Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
26.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
279.04 Кб
Скачать

Глава 5

ЗАКЛЮЧИТЕЛЬНЫЕ ПОЛОЖЕНИЯ

Статья 15. Нарушение требований настоящего Закона, а также

надругательство над государственными символами Республики Беларусь

влекут за собой ответственность в соответствии с законодательством

Республики Беларусь.

Статья 16. Контроль за соблюдением настоящего Закона

осуществляется:

руководителями государственных органов и иных организаций -

в соответствующих государственных органах и иных организациях;

Министерством иностранных дел Республики Беларусь - на

территориях дипломатических представительств, консульских учреждений

и представительств Республики Беларусь при международных

организациях, а также специальных миссий Республики Беларусь.

Статья 17. Настоящий Закон вступает в силу со дня его

официального опубликования.

До приведения законодательства Республики Беларусь в

соответствие с настоящим Законом нормативные правовые акты

Республики Беларусь применяются в той части, в которой они не

противоречат настоящему Закону, если иное не установлено

Конституцией Республики Беларусь.

Статья 18. Совету Министров Республики Беларусь в трехмесячный

срок со дня вступления в силу настоящего Закона:

обеспечить приведение актов законодательства Республики

Беларусь в соответствие с настоящим Законом;

принять иные меры, необходимые для реализации настоящего

Закона.

Президент Республики Беларусь А.Лукашенко

Приложение 1

к Закону Республики Беларусь

"О государственных символах

Республики Беларусь"

05.07.2004 № 301-З

Двухцветное изображение Государственного герба

Республики Беларусь

*****НА БУМАЖНОМ НОСИТЕЛЕ

Приложение 2

к Закону Республики Беларусь

"О государственных символах

Республики Беларусь"

05.07.2004 № 301-З

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь

Словы М.Клiмковiча, У.Карызны Музыка Н.Сакалоўскага

*****НА БУМАЖНОМ НОСИТЕЛЕ

Приложение 3

к Закону Республики Беларусь

"О государственных символах

Республики Беларусь"

05.07.2004 № 301-З

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь

Словы М.Клiмковiча, У.Карызны Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы - мiрныя людзi,

Сэрцам адданыя роднай зямлi,

Шчыра сябруем, сiлы гартуем

Мы ў працавiтай, вольнай сям'i.

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,

Слаўся, народаў братэрскi саюз!

Наша любiмая мацi-Радзiма,

Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

Разам з братамi мужна вякамi

Мы баранiлi родны парог,

У бiтвах за волю, бiтвах за долю

Свой здабывалi сцяг перамог!

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,

Слаўся, народаў братэрскi саюз!

Наша любiмая мацi-Радзiма,

Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

Дружба народаў - сiла народаў -

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвiся ў ясныя высi,

Сцяг пераможны - радасцi сцяг!

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,

Слаўся, народаў братэрскi саюз!

Наша любiмая мацi-Радзiма,

Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

Государственный флаг Республики Беларусь

Государственный флаг Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь, представляет собой прямоугольное полотнище, состоящее из двух горизонтально расположенных цветных полос: верхней - красного цвета шириной в 2/3 и нижней - зеленого цвета в 1/3 ширины флага. Около древка вертикально расположен белорусский национальный орнамент красного цвета на белом поле, составляющий 1/9 длины флага. Отношение ширины флага к его длине - 1:2. Флаг крепится на древке (флагштоке), которое окрашивается в золотистый (охра) цвет.

(см. также РСТ Беларуси 911-91)

При церемониях и других торжественных мероприятиях Государственный флаг Республики Беларусь используется с наконечником ромбовидной формы с изображением пятиконечной звезды, аналогичной ее изображению на Государственном гербе Республики Беларусь. Наконечники изготавливаются из металла желтого цвета.

Государственный герб Республики Беларусь

Государственный герб Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь.

Государственный герб Республики Беларусь представляет собой размещенный в серебряном поле зеленый контур Государственной границы Республики Беларусь, наложенный на золотые лучи восходящего над земным шаром солнца. Вверху поля находится пятиконечная красная звезда. Герб обрамлен венком из золотых колосьев, переплетенных справа цветками клевера, слева – цветками льна. Венок трижды перевит с каждой стороны красно-зеленой лентой, в средней части которой в основании Государственного герба Республики Беларусь в две строки начертаны золотом слова «Рэспубліка Беларусь». (Закон Республики Беларусь "О государственных символах Республики Беларусь", 5 июля 2004 г. № 301-З)

Запись гимна в формате: WAV, MP3

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь (музычная рэдакцыя)

Прочесть гимн

Государственный гимн Республики Беларусь

У адпаведнасцi з артыкулам 19 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн з`яўляюцца сiмваламi яе дзяржаўнага суверэнiтэту.

Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь была пастаўлена задача стварэння гiмна новай, незалежнай Беларусi. У якасцi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт краiны зацвердзiў твор на музыку Н.Сакалоўскага i словы М.Клiмковiча, У.Карызны.

У новым Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь захавана музыка Н.Сакалоўскага, якая сiмвалiзуе пераемнасць гiстарычных традыцый беларускага народа, карыстаецца папулярнасцю i павагай у прадстаўнiкоў розных пакаленняў грамадзян краiны i па сваiх мастацкiх якасцях адпавядае ўсiм патрабаванням, прад`яўляемым да гiмнiчных твораў.

З прапанаваных варыянтаў тэкстаў гiмна на музыку Н.Сакалоўскага камiсiя i грамадскасць аддалi перавагу вершу М.Клiмковiча i У.Карызны. Захоўваючы адпаведнасць меладычным i рытмiчным асаблiвасцям музыкi Н.Сакалоўскага, гэты паэтычны твор у той жа час адлюстроўвае новыя палiтычныя, эканамiчныя i сацыяльныя ўмовы развiцця Рэспублiкi Беларусь як суверэннай, мiралюбiвай дзяржавы, падкрэслiвае патрыятызм i працавiтасць яе грамадзян, сяброўскiя адносiны памiж прадстаўнiкамi ўсiх нацыянальнасцей, якiя жывуць у нашай краiне.

Гэтым жа Указам Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь, якое вызначае статус гiмна, умовы i правiлы яго выканання i выкарыстання.

Зацвярджэннем Дзяржаўнага гiмна завяршыўся працэс фармiравання дзяржаўнай сiмволiкi Рэспублiкi Беларусь.

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Штогод 11 мая ў краіне адзначаецца свята – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. А ці маеце вы ўяўленне пра сэнс і змест дзяржаўнай сімволікі? У любым выпадку ўсім будзе карысна і вельмі цікава пазнаёміцца з дадзеным матэрыялам.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь заснаваны на гераічнай гісторыі нашай краіны і ў сваім мастацкім афармленні адпавядаюць як традыцыям і памкненням беларускага народа, так і міжнародным геральдычным нормам і правілам.

Палажэнні аб Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным сцягу нашай краіны былі зацверджаны 7 ліпеня 1995 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкам на аснове рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, які адбыўся ў маі 1995 г. У палажэнні аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь гаворыцца: "Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху, над контурам, знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены ў вянок з залатога калосся, пераплеценага справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Калоссе абвіта чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе надпісана золатам: «Рэспубліка Беларусь»".

У аснову герба Рэспублікі Беларусь лёг герб, які існаваў да восені 1991 г. Яго элементы, мастацка скампанаваныя ў колавай кампазіцыі, падабраны з улікам геральдычных традыцый і ўвабралі ў сябе лепшыя рысы класічнай сімволікі і эмблематыкі. Вянок спаконвеку з'яўляецца сімвалам славы, гонару і велічы. Жытняе калоссе ў вянку – эмблема жыватворнай сілы, урадлівасці, шчодрага дастатку – увасабляе гаспадарчую магутнасць дзяржавы, яе росквіт. Пяціканцовая чырвоная зорка – знак аховы і бяспекі, сімвал вернага шляху, шчасця, высокіх памкненняў. Выява зямнога шара, абрамленага вянком, з'яўляецца сімвалам міру, спакойнага жыцця на зямлі. Контур Беларусі, змешчаны ў цэнтры і афарбаваны ў нацыянальны зялёны колер, сімвалізуе тэрытарыяльную цэласнасць краіны ў яе міжнародна прызнаных межах. Чырвона-зялёная стужка паўтарае элементы Дзяржаўнага сцягу, а надпіс "Рэспубліка Беларусь" указвае на прыналежнасць дзяржаўнай сімволікі.

