Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кафедра г_сторы_ Беларус_ _ пал_талог__.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.04 Mб
Скачать

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Пытанні

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фар­мі­ра­ван­ня ВКЛ

2. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага бу­даў­ніц­т­ва ВКЛ

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель

4. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія

5. Эвалюцыя цэнтральнай улады ВКЛ: ад адзінаўладдзя

да сас­лоў­на-прадстаўнічай манархіі

6. Барацьба з крыжацкай аг­рэ­сі­яй, набегамі ардынцаў і суперніцтва

з Маскоўскай дзяржавай

1. З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раз­д­роб­ле­нас­ці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама ста­лі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча По-лацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Ва­лод­шы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вус­ці Дзвіны крэ-пасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння бал­ц­кіх плямёнаў па-шырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк стра­ціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стра­тэ­гіч­ны пункт – выхад у Балтыйскае мора.

З узнікненнем яшчэ аднаго нямецкага Тэўтонскага ордэна пагроза По­лац­ка­му і іншым паўночна-заходнім рускім княствам яшчэ больш уз­рас­ла. Другой пагрозай існаванню ўсходнеславянскіх княстваў з’яў-ля­ла­ся нашэсце мангола-татараў, якім з 1237 па 1240 гг. удалося за­ва­я­ваць большую частку Русі разам з Кіевам. Полацкае княства ўжо не магло выкон­ваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах ён перамясцiўся ў Навагародак – сталiцу ўдзельнага княства, якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае раз-віц­цё, заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым ра­мяс­т­ве і гандлі, а таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсут-насць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татар.

2. Пасля засялення славянамі тэрыторыі Беларусі не ўсе балцкія пля­мё­ны былі імі асіміляваны. У ліку апошніх – яцвягі, жамойты, аў­к­ш­тай­ты, якія нават пасля распаду Кіеўскай Русі захавалі сваю ад­мет­насць. Славянская супольнасць, аб’яднаная ў Навагародскім княстве, межавала з літвой, якая займала міжрэчча Нёмана і Віліі. Тэ­ры­то­рыя яе пражывання (Старажытная Літва) размяшчалася паміж Мен­с­кам і Наваградкам і паміж Маладзечнам і Сло­ні­мам.

Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культу­-ры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. Літоўцы не мелі гарадскіх паселішчаў, раз­ві­тай сельскай гаспадаркі, не ведалі пісьменнасці і пакланяліся языч­ніц­кім багам. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю. У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195-1263) у выніку заклю­ча­на­га дагавора са славянскімі феадаламі падпарадкаваў Навагарод­с­ка­му княству свае землі і ўзна-чаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён усталяваў кантакты з Ры­мам і ў 1251 г. прыняў каталіцтва, а летам 1253 г. у Новагародку адбы­ла­ся яго ўрачыстая каранацыя. Станаўлен-ню Літоўскага княс­т­ва перашкаджалі інтрыгі балцкай знаці, Галіцка-Ва­лын­с­кае княства, а таксама мангола-татары і тыя ж крыжакі.

Значны ўклад у яго ўмацаванне пасля смерці Міндоўга (1363) унёс яго сын Войшалк, які ў 1364-1367 гг. пашырыў межы дзяржавы за кошт пiнскіх, нальшчанскіх, дзяволтваўскіх, полацкіх, вiцебскіх зя-мель. Паспяховую барацьбу з крыжакамі і мангола татарамі за заха-ван­не дзяржавы вёў князь Трайдзень (1270-1282). Новыя тэрытары-яль­ныя здабыткі княству здзейсніў вялікі князь Вiцень (1293-1315), які ў 1307 г. выгнаў каталіцкіх місіянераў і крыжакоў з Полацка і далучыў яго да дзяржавы. У 1315 г. Віцень адваяваў у Галіцка-Валынскага кня-с­т­ва Берасцейскую зямлю. Паводле Іпацьеўскага летапісу, ён «измы-сли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на ко­не з ме-чем, еже ныне наричут погоня».

Княжанне Гедымiна (1316-1341) характарызуецца да­лей­шым па-велічэннем тэрыторыi дзяржавы. У 1323 г. ён перанёс сталiцу ў Вiль-ню. У сярэдзiне 1320-х гг. яго ўладу прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi. Шлюбы Альгерда з віцебскай і Лю-барта – з валынскай князёў­на­мі таксама ўзмацнілі дзяржаву. За ўсе гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла ас­ноў­ная частка сучас-най Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Са­ма дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае».

