- •1. Засяленне беларускiх зямель.
- •2.Індаеурап. Перыяд.(балцкі і славянскі)
- •3. Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура у іх-хііі ст..
- •4.Узнiкн. Бел.: розн. Падых.Ы I канцэп.
- •5.Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі. Барацьба супраць крыжакоў I татара-манголаў.
- •6. Утварэнне вкл: розныя падыходы і канцэпцыі.
- •7.Палiт. Барац. Ў вкл у XIV-XV ст.(1341, 1377,1381 гг.)
- •8..Крэуская унія. Грамадз. Вайна у вкл 1386-1392. Востраускае пагадненне. Вітаут і цэнтраліз. Дзяржавы.
- •9. Асабл. Дзярж. І сасл. Ладу вкл. Тры статуты вкл.
- •10. Знешняя палітыка вкл
- •11. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •12.Люблінская Унія. Утварэнне рп.
- •13.Грам.-палiт. Лад рп. Дзярж.-прававое станов. Вкл у складзе рп.
- •14.Брэсцкая царк. Унія. Уніяцкая царква.
- •15 Знешняя палiт. Рп. Войны др. Пал. 16-18 ст.
- •16. Паглыбленне паліт. Крызісу. Тры падзелы рп.
- •17. Культура Бел. У др. Пал. 16-18 ст. Асвета, кнігадрукаванне, літаратура.
- •18. Уваходжанне Бел. Ў склад Расiйскай Iмперыi. Унутраная паліт. Расійскага урада на Бел.
- •19. Адм. Прыг. Права. Бурж. Рэф. 60-х гг., іх асабл.
- •20. Паустанне 1863-64 гг. У Поль., Літве, на Беларусі.
- •21.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусіў канцы хіх ст. – 1917.
- •22.Грамадска-палітычнае становішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.
- •23.Асабл. Сац.-экан. Развіцця Бел. У др. Пал. 19-пач. 20 ст. Сталыпінская рэформа.
- •24. Бел. У гады першай сусветнай вайны.
- •25.Лютауская бурж.-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.
- •26.Барацьба бел. Народа супраць нямецкіх акупантау (1918). Абвяшчэнне бнр.
- •27. Бел. У перыяд польскай інтэрвенцыі (1919-20). Бел. Нацыян. Рух. Аднауленне бсср.
- •28.Утварэнне бсср. Аб’яднанне бсср з ЛітСср.
- •29.Пачатак мірнага будауніцтва. Нэп, вынікі, сутн.
- •30. Грамадска-паліт. Жыцце на Бел. У 20-30-я гады.
- •31. Асабл. І вынікі правядзення палітыкі індустрыялізацыі у Бел. У 20-30-я гады.
- •33.Культура у 20-30-я гг. Асвета, навука, выдавецтва.
- •34. Грамадска-паліт. Жыцце на Бел. У 20-30-я гады.
- •35. Зах.Бел. Пал уладай Польшчы у 1921-1939 гг.: сац.-эканам., паліт. І культурнае развіцце.
- •36.Перадваенны крызіс і пачатак 2-й сусв. Вайны. Уз’яднанне Зах. Бел. З бсср. Далуч. Віленшч. Да Літвы.
- •37. Нападзенне фашысц. Германіі на ссср. Абаронч. Баі на тэр. Бел.. Прычыны няудач Чырв. Арміі у пач..
- •38.Акупацыйны рэжым на тэр. Бел. У гады вАв.
- •39.Барацьба бел. Народа супраць ням.-фаш. Захопнікау у гады вАв.
- •40.Вызваленне Бел. Ад ням.-фаш. Захопнікау. Заканчэнне вАв і 2-й сусв. Вайны. Хто унес раш. Уклад?
- •41.Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў. Уклад бел народа ў разгром фашыстаў.
- •42.Аднауленне нар. Гасп. Рэспублікі пасля вАв. Подзвіг бел. Народа у адрадж. Роднай зямлі.
- •43.Асаблівасці эканам. Развіцця бсср у 50-я - пер. Пал. 80-х гг. Хх ст.
- •44.Палітыка перабудовы. Развал ссср. Абвяшчэнне суверэннай рб.
- •45.Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на сучасным этапе
- •46. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •47.Этапы гіст. Шляху бел. Нар. Рб.
- •48. Рб на шляху рыначных рэформ. Асабл. Правядзення рыначных рэформ у 1994-2003 гг..
21.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусіў канцы хіх ст. – 1917.
На Беларусi памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы былi значна меншымi.
Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi.
Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак перайшло на капiталiстычны шлях развiцця. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.
У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак у вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiлiся. Гэта прымусiла беларускiх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак.
У 90-я гг. галоўнай спецыялiзаванай галiной у сельскай гаспадарцы Беларусi стала малочная жывёлагадоўля. Спецыялiзацыя памешчыцкай гаспадаркi праявiлася ў пашырэннi вытворчасцi тэхнiчных культур. Сярод iх першае месца займала бульба. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускiх губернях займала прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва.
Прамысловасць Беларусi развiвалася ў цеснай сувязi з агульнарасiйскай, але мела i свае асаблiвасцi.
У прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка.
Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыi вытворчасцi. Дробныя прадпрыемствы складалi на Беларусi асноуную частку усiх фабрык i заводаў. Значнае развiцце на Беларусi атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць.
Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравiны. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы.
Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог.
Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт.
22.Грамадска-палітычнае становішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.
Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.
У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.
У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.
Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.
У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.
На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).
На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.