Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

surs

.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
78.28 Кб
Скачать

1. Развіццё грамадскага руху ў 70-90-х гг.

Легальныя грамадскія арганізацыі. 70-90-я гг. XIX ст. па праву можна лічыць часам аоуджэння грамадскай свядомасці насельніцтва Беларусі. У 70-х гг. падаецца шмат прашэнняў аб адкрыцці дваранскіх, гарадскіх гра-мадскіх i саслоўных сходаў1. Хаця падобныя грамадскія аб'яднанні займаліся ў асноўным зборам ахвяраванняў для пацярпелых ад стыхійных бедстваў ці войнаў, на будаўніцтва помнікаў, уладкаванне тэатраў i г.д., яны былі ў тую эпоху сур'ёзным фактарам у працэсе самаарганізацыі грамадскіх сіл, бо сталі месцам сустрэч тагачаснага «адукаванага грамадства». Ва ўмо-вах жорсткай цэнзуры, пры адсутнасці незалежнай прэсы i невялікай коль-касці перыядычных выданняў наогул гэтыя аб'яднанні выконвалі функцыю распаўсюджвання новых, прагрэсіўных ідэй. Так, грамадскі сход Полацка праводзіў "літаратурныя вечары, дзе чыталіся творы сучасных знакамітасцей: Бокля, Макалея i іншых»2. У 90-х гг. з адносным аслабленнем дзяржаўнага кантролю над грамадскай дзейнасцю i развіццём іншых формаў грамадскай самадзейнасці, цікавасць да грамадскіх сходаў i клубаў падае. На працягу 90-х гг. былі пададзены толькі два прашэнні аб стварэнні грамадскіх сходаў: дваранамі Оршы (1890) i мінскім мешчанінам Ф. Касілоўскім (1892)3.

У 70-90-х гг. адбываюцца змены i ў сферы дабрачыннасці: узрасла коль-касць дабрачынных арганізацый ( у гэты перыяд было створана больш за сотню новых таварыстваў4), змяніўся характар ix дзейнасці (новыя тавары-ствы ўжо не з'яўляліся толькі агульнадабрачыннымі філіяламі Імператар-скага чалавекалюбівага таварыства, a ствараліся адпаведна патрэбам мяс-цовага насельніцтва. У 90-х гг. толькі ў Мінску існавала сем дабрачынных таварыстваў5. 3 канца XIX ст. утвараюцца губернскія аб'яднанні філантрапічных устаноў: таварыства дапамогі настаўнікам i навучэнцам народных вучылішч Магілёўскай губерні (1900), таварыства ўзаемнай дапамогі настаўнікаў i вучаніц Віцебскай губерні (1897)6.

У 80-90-х гг. расце колькасць праваслаўных брацтваў i пашыраецца сфера ix дзейнасці - да 1890 г. на тэрыторыі Беларусі было створана 15 пра-васлаўных брацтваў, якія ўжо займаліся не толькі "замацаваннем духа праваслаўя", але i арганізацыяй рамесных школ, стварэннембібліятэк, арганізацыяй народных чытанняў, а таксама дабрачыннай дзейнасцю7.

Дастаткова шырокай падтрымкай беларускай грамадскасці карысталіся таварыствы цвярозасці. Да канца 90-х гг. чайныя таварыствы цвярозасці існавалі амаль ва ўсіх валасных цэнтрах Беларусь Літаратурныя чытанні, спектаклі і іншыя мерапрыемствы, якія арганізоўваліся ў гэтых чайных, мелі вялікае значэнне для народа i прыцягнення яго ўвагі да грамадскіх праблем1.

У 70-90-х гг. узнікаюць грамадскія аб'яднанні, якія ставяць сваёй мэтай рэалізацыю ініцыятывы насельніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, медыцынскага абслугоўвання, культуры, спорту. 3 70-х гг. XIX ст. да 1901 г. у Беларусі было створана 19 таварыстваў сельскай гаспадаркі, 5 медыцынскіх, 11 культурна-асветніцкіх, 8 спартыўных аб'яднанняў2. Амаль у кожным губернскім горадзе існавалі аддзяленні агульнарасійскіх арганізацый: Рускага тэатральнага таварыства, Расійскага таварыства абароны жанчын, Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа, Расійскага таварыства апекі над жывёламі3.