Спробу ўсталявання поўнай гегемоніі на былых землях Кіеўскай Ру­сі прадпрыняў пасля смерці Гедыміна яго сын Альгерд (1345-1377). Так, у сярэдзіне ХІV ст. да княства было далучана беларускае Падня-проўе і Бранскае княства, а пасля разгрому мангола-татар на Сiнiх Во-дах у 1372 г. – Кiеўская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнi-га­ва-Северская, Падольская i Валынская землi.

Палітычная экспансія Альгерда выклікала процідзеянне Вялікага княс­т­ва Маскоўскага, якое таксама выступіла ў ролі «збіральніка Ру-сі». Каб устараніць суперніка, войска ВКЛ тройчы – у 1368, 1370 і 1372 гг. хадзіла на Маскву, але ўзяць яе штурмам так і не здолела. Праў­да, Альгерду ўдалося падпарадкаваць Смаленскае княства, на якое прэтэндавала Масква.

Такім чынам, да 1370-х гг. на тэрыторыі колішніх заходнепаўднё-ва- і ўсходнерускіх княстваў, а таксама балцкіх плямёнаў, узнікла і ўма­ца­ва­ла­ся магутная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае і Рускае. У яго склад увайшла большая частка колішняй Кіеўскай Русі разам са ста­лі­цай. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, даб­рах­вот­ныя і гвалтоўныя. Як правіла, кожная з новых зямель, састу-піў­шы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ра­ней­шы жыццёвы ўклад.

3. Перыяд знаходжання беларускіх тэрыторый у складзе ВКЛ – гэ­та час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і гандлі і раз­віц­ця феадальных адносін. Зямля па-ранейшаму з’яўлялася асноў-ным багаццем. У межах ВКЛ вярхоўным яе ўладальнікам з’яўляўся вялікі князь – «гаспадар». Усе дзяржаўныя землі падзяляліся на «во-лас­ці» і «гаспадарскія двары». Першыя групаваліся па некалькі сёл, а да­хо­ды ад іх ішлі на казённыя патрэбы. Другія належалі вялікаму кня-зю і забяспечвалі патрэбы яго двара. З дзяржаўнага фонду адбываліся вя­лі­как­няс­кія падараванні служыламу баярству зямель з працаваўшы-мі на іх сялянамі, якія ўласнай зямлі не мелі. У сярэдзіне ХVІ ст. дзяр-жаў­ны зямельны фонд разам з асабістым уладаннем князя складаў амаль 50 %, 45 % – належала свецкім, 5 % – царкоўным феадалам.

Асноўная маса насельніцтва (каля 95 %) пражывала ў вёсках і сё-лах. Аснову гаспадаркі сялян і феадалаў складалі раслінаводства і жы-вё­ла­га­доў­ля. Развітае ворнае земляробства, заснаванае на выкарыстан-ні драўляных сох з жалезнымі нарогамі, цяглай сілы коней або валоў, выкарыстанні трохполля давала ўстой­лі­выя ўраджаі жыта, ячменю, проса, пшаніцы, аўсу і іншых збожжа­вых культур. Для вырабу ткані-ны і іншай прадукцыі шырокае распаў­сюд­жан­не мелі пасевы ільну, пянькі, каноплі. Пэўную долю харчо­вых прадуктаў давала агародніц-тва і садаводства.

У мэтах апрацоўкі зямлі, для ваенных або транспартных патрэб раз­водзі­лі­ся коні. Буйнарагатая жывёла, козы, свінні, авечкі, а таксама хат­няя птушка забяспечвалі патрэбы людзей у харчовых прадуктах і сы­ра­ві­не для вырабу адзення, абутку і інш. Важную ролю ў гаспадар­цы сельскага жыхарства адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, борт-ніц­т­ва, а таксама хатнія прамыслы – ткацтва, рамёствы.

Сяляне ў ХІV– першай палове ХVІ стст. звычайна называліся «людзьмі», «смердамі», «мужыкамі». Паводле прыналежнасці зямлі, якой яны карысталіся, існавалі вялікакняжацкія (гаспадарскія), шля-хец­кія, царкоўныя (духоўныя) сяляне. Тыя, асноўнай формай рэнты якіх з’яўлялася даніна, назы­ва­лі­ся даннікамі. Асноўная маса насель-ніцтва складала­ся з цяглых сялян, якія выконвалі галоўным чынам ад-працовачную павіннасць на палетках уладальніка. Тая ж частка сялян-ства, якое выконвала павіннасці ў выглядзе грашовага (чынш) падат-ку, звалася чыншавым.