Колеры (фарбы), выкарыстаныя ў малюнку Дзяржаўнага герба, таксама адпавядаюць класічнай геральдыцы і маюць сэнсавую накіравансць: залаты колер азначае веліч, магутнасць, шчодрасць, веру, справядлівасць; чырвоны – моц, любоў, храбрасць, доблесць; белы – дабрыню, чысціню, высакароднасць, праўдзівасць, адкрытасць; зялёны – свабоду, радасць, надзею, веру ў шчасце; сіні (блакітны) – славу, веліч, прыгажосць, вернасць, шчырасць.

Геральдычныя элементы Дзяржаўнага герба, абраныя і скампанаваныя з вялікім мастацкім густам, яго колеравая гама красамоўна гавораць пра мірныя і стваральныя мэты нашай дзяржавы. Адначасова яны характарызуюць нацыянальныя асаблівасці і жыццёвы ўклад беларускага народа, прыродныя ўмовы Рэспублікі Беларусь. Усё гэта ўзбагачае класічную сімволіку і эмблематыку, ставіць герб у шэраг лепшых узораў сярод сённяшніх дзяржаўных знакаў.

У Палажэнні аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь запісана, што Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе прамавугольнае палотнішча з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верх¬няй – чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Ля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні – 1 : 2.

Асноўныя рысы Дзяржаўнага сцяга – чырвоная, зялёная і аздобленая арнаментам белая палосы, якія маюць гістарычныя і нацыянальныя карані. Чырвоны колер спрадвечна займаў ганаровае месца ў светапоглядзе славян. У старажытнаславянскай мове слова "чырвоны" выкарыстоўвалася ў значэнні "прыгожы", "прыбраны", "пачэсны", "каштоўны", "ясны", "дарагі", "шчаслівы". Гэтае значэнне чырвонага колеру замацавалася і ў беларускай мове. У геральдычным выкананні ён азначае храбрасць, мужнасць, бясстрашнасць. З ХІХ ст. чырвоны набывае значэнне свабодалюбства, рэвалюцыйнасці, барацьбы супраць прыгнятальнікаў.

Традыцыя шанавання зялёнага колеру таксама вельмі старажытная. Продкі беларусаў абагаўлялі навакольны свет і прыроду. Усходнеславянскія плямёны ў асноўным пражывалі сярод лясоў, балот і пакланяліся дрэвам і раслінам. Зеляніна азначала перамогу жыцця, вясенняе абуджэнне прыроды пасля доўгага зімовага сну. Гэта сімвал маладосці і энергіі, веры і надзеі ў невычэрпную моц прыроды.

Чырвоны і зялёны колеры злучыліся на палотнішчы Дзяржаўнага сцяга яшчэ 25 снежня 1951 г. Малюнак сцяга зрабіў мастак М.І. Гусеў.

Вертыкальная белая паласа з чырвоным арнаментам – таксама характэрны знак для славянскіх народаў. Белы колер азначае бязгрэшнасць, чысціню, надзею на здзяйсненне жаданняў. Гэта колер прымірэння, веры і адданасці, а таксама мудрасці і ведаў. За аснову арнаменту, размешчанага на белым фоне, пакладзены ўзор "Узыходзячае сонца", вытканы на рушніку ў 1917 г. жыхаркай сяла Касцелішча Сененскага раёна Матронай Маркевіч.

Асноўны элемент арнаменту – выцянуты па вертыкалі ромб – гэта сімвал узыходзячага сонца і звязанай з ім урадлівасці зямлі. Дзве крыжападобныя перасечаныя лініі ў цэнтры ромба з чатырма кропкамі паміж імі сімвалізуюць засеянае поле.

Аляксандр СТУКАНАЎ

Аляксандр Стуканаў – адзін са старэйшых супрацоўнікаў універсітэта. Закончыў гістарычны факультэт БДУ ў 1963 г. З 1973 г. па люты 2007 г. працаваў старшым выкладчыкам на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. За найлепшы паясняльны тэкст да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь адзначаны спецыяльным прызам Прэзідэнта краіны.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларуь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг БССР

Дзяржаўны сцяг БССР у 1940–1951 гг.

Дзяржаўны сцяг БССР у 1937 – пач.1940-х гг.

Дзяржаўны сцяг ССРБ у 1919–1937 гг.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]