якасці бібліятэкара.
Падрыхтаваць спецыяліста, здольнага на высокім узроўні ажыццяўляць і ўдасканальваць гэты працэс – асноўная задача вучэбнай дысцыпліны.
У ёй разглядаюцца гістарычныя, тэарэтычныя, метадычныя, тэхналагічныя і арганізацыйныя аспекты абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк.
Эвалюцыю праблематыкі курса можна прасачыць на прыкладзе змен у яго назве і змесце падручнікаў
Сістэма бібліятэчнай адукацыі ў Беларусі бярэ свій пачатак з 1930-х гадоў. Аднак першыя навучальныя ўстановы сталі рыхтаваць бібліятэкараў у пасляваенныя гады. У 1944 годзе пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага быў створаны бібліятэчны факультэт.
Сярод іншых спецыяльных дысцыплін тут выкладаўся курс: «Работа з чытачамі». Стабільнага падручніка ў той перыяд яшчэ не існавала.
Першы падручнік быў створаны выкладчкамі Маскоўскага і Ленінградскага бібліятэчных інстытутаў толькі ў 1961 годзе.
У яго змесце знайшлі адлюстраванне працэсы, якія адбываліся ў тагочасным грамадстве:
ідэалагізацыя ўсіх бакоў жыцця грамадства,
падпарадкаванасць моцнаму адміністрацыйнаму і палітычнаму дыктату,
імкненне актыўна ўплываць на чытача і чытанне з мэтаю камуністычнага выхавання,
супрацьпастаўленне айчыннага і замежнага вопыту.
Але ўжо ў трэцім выданні падручніка «Работа с читателями» (1981 г.) былі значна пашыраны межы вувучаемага прадмета:
Павялічыўся раздзел, прысвечаны гісторыі вывучэння чытачоў.
Больш глыбока і дасканала разгледжаны метады вывучэння чытача.
Значная ўвага надавалася тэорыі чытацкай псіхалогіі.
Уключаны раздзел, у якім разглядаліся прафесійныя якасці бібліятэкара.
Упершыню гаварылася аб інфармацыйным абслугоўванні.
Мэтаю абслугоўвання было названа не камуністычнае выхаванне, а максімальнае задавальненне чытацкага попыту.
Усё гэта было абумоўлена значнымі зменамі ў грамадстве і прафесійным асяроддзі:
некаторым змягчэннем ідэалагічнага дыктату;
ажыўленнем міжнародных кантактаў;
развіццём сацыялогіі чытання, якая дала больш аб’ектыўнае ўяўленне аб чытачы;
узнікненнем першых прыкмет фарміравання інфармацыйнага грамадства;
усведамленнем значнасці і каштоўнасці інфармацыі.
Уплыў «перабудовы» і распаду СССР на змест і характар выкладання вучэбнай дысцыпліны.
Кардынальныя змены ў жыцці грамадства, якія адбыліся напрыканцы 1980-х – пачатку 1990-х гг., вымусілі асэнсаваць новую рэчаіснасць і адлюстраваць яе ў падручніках і іншых вучэбных матэрыялах для студэнтаў.
Адной з першых спроб увасаблення вынікаў такога асэнсавання стаў вучэбны дапаможнік, створаны выкладчыкамі кафедры бібліятэказнаўства нашага ўніверсітэта ў 1993 годзе.
Дзямешка, Л.А. Бібліятэчнае абслугоўванне: вучэбны дапаможнік / Л.А. Дзямешка, Н.У. Клімянкова, С.А. Паўлава. – Ч. 1–3. – Мінск: БДУ культуры і мастацтваў, 1993.
Перагледжана пытанне аб статусе бібліятэкі і бібліятэкара ў грамадстве;
Па-новаму сфармуляваны задачы, прынцыпы і функцыі абслугоўвання:
Падкрэсліваўся прыярытэт асобы чытача, яго права на свабодны доступ да інфармацыі;
Грунтоўна адлюстравана прафесіяграма бібліятэкара аддзела абслугоўвання;
Вывучэнне чытача і чытання пададзена з пункту гледжання сацыялогіі;
Узаемадзеянне бібліятэкара з чытачом разгледжана з пазіцый бібліятэчных зносін.