Сялянства выконвала і дзяржаўныя павіннасці па будаўніцтве і ра­мон­це абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, па перавозцы грузаў і служ­бо­вых асоб, выплаце падаткаў на ваенныя мэты. Адзінкай падат­ко­ва­га абкладання вясковага насельніцтва з’яўлялася сялянская ся­м­’я – «служба» або «дым», якая карысталася надзелам ворнай зямлі. Усе астатнія ўгоддзі – паша, сенажаць, вадаёмы і інш., а таксама (на пэў-ных умовах з феадалам) лес, знаходзіліся ў карыстанні ўсёй сялянскай абшчыны, якая ўяўляла сабой спецыфічную сацыяльную адзінку, ад­каз­ную за выкананне павіннасцей. Менавата на яе ўскладаліся такія па­він­нас­ці, як талака – сяўба, збор ураджаю, нарыхтоўка сена і інш., а так­са­ма гвалты (згоны) – работы, выкліканыя тэрміновасцю іх выка-нан­ня – тушэнне пажараў, будаўніцтва дарог, мастоў і інш. аб’ектаў.

З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста сва-бод­най. Частка яго, названая чэляддзю нявольнай, фактычна з’яўля­ла­ся поўнай уласнасцю феадала. Акрамя асабіста залежных людзей, ад-рознівалі так званых сялян-слуг (служкі, старцы, войты, цівуны), якія абслугоўвалі маёнтак, а таксама прыслуга (кухары, півавары і інш.), прамыславікі (асочнікі, бортнікі, конюхі, рыбаловы, стральцы), вяско-выя рамеснікі (кавалі, цесляры, ган­ча­ры, калёснікі, кушняры).

Доўгі час свабодныя сяляне ў пошуках лепшых умоў жыцця мелі маг­чы­масць пераязджаць ад аднаго феадала да другога. З ХVст. яны ста­лі падзяляцца на «людзей пахожых», якія мелі такое права, і «лю-дзей непахожых», якія яго страцілі. Так, у 1447 г. прывілей вялікага кня­зя Казіміра (1440-1492) абавязваў феадалаў не прымаць у свае ма-ён­т­кі тых сялян, якія пакінулі гаспадароў без яго дазволу. Тым самым пры­ві­лей паслужыў пачаткам юрыдычнага афармлення прыгоннага пра­ва. У ХV–ХVІ стст. адбываўся працэс пераўтварэння «пахожых» ся­лян у «непахожых» за кошт тых, хто доўгі час пражываў на зямлі ад­на­го ўладальніка. Паводле Статута 1529 г., «непахожымі» прызна-ва­лі­ся сяляне, якія пражылі ў аднаго гаспадара больш 10 гадоў.

Змяншэнне фонду дзяржаўных зямель, а таксама драбленне феа-да­ль­ных уладанняў з-за іх пераразмеркаванняў паміж нашчадкамі ад-моў­на адбівалася на паступленні падаткаў у дзяржаўны бюджэт, запа-трабавала правядзення аграрнай рэформы. Яе неабход­насць падма-цоўвалася недасканаласцю сістэмы падаткаў і павіннас­цей, патрэбай у павышэнні даходнасці дзяржаўных зямель, а такса­ма ростам попыту на збожжа на заходнееўрапейскіх рынках.

З гэтай нагоды ў 1557 г., пачалася аграрная рэформа, названая ў ад­па­вед­нас­ці з «Уставай на валокі», «валочнай памерай». Так, адзін-кай па­дат­ка­аб­к­ла­дан­ня ўсталёўвалася 1 валока – зямля плошчай 20 дзесяцін або 21, 36 га. Кожная сялянская сям’я надзялялася 1 валокай, а разам з ёй усталёўваўся аб’ём павіннасцей. Сяляне па-ранейшаму выконвалі гвалты і талокі.