У 70-90-х гг. узнік новы тып грамадскіх арганізацый - крэдытныя, спажывецкія i вытворчыя кааператывы. Спачатку яны насілі «арыстакратычны» i саслоўны характар, грунтаваліся не на самадзейнасці членаў, а на даб-рачынных ці на камерцыйных асновах i вельмі часта выклікалі цікавасць толькі як магчымасць «пагуляць у грамадскую працу»4. Але паступова адносіны да кааператыўных таварыстваў змяняліся. У ix пачалі бачыць сродак, які дапаможа змагацца з пралетарызацыяй вёскі, горада i дасць магчы­масць вырашыць рабочае i сялянскае пытанні. Таму ашчадныя ці спажывецкія таварыствы ўзнікалі па ініцыятыве прадвадзіцеляў дваранства, старшын земскіх упраў ці спраўнікаў. Разам з тым пачынаюць узнікаць ўсесаслоўныя спажывецкія таварыствы ў гарадах, у якія ўваходзілі рабочыя, мяш-чане, дваране, купцы, памешчыкі i інш.5

У канцы XIX ст. пачынаюць стварацца касы i таварыствы ўзаемнай дапа-могі рамеснікаў i рабочых у Мінску, Вільні, Смаргоні, Ашмянах, у калоніі Міхалава Беластоцкага павета Гродзенскай губерні6. Часта такія ар-ганізацыі ўзнікалі па ініцыятыве гаспадароў i пад пратэкцыяй мясцовых улад, якія былі зацікаўлены ў тым, каб абараніць рабочых ад "шкодных уплываў"7. Але з павелічэннем колькасці членаў, з развіццём практыкі са-макіравання рабочыя касы i таварыствы дапамогі пачыналі выходзіць з-пад кантролю дзяржавы. Апошняя ж ад спроб ажыццяўлення ліберальных мер па рабочым пытанні перайшла, з аднаго боку, да паўфеадальнага папячыцельства, a з другога - да паліцэйскіх рэпрэсій у дачыненні да рабочых арганізацый. Спроба ажыццявіць праграму «паліцэйскага сацыялізму», якую распрацаваў начальнік маскоўскага ахоўнага аддзялення С. Зубатаў, не змяніла сітуацыю. У рэшце рэшт аб'яднанні рабочых апынуліся пад уплы­вай рэвалюцыйных элементаў, сталі тым асяроддзем, адкуль рабочыя траплялі ў нелегальныя гурткі.

Такім чынам, да канца XIX ст. грамадскімі арганізацыямі былі ахоплены амаль усе класы тагачаснага грамадства. I хаця пераважная большасць гэтых арганізацый мела сваёй мэтай паляпшэнне матэрыяльнага становішча людзей, удзел прадстаўнікоў розных сацыяльных груп насельніцтва Беларусі ў ix дзейнасці спрыяў нараджэнню духу «грамадзянскай самастойнасці», які садзейнічаў усведамленню таго, што мэты асобных людзей могуць быць дасягнуты толькі на аснове вырашэння больш агульных сацыяль­ных, палітычных і эканамічных праблем.

Ліберальны рух. Менавіта грамадскія арганізацыі сталі ў 70-90-х гг. галоўным полем дзейнасці лібералаў. Так, сельскагаспадарчыя таварыствы аб'ядноўвалі тых памешчыкаў i служачых, якія імкнуліся спрыяць прагрэсіўным зменам у сельскай гаспадарцы. У Беларусі, дзе не было земстваў, згаданыя таварыствы часам выконвалі ix грамадскія функцыі. Найбольш актыўнымі ў гэтых адносінах у 70-90-х гг. былі Мінскае i Магілёўскае сель­скагаспадарчыя таварыствы. Пашырэнню ліберальных ідэй садзейнічалі шматлікія культурна-асветніцкія, навуковыя i гуманітарныя арганізацыі. У якасці прыкладу можна прывесці дзейнасць мінскага Таварыства прыгожых мастацтваў, створанага ў канцы 90-х гг., членамі якога былі як лібералы (пісьменнік Я. Чырыкаў, палкоўнік С Чапранаў, адвакат В. Чавусаў, А. Аляксандраў, Ф. Каменскі i інш.), так i сацыялісты (С. Кавалік, С. Скандракоў, А. Бонч-Асмалоўскі). Для чытання лекцый таварыствазапрашала вядомых ліберальных дзеячаў: С. Вянгерава, крытыка i гісторыка літаратуры, які з 1897 г. быў членам камітэта Літаратурнага фонду; Ю. Айхенвальда, сак-ратара маскоўскага філасофскага таварыства; Тана (Багараза) i інш.1 Вельмі папулярнымі сярод лібералаў была арганізацыя народных чытанняў2 i наогул удзел у дзейнасці ўсіх апісаных у папярэднім раздзеле грамадскіх таварыстваў. З'яўляючыся па сутнасці сваёй ліберальнымі, гэтыя арганізацыі займаліся не тэарэтызаваннем, а вырашэннем надзённых праблем. Яны не ставілі перад сабой палітычных мэт, але ўступалі ва ўзаемасувязь з палітыч-нымі дзяржаўнымі структурамі.

Ліберальныя ідэі абмяркоўваліся ў так званых "хатніх" гуртках. Ва ўмо-вах жорсткага кантролю за дзейнасцю любых грамадскіх аб'яднанняў, у часы суровых паліцэйскіх рэпрэсій дзейнасць такіх гурткоў часта прымала тайны характар i трапляла ў разрад антыўрадавай i нават рэвалюцыйнай3. У Мінску ліберальна настроеныя чыноўнікі i інтэлігенцыя групаваліся вакол палкоўніка С. Чапранава, служачага Лібава-Роменскай чыгункі Кабяка, настаўніка матэматыкі i фізікі А. Дабрахотава. Апошні меў добра падабраную бібліятэку кніг па прыродазнаўстве i грамадскіх навуках, а яго ліберальныя прамовы карысталіся вялікай папулярнасцю сярод вучнёўскай моладзі4. Гурток ліберальна настроеных служачых i інтэлігенцыі склаўся ў пачатку 90-х гг. у Гомелі5. У Магілёве ліберальная грамадскасць гуртавалася вакол С. Язерскага. У гурток уваходзілі амаль усе мясцовыя інтэлігенты-актывісты - настаўнікі, чыноўнікі, загадчыцы публічнай бібліятэкі і бібліятэкі магілёўскага грамадскага клуба1.

У такіх гуртках чыталі навінкі з белетрыстыкі, артыкулы ліберальных часопісау2, ахвотна знаёміліся і з нелегальнай літаратурай, гаварылі аб несправядлівасці жыцця, прыгнечаным стане рабочых, дэспатызме царызму. Ідэалагічнай асновай грамадскай актыўнасці ліберальна настроеных колаў былі пазітывісцкія канцэпцыі «арганічнай працы», «працы ля асноў» і так званага «ліберальнага ідустрыялізму». Мэтай арганічнай працы лічылася ажыццяўленне ліберальнага грамадскага ідэалу праз дзейнасць прыватных асоб, якія кіраваліся прыватнымі інтарэсамі. Вера ва ўсемагутнасць прыватнай ініцыыятывы і бязмежныя патэнцыяльныя магчымасці асацыяцый былі важнымі складанымі часткамі гэтай тэорыі. Сутнасцю «працы ля асноў» таксама было ператварэнне «пасіўнага люду» у актыўных членаў грамадства шляхам прыцягнення народа да ўдзелу ў мясцовым самакіраванні, арганізацыі пачатковых школ, бібліятэк і ашчадных кас.

Прьхільнікі ліберальнага індустрыялізму лічылі, што эканамічная сфе­ра больш важная, чым сфера палігыкі, таму трэба дамагацца пераутварэння яе ў сферу прыватнай дзейнасці, незалежнай ад дзяржавы. Гэтыя канцэпцыі сталі папулярнымі ў Беларусі дзякуючы такім выданням, як «Вестник Ев­ропы» ( К. Арсеньеў і А. Пыпін), «Кrаj» (Э. Пільц і У. Спасовіч)3 і, вядома, «Минский листок» (1886-1902) - першая прыватная газета Беларусі, якая стала голасам ліберальнай грамадскасці. Публіцыст «Минского листка» Д. Бохан пісау: «Толькі дружная культурная праца ўрада і грамадства здолее дапамагчы ...народу ў цяжкай барацьбе з яго эканамічнымі нягодамі...», сродак барацьбы з беднасцю і невуцтвам народа - «шырокая грамадская дзейнасць на ніве народнай адукацыі»4. Вось чаму, паводле меркавання лібералаў, неабходна было арганізоуваць у вёсцы сельскагаспадарчыя выстаўкі, нядзельныя чытанні і нядзельныя школы, а ў гарадах - адкрываць бібліятэкі, вытворчыя майстэрні курсы, тэатры і народныя музеі5.

Газета прапагандавала дзейнасць легальных грамадскіх арганізацый -дабрачынных, кас ўзаемнай дапамогі, сялянскіх банкаў і інш., заклікала засноўваць пазыка-ашчадныя касы і спажывецкія кааператывы для народа, аказваць самае шырокае садзейнічанне сельскагаспадарчым арцелям і арганізацыі дробнага сялянскага крэдыту6. Аўтары «Минского листка» выказвалі і ліберальныя патрабаванні аб пашырэнні грамадскага самакіравання, аб наданні грамадству права прымаць удзел у абмеркавані дзейнасці ўрада і ставіць перад ім пытанні, якія адносіліся да розных бакоў эканамічнага і палітычнага жыцця7. Лібералы пісалі аб сваім незадавальненні складам гарадскіх дум і настойвалі на ўвядзенні адукацыйнага цэнзу для гласных1, бо лічылі, што толькі адукаваны клас можа стаць носьбітам прагрэсу. Разам з тым яны выступалі за адмену сялянскага самакіравання як аджыўшай саслоўнай ўстановы, за тое, каб сяляне "зліліся з іншымі саслоўямі на глебе агульных адміністрацыйных, судовых і іншых устаноў і агульных грамадзянскіх законаў»2.

Трэба адзначыць, што ліберальныя колы спачувалі агульнадэмакратычным задачам сацыялістаў, а таму часта супрацоўнічалі з імі. Так, у 1894-1897 гг., калі рэдактарам "Минского листка" быў К. Зіноў'еў, на старонках газеты з'яуляліся нават артыкулы сацыялістаў, якія займаліся неле­гальнай працай, - А. Багдановіча, С. Грынявцкага, I. Пляхана, шмат увагі надавалася асвятленню цяжкага становішча сялян і рамеснікаў, крытыкавалася дзейнасць гарадской думы і г.д.3 Сакратар Мінскага сельскагаспадарчага таварыства Ф. Каменскі, загадчык склада таварыства М. Банкоўскі, інжынер Бехлі, аграномы Бялецкі, Зяленін, Матвееў, якія складалі ліберальнае ядро гэтай арганізацыі, не задавальняліся «малымі справамі», каб паступова палепшыць існуючае становішча. Яны не толькі абмяркоўвалі і крытыкавалі тагачасны стан грамадства, лічачы неабходным увядзенне дэ-макратычных свабод, але і дапамагал і сацыялістам - захоўвалі нелегальную літаратуру, давалі памяшканні для сходаў удзельнкаў нарадавольніцкіх гурткоў. Інжынер Бехлі ўзначальваў механічную арцельную майстэрню, якую стварылі сацыялісты-нарадавольцы. Калі ў 1887 г. адбылася забастоўка кавалёў і слесараў, то арганізаваць арцель для звольненых рамеснікаў дапамаглі члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Ф. Каменскі і М.Банкоўскі дабіліся таго, каб таварыства забяспечыла арцель заказамі для свайго склада сельскагаспадарчых прылад4.

Ліберальна настроеныя інтэлігенты і чыноунікі спрабавалі працаваць з рабочымі. Так, у Гомелі яны стваралі гурткі пісьменнасці сярод рабочых. На занятках у гэтых гуртках чыталі кнігі па агульнай гісторыі, гісторыі культу­ры, разбіралі творы Г. Бокля, Ч.Даріна, вучылі рабочых грамаце, геаграфіі, арыфметыцы. Шмат рабілі яны і для росту грамадзянскай свядомасці рабо­чых. Так, пры ўдзеле членаў таго ж гомельскага ліберальнага гуртка рабочыя-муляры Гомеля ў 1894 г. падалі ў рамесную ўправу петыцыю, у якой патрабавалі заступіцца за іх і вымусіць гаспадара абмежаваць рабочы дзень 14 гадзінамі5.

Кансерватыўная плынь. Кансерватыўныя колы Беларусі не лічылі грамадскую дзейнасць асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт. ім здавалася, што дастаткова сфармуляваць свае ўяўленні аб дзяржаўным парадку, стане саслоўяў, адносінах да уласнасці і давесці іх да ведама ўрада, які сам паклапоціцца аб прыняцці неабходных мер. Да таго ж у Беларусі адсутнічалі два-ранскія сходы - цэнтры аб'яднання кансерватыіна настроенага дваранства. Таму ў 70-90-х гг. XIX ст. кансерватыўная плынь грамадскага руху праяўлялася галоўным чынам у публіцыстыцы.

