- •1.Прадмет,метады,задачы игпб
- •2.Канцэпцыи паходжаня права. Утварэння дзяржау княствау на тэр рб
- •3.Грамадскі лад усх.-слав. Княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4.Крынiцы сярэднявечнага права
- •5. Канцэпцыи паходжання права, звычаёвае и писанае права.
- •6. Утварэнне вялікага княства лггоўскага
- •7. Грам. Лад вкл ў XIV - I пал. XVI ст. (да 1569 г.)
- •8.Дзяржауны лад вкл
- •Вышэйшыя органы дзяржулады вкл
- •9.Мясцовыя органы
- •12.Крэуская уния и востраускае пагадненне
- •13.Виленска-радамская и гарадзельская унии
- •15. Агульназемския прывилеи
- •16. Судзебнік казіміра 1468 г.
- •19Статут 1529 г
- •20. Статут 1566
- •21. Статут 1588 г.
- •23. Крымінальнае права беларусі ў XVI ст.
- •.26. Магдебургское право
- •27. Вышэйшыя судовыя органы вялікага княства літоускага
- •28. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •29. Судовая рэформа вкл сяр 16ст Склад и юрысдыкцыя земскага гродскага, падкаморскага и каптуровага суда.
- •30.Галоуны трыбунал вкл
- •31. Працэсуальнае права вкл
- •32 Люблінскі сойм I ўмовы аб'яднання вкл 3 польшчай
- •33. Акт «ураўнаванне правоў» 1697 г.
- •38. Канстытуцыя 1791
- •41. Асн. Рысы и тэндэнцыи разв-я права вкл у складе рп.
- •43.Сацыяльны лад беларуси 19 в.
- •42. Органы улады, суда,мясцовага киравання на бел-и.
- •46. Асабл. Скасавання прыгон.Ладу на бел. Рэформа 1861 г.
- •45. Адметнасци правядзення рас.Судовай бурж.Рэф. На бел.
- •45. Земская рэф. 186
- •46. Систэматызацыя права Беларуси. Праект свода законау западных губ.
- •47. Перамога сав. Улады на зап. Фронце. Абвыканкамзах.
- •48. Брэст-лит.Мирны дагавор
- •49.Образование ссрб
- •Канстытуцыя 1919
- •50. Создание литбел
- •51. Второе провозглашение бсср. Рижский мирный договор
- •52.Взаимоотношения бсср и рсфср. Образование ссср
- •62. Канституция бсср 1927
- •54. Конституция 1937г. Бсср
- •55. Крыминальнае права 1921-1930
- •56 Гражданское право.
- •57Судовы лад бсср у 1921-26гг.
- •58. Рижский мирный договор
- •.Становишча зах. Бел у складе р.П. 1921-1925
- •.Становишча зах. Бел у складе 2 р.П. 1925 1939.
- •59. Вышорганы дзяржулады I кіравання бсср у гады вав
- •60. Права ў гады вайны
- •60Стан зак-ци, дз. Арганиз. Нкус, прак.И суды бсср у канцы 20-х–пач.50-х гг.20ст.
- •61. Перабудова
- •62. Право бсср в 1958—1980-е годы
- •63. Конституция бсср 1978
- •64. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту беларускай сср
- •65.Канстытуция рб 1994.
- •66. Дапауненне у канстытуцию 1994 года.
- •67. Проблемы формирования правовой дзяржавы.
- •68. Дагавор аб стварэннi Саюзнай дзяржавы рб и рф.
- •69. Удзел бсср и рб у распрацоуцы и прыняцци международных актау
9.Мясцовыя органы
Мясцовыя органы ўлады і кіравання ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асобныя землі кіраваліся намеснікамі вялікага князя. Пры намесніках ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг., што падзяліла тэрыторыю ВКЛ на ваяводствы (акрамя існа-ваўшых раней уводзіліся і новыя), паветы і воласці.
Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады выступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства.
Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі.
На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспа-дарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў — ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.
Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.
Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павято-вым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынства-ваў на пасяджэннях павятовага сойміка.
Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў.
Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Беларусі, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адрозніваліся ад іншых мясцовых органаў улады і кіравання на месцах. Па арганізацыі кіравання і па характару залежнасці ад вышэшных органаў улады беларускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на магдэбургскае права, і тыя, якія не мелі такіх грамат. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выключаліся з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.
У магістрат (раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Правасуддзе войт ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской рады і лаўнікамі (засядацелямі). Войт мог прызначыць сабе намесніка — лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской рады.
У большасці беларускіх гарадоў рада складалася прыкладна з 6—20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш бага-тыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі. У адных гарадахрада выбіралася мяшчанамі, удругіх — войт кампанаваўраду. Рада вызначала асноўны напрамакразвіцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г. д.
Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладальніка, які мог дазволіць утварэнне мясцовых органаў у адпаведнасці з магдэбургскім правам або прызначыць у горад свайго намесніка-кіраўніка.