У ліку важнейшых мэтаў рэформы з’яўлялася заснаванне «фаль-вар­каў» – феадальных гаспадарак, скіраваных на вытворчасць тавар-на­га збожжа. Кожны фальварак мусілі апрацоўваць сялянскія гаспа-дар­кі. Так, на трымальнікаў 7 сялянскіх валок прыпадаў абавязак ап-ра­цоў­ваць 1 валоку феадальнай зямлі. Адпаведна ўзніклі новыя катэ-го­рыі залежнага сялянства. Так, цяглыя сяляне пераважалі там, дзе іс-на­ва­лі фальваркі. За карыстанне валокай зямлі яны адбывалі 2 дні пан-шчы­ны на тыдзень і плацілі чынш ад 6 да 21 гроша. Асадныя сяляне (чыншавікі) плацілі 30 грошаў, выконвалі 12 талок у год або плацілі 12 грошаў. Асадныя сяляне пераважалі ва Ўсходняй Беларусі, дзе было менш фальваркаў. Чэлядзь нявольная атры­моў­ва­ла невялікія на-дзелы зямлі і займалася агародніцтвам.

Ажыццяўленне аграрнай рэформы мела станоўчыя для дзяр­жа­вы і класа феадалаў вынікі. Рэзка ўзрасла таварнасць і даходнасць сель-скай гаспадаркі. Фіксаваны памер падатку даваў сялянам маг­чы­масць павысіць прадукцыйнасць сваёй працы. Нягледзячы на за­ха­ван­не сельскай абшчыны, праца яе членаў зрабілася больш самастой­най і індывідуалізаванай, з’арыентаванай на сувязь з рынкам.

Разам з тым усялякія перасяленні па ініцыятыве сялян забараня-лі­ся, а самі яны назаўсёды прымацоўваліся да надзелаў. Статут 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку збегшых сялян, а таксама санкцыі суп­раць тых, хто іх прымаў да сябе.

Удасканаленне тэхнікі і тэхналогіі землеапрацоўкі, выкарыстанне трох­пол­ля, павышэнне ўраджайнасці збожжавых, тэхнічных і садова-ага­род­ных культур, павелічэнне пагалоўя хатняй жывёлы забяспечыў маг­чы­масць далейшага развіцця насельніцтва. Інтэнсіфікацыя рамяст-ва і гандлю, у тым ліку замежна­га, абумовіла з’яўленне ў ВКЛ у ХІV-ХV стст. новага тыпу паселішчаў – так званых мястэчак, жыхары якіх займаліся аб­с­лу­гоў­ван­нем гандлёвых караванаў, а таксама вырабам рамесных тавараў. Частка насельніцтва, свабоднага ад прыгону, зай-малася будаўніцтвам, промысламі, земляробствам.

Істотным чынам змянілася аблічча гарадоў. Іх колішнія драўля-ныя сцены былі заменены каменнымі, замест адных варот – будава-лася некалькі брам, каля якіх збіраліся падаткі з іншагародніх гандля-роў. У буйнейшых з іх – Вільні, Гародні, Лідзе, Крэве, Міры былі па-будаваны замкі. Але калі знешне грозны выгляд гарадоў быў абумоў-лены частымі войнамі, то ўнутраная іх структура выяўляла чыс­та мір-ныя, жыццёва патрэбныя аб’екты і пабудовы: вялікакняскі (калі гэта сталіца) ці магнацкі (калі гэта ўласніцкі горад) палац; ратуша (калі го-рад меў Магдэбургскае права), рынкавая плошча; гандлёвыя рады; царква, касцёл ці сінагога; дамы майстроў, купцоў ці шляхты; вуліцы, дзе размяшчаліся майстэрні і хаты рамеснікаў.

Шырокім асартыментам вызнача­лі­ся вырабы кавалёў, кушняроў, краўцоў, шаўцоў, ювеліраў і збройнікаў. Агу­ль­ная колькасць гарад-скіх прафесій ВКЛ у ХVІ ст. складала больш за 100. Асноўнай адзін-кай рамеснай вытворчасці з’яўлялася майстэрня ў складзе майстра, ча-лядніка (падмайстры) і 2-4 вучняў. Майстар, ён жа ўладальнік май-стэрні, асабіста ажыццяўляў увесь вытворчы працэс – ад нарыхтоўкі сыравіны да прыдання вырабу таварнага выгляду. Яго па­моч­нік – ча-ляднік або падмайстар вы­кон­ваў усе даручэнні гаспадара і за сваю працу атрымоўваў пэўнае жа­ла­ван­не. Вучні пачыналі з абавязкаў слуг і выканання простых апера­цый, толькі за сціплае харчаванне і пражы-ванне ў доме майстра.

