Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Materyyaly_da_zanyatku_1.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
111.62 Кб
Скачать

Утварэнне Рэчы Паспалітай.

Вышэйшай кропкай супрацьстаяння Масквы і Вільні ў ХVІ ст. стала Лівонская (Інфлянцкая) вайна 1558–1583 г. Яна распачалася па ініцыятыве маскоўскага князя Івана ІV Грознага, які паставіў задачу атрымання Масковіяй выхаду да Балтыйскага мора. Самай слабай краінай, якая перакрывала Маскоўскай дзяржаве шлях да Балтыкі, была Лівонія (Інфлянты) – канфедэрацыя 5 духоўна-феадальных княстваў, якія намінальна лічыліся пад уладай рымскага папы і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Не маючы магчымасці супрацьстаяць войскам Івана Грознага, Лівонія звярнулася за дапамогай да ВКЛ. Узвышэнне Масквы і ўмацаванне яе пазіцый у Прыбалтыцы не адпавядалі стратэгічным інтарэсам знешняй палітыкі Вялікага Княства, таму ў 1561 г. Жыгімонт Аўгуст узяў Лівонію пад свой пратэктарат. У адказ Масква пачала ваенныя дзеянні супраць ВКЛ.

З уступленнем у вайну ВКЛ галоўным тэатрам ваенных дзеянняў сталі беларускія землі. У 1562 г. былі захоплены Віцебск, Орша, Дуброўна, а ў лютым 1563 г. маскоўскае войска захапіла Полацк. Улады ВКЛ не здолелі арганізаваць дзейснага адпору агрэсару, узнікла прамая пагроза для Вільні. У такіх умовах Вялікае Княства вымушана было ісці на саюз з Польскай Каронай.

У заключэнні уніі былі зацікаўлены абодва бакі:

  • ВКЛ патрабавала ваеннай дапамогі, і, акрамя таго, шляхецкае саслоўе спадзявалася атрымаць у новай дзяржаве так званыя «залатыя шляхецкія вольнасці», да якіх адносіліся права «liberum veto», права рокаша і права ўтвараць канфедэрацыі;

  • польская шляхта жадала далучыць ВКЛ да Польшчы ў якасці багатага прыдатка, атрымаць новыя землі і пасады; каталіцкая царква атрымала магчымасць пашырыць свой уплыў на ўсходнія землі.

Умовы заключэння уніі сталі галоўным пытаннем на Люблінскім сойме, які працаваў з 10 студзеня па 1 ліпеня 1569 г. Карыстаючыся цяжкім становішчам ВКЛ, польскі бок дабіўся ад Жыгімонта Аўгуста тэрытарыяльных саступак ― у склад Кароны былі ўключаны Валынь, Падолле і Кіеўшчына. У такой сітуацыі ВКЛ пайшло на падпісанне ўмоваў уніі.

Умовы Люблінскай уніі. Па ўмовах Люблінскай уніі для аб’яднанай дзяржавы Рэчы Паспалітай агульнымі станавіліся:

– вышэйшы орган – сойм, якi мог збiрацца толькi на тэрыторыi Польшчы (асобных соймаў для ВКЛ і Кароны не прадугледжвалася);

– кіраўнік дзяржавы, які адначасова быў польскім каралём і вялікім князем літоўскім;

– заканадаўства;

− агульная знешняя палітыка.

Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:

– афіцыйная назва дзяржаваў (ВКЛ і Польская Карона) пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая;

– адміністрацыйны апарат (гетманы, канцлеры, маршалкі і інш.);

– судовая сістэма (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з 1581 г. стаў Галоўны Трыбунал);

– войска (паспалітае рушанне або ўсеагульнае шляхецкае апалчэнне і жаўнеры – ваеннаабавязаныя мужчыны, якіх выстаўляў са сваіх уладанняў кожны шляхціц);

– атрыбуты дзяржавы: герб (у ВКЛ – Пагоня) і мова справаводства (у ВКЛ – старабеларуская).

Такім чынам, Рэч Паспалiтая была федэрацыяй ― дзяржавай, якая складалася з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб’яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе Рэчы Паспалітай ВКЛ icнавала да канца XVIII cт.

Рэальна унія не задаволіла ні шляхту ВКЛ, якая не атрымала таго, чаго хацела, нi магнатаў, якія страцiлi месцы ў Панах-радзе і ролю на сойме. Палiтычная дыскрымiнацыя дапаўнялася эканамiчнай: шляхта ВКЛ не мела права набываць землі на тых тэрыторыях, якiя былi адарваны ад ВКЛ у 1569 г. У краіне набывалі моц антыпольскія настроі, якія выявіліся ў барацьбе за захаванне самастойнасці, падчас якой шляхта iмкнулася адрадзiць поўную дзяржаўнасць ВКЛ, «былую старыну».

У 70−80-я г. ХVІ ст. у ВКЛ насуперак Люблiнскаму акту рэгулярна збiралiся агульнадзяржаўныя соймы, з 1581 г. у ВКЛ дзейнiчаў Галоўны трыбунал; моцным усплескам незалежніцкiх настрояў стала прыняцце ІІІ Статута ВКЛ у 1588 г., якi скасоўваў многiя пастановы Люблiнскай унii: ВКЛ абвяшчалася самастойнай дзяржавай са сваёй тэрыторыяй, апаратам, кіраваннем войскам, фiнансамi. Згодна са Статутам, права набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ мелі выключна грамадзяне Вялікага Княства.

Барацьба за «старыну» выявілася ва ўмацаваннi беларускай мовы i духоўных каштоўнасцяў. Вялiкую ролю ў гэтым адыгрывалi праваслаўныя брацтвы – нацыянальна-рэлiгiйныя арганiзацыi, створаныя ў адказ на прапольска-каталiцкую палiтыку ўрада Рэчы Паспалітай.

Разам з тым аб’яднанне ваенных сіл Кароны і Княства пад кіраўніцтвам караля Стэфана Баторыя (1576 − 1586) дазволіла адваяваць у 1579 г. Полаччыну, а ў 1580 г. вызваліць усе землі ВКЛ, якія былі захоплены маскоўскім войскам у 60-я г. ХVІ ст. У 1582 г. быў заключаны Ям-Запольскі мір, згодна з якім усходняя мяжа ВКЛ засталася практычна без зменаў. Але ўвогуле вынікі вайны для ВКЛ былі драматычныя: яна прынесла матэрыяльныя і людскія страты, прывяла да вымушанага саюза з Польшчай і стала прычынай пачатку доўгатэрміновага ваенага ліхалецця.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]