Библиотечное обслуживание: теория и методика: учебник / под. ред. А.Я.Айзенберга. – М.: Изд-во МГУК, 1996. – 200 с.
Па-новаму асэнсаваны прынцыпы ўзаемаадносін паміж чытачом і бібліятэкарам, падкрэслены дыялангічны характар іх зносін;
Падрабязна раскрыта роля бібліятэкі ў развіцці асобы;
Бібліятэчнае абслугоўванне разглядалась у кантэксце тэорыі сацыялізацыі;
Падкрэслівалась неабходнасць забеспячэння роўных магчымасцей доступу да інфармацыі;
Важнае месца займалі пытанні тэхнілогіі бібліятэчнага абслугоўвання
Бородина, В.А. Библиотечное обслуживание: учебно-методическое пособие / В.А. Бородина. – М. : ЛИБЕРЕЯ, 2004. – 168 с.
Адлюстроўваецца аўтарскі падаход да інтэрпрэтацыі тэорыі і методыкі абслугоўвання карыстальнікаў.
Перспектывы развіцця бібліятэчнага абслугоўвання вызначаюцца патрабаваннямі праектнай дзейнасці.
Аналізуюцца тэарэтыка-метадалагічныя асновы бібліятэчнага абслугоўвання: вызначэнне яго паняцця, функцый, прынцыпаў.
Разглядаюцца змены ў канцэптуальных падыходах да абслугоўвання карыстальнікаў.
Прыводзяцца разнастайныя структурна-лагічныя схемы, заданні, практыкумы.
У тэрмінасістэму курса ўводзяцца паняцці «кваліталогія» і «кваліметрыя».
Мелентьева, Ю.П. Библиотечное обслуживание: учебник / Ю.П. Мелентьева. – М.: «Изд-во ФАИР», 2006. – 256 с. – (Специальный издательский проект для библиотек).
Абслугоўванне падаецца як глабальны працэс з улікам міжнароднага вопыту.
Прыводзяцца дакументы, якія забяспечваюць прававое рэгуляванне абслугоўвання карыстальнікаў.
Распрацаваны канцэптуальныя асновы абслугоўвання на падставе канцэпцый чытача.
Прыярытэтныя накірункі абслугоўвання вызначаны з улікам міжнародных нормаў і сучасных тэндэнцый.
Узаемадзеянне бібліятэкара з карыстальнікам разглядаецца з улікам спецыфікі бібліятэчных зносін.
Абслугоўванне карыстальнікаў разумеецца як сацыякультурны працэс.
Дзямешка, Л. А. Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк: вучэбны дапаможнік / Л.А.Дзямешка, С.А.Паўлава. – Мінск : БДУКМ, 2007. – 111 с.
Адлюстроўвае тэндэнцыі абслугоўвання карыстальнікаў у РБ.
Абапіраецца на айчынны, расійскі і сусветны вопыт абслугоўвання карыстальнікаў.
Разглядае змены, што адбыліся ў абслугоўванні карыстальнікаў ва ўмовах інфарматызацыі.
Утрымлівае не толькі тэарэтычную, але і метадычную частку: распрацоўку семінарскіх і практычных заняткаў.
Новае ў тэрмінасістэме курса
Побач з тэрмінам «чытач» сталі ўжывацца такія паняцці, як «карыстальнік», «абанент», «спажывец інфармацыі».
З’явіліся паняцці: «бібліятэчная паслуга», «бібліятэчна-інфармацыйнае асяроддзе».
Вызначыліся такія аспекты бібліятэчнага абслугоўвання, як «бібліятэчная канфлікталогія», «бібліятэчная этыка», «бібліятэрапія», «электронная дастаўка дакументаў», «віртуальная даведка», «віртуальная чытальная зала», «удалены доступ» і г.д.