З мэтай устаранення або змяншэння канкурэнцыі з боку сельскіх або іншагародніх рамеснікаў, а таксама для ўрэгулявання вытворчасці і збыту сваіх вырабаў майстры адной ці некалькіх сумежных прафесій ста­лі аб’ядноўвацца ў адмысловыя арганізацыі – цэхі. У ХVІ ст. у Менску было не менш 9 цэхаў, Берасці – 14, Слуцку – 17, Ма­гі­лё­ве – 21. На чале цэха стаяў цэхмістр (стараста), які абіраўся гру­пай старэй-шых цэхавых майстроў і кіраваў яго дзейнасцю.

Кожны цэх валодаў уласным статутам, грашовымі сродкамі, гер­ба­м, памяшканнем для пасяджэнняў і інш. Вакол яго гуртаваліся ўсе ра­бот­ні­кі адной прафесіі. Цэх выконваў не толькі пра­фе­сій­ныя, але і ваенныя функцыі. Пад час нападу ворага на горад рамеснікі аднаго цэ-ха мусілі абараняць даручаную ім час­т­ку крэпасной сцяны.

Развіццё ў ВКЛ рамяства і таварна-грашовых адносін павялічыла ў гарадах і мястэчках праслойку купецтва. Тых купцоў, хто ажыццяў- ляў рознічны гандаль у вёсках ці мястэчках, называлі «карабейніка-мі». Тых, хто вёў замежны гандаль і карыстаўся ахоўнымі граматамі вы­шэй­шых асоб дзяржавы, звалі «гасцямі». У Польшчу, Чэхію, Герма-нію імі вывозіліся збожжа, лес, воск, скуры, футра, лён, пяньку, дзё-гаць і інш. Буйнейшы рынак з удзелам беларускіх купцоў знаходзіўся ў Круляўцы (Кёнігсберг). Асноўным плацёжным сродкам быў літоўскі паў­г­рош, затым срэбны пражскі грош.

Аб’яднанні купцоў зваліся брацтвамі. Яны імкнуліся да манапо-ліі ў межах свайго горада і падуладнай яму перыферыі. Купцы прыно-сілі прысягу на вернасць гораду, свайму цэху, складалі агульную касу ўзаемадапамогі, мелі сваю пячатку, харугву, дом для сходаў.

Рэкі з’яўляліся асноўнымі транспартнымі камунікацыямі. З раз-віц­цём рамяства, гандлю і таварна-грашовых адносін узніклі пераду- мовы для будаўніцтва новых сухапутных шляхоў, якія звязалі Полацк і Сма­ленск; Оршу, Мінск і Берасце. Калі ў ХІV ст. колькасць гарадоў да­ся­га­ла 40, то да сярэдзіны ХVІІ ст. разам з мястэчкамі іх налічвалася 467 (з 757 па ўсім ВКЛ), дзе пражывала ад 16 да 20 % усяго насельніц-тва. У ліку буйнейшых гарадоў былі Полацк, Віцебск, Слуцк, Менск, Берасце, Гародня, Навагародак.

Пад уздзеяннем прагрэсіўных павеваў з Заходняй Еўропы, а так-сама абапіраючыся на традыцыі вечавых сходаў, гараджане – майст-ры, купцы, шляхта асобных беларускіх гарадоў – здолелі дамагчыся ад іх уласнікаў або вялікага князя права на самакіраванне. Першымі так званае «Магдэбургскае права» атрымалі жыхары Вільні (1387), Берас-ця (1390), Гародні (1391), Слуцка (1441), Полацка (1498), Менска (1499). Па Магдэбургскім праве жыхары горада выходзілі з-пад улады фе­а­да­лаў, а таксама ваявод, стараст і іншых службовых асоб ВКЛ. Ажыц­цяў­лен­не і ахова іх правоў уваходзілі ў абавязкі гарадской рады.

Гарадская рада (магістрат) складалася з бурмістраў, радцаў (рай-цаў) і членаў гарадскога суда – лаўнікаў. Усе яе рашэнні зацвярджалі­ся войтам, які выбіраўся са шляхты ці заможных мяшчан і пад­па­рад­коў­ваў­ся толькі вялікаму князю. На кожную вакантную пасаду ў радзе прэтэндавалі 2-4 кандыдаты. Іншаземцы, нехрысціяне, ліхвяры, бед-някі, калекі не мелі права голаса. Самакіраванне (магістрат) засядала ў ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы.