Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

БДЛ шпоры

.doc
Скачиваний:
2397
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
657.92 Кб
Скачать

49. Асаблiвасцi развiцця паэзii для дзяцей у 1985-2003г

Сучасная беларуская дзiцячая паэзiя далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых каштоӯнасцей, да духоӯных скарбаӯ народа, абуджае патрыятычныя пачуццi, заклiкае любiць свой край, берагчы яго непаӯторную прыроду, паважаць чалавека працы выхоӯвае ӯ дзiцяцi лепшыя маральна-этычныя якасцi.

Адной з асаблiвасцей беларускай дзiцячай паэзii на сучасным этапе з´яӯляецца цiкавасць да «самой гiсторыi дыхання» - даӯняй культуры Беларусi, традыцый нашага народа (зборнiкi В. Жуковiча «Гуканне вясны»). У раздзеле кнiгi «Гуканне вясны» («Свята песенькай сустракаем») В. Жуковiч знаёмiць маленьказа чытача з цiкавымi народнымi традыцыямi беларусаӯ, iх абрадамi, святамi (вершы «Гуканне вясны» «Калядная вячэра», «Каляднiкi»). Дасцiпна, з лёгкiм гумарам паэт распавядае пра святочную калядную вячэру.

Цесна звязана з тэмаю Радзiмы пейзажная лiрыка. Прырода – гэта адухоӯлены вобраз прыгажосцi жыцця. Прыродаапiсальная лiрыка для дзяцей сагрэта аӯтарскай любоӯю да ӯсяго жывога: дрэӯца, птушачкi, рачулкi. Шматлiкiя творы пра прыроду маюць вялiкае пазнавальнае значэнне. Н-д, кн. В.Зуёнка «Па ельнiчку, па бярэзнiчку» ӯяӯляе сабой своеасаблiвы вершаваны даведнiк пра беларускiя грыбы. Кожны верш – гэта намаляваны ӯ жартоӯнай форме «партрэт» якога-небудзь прадстаӯнiка грыбной «сям´i».

Шматлiкую группу сярод дзiцячых паэтычных твораӯ складаюць вершы маральна-этычнай праблематыкi, у якiх даходлiва, тактоӯна аӯтары распавядаюць, «што такое добра i што такое дрэнна».

Сучасная беларуская паэзiя для дзяцей характарызуецца жанравай разнастайнасцю: вершы, вершаваныя казкi, паэмы, калыханкi, забаӯлянкi, жарты, лiчылкi, загадкi, скорагаворкi, пацешкi, чыстагаворкi i iнш. Сярод жанраӯ беларускай дзiцячай паэзii асобнае месца займае загадка, якая мае не толькi пазнавальнае значэнне, але сспрыяе развiццю фантазii, асацыятыӯнага мыслення, назiральнасцi дзiцяцi (У Мацвеенка – зборнiк «Загадкi Зайкi-Загадайкi», «Азбука ӯ загадках», «Загаданачка»). Развiццю фантазii, творчых здольнасцей садзейнiчаюць i шматлiкiя маленькiя азбукi (М.Танк Лемантар). Творча выкарыстоӯваюцца дзiцячымi паэтамi фальклорныя матывы i вобразы. (А.Лойка «Пра дзеда Аяяй i бабку Оёёй»).

50. Асаблiвасцi развiцця прозы для дзяцей у 1985-2003гг.

Асаблiвую жанравую i тэматычную разнастайнасць проза набыла на пачатку 1990-х гг. 20 ст. Проза канца 20 ст. – пачатку 21ст. характарызуецца ӯстойлiвасцю, паслядоӯным засваеннем традыцый. Як i раней на першым плане застаецца станаӯленне гарманiчна развiтай асобы чалавека, выхаванне пачуцця каллектывiзму, уласнай годнасцi. Менавiта маральна-этычная праблематыка раскрываецца ӯ большасцi твораӯ розных жанраӯ. У першую чаргу асноӯная ӯвага звяртаецца на сацыяльна-бытавыя праблемы, вядома, у даступнай для дзяцей форме. Выпрацоӯцы маральных якасцей, любовi да прыроды, дабрынi прысвечана апавяданне Ι. Навуменкi «Год карася». Яно пабудавана ӯ форме рэтраспекцый-успамiнаӯ: дзецi выраслi, даӯно раз´ехалiся па краiне, а Мiкалай Ιванавiч адзначае кожны год «дзень карася», нiбы па ӯсходнiм календары, паколькi яго маленькiя некалi дзецi не далi засмажыць карася i выпусцiлi таго ӯ вадаём. У канцы1980 – пачатку 1990-хгг. Празаiкi, што пiшуць для дзяцей, усё больш засяроджваюць увагу на выхаваннi патрыятычных пачуццяӯ. Дзейсным сродкам выхавання патрыятычных пачуццяӯ з´яӯляецца знаёмства з гiстарычным мiнулым. Таму значнае месца ӯ празаiчных творах канца 20ст. займае гiстарычная тэматыка, прычым у большай ступенi аб´ектам становiцца далёкая гiсторыя. Адной з традыцыйных праблем з´яӯляецца праблема ӯзаемаадносiн чалавека з прыродай. У другой палове 1980-х гг. з´яӯляюцца цiкавыя празаiчныя прыродазнаӯчыя творы, у якiх ставяцца актуальныя пытаннi выхавання ӯ чалавеку гуманiстычных адносiн да прыроды. Адной з асаблiвасцей сучаснай беларускай прозы для дзяцей з´яӯляецца яе iнтэлектуальная скiраванасць, акцэнтаванне ӯвагi на самастойнае набыццё ведаӯ. Цiкавымi тут з´яӯляюцца публiкацыi ӯ «Вясёлцы» за 1988г цыкла навукова-пазнавальных твораӯ В. Вiткi «Урокi думкi». Пазнавальна аповесць К.Калiны «Бабуля Насця, дзед Адам, ,Петрык i каза Рагуля» Петрык прыязджае ӯ вёску, дзе яму расказваюць пра гераiчную барацьбу партызанаӯ з захопнiкамi пра радасцi i складанасцi сучаснага вясковагга жыцця. На новым вiтку ӯ гэты час знаходзiцца навукова-фантастычная i прыгоднiцкая лiтаратура. Сярод фантастычных i прыгоднiцкiх твораӯ вылучаюцца аповесцi празаiка i драматурга Аляксея Якiмовiча. Яго творы разнастайныя паводле зместу i сэнсавай насычанасцi: тут i бытавыя прыгоды школьнiка Алеся Пятрашкi, якога сябры i настаӯнiк iмкнуцца пераканаць у важнасцi вучэбнай дзейнасцi («Гордзiеӯ вузел») i прыгоднiцка-фантастычная аповесць «Эльдарада просiць дапамогi», «»Сакрэт Тунгускага метэарыта» i iнш. У прыгоднiцка-фантастычных творах героi трапляюць у незвычайныя ситуацыi, пападаюць у невядомыя краiны i нязведаныя куткi прыроды, шмат чаго даведваюцца, выпрабоӯваюць сябе на трываласць. Такiя кнiгi развiваюць у дзяцей дапытлiвасць, жаданне самiм даведацца пра таямнiцы прыроды. Цесным чынам з развiццём фантастычнай плынi звязана развiццё жанру празаiчнай лiаратурнай казкi, адной з важных асаблiвасцей якой на сучасным этапе з´яӯляецца сувязь з фальклорам, лiттаратурнымi традыцыямi. Пад уплывам народных казак былi напiсаны казкi «Сама рабка, на галаве – чырвоная шапка» П.Мiсько. Паводле прынцыпа лiтаратуры – прыдуманае ӯ прыдуманым (як у творах мюнхгаӯзенiяды) напiсаны цыклы казак В. Шырко «Дзед Манюкiн не салжэ», «Дзед Манюкiн i ӯнукi». У цэнтры ӯвагi тут стары, аповеды якога пра мiнулыя часы, пра дзiӯныя гiсторыi, якiя нiбыта здарылiся з самiм дзедам, дужа падабаюцца дзецям, але не ӯспрымаюцца сур´ёзна дарослымi, бо носяць вiдавочна фантастычны характар або ӯтрымлiваюць элементы гiпербалiзацыi. Асаблiвасцю гэтага цыкла з´яӯляюцца разважаннi пра жыццё, якiя маюць фiласофскi змест, а таксама прытчавая павучальнасць. Н-д, у казцы «Сомiк» аповед пачынаецца так: «Ι якi гэта дурань прыдумаӯ рэкi выпрамляць? Не было ӯ яго сэрцы Бога. Мусiць, у дзiравым корабе нарадзiӯся. Выпрамiць бы яму ӯсе звiлiны ӯ неразумнай макаӯцы». Праз такую знешне спрошчаную форму аӯтар настройвае свайго рэцыпiента да асэнсавання складаных экалагiчных праблем. Па сваёй сэнсавай насычанасцi казкi В. Шырко наблiжаюцца да фiласофскай прозы. Адной з важных асаблiвасцей сучасных беларускiх казак зяӯляюцца iх пазнавальная скiраванасць. Пiсьменнiкi iмкнуцца, каб казка не толькi выхоӯвала, але i вучыла, знаёмячы з лiтарамi «Пра Андрэйку Добрыка i чорцiка Дуронiка» Ул. Лiпскага. Мастацка-пазнавальныя казкi наблiжаюць для дзiцячага разумення навуковыя веды, садзейнiчаюць сацыялiзацыi дзяцей, бо звязваюць тэарытычныя веды з практыкай, рэалiзуючы адзiн з асноӯных прынцыпаӯ дыдактыкi.