Асноўным жаданнем кансерватараў у гэты час становіцца, як адзначаў міністр унутраных спраў П. Валуеў, «энергічная падтрымка і адбудова дваранства і землеўладання, бо без гэтых элементаў, кансерватыўных і здаровых, не можа існаваць правільна арганізаванае грамадства»1. Важным для іх было і захаванне саслоўна-карпаратыўных формаў грамадскага жыцця, без якіх наступае парушэнне грамадскага парадку, а свавольства бюракратыі нічым не абмяжоўваецца2.

Ідэя саслоўнага дваранскага прадстаўніцтва набывала ў Беларусі своеасаблівыя адценні. «Землеўладальнік пазбаўлены асноўнага права дваранства: выбіраць прадстаўнікоў і абаронцаў сваіх саслоўных інтарэсаў, - пісаў у 1875 г. у “Нататках аб Паўночна-Заходнім краі” былы старшыня барысаўскай і навагрудскай паверачных камісій, а пазней член валуеўскай Асобай камісіі па справах Паўночна-Заходняга краю. Прызначэнне прадвадзцеляў дваранства перадае ўсе саслоўныя інтарэсы дваранства ў залежнасць ад мясцовай адміністрацыі, якая з часу апошняга мяцяжу атрымала значную перавагу ў Заходнім краі і ставіца крайне не па-сяброўску наогул да ўсіх саслоўных і маёмасных інтарэсаў дваранства.... цяжка знайсці падтрымку і неабходную абарону ў бюракратычна згуртаваным адміністрацыйным гуртку»3. Гэта спалучалася з жаданнем захаваць дваранскую апеку над сялянамі. Кансерватары патрабавалі захавання абшчыны наўсходзе Бе­ларусі, патрыярхальных адносін у сялянскай сям’і, забароны сямейных падзелаў, кантролю ці папячыцельства памешчыкаў над сельскімі грамадамі і пазыкова-ашчаднымі касамі, выступалі супраць перасялення сялян або патрабавалі паставіць яго пад жорсткі кантроль адміністрацыі. Так, аўтары шматлікіх карэспандэнцый ў губернскія газеты сцвярджалі, што сяляне не здольны кіраваць сваімі справамі самастойна, прапаноўвалі ўвесці ў склад валасных судоў памешчыкаў, фабрыкантаў, духавенства4.

Разам з тым кансерватары з'яўляліся прыхільнікамі шырокага мясцовага самакіравання, бо былі ўпэўнены, што большасць у іх занялі б «охрани­тельные» элементы5.Імкненне аслабіць бюракратыю і выкарыстаць канстытуцыю як сродак легітымацыі традыцыйных носьбітаў улады было характэрна для спроб кансерватараў распрацаваць асновы рэформы дзяржаўнага ладу. У 1882 г. з прапановай такіх пераўтварэнняў ананімна выступіў «польскі дваранін і рускі падданы», жыхар «Паўночна-Заходняга краю» Аўтар праекта прапанаваў «больш ці менш шырокае грамадскае самакіраванне, арганізаванае такім чынам, каб пераважны ўплыў у ім належаў маёмасным і інтэлігентным класам»7. У якасці першапачатковых мерапрыемстваў прапаноўвалася выданне імператарскага маніфеста аб наступленні новай эры, адміністрацыйная дэцэнтралізацыя. Згодна праекту, канстытуцыя, дараваная імператарам, павіна была б зацвердзіць наступную дзяржауную структуру. Нацыянальнае прадстаўніцтва складаецца з Баярскай думы і Земскага сабора. У Баярскую думу ўваходзяць прадстаушкі выбраных імператарам «высакародных родаў», якія з'яўляюцца спадчыннымі членамі думы, прадстаўкі земства, рэктары універсітэтаў і галовы важнейшых гарадоў Расіі; у Земскі сабор уваходзяць дэпутаты ад кожнага павета і гарадоў у залежнасці ад колькасці насельніцтва1.

Кансерватыўна настроеныя памешчыкі нават у канцы XIX ст. імкнуліся забяспечыць максімальнае захаванне сваіх гаспадарак, прадухіліць стварэніне абеззямеленага пралетарыяту. У гэтых імкненнях яны гатовы былі абапірацца на ліберальныя грамадскія сілы. Разам з лібераламі яны прапанавалі прызнаць сялянскі надзел недатыкальнай і неадчужальнай маёмасцю сялянскіх грамад і даць членам грамадства толькі права спадчыннага ўладання зямлёй2.

Лібералаў і кансерватараў аб'ядноўвала і так званае культуртрэгерства. Як і лібералы, кансерватары лічылі, што трэба перамагчы недавер сялян да перадавых сродкаў вядзення гаспадаркаі і пашыраць сярод іх лепшы сельскагаспадарчы вопыт. Але, на іх думку, гэта было місіяй сярэдніх і дробных па­мешчыкаў, святароў і сельскіх настаунікаў3. Клопат аб паляпшэнні эка-намічнага становішча дваран вымушаў ідэолагаў кансерватызму ўскосна дамагацца пашырэння правоў «нярускіх» нацыянальнасцей. Так, у «Натат­ках аб Паўночна-Заходнім краі» гаварылася, што землеўладальнікі краю «пазбаўлены асноўнага права ўласнасці - права карыстання», бо яны не маюць права заключаць здзелкі з асобамі польскага і яурэйскага паходжання, даваць у арэнду і прадаваць зямельныя ўчасткі»4.

Характэрнай рысай кансерватыўнай ідэалогіі па-ранейшаму заставалася рэлигійнасць, перш за ўсё праваслаўная. « Нельга памысліць таго грамад­скага дзеяча ў Заходнім краі, на якой бы вышыні ён ні стаяў, які не спасцігне ва ўсю глыбіню праваслаў'я як найбольш чыстага хрысціянскага веравыз-нання», - пісаў аўтар ужо цытаваных «Нататак...»5. Разам з тым занепакоеныя пашырэннем атэізму ў адукаваным грамадстве кансерватыўныя колы ўстрымліваліся ад рэзкіх нападак на каталіцкую рэлігію. Так, у 1884 г. «Ви­ленский вестник» пісаў, што галоўнае, каб народ верыў у Бога, а веруючы ў яго «каждый по своему обряду» быў бы верны «тут, на зямлі перш за усё... свайму вялікаму і прыроджанаму гасудару імператару»6.

Сацыялістычны рух. У 70-х г. XIX ст. расла цікавасць да сацыялістычных ідэй7, ствараліся сацыялістычныя гурткі Гэта было звязана з ростам грамадзянскай актыўнасці, пашырэннем рэвалюцыйнага руху ў Маскве і Пецярбургу і з аслабленнем рэпрэсіўнай палітыкі царызму ў Беларусі. Найбольш зразумелым і магчымым сродкам дзейнасці для тых, хто імкнуўся сваей працай дапамагчы вырашэнню «сацыяльнага пытання», былі здабыванне нелегальных сацыялістычных выданняў, арганізацыя бібліятэк, сумеснае чытанне і абмеркаванне літаратуры і інш. Менавіта з такімі гурткамі праз А. Зундзялевіча, Я. Фінкельшнтэйна і М. Клячко наладзіла сувязі пецярбургская група чайкоўцаў1. Да 1875 г. гурткі самаадукацый, якія працавал1 па праграме чайкоўцаў, існавалі ў Магілёве, Мінску, Горках, Пінску, Гродне, Слуцку, Віцебску . У гэтых гуртках разам з творамі Г. Бокля, Ч. Даріна, Э. Рэнана вывучалі працы Ф. Ласаля, У. Фляроўскага, М. Чарнышэускага, П. Лаўрова, К. Маркса і нелегальную агітацыйную літаратуру. У гэтых гуртках лічылі ідэалам палітычную свабоду, раўнапраўе нацыянальнасцей, арганізацыю дзяржавы і грамадства на сацыялістычных асновах, а непасрэднымі мэтамі - «вызваленне народа ад цемры, невуцтва і беднасці». У адпаведнасці з гэтымі мэтамі ўдзельнікі гурткоў распачыналі праіцу ў «народзе» (М. Шварц, М. Велер, С. Гахов1ч3).

Больш выразна ідэйнае аблічча гурткоў вызначылася ў другой палове 70-х гг. Пад уздзеяннем літаратуры другой “Зямлі і волі” яны прымаюць анархічны кірунак4. У адпаведнасці з праграмай, прапанаванай землявольцамі, дзейнічалі члены віленскага сацыялістычнага гуртка I. Вітарта і А. Жангаловіча,5 горы-горацкага гуртка М. Выржыкоўскага6, мінкага гурт­ка Я. Хургіна ( 1875-1877), магілёўскіх вучнёўскіх гурткоў (1877-1879)7.

Разам з тым у рэвалюцыйных гуртках 70-х гг. у Беларусі агульнасацыялістычныя мэты набывалі нацыянальную афарбоўку. Так, члены віленскага гуртка імкнуліся да падтрымання польскай мовы і «захавання польскай нацыянальнасці».8 Удзельнікі яўрэйскіх сацыялістычных гурткоў у Вільні, Дзвінску, Мінску і Гродне ў сярэдзіне 70-х гг. выпрацавалі «Статут аб арганізацыі сацыяльна-рэвалюцыйнага саюзу між яўрэямі, асноўны сэнс якога - патрэба весці прапаганду на яўрэйскай мове і арганізацыя «між яурэямі Заходняга краю шэрагу сацыяльна-рэвалюцыйных секцый"9.

Неўзабаве вопыт практычнай працы прывёў гурткоўцаў да разумення немагчымасці неадкладнага сацыялістычнага перавароту, што вымушае рэвалюцыянераў шукаць новых шляхоў да ажыццяўлення сваей мэты. У 1879 г. адбыўся раскол «Зямлі і волі». Прыхільнікі анархічнай сацыялістычнай прапаганды сярод сялян і рабочых аб'ядналіся ў групу «Чорны перадзел»1. Група «Народная воля» (іх апаненты) паставіла сваей мэтай ажыццявіць палітычны пераварот, захаіць уладу і перадаць яе народу. Гэта меркавалася выканаць шляхам сістэматычнага тэрору, падтрыманага дружным рухам усіх слаёў грамадства2. Больш шырокая і гнуткая праграма “Народнай волі” зрабіла яе папулярнай сярод рэвалюцыянераў 80- х гг. у Беларусі3. У канцы 1881- пачатку 1882 г. у Беларусі і Літве была створана цэнтралізаваная арганізацыя «Народнай волі», у 1884 г. у Вільні выдадзена гектаграфаваная «Праграма рабочых, членаў партыі «Народная воля» у Паўночна-Заходнім краі». Пры яе стварэнні аўтары апіраліся на праграму польскай сацыіялістычнай партыі «Пралетарыят», сувязь з якой мелі рэвалюцыйныя гурткі ў Мінску, Віцебску, Пінску, Гродне, Брэсце4. Значная большасць са­цыялістычных гурткоў у беларусікіх гарадах вяла прапаганду ў адпаведнасці з нарадавольніцкай праграмай . На пазіцыях “Народнай волі” стаяла і група «Гоман» ( 1881-1884), заснаваная студэнтамі-беларусамі ў Пецярбургу6.

У другой палове 80-х гг. сярод сацыялістаў Беларусі пачалі з'яўляцца групы «з ухілам, які пазней, па прыкладу нямецкай рабочай партыі, быў на­званы сацыял-дэмакратычным» . Прычынамі гэтага, па-першае, было тое, што рабочы рух засведчыў наяўнасць сваіх уласных інтарэсаў і патрабаванняў; па-другое, вопыт паказаў, што прамая сацыяльная і рэвалюцыйная прапаганда сярод сялян асуджана на правал. Нават для нарадавольцаў галоўнай задачай стала прапаганда і агітацыя сярод рабочых8. Фарміраванню сацыялдэмакратычнага руху спрыяла і дзейнасць расійскай групы «Вызваленне працы», якая пачала выданне і распаўсюджванне літаратуры па тэорыі і тактыцы тагачаснай сацыял-дэмакратыі. У1887-1888 гг. пасля працяглых дыскусій пад уздзеяннем брашуры Г. Пляханава «Нашы рознагалоссі» у сацыялістычным руху вылучыліся два напрамкі: сацыяльна-рэвалюцыйны ( былыя нарадавольцы А. Багдановіч, Я. Хургін, А. Бонч-Асмалоўскі, Я. Гальперын) і сацыял-дэмакратычны (I. Гурвіч, В. Сяліцкі, С. Трусевіч). Аднак гэта размежаванне не прывяло да выпрацоўкі новых праграм ці ўтварэння но­вых партый. Нягледзячы на рознагалоссі, сацыялісты ў той час працавалі разам, праводзячы час ад часу перамовы па істотных пытаннях1, а ў рабочых гуртках вялі прапаганду па аднолькавых праграмах2.

