Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”
Гісторыя беларусі
ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ
для студэнтаў МГФ
(1 курс, 1 семестр)
Віцебск, 2011
Даведачная літаратура па гісторыі беларусі
Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн., 1993.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1993.
Асветнікі зямлі беларускай: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 2001.
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2-х т. Т 1 – 2, 3. – Мн., 2005 – 2006, 2009.
Iлюстраваная храналогiя гiсторыi Беларусi: Ад старажытнасцi да пачатку ХХ ст. Мн., 1995.
Кулагін А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 2000.
Кулагін А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 2001.
Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 2001.
Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1988.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6-і т. Т. 1 – 6 (І, ІІ). – Мн., 1993 – 2003.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. – Мн., 1982 –1987.
Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн., 1989.
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
Каменны век. Засяленне чалавекам беларускіх земляў.
Бронзавы век. Прыход індаеўрапейцаў.
Жалезны век на Беларусі.
Вераванні і мастацтва насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху.
Літаратура асноўная
Калечыц А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі. – Мн., 2007.
Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва: У 2 т. Т. 1. Першабытны лад – XVII ст. – Мн., 2007.
Рассадзін С.Я. Землі амаль невядомыя. Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў. – Мн., 1996.
Чарняўскі М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. – Мн., 2003.
2. РАССЯЛЕННЕ СЛАВЯН. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАВЫ-КНЯСТВЫ
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ў IX – пач. ХІІІ стст.
Рассяленне славян. Супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Праблема старажытнарускай народнасці.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў.
Палітычная гісторыя Полацкага княства ў ІХ – ХІІ стст. Барацьба супраць крыжакоў ў пач. ХІІІ ст.
Палітычная гісторыя Тураўскага княства ў Х – ХІІ стст.
Практычныя заданні:
Выпісаць з “Аповесці мінулых часоў” і “Слова пра паход Ігаравы” звесткі пра гісторыю Полацкага княства. Параўнаць вобраз Усяслава Брачыславіча ў летапісе і “Слове”.
Скласці або раздрукаваць з кнігі Э. Загарульскага (Заходняя Русь…) або В. Насевіча (Пачаткі ВКЛ…) радавод полацкіх князёў.
Скласці табліцу пра дзейнасць полацкіх князёў па наступнай схеме: князь – гады княжання – дзейнасць.
Крыніцы
Повесть временных лет // Повести Древней Руси. – Л., 1983.
Слова пра паход Ігаравы (любое выд.)
Літаратура асноўная
Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн., 2000.
Загарульскі Э.М. Заходняя Русь: ІХ – ХІІІ стст.: Вучэб. дапам. – Мн., 1998.
Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. – Мн., 1999.
Літаратура дадатковая
Арлоў У. Таямніцы Полацкай гісторыі. – Мн., 2008.
Гісторыя Беларусі: У 2-х ч. Ч. 1: Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст: Курс лекцый / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава і інш. – Мн., 2000.
Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. – 2-е выд. – Мн., 2001.
Тарасаў С. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. – Мн., 1991.
Филист Г.М. История “преступлений” Святополка Окаянного. – Мн., 1990.
Чаропка В. Імя ў летапісе. – Мн., 1994.