51. Раскрыццё унутранага свету дзяцей i дарослых у аповесцi «Навасёлы, або Праӯдзiвая, часам вясёлая, часам страшнаватая кнiга пра незвычайны месяц у жыццi Жэнi Мурашкi» (1972). Элементы прыгоднiцтва ӯ творы

У творы апiсваюцца падзеi аднаго месяца з жыцця хлапчукоӯ-аднагодкаӯ Жэнi Мурашкi, Жэнi Гаркавага, Васi, Сярожы, Паӯлушы i яго малодшага брата Генiка, якi ходзiць яшчэ ӯ дзiцячы садок. Галоӯны герой Жэня Мурашка разам с сябрамi штодня трапляе ӯ недарэчныя сiтуацыi: блуканне ӯ падвале дома, куплянне ката, абвал выкапанай пячоры, знаходка бомбы ӯ затоцы Нёмана i iнш. Дзецi вясёлыя, гарэзлiвыя, дапытлiвыя. Ιм не заӯсёды ӯдаецца быць акуратнымi i культурнымi, здзяйсняць свае абяцаннi, дакладна выконваць даручэннi старэйшых. «Негатывы» ӯ паводзiнах хлапчукоӯ не застаюцца не заӯважнымi бацькамi, якiя жадаюць сваiм дзецям толькi дабра. Дарослыя iмкнуцца выхаваць старанне i цiкавасцi да выканання школьных заданняӯ, клапоцяцца пра здароӯе сваiх дзяцей. Гэтыя турботы нярэдка аказваюцца празмернымi, што вiдаць, напрыклад, з анекдатычнага лекаввання мамай-медыкам драпiн Жэнi Мурашкi. У той жа час бацькам, заклапочаным сваiмi справамi, не заӯсёды ӯдаецца далучыцца да праблем дзяцей, зразумець, што свавольныя гульнi маленькiх навасёлаӯ - адзiн са сродкаӯ пазнання iм складанага навакольнага свету. Станоӯчы ӯплыӯ на сяброӯ зрабiӯ iх сусед па двары Лявон Ιванавiч. Дзецi бачаць у Лявоне Ιванавiчу добрага сябра i дарадца, арганiзатара незвычайных меропрыемстваӯ па добраӯпарадкаваннi вулiцы i двара. Галоӯнае, што ён ставiцца да хлапчукоӯ як да роӯных, давярае iм таямнiцу «трох нi». Пад уплывам гэтага чалавека дзецi пачынаюць усведамляць сваю адказнасць за таварышаӯ. Непаслушэнства дзяцей амаль не скончылася трагедыяй з Васем. Дзядзька Лявон развiвае фiзiчную вынослiвасць дзяцей, даручае iм самiм зрабiць тэатр лялек, намаляваць эскiзы будучых герояӯ, зляпiць фiгуркi дзiӯных чалавечкаӯ, што павiнна было спрыяць фармiраванню ӯ школьнiкаӯ такiх якасцей, як творчае мысленне, самастойнасць, працавiтасць, цярпенне, акуратнасць, беражлiвасць. Паступовва ӯ дзяцей фармiруецца пачуццё адказнасцi, яны вучацца кантраляваць свае ӯчынкi i паводзiны. Хлопцы-навасёлы нароӯнi з дарослымi ӯдзельнiчаюць ӯ добраӯпарадкаваннi свайго двара, шукаюць з Лявонам Ιванавiчам саджанцы, уласнаручна садзяць кусты i дрэӯцы. Фiналам гiсторыi Жэнi Мурашкi становiцца пастаноӯка хлапчукамi лялечнага спектаклю для ӯсiх навасёлаӯ свайго двара, калi дзецi змаглi па-сапраӯднаму адчуць сябе артыстамi, пацвердзiць адказнасць за агульную справу.

52. Тэматычная разнастайнасць апавяданняӯ Паӯла Мiсько, якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

У 1967г выйшла першая кнiга апавяданняӯ П. Мiсько «Калодзеж». У творах гэтага зборнiка аӯтар без празмернага дыдактызму, з дасцiпным гумарам раскрыӯ шматлiкiя эстэтычна-выхаваӯчыя i педагагiчныя задачы («Як дзеда дзялiлi», «Смажаны лёд, або апавяданне пра Несусветнага Хлуса», «Чараӯнiк Косця», «Як Саша ӯ космас лятаӯ» i iнш.). Дзецi часта становяцца ахвярамi несправядлiвасцi, маральнай абразы i з боку дарослых, i з боку сваiх сяброӯ-аднагодкаӯ. Так, у апавяданнi «Каляндар сумлення» праз узаемаадносiны двух хлапчукоӯ Толi Васiльева i Сцёпы Мармышкi, якiя атрымалi ад настаӯнiцы адказнае даручэнне намаляваць для свайго класса каляндар надвор´я, раскрываюцца праблемы сумлення, годнасцi, сяброӯства, узаемападтрымкi. Калi Сцёпа не паспеӯ своечасова зрабiць сваю частку задання, Толя са сваёй бабуляй безадкладна яму дапамог. Наступным жа днём няшчыры яго сябар аӯтарства газеты прыпiсаӯ сабе. Фiнальная карцiна твора перадае ӯзрушэнне хлопчыка ад падману, няшчырасцi, двурушнасцi яго сябра. Глубокiм пазнавальным i выхаваӯчым патэнцыялам вызначаюцца апавяданнi П. Мiсько, у якiх паэтызуецца прырода роднага краю, праводзiцца iдэя непарыӯнай сувязi чалавека i наваколля («Лясныя дарункi», «Восеньскiм днём» i iнш.) У гэтых творах аӯтар вучыць дзяцей беражлiвым адносiнам да прыроднага ӯлоння, знаёмiць з рэдкiмi прадстаӯнiкамi флоры i фауны, акцэнтуе ӯвагу на тым, што прырода дапамагае чалавеку сфармiраваць пачуццё прыгожага. Многiя дзецi ӯ параӯнаннi з дарослымi яшчэ не страцiлi адчування глыбокай унутранай паяднанасцi з прыродай, далучанасцi да патаемнага свету гармонii, як, н-д, герой апавядання «»Чараӯнiк Косця», якi iнтуiтыӯна адчуваӯ мову птушак.

53. Спецыфiка адлюстравання свету ӯ фантастычных творах Паӯла Мiсько (на прыкладзе 1-2 твораӯ)

Аповесць «Эрпiды на планеце Зямля» спалучае фантастычную форму адлюстравання рэчаiснасцi з рэалiстычным i праӯдзiвым паказам жыцця дзяцей. У аснове сюжэта – фантастычная гiсторыя, што адбылася са школьнiкам Ванем Гардзеевым, якi не валодае нiякiмi выключнымi здольнасцямi.Ваня можа быць гарэзлiвым i непаслухмяным, але ён шчыры, непасрэдны, марыць аб незвычайных прыгодах. Ён любiць марыць, уяӯляць розныя прыгоды, але тое, што з iм здарылася, непараӯнальнае з самымi смелымi марамi. Трэцякласнiк Ваня знаёмiцца з Эрпiдам, якаi прыбыӯ на Зямлю для вывучэння жыцця на гэтай планеце. Ваня аказвае дапамогу эрпiду. Ваня ӯмее спачуваць чужой бядзе Вобразу Ванi супрацьстаӯляецца вобраз Пецi Галабародзькi. Пеця даволi эгаiстычны i сквапны хлопец, якi думае толькi пра сваю выгаду. Ваню было з каго браць прыклад: i з дзеда Двайнога Гардзея – былога партызана разведчыка, i з бацькоӯ - сумленных i нястоӯмных працаӯнiкоӯ калгаснiкаӯ. Вялiкая заслуга ӯ тым, што браты Ваня i Лёня растуць сумленнымi i духоӯна прыгожымi хлопцамi належыць дзеду Двайному Гардзею. У аснову аповесцi пакладзена навуковая гiпотэза аб iншаземных цывiлiзацыях, што робiць твор пазнавальным. На прыкладзе эрпiда аӯтар праводзiць думку, што робаты могуць дапамагаць людзям у працоӯнай дзейнасцi, але замянiць чалавека яны не здольныя. У гэтай фантастычнай гiсторыi аӯтар на першы план паставiӯ актуальныя праблемы сучаснага грамадства. Асаблiвую актуальнасць у творы мае праблема экалагiчнага выхавання падрастаючага пакалення. Пiсьменнiк вучыць не проста сузiраць прыгажосць прыроды, але i ахоӯваць яе. (гiсторыя пра мядзведзя). Эрпiд 2 быӯ вельмi ӯражаны абыякавасцю людзей да прыроды.Ваню крыӯдна за людзей, таму ён хоча прыхарошыць жыццё беларусаӯ i ӯтаiць яго негатыӯныя бакi. Асаблiвую трывогу выклiкае здольнасць Эрпiда ӯздзейнiчаць на чалвека на адлегласцi.

Прыгоднiцкая аповесць «Грот афалiны». Адной з цэнтральных у аповесцi з´яӯляецца праблема руйнавання векавога спадчыннага ладу жыцця, натуральных стэрэатыпаӯ у адносiнах людзей да прыроды, зямлi працы, традыцый продкаӯ, чалавечага суiснавання. Невялiкае племя бiргусцаӯ напаткала страшная трагедыя: султан Муту прадаӯ iх родны востраӯ Бiргус амерыканцам, якiя будуюць тут ваенна-марскую базу, ӯсiх жыхароӯ высяляюыць на суседнюю зямлю. Асноӯныя калiзii ӯ аповесцi разгортваюцца на фоне паступована сталення 12-гадовага хлопца Янга Сiнха, маленства якога прайшло побач з бацькамi i аднавяскоӯцамi на адным з маляӯнiчых астравоӯ архiпелага Вясёлы, недзе памiж Ιндыяй i Ιнданэзiяй. Страцiӯшы бацькоӯ, Янг драматычна-балюча спазнае таямнiцы дарослага жыцця, мужна трывае паӯсядзённыя нягоды, найвышэйшыя выпрабаваннi ӯласнага сумлення i годнасцi, перажывае светлыя хвiлiны першага кахання, трапляе ӯ складаныя i небяспечныя сiтуацыi. Высакародныя жыццёвыя iдэалы дапамагае захаваць i памножыць яго родны брат – 20-гадовы Радж Сiнх. Жыццёвы лёс зводзiць Янга, Раджа i яго сябра-аднагодку Амара ӯ адным горадзе на востраве Рай, i яны годна выходзяыць у людзi, займаюць сваё месца ӯ новым для iх свеце. Праблема маральнай разбэшчанасцi, манкурцтва праз вобраз Пуола. Вызначальнымi ӯ яго характары былi непрыстойнасць, напышлiвасць, эгаiзм, амбiцыйнасць, адсутнасць пауццяӯ сумлення, спачування, сваяцтва. Жаданне сустрэць свайго брата прыводзiць Янга на востраӯ Рай у дэльфiнарый. У дэльфiнаӯ развiтае адчуванне радзiннасцi i калектыву. Афалiны – высакародныя, удзячныя iстоты, з адвостраным адчуваннем справядлiвасцi. Так Бобi ӯ знак цёплых, спагадлiвых да сябе адносiн вынес Янгу з дна гроту цацку – залатога самародка, падобнага на дракончыка. А пасля забойства Судзiра дэльфiны вырашылi загладзiць сваю вiну самагубствам, выскачыӯшы з разгону на пясок. У аповесцi глыбока асэнсаваны экалагiчныя праблемы. Празаiк свядома заканчвае аповесць трагiчнай сцэнай забруджвання вострава Рай нафтай. Страшная катастрофа зраӯняла ӯсiх людзей, якiя апынулiся ӯ невядомасцi перад будучыняй.