Прынцыповыя рознагалоссі пачалі адбівацца на практычнай рабоце з сярэдзіны 90-х гг., калі сацыял-дэмакратычныя групы ў Беларусі сталі схіляцца ў бок арганізацый прафесійнай эканамічнай барацьбы рабочых з каштатйстамь У пачатку 90-х гг. вшенсюя сацыял-дэмакраты Я. Спонщ, А. Крэмер і іншыя прыйшлі да высновы аб неабходнасці пераходу ад вузкай групавой прапаганды да шырокай агітацыі сярод рабочых на глебе іх паўсядзённых інтарэсаў, звязаных з паляпшэннем эканамічнага становішча3.

Гэта выклікала крытыку з боку сацыялістаў-нарадавольцаў4 і значнай часткі рабочых. Рабочую апазіцыю сацыял-дэмакратаў узначаліў А. Гардон, рэзчык па друку, аўтар брашуры «Люты да інтэлегентаў» (1894). Так, калі ў Мінск у 1899 г. прыехаў Л. Залкід, які як сацыял-дэмакрат лічыў, што «у рабочым трэба толью абуджаць класавую свядомасць, а ведаў яму ніякіх не патрэбна», рабочыя запатрабавалі адххіліць сацыял-дэмакратычны камітэт, а рабочым рухам пачаў кіраваць Рамесны савет, які складаўся толью з рабо­чых5.

У выніку ў другой палове 90-х гг. павялічылася колькасць гурткоў сацыяльна-рэвалюцыйнай арыентацыі, якія супрацьпастаўлялі паступовасці эканамістаў свае імкненне пашырыць рамкі агітацыі за межы вузкапрафесійнага руху, надаць ей палітычны характар. Так, у Мінску ў канцы 90-х гг. былі створаны два сацыяльна-рэвалюцыйныя аб'яднанні рабочых, якія ўзначальвалі Я. Гальперын і Л. Радзівонава. Такія ж групы з'явіліся ў Гродне і Вільні6. Аднак большасць гурткоў усё ж мела сацыял-дэмакратычны кірунак ( Гомель, Віцебск, Гродна, Брэст, Ашмяны, Пінск). Разам з тым ся­род значнай часткі сацыял-дэмакратаў заходніх губерняў зарадзіліся сепаратысцкія тэндэнцыі, якія выявіліся ў імкнені да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце. У 1896 г. была створана Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя, у верасні 1897 г. - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд). Але ж рух за аб'яднанне сацыял-дэмакратычных сіл часткова пераадолеў гэтыя тэндэнцыі. У 1896 г. быў створаны Рабочы Саюз Літвы, які аб'яднаў Віленскую, Мінскую і Смаргонскую інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі.

Тэндэнцыі да аб'яднання і стварэння партый вызначыліся і сярод сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1894 г. утварылася сацыяльна-рэвалюцыйная партыя «Народнае права». Пры дапамозе мінскіх сацыялістаў адкрылася друкарня ў Смаленску, дзе працавалі М. Манцэвіч, Н. Фанякова і Л. Аляксандрава і былі выдадзены маніфест партыі і брашура «Надзённае пытанне», якія атрымалі ў Беларусі шырокае распаўсюджанне. Але ў сярэдзіне 1894 г. арганізацыя была разгромлена, а друкарня захоплена. У 1896-1897 гг. сацыяльна-рэвалюцыйныя гурткі ў Гродне і Вільні прымкнулі да ППС, а гурткі Л. Радзівонавай і Я. Гальперына сталі асновай арганізацыі, якая атрымала назву «Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі»1. У Мінску была выдадзена праграмная брашура партыі «Свабода»2.

Такім чынам, у апошняй трэці XIX ст. у Беларусі пачала фарміравацца сетка легальных грамадскіх аб'яднанняў, пашыралася іх сацыяльная база. Размах грамадскай дзейнасці выклікаў занепакоенасць дзяржаўна-паліцэйскіх структур, якія імкнуліся абмежаваць іх дзейнасць. Развіццё са-цыялютычнага руху прывяло да ўзнікнення абсалютна новага тыпу арганізацый - палітычных партый з жорсткай цэнтралізацыяй і шэрагам дапаможных структур. У гэты ж час адбываліся кансалідацыя і афармленне ліберальнага руху. Кансерватыўныя настроі па-ранейшаму існавалі ў грамадстве, але палітычны кансерватызм яшчэ не аформіўся выразна ў грамадска-палітычнай думцы. Разам з тым кансерватыўны грамадскі рух як форма сацыяльнай актыунасці індывідаў, якая звязвала "прыватную" і "грамадскую" сферы, ра­зам з развщцём іншых грамадскіх рухаў і фарміраваннем сеткі грамадскіх аб'­яднанняў стала адным з фактараў фарміравання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]