Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семянькова. Стылістыка і КБМ.doc
Скачиваний:
710
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.84 Mб
Скачать

Узоры тэстаў

  1. Навуковы стыль выконвае наступныя функцыі:

  1. эстэтычнага ўздзеяння

  2. адлюстраванне рэчаіснасці і захаванне ведаў

  3. фарміраванне грамадскай думкі, правядзенне ў жыццё пэўнай палітыкі, ідэалогіі

  4. перадача спецыяльнай інфармацыі

  5. атрыманне новых ведаў

  1. Устанавіце адпаведнасць паміж стылямі і жанрамі. Запішыце правільны адказ.

А. Навуковы

1. Курсавая работа

Б. Мастацкі

2. Ліст (сябру)

В. Публіцыстычны

3. Хроніка

Г. Афіцыйна-справавы

4. Раман

5. Аўтабіяграфія

  1. Навуковы стыль мае наступныя падстылі:

  1. акадэмічны

  2. аратарскі

  3. навучальны

  4. дыпламатычны

  5. навукова-папулярны

  1. Надзвычай высокая ступень стандартызацыі з’яўляецца станоўчай якасцю наступных стыляў:

  1. афіцыйна-справавы

  2. мастацкі

  3. навуковы

  4. гутарковы

  5. публіцыстычны

  1. Асоб жаночага полу прынята называць назоўнікамі мужчынскага роду (дацэнт, прафесар, пакупнік і пад.) у:

  1. афіцыйна-справавых дакументах

  2. мастацкіх творах

  3. размоўным стылі

  4. публіцыстычных тэкстах

  5. жанрах акадэмічнага падстылю

  1. Пазалітаратурныя сродкі могуць ужывацца са стылістычнымі мэтамі ў наступных стылях:

  1. навуковы

  2. афіцыйна-справавы

  3. мастацкі

  4. гутарковы

  5. публіцыстычны

  1. Устанавіце адпаведнасць паміж стылямі і сродкамі, што ў іх выкарыстоўваюцца. Запішыце правільны адказ.

А. Публіцыстычны

1. Вузкаспецыяльныя тэрміны пэўнай галіны навукі

Б. Мастацкі

2. Грамадска-палітычная лексіка

В. Навуковы

3. Няпоўныя сітуацыйныя сказы

Г. Афіцыйна-справавы

4. Экзатызмы і варварызмы са стылістычнай функцыяй

Д. Гутарковы

5. Гатовыя стандартныя бланкі

  1. Устанавіце адпаведнасць паміж стылямі і сродкамі, што ў іх выкарыстоўваюцца. Запішыце правільны адказ.

А. Гутарковы

1. Людзі добрай волі, арэна палітычнай барацьбы, апошні раўнд сустрэчы, даць зялёную вуліцу

Б. Мастацкі

2. Зарэгістраваць адносіны, супрацьпраўныя дзеянні, давесці да ведама, інвентарызацыя, ісцец, мемарандум

В. Публіцыстычны

3. Складанае сінтаксічнае цэлае, адтапанімныя дэрываты, закрыты рад аднародных членаў сказа, бяззлучнікавая сувязь

Г. Афіцыйна-справавы

4. Касірша, гладзіць супраць шэрсці, аддаць Богу душу, худзюшчы, блёкату аб’есціся

Д. Навуковы

5. Сынку, вятрыска, маланка хрысціцца, зямелька-матухна, стогне бездань, плача зіма капяжамі

  1. Паказчыкі таго, што слова ўжываецца ў кніжных стылях:

  1. складанае паводле ўтварэння

  2. мае суфікс суб’ектыўнай ацэнкі

  3. мае суфіксы -к-, -ш- у назвах жанчын па іх сацыяльным становішчы

  4. мае каранёвую марфему грэчаскага ці лацінскага паходжання

  5. заканчваецца на -нне, -асць, -цыя, -ізм

  1. Гук [г] фрыкатыўны вымаўляецца ў словах:

  1. вакзал

  2. прыбег

  3. экзотыка

  4. гарадскі

  5. мазгавы

  1. Гук [з] [с] [дз] цвёрдыя ў словах:

  1. дзынкаць

  2. схема

  3. дзве

  4. бязмерны

  5. смяяцца

  1. Яканне назіраецца ў словах:

  1. без меры

  2. без прапіскі

  3. не давучыць

  4. не вытрымаць

  5. не новы

  1. Літара э пішацца ў словах:

  1. экз..мпляр

  2. камп’ют..р

  3. маян..з

  4. менеджм..нт

  5. рэзюм..

  1. Стылістычныя нормы парушаны ў сказах:

  1. Мая бабуля пячэ самыя смачнейшыя бліны.

  2. А тут Валодзька стаіць пры станку-аграмадзіне з замурзаным тварам.

  3. Майстар на сцяне выразаў прыгожыя фрэскі.

  4. Шыем курткі са скуры заказчыка.

  5. Разам злучалася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль.

  1. Стылістычны прыём, заснаваны на збліжэнні сугучных, але розных па значэнні слоў, называецца … Адказ запішыце ў назоўным склоне, пастаўце націск.

  1. Спалучальнасць слоў парушана ў наступных прыкладах:

  1. закрыць дзённік

  2. самы лепшы адпачынак

  3. хварэць ангінай

  4. кісць вінаграду

  5. гаварыць пра прыгожае

  1. Выкарыстанне слоў-паразітаў з’яўляецца парушэннем такой камунікатыўнай якасці маўлення, як … Адказ запішыце ў назоўным склоне.

  1. Вызначце па ўрыўку яго аўтара (звярніце ўвагу на стыль, манеру пісьма).

…У сасновым лесе – маліцца, у бярозавым – любіцца, у дубовым – волю каваць, у яловым – душу д’яблу прадаваць.

Гэта быў лес яловы.

Ён цягнуўся амаль на сорак вёрст, і ўсе гэтыя вёрсты шумелі верхавінамі і маўчалі ўнізе, дзе былі замшэлыя сухія галіны, сівы лапнік, рэдкія галявіны з імшарамі ды куп’ём і чорныя ручаіны.

Усё тут расло цяжка, змагаючыся за кожны глыток паветра, за кожны прамень, і таму мухаморы былі крывавыя, а з абсыпаных гліцай рыжыкаў, калі збіць іх нагою, таксама тачылася рудая кроў.

Недзе на палове лясны шум абрываўся на хвіліну ручаіным звонам, а потым зноў шумеў аж дваццаць вёрст. І на тым баку ручая ўсё было такое самае… інакшае.

Бо там была Прусія.

  1. У. Арлоў

  2. В. Іпатава

  3. У. Караткевіч