57. Асэнсаванне сучаснага жыцця ӯ казках П. Мiсько (Старамодны Заяц», «Сарока», «Дзяцел» i iнш)

Каззi П.Мiсько напiсаны на аснове беларускiх народных казак. Усе казкi П. Мiсько закранаюць агульныя праблемы выхавання юнага пакалення: яны даюць дзецям элементарныя паняццi пра дабро i зло, вучаць справядлiвасцi, спачуванню i ӯзаемадапамозе. У казцы «Старамодны заяц» аӯтар стварае цiкавую i арыгiнальную легенду: чаму ёсць зайцы белыя i шэрыя. Казкi вучаць працавiтасцi i адказнасцi, уменню ахвяраваць сваiмi iнтарэсамi дзеля дапамогi iншым. Аӯтар у вобразе зайца-краӯца ӯлаӯляе чалавечую шчодрасць i бескарыслiвасць, уменне спачуваць чужой бядзе. Казка «Сарока i дзяцел» таксама напоӯнены глыбокiм дыдактычным сэнсам. На прыкладзе сарокi i дзятла пiсьменнiк паказвае, як важна рэальна ацэньваць свае здольнасцi, каб не трапiць у недарэчную сiтуацыю.

55. Тэматычная разнастайнасць вершаваных твораӯ Нiла Гiлевiча, якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

Дзiцячая паэзiя Н.Гiлевiча цесна звязана з традыцыямi народнай педагогiкi i вуснай паэтычнай творчасцi. Паэт звяртаецца да творчага i выхаваӯчага вопыту папярэднiх пакаленняӯ як яскравага ӯзору ӯзаемаадносiн дарослых i дзяцей, моӯнай камунiкацыi, якая ажыццяӯлялася з улiкам псiхалогii i асаблiвасцей светаӯспрымання дзiцяцi. Асаблiва плены набытак паэт мае ӯ жанры загадкi. Загадкамi паэт запрашае дзяцей да займальнай гульнi, якая выводзiць iх за межы звыклага, будзённага ӯ свет незвычайнай паэтычнай вобразнасцi i раскрыленай фантазii. Раслiны, прадметы, прыродныя з´явы – усё гэта можна пазнаць i адгадаць, калi быць уважлiвым, назiральным, удумлiвым. Паэт вучыць у звычайным бачыць незвычайнае, дзiвоснае, прыгожае. Паэт выхоӯвае ӯ маленькiх грамадзян нашай краiны пачуццё асабiстай i нацыянальнай годнасцi. Тэма Радзiмы праходзiць праз усю паэзiю Н.Гiлевiча. Выхаванне асобы дзiцяцi не магчыма без паӯнавартаснага этнадухоӯнага развiцця. Мова i мацi, мова i Радзiма, мова i народ – гэтыя паняццi цесна, трывала спалучаны ӯ светаразуменнi Н.Гiлевiча. У шэрагу вершаваных твораӯ («Мова майго народа», «Роднае слова» i iнш), кiдаючы позiрк у мiнулае, паэт гаворыць пра цяжкiя выпрабаваннi i перашкоды, што выпалi беларускаму слову, якое нашы продкi баранiлi праз вякi, каб захаваць сваю годнасць i самабытнасць. Разам з мовай народ жыве вечна, захоӯвае сваё непаӯторнае аблiчча i духоӯную прысутнасць у свеце. Тэматычнае адзiнства ӯ творчасцi Н.Гiлевiча складаюць вершы пра родную прыроду, якiя маюць выразную эстэтыка-экалагiчную скiраванасць у выхаваннi дзяцей. У вершы «Цуд тварыӯся – я праспаӯ…» паэт заваблiвае ӯ свет чароӯнай, казачнай прыгажосцi. Белы колер снегу перадае святочны, радасны настрой чалавечай душы. Аӯтарскi голас – задушэӯна цiхi, а верш да краёӯ напоӯнены музыкай сэрца: «Ι ляжыць ён на дварах, на парканах, на дрывах чысты-чысты для гасцей абрус у нас сцелюць гэтакi якраз белы-белы.» Снег – сама чысцiня, святло, тая зiмовая краса, якая наӯкола перайначыла свет i наддала яму незвычайную прывабнасць. Зiму немагчыма ӯявiць без дзеда Мароза, навагодняй ёлкi; малыя з асаблiвай нецярплiвасцю чакаюць гэтага дзiӯнага персанажа i падарункаӯ ад яго. Паэт цудоӯна ведае пра шчырую веру дзяцей у незвычайнае, заӯсёднае чаканне свята. У вершы «Наша ёлка» ён перадае атмасферу навагодняга дзяцiнства. Снег прыносiць дзецям вясёлыя забавы, дае цiкавы занятак. У гэтым пераконвае верш «Снежны дзед». Тут запамiнальна, ярка адлюстраваны працэс дзiцячай творчасцi: дзецi пастаралiся, дзякуючы iх фантазii зроблены iмi снегавiк займеӯ адмысловы выгляд. З досцiпам гаворыць аӯтар пра прызначэнне снегавiка, якi, маӯляӯ, будзе сцерагчы малады сад: «Ну i дзед! Вiдаць, яму Тут стаяць усю зiму. Будзе ён тут па начах Наганяць на зайцаӯ страх…» Зiма радасная часiна для дзятвы. З узнёслым жыццялюбным пафасам Н.Гiлевiч апявае вясну. Гэтую пару года паэт любiць асаблiва, складае ёй лiрычныя гiмны, оды i песнi. Вясна ӯ яго творах – гэта вiтанне разбуджанай навакольнай прыроды, эмацыйна-непасрэднае захапленне кветкамi i птушкамi, сонцам i першым дожджыкам, пакланенне красе роднага краю. У вершы «Вiтаю вясну» паэт псiхалагiчна ярка паказвае, як дзяӯчынка ӯ горадзе дзiвiцца прыгажосцi, iмкне насустрач цяплу i зелянiне, святлу i птушыным спевам. Калi чытаеш верш «У лузе», здаецца, разам з дзяӯчынкай Светкай трапляеш у незвычайнае царства кветак, дзе паӯсюль струменiць краса, пануе лагода i гармонiя. Далучыць да свету прыроды i тым самым развiць эстэтычнае пачуццё дзяцей верш «Верабей» i iнш. Асаблiва непасрэдна дзецi рэагуюць на «паводзiны» i «ӯчынкi» птушак. Звяроӯ, жывёл. Гэтых персанажаӯ яны ӯспрымаюць i ацэньваюць гэтак, як людзей: то захапляюцца iмi, то асуджаюць, то шкадуюць. Дзецям захочацца суцешыць шэрага верабейку, якога «холад прабiрае да касцей», i есцi яму няма чаго. Узноӯленыя ӯ творах галасы жывых iстот развiваюць дзiцячую фантазiю i слых. Тое, якiмi павiнны быць экалагiчныя паводзiны, паэт раскрывае ӯ вершы «Добры чалавек». Узаемаадносiны дарослых i дзяцей – асобная тэма ӯ паэзii, якая раскрываецца ӯ вершах «Хто з бабуляй пойдзе ӯ лес?», «Светлафор».

56. Тэматычная разнастайнасць вершаваных твораӯ Васiля Зуёнка, якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

Тэматыка лiтаратурных твораӯ В.Зуёнка досыць шырокая: узаемасувязь чалавека i грамадства, чалавека i прыроды, гiстарычныя падзеi, тэма паэта i паэзii. У многiх творах адчуваецца аӯтабiяграфiчны пачатак. Творы для дзяцей В.Зуёнка вызначаюцца жанравай разнастайнасцю. Гэта вершы, жарты, загадкi, паэмы, казкi, скорагаворкi, апавяданнi i iнш. У асноӯным перавагу ён аддае дзiцячай паэзii, таму мова яго твораӯ маляӯнiчая, вобразная. Адна з любiмых тэм лiрычных твораӯ для дзяцей – тэма прыроды. У творах для дзяцей В.Зуёнак не толькi адлюстроӯвае маральныя прынцыпы. Шэраг вершаӯ, загадак паэта накiраваны на развiццё ӯ дзяцей назiральнасцi, памяцi, уважлiвасцi. Такiя творы спрыяюць асэнсаванню прычыных з´яӯ (н-д, у вершы «Ручаёк» увага акцэнтуецца на кругавароце вады ӯ прыродзе). В.Зуёнак у сваёй творчасцi для маленькiх чытачоӯ нязрэдку iмкнуӯся да навуковага спасцiжэння свету. У вершах для дзяцей змешчаны веды з самых розных навук: батанiкi, заалогii, нават фiзiкi. У зборнiку «Па ельнiчку, па бярэзнiчку» апiсана каля чатырох дзесяткаӯ вiдаӯ грыбоӯ, якiя сустракаюцца ӯ беларускiх лясах. Такая грыбная энцыклапедыя змяшчае звесткi самага рознага кшталту: дзе можна знайсцi пэӯны грыб, калi трэба iх збiраць, якiя з грыбоӯ можна з´есцi, а якiя нельга. Пра зборнiк «Па ельнiчку, па бярэзнiчку» В. Зуёнак адзначыӯ: «Калi прачытаць i паглядзець, то дзецi ӯжо не зблытаюць бледную паганку з шампiньёнам. Вартасць такога грыбнога даведнiка яшчэ i ӯ тым, што тут даюцца кулiнарныя парады. Аӯтар звяртае ӯвагу маленькага чытача, што грыбы могуць мець некалькi назваӯ. Форма загадак – адна з папулярных у творчасцi В.Зуёнка. Яшчэ адзiн жанр, у якiм праявiӯся лiтаратурны талент В.Зуёнка – казка. Творы для дзяцей В.Зуёнка яшчэ раз падцвярджаюць, што ӯ яго асобе беларуская лiтаратура мае фiлосафа, даследчыка, якi прагне пазнаць iсцiну, усвядомiць законы жыццядзейнасцi грамадства, паэта, якi чуйна рэагуе на прыгажосць навакольнага свету, уважлiва ӯглядаецца ва ӯнутраны свет чалавека. Паэт сваёй паэзiяй надае ӯвагу выхаванню каштоӯных чалавечых якасцей.

57. Тэматычная разнастайнасць твораӯ Уладзiмiра Ягоӯдзiка, якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

Апавяданнi У. Ягоӯдзiка вызначаюцца добрым дыдактызмам, бо пiсьменнiку з дапамогай займальнасцi ӯдаецца звярнуць увагу а самае галоӯнае: на неабходнасць аберагаць родную прыроду. Гэта па-сутнасцi, першыя ӯрокi экалагiчнага выхавання. Творчасць Ул. Ягоӯдзiка тэматычна i жанрава багатая. У яго знойдуцца i апрацоӯкi легенд i паданняӯ, творы на сюжэты з народнай мiфалогii i своеасаблiвая iнтэрпрытацыя народных казак, уласныя лiтаратурныя казкi, апавяданнi пра канкрэтных гiстарычных асоб. Такая разнастайнасць адлюстравання рэчаiснасцi прываблiвае чытача. Лiтаратурныя аповесцi-казкi Ул. Ягоӯдзiка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта зусiм самастойныя мастацкiя творы, паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову звычайныя жыццёва-прыродныя факты i напаӯняе iх незвычайным казачным дзействам. Аповесць «Янка i ружа» прасякнута адзiнай iдэяй: выхавання дабрачыннасцi i ӯсталявання прынцыпаӯ вышэйшай справядлiвасцi. Прысвечана змаганню за высокародныя справы, супраць заганных звычак i грубай уладнай сiлы. Тэматычна творы У. Ягоӯдзiка можна падзялiць на два цыклы: казкi пра жывёл i сацыяльна- бытавыя. У аповесцi «Янка i ружа» сюжэт убiрае ӯ сябе дзве раӯназначныя часткi: у краiне Летавеччыне, дзе кiраваӯ разумны Уладар, людзi жылi шчаслiва, а ӯ суседнiх – Зубонii i Пузонii – гаравалi, бо iх каралi вялi бясконцыя войны. Цёмныя сiлы замыслiлi разбурыць шчасце i ӯ Летавеччыне. Балотнiца падманам зацягвае ӯ багну Уладара i Уладарку, калi тыя неаглядна кiнулiся шукаць кветку шчасця ӯ Купальскую ноч, а здрадлiвых пузонскага i зубонскага каралёӯ прымушае служыць сабе, якiя ӯ дадзенай Балотнiцай масках Уладара i Уладаркi з´яӯляюцца ӯ каралеӯскiм замку. Першы мiнiстр Бабур таксама прагне захапiць уладу, таму ӯступае ӯ хаӯрус з цёмнымi сiламi. Калi дзецi спрабуюць з высокай вежы запусцiць летаӯцоӯ, каб такiм чынам парадаваць дзяцей i ӯ суседнiх краiнах, iх жорстка караюць: усiх хлапчукоӯ забiраюць у салдаты i адпраӯляюць на вайну. Не могуць дапамагчы тут i Нянька, i Начальнiк варты, якiя захоӯваюць адданасць ранейшым iдэалам. Нянька толькi паспявае перадаць свайму прыёмнаму сыну Янку жытнi каласок, якi павiнен вярнуць яго дадому. Каб Ружа не заӯважыла ӯсiх жахлiвых змен у дзяржаве, ёй дараць замежныя чароӯныя акуляры. Хцiӯцы дабiваюцца свайго: багна падступае амаль да самага палаца, знiкла светлая рэчка, няма збожжавых палёӯ. Аднак жытнi каласок прыводзiць Янку ӯ родныя мясцiны, ён аб´яӯляе вайну цёмным сiлам. З дапамогаю Нянькi i Начальнiка варты ӯдаецца напалову ачысцiць Святлынь-раку, пасеяць жыта, на адваяваных у балота палетках. Нарэшце Ружа, пазбаӯленая чароӯных акуляраӯ, букетам жытнёвых каласоӯ дакранецца да ӯяӯных уладароӯ - з iх спаӯзаюць маскi, усе бачаць, што гэта зубонскi i пузонскi каралi, якiя тут жа ператвараюцца ӯ гадзюк, Бабур жа-у аблезлага пацука. Справядлiвасць адноӯлена. У гэтай аповесцi пiсьменнiк звяртаецца, няхай i апасродкавана, да гiсторыi краю. Тут можна знайсцi многа сiмвалiчных прыкмет Беларусi: Белая вежа як увасабленне дзяржаӯнай велiчы, светлыя рэкi, зялёныя лясы, працавiтыя людзi. А барацьба з тванню – гэта сiмвал змагання за Адраджэнне краю пасля многiх гадоӯ застою, напамiнак аб неабходнасцi аднаӯляць i развiваць нацыянальную беларускую культуру, берагчы i ӯмацоӯваць родную мову. Драматургiчныя творы У. Ягоӯдзiка прысвечаны пераважна маральна-этычнай тэматыцы.

50. Тэматычная разнастайнасць вершаваных твораӯ Рыгора Барадулiна, якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

Галоӯны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ӯ аӯтарскiх калыханках, забаӯлянках, лiчылках, дражнiлках, хуткамоӯках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоӯных i гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Р.Барадулiн напiсаӯ у пачатку далёкiх 1960-х гг., калi ӯ самога падрастала дачка Ιлона. Ён свядома з бацькоӯскiм замiлаваннем абiрае пастаяннай гераiняй-субяседнiцай дзяӯчынку Лану. Сваiм першам творам ён лiчыць напiсаную спецыяльна для дачушкi па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваiх калыханак Р. Барадулiн насялiӯ i любiмым персанажам гэтага жанру – катом. У кожным творы паэта прысутнiчае запрашэнне да гульнi. Дзiцяцi неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ӯ свеце. Непахiснае пачуццё справядлiвасцi, вабную таямнiчасць, выпадковасць утрымлiваюць менавiта лiчылкi як спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога фальклору. Аӯтарскiя лiчылкi, у адрозненне ад фальклорных, перш за ӯсё сюжэтныя. Н-д, маленькi Цiмошак губляе ӯ лазовым кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»). Актывiзуе думку дзiцяцi. Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лiчылцы-загадцы дзецi пiльна сочаць за гарэзлiвымi кошкамi. Сярод лiчылак-загадак, у якiх пералiчэнне адсутнiчае, але патрабуецца ӯ адказе, прывабнай выглядае лiчылка «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоӯне», разлiчаная на дзiцячую кемлiвасць i дапытлiвасць. Шырокае прызнанне маюць загадкi Р.Барадулiна. Кожная загадка заахвочвае да максiмальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей.. Пашыраючы сферу псiхалагiчнага жыцця герояӯ, Барадулiн прыходзiць да лiтаратурнай апрацоӯкi такога няпростага i прывабнага фальклорнага жанру, як казка.У замысле апрацаванай казкi «Мех шэрых, мех белых» (па матывах народнай «Мужык, мядзведзь i лiса»), вiдавочна жыццёвая iсцiна: нiшто на зямлi без працы не даецца. Аӯтар вядзе сваiх выхаванцаӯ у зачараваны казачны свет праз прасякнуты духам народна-казачнай традыцыi спахмурнелы зачын («Пыхцеӯ, пацеӯ, Ды больш не змог цярпець, Над сошкаю-крывуляй гнуцца полазам) i шчаслiвую канцоӯку («Ι зараз У футры мядзведжай са стрэльбаю ходзiць дзед, А бабка гатуе ежу, Хвастом лiсiным Змятае загнет), выпукласць характараӯ-тыпаӯ (працавiты мужык, лянiвы мядзведзь, хiтрая лiса). Усё гэта сведчаць пра захаванне многiх атрыбутаӯ народных казак. У аснову барадулiнскай «Бабулiнай казкi» таксама лёг народны сюжэт пра казу i семярых казлянят, якiх з´еӯ злы воӯк. Зачын казкi «Бедненькiя сiроткi, Беленькiя казляняткi, Летняю ночкай кароткай Не стала Ιхняга таткi. Са злымi-злымi вачыма, З iкластаю Пашчай-пасткай, З´еӯ яго люты ваӯчыла Ι костачкi перахраскаӯ. Барадулiн удала перадае ӯсю непасрэднасць i каларыт казкi: мацярынскую любоӯ казы-гаспадынi да сваiх любых рахманых казлянятак, атмасферу паразумення i дабрабыту ӯ iх хацiнцы да прыходу ваӯка. Канцоӯка казкi шчаслiвая.

Яркай мастацкай знаходкай з арсенала барадулiнскай творчасцi вылучаюцца прыбабунькi. (гэта слова ад мацi i баялася пры мацi, пры бабулi). Вытокi гумарыстычнай дзiцячай паэзii – у фальклоры. Сакавiтым гумарам, парадаксальнай вобразнасцю розняцца жарты-перакруткi. Тонкая павучальная iронiя прыхавана ӯ многiх барадулiнскiх запамiнальных вобразах. Гэта шкодны раскiдач (Нежаданы гэты госць Раскiдае ӯсё як ёсць) з верша «Раскiдач», гэта i тры Ланiны сястрычкi-капрызулi Ай!, Не буду!, Не хачу!, з якiмi не хочуць сябраваць дзеткi i самi падказваюць, як пазбавiцца ад непаслухмяных. Старэйшыя дзеткi распазнаюць i невука-задаваку Максiмку («на ӯроках Няӯседу, у класс Непрыходу»), з якога насмяялiся месячане (касмiчная быль «Не такi… Не такое…»), i абяцалу-Мiкiтку, у якога «двойкi ӯ сшытку Шыi гнуць, Як тыя гусi», i непаседу з самым доӯгiм носам («Хто паӯсюль Яго суе У свае Ι не ӯ свае Справы Ι забавы) з верша «Пытанне ӯсiм», i няспрытнага гультаяватага хлопчыка-ӯсхопчыка, якi прарадзiӯ бабулi агарод так, што « - Дзякуй! Крычалi Асот Ι макрыца» верш «Хлопчык-усхопчык». Даспадобы дзецям апiсанне адухоӯленых з´яӯ прыроды. Р.Барадулiн – непаӯторны пейзажыст. Красавiк-чараӯнiк напоӯнiӯ наваколле ластаӯкамi, засеяӯ кветкамi луг i «Закасаӯшы рукавы, Неба ӯзняӯ вясёлкамi» («Красавiк»). Вершы пра жывёл развiваюць пачуццё прыгожага як найпершы элемент чалавечнасцi. Верш-казка «Экзамены» знаёмiць з прадстаӯнiкамi жывёльнага, птушынага i насякомага свету. Многiя творы актыӯна пашыраюць дзiцячы пазнаваӯчы кругагляд. «Цi ляцяць вароны ӯ вырай?», «Цi пазяхае бегемот?».Творчасць Р.Барадулiна для дзяцей носiць арыгiнальны характар. Паэт па натуры сваёй гумарыст.

49. Тэматычная разнастайнасць апавяданняӯ Янкi Брыля, якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

Самыя першыя апавяданнi Я.Брыля для дзяцей вызначаюць суб´ектыӯнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазiцыi маленькага чалавека. Для апавядальнiка галоӯнае не столькi ӯзнаӯленне жыццёвых падзей, колькi адлюстраванне ӯражанняӯ маленькага чалавека ад iх. У апавяданнях праслежваецца i тэма адухаӯленне прыроды.

У апавяданнi «Ветэрынар» хлопчык расказвае пра тое, як бацькi шукалi рады ад ласiцы, што вельмi трывожыла iх Сiӯку. Абхадзiӯшы ӯсiх шаптух, бацька вырашыӯ ехаць да ветэрынара, ды прывёз… козлiка, якi сваiм пахам павiнен быӯ напужаць нягоднiцу. Лiсiца ӯрэшце адчапiлася, козлiк у хлопчыка стаӯ сябрам. Паiлi козлiка малаком, а хлопчык любiӯ падманьвацца з iм гэтай бутэлькай з малаком. Козлiк панадзiӯся ӯ грады ды ӯ суседскiя, а яшчэ ӯ каморку лазiць па крупы цi хлеба пагрызцi. Козлiк пасябраваӯ з сабакай Жук i аднойчы яны разам збеглi. Вярнуӯся назад адзiн Жук. Козлiка знайшлi ӯ суседняй вёсцы. Калi прывялi ветэрынара дадому, то ён штурхнуӯ Жука рожкамi, нiбыта крыӯдуючы, што той яго дрэнна абараняӯ. Такiя адносiны памiж жывёламi здзiӯляюць людзей: «Ну, Лявон, - кажа мне дзядзька Паӯлюк, наш сусед, - гэта ж, брат, казка, жывая казка!» Ι гэтымi словамi аӯтар нiбыта падкрэслiвае здольнасць не толькi хлопчыка, але i дарослага чалавека бачыць у навакольным жыццi незвычайнае.

Апавяданне «Жыу-быӯ вожык» дае дзецям звесткi пра вожыка: чым ён харчуецца, якi лад жыцця вядзе. Маленькi апавядальнiк расказвае, як ён кармiӯ вожыка малачком i яечкам, дзiвiӯся яго баязлiвасцi: той спачаткку тупацеӯ толькi ноччу, а потым крыху прызвычаiӯся. Але найбольш цiкава было маленькаму назiраць, як лясны жыхар шукаӯ сабе сяброӯ. З цюцiкам Мурзам ён не хацеӯ сам знацца, а вусаты кот Фядот i не глядзеӯ на Тупалу. Тады ён вырашыӯ падкацiцца да квактухi i яе куранят, бо зайздрросна было глядзець на iх шчаслiвае супольнiцтва. Ι вось Тупала ноччу прымасцiӯся пад цёплым крылом курыцы i стаӯ ад радасцi варушыцца. Курыца пакалолася i моцна клюнула вожыка. Ι вось бацька прапаноӯвае выпусцiць вожыка. Бацька i мацi ӯ гэтым апавяданнi паӯстаюць як сапраӯдныя педагогi. Яны далучаюць сына да разумення прыроды i разам з тым вучаць адносiцца да жывой iстоты беражлiва i спачувальна.

Апавяданне «Лiпа i клёнiк» апавядальнiк нiбы глядзiць на свет вачыма маленькай дзяӯчынкi Лiпы. Ёй пайшоӯ 5-ты год. У яе ёсць неразлучны сябар сабака Дзiк. Як у кожнай дзяӯчынкi у Лiпы ёсць радасцi – пушыстая белая шубка, якую мама прывезла сваёй любай Снягурачкi з горада. А яшчэ ӯ яе ёсць клёнiк, якi яна сама пасадзiла. Яна за iм хвалюецца ӯзiмку. Дрэӯцы баяцца марозу, зайца, якi абдзiраӯ яблынькi. Калi дзяучынка ведае ӯжо, што школьнiкi, папярэджаныя ёю, абвязалi дрэӯцы саломай: яна бачыць клёнiк, ён смяецца i плешча ӯ маленькiя ладкi.

Апавяданне «Туга» маленькi хлопчык Юрка, якога бацькi павезлi на поӯдзень сумуе па цётчынай вёсцы, па сястрычке Ιрачке, сабаку Шарыку, кату Базылю i iнш. Таму Юрка бунтуе, крычыць: - Я тут ждохну ӯ вас!...

У творчасцi Я. Брыля неаднаразова закранаецца праблема памiж роднымi i блiзкiмi. У апавяданнi «Усмешка» аутар расказвае пра дзяӯчынку 5-6 гадоӯ, якая едзе па вясковай вулiцы на бычку. Толькi што прайшоӯ дождж, выглядвае сонца, красуецца вясёлка. Карцiна асветлена любоӯю бацькi да маленькай дачкi.

Унутраны свет дзiцяцi Я. Брыль раскрывае не толькi ӯ шчаслiвы бесклапотны час маленства яго сярод сямейнiкаӯ, але i тады, калi не дзiця ӯжо, а падлетак уваходзiць у дарослае працоӯнае жыццё. У аповесцi «Лазунок» расказваецца пра 15-гадовага Мiхася «Лазунка» - былога вучня рамеснiцкай школы палiграфстаӯ, якi першую ноч стаiць ля друкарскай машыны. Ён ганарыцца тым, што слова «Лазунок» будзе пастаӯлена на палi аркуша, бо Мiiхась на сваёй смене лiчыцца адказным за якасць друку. Я.Колас адказвае за тое, як напiсана кнiга, а Мiхась адказвае за тое, як яна надрукавана. Доӯга iшоӯ хлопчык да гэтай радасцi, праз усю вайну. Не скончыӯшы чацвёртага класса ён з бацькам пайшоӯ у партызаны, перажыӯ блакаду, ледзь не папаӯ у печы Трасцянца, але пашчаслiвiла уцекчы са смяротнага цягнiка. Далей было вяртанне ӯ спаленную вёску. Потым прыйшлось прайсцi 40 км, каб папасцi ӯ рамеснiцкую школу палiграфiстаӯ у чужым незнаёмым горадзе.Вельмi важным у апавяданнi з´яӯляецца паэтызацыя стваральнай працы, якая прыносiць радасць i задавальненне, адчуванне сваёй значнасцi i неабходнасцi людзям.

Асоба маленькага чалавека, якi праходзiць праз ваенныя выпрабаваннi, стала тэмай многiх твораӯ Я. Брыля розных перыядаӯ. Апавяданне «Зялёная школа» твор закранае адну з самых трагiчных праблем таго часу – знiшчэнне яӯрэйскай нацыi. Апавядальнiк праз адлюстраванне лёсу сям´i шаӯца Айзiка Фунта здолеӯ паказаць самаахвярнасць тых простых беларускiх людзей, якiя рызыкуючы ӯласным жыццём, выратавалi ад жудаснай смерцi не адно яӯрэйскае дзiця. Маленькую Асю Фунт, апошняе сёмае дзiця беднай яӯрэйскай сям´i схавала старая бабуля Зося. Трымала яе ӯ сябе колькi можна было, а потым, калi стала небяспечна, адвяла ӯ iншую сям´ю, разам з якой дзяӯчынка i пала ӯ партызанскi атрад. Хлопчык Анатоль, маленькi партызан, паказвае Асе лясное жыццё-быццё. «Зялёную школу», якую зрабiлi партызаны для дзяцей пад адкрытым небам. Школа, хоць сабе i ӯ страшэнныя часы, непакой за душы дзяцей, увага да iх будучынi. Асю Фунт знаходзiць яе бацька.

46. Спецыфiка выяӯлення i асэнсавання падзей мiнулага ӯ апавяданнях i аповесцях Уладзiмiра Караткевiча (на прыкладзе 3-4 твораӯ)

Трагедыя бел. народа ӯ 80-я г 19ст раскрыта ӯ апавяданнi «Кнiганошы».

Пiсьменнiк нагадвае пра афiцыйную забарону бел. мовы

Кантрасна паказан вобраз прапаршчыка пагранiчнай заставы Алега Буткевiча, якi любiӯ iграць на флейце: «выконваӯ загады, чакаӯ подзвiгу i марыӯ пра рамантычнае каханне». Людзям з кардона, дзе служыць Буткевiч, было загадана, сачыць за тым каб не перанасiлi праз мяжу забароненыя кнiгi.. Пад уздзеяннем жыццёвых абставiн мяняецца i Буткевiч, разбураюцца яго рамантычныя мроi. Кнiганоша, хоць сам непiсьменны, але кнiгi любiц. Таму i сыну хацеӯ перадаць сваю любоӯ да кнiг. Ιмя i прозвiшча старога Кiрыла Туравец. Нават iмем i прозвiшчам свайго героя пiсьменнiк сцвярджае несмяротнасць i сiлу народнага духу, пераемнасць перадавых нацыянальных эстэтычных традыцый. Стары загiнуӯ калi трапiӯ на варту, то кiнууся з ӯрвiшча ӯнiз. Эстафету ад бацькi i брата пераняла Гануся. Гэта моцна ӯзрушыла Буткевiча i ён збiраецца пайсцi ӯ алстаӯку i дапамагаць Ганусе.

У аповесцi «Ладдзя роспачы» апiсваюцца падзеi, што адбылiся на бел. зямлi ӯ 16ст. Галоӯным героем твора з´яӯляецца «небагаты, але добрага роду дваранiн» Гервасiй Вылiваха, якi любiӯ жыццё i радзiму. Адыходзячы разам са смерцю мiфiчнай iстотай, Вылiваха захапiӯ з сабою кветку шыпшыны як адзнаку той зямлi, якую яму балюча пакiдаць i якая да апошнiх дзён застанецца з iм. Ладдзя Роспачы – гэта Беларусь, якая пераадольваючы змрок забыцця, беспамяцтва i жахi пекла, уваскрасае i адраджаецца. Ад смерцi i знiкнення яе ратуе Гервасiй Вылiваха – жыццялюб, мастак, абаронца людзей i шчыры патрыёт роднай зямлi.

У аповесцi «Сiвая легенда» пiсьменнiк паказаӯ жыццё і гераічную барацьбу беларусаў у 17 ст - трагічным для Белай Русі часе, калі пасля Люблінскай уніі праваслаўе стала актыўна выцясняцца каталіцтвам, а бел мова і культура захлыналіся ў палоне паланізацыі. У цэнтры аповесці вобраз рэальнага чалавека - нобіля Рамана з Ракутовічаў, пад кіраўніцтвам якога быхаўскія сяляне змагаліся з уціскам магнатаў і іх прыслужнікаў. Рэальнымі з'яўляюцца і іншыя героі - Леў Сапега, Дэспат-Зяновіч, князь Друцкі, канкрэтна абазначана і месца дзеяння - Быхаў, Кісцяні, Магілёў. Адметна тое, што жыццё і змаганне Рамана Ракутовіча падаецца ў цеснай сувязі з сацыяльнымі і маральна-этычнымі канфліктамі таго часу. Радзіма - Народ - Чалавек - гэтыя паняцці для пісьменніка непадзельныя. Побач з лініяй змагання і непрыняццем насілля пісьменнікам развіваецца лінія шчаслівага і непадзеленага кахання Рамана, лінія Ірыны і Любкі Кізгайла, - гэта надае твору эмацыянальнасць, пачуццёвую насычанасць, жыццёвасць. Таксама, як і аўтарскія адступленні (праз роздум і меркаванні швейцарца Канрада Цхакена) аб Беларусі, яе народзе.

Дзевяць год пражыў на Беларусі Канрад Цхакен, "часам пачынаў нават думаць па-беларусінску", а не пераставаў здзіўляцца, усё больш і больш спасцігаючы беларусаў: "...крый божа, калі сярод іх з'явіцца першы паэт - яны затопяць вершамі ўвесь свет і нікому не дадуць спакою...

Гэта словы глыбока раскрываюць сутнасць народа, як пераканана характарызуюць яго лепшыя якасці - дабрыню, смеласць, адданасць справе, павагу да іншых людзей, наогул, усё тое, што складае адно ёмкае паняцце - Чалавечнасць!

І як гнеўна гучаць словы пра беларусаў (тую іх частку, што забылася пра родны народ, прыкрываючы свае здзекі над ім высокімі паняццямі шляхецкае чэсці і гонару) з вуснаў Рамана Ракутовіча: "Мужык - станавы хрыбет усяму. А вы яго ў пекла ўвергнулі...

У вобразе Рамана Ракутовіча пісьменнік увасобіў лепшыя чалавечыя якасці, ён прынцыповы ў адносінах да ворагаў, хоць і ведае, што панствам за кіраўніцтва паўстаннем "на смерць асуджаны"; гуманны ў адносінах да Любкі Кізгайла - жанчыны, якая, па сутнасці, стала віноўніцай усіх яго нягод; клапатлівы ў адносінах да паўстанцаў; мужны ў час пакарання (кат адсек яму правую руку вышэй кісці, а на левай пакінуў толькі мезены і безыменны пальцы); нарэшце, верны ў каханні да Ірыны, аслепленай па загаду князя. Здзекі і катаванні аказаліся бяссільнымі перад каханнем. "І яна працягнула да чалавека на возе рукі, быццам да святла нябачнага.

Цяпер ужо неразлучныя, знявечаныя фізічна, але не зламаныя духам, яны накіроўваліся ў высылку з роднага краю.

У сатырычна-гумарыстычнай аповесці "Цыганскі кароль" выкарыстаны факт iснавання ӯ канцы 18ст на Гродзеншчыне цыганскага «каралеӯства». Лідскі шляхціц і п'яніца Якуб Знамяроўскі воляй караля Станіслава-Аўгуста быў зацверджаны каралём над усімі цыганамі, меў цыганскую сталіцу ў Эйшышках і адпаведныя каралеўскія прывілеі. Дзеля важнасці гэты цыганскі кароль спачатку стварыў сабе мудрагелісты тытул: "Літасцю Бога кароль Якуб Першы. Кароль цыганскі, вялікі намеснік Ліды, уладар Мацыевіцкі і Беларускі, гаспадар усіх мясцін, дзе ступаў капыт цыганскага каня, гаспадар егіпцян беларускіх, падляшскіх, абедзвюх Украін і Егіпта, Якуб-кароль" .

Якуб Знамяроўскі "паспяхова" абараняў правы сваіх цыганскіх васалаў у польскім сейме, чыніў там знешнюю палітыку сваёй цыганскай дзяржавы. Але галоўным заняткам былі паборы з сваіх падначаленых (кожны дзесяты конь, кацёл, талер, усё, што належыць цыганам, з'ўлялася яго здабыткам), гулянкі ды камедыйныя судзілішчы. З'едлівую характарыстыку ілжэпафаснай атмасферы ў цыганскай дзяржаве, яе "воінскай" славе дае каралеўскі Медыкус: "Мы цяпер, літасцю нашай шляхты і добранькага Пана Бога, зрабіліся такім народам, што ў нас цыганскае каралеўства - вялікая дзяржава, а бойка на палявой мяжы - знешняя палітыка". Штучнасць сваёй дзяржавы, забітасць і пакорлівасць яе жыхароў і пэўную незадаволенасць такім станам разумее і сам кароль.

Цягнулася такое гадоў з дзесяць, пакуль не ўзбунтаваўся люд цыганскі і, захапіўшы на нейкі час уладу, не наладзіў суд над каралём, прыгаварыўшы яго "пугай адсцябаць". Урок гэты пайшоў на карысць. Кароль Якуб Першы выправіўся і, не прыгнятаючы цыганоў, правіў імі да самай сваёй смерці.