Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
9.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
137.73 Кб
Скачать

3. Крызіснае становішча ў эканоміцы ў першай палове 1990-х гг.

Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. Развал СССР яшчэ больш абвастрыў эканамічнае становішча на Беларусі: рэзка скарашліся пастаўкі разнастайнай прадукцыі, якая была неабходна для беларускай прамысловасці, нарастала інфляцыя, узнік таварны голад ка снажывецкім рынку,

Працэс набыцця Рэспублікай Бе­ла­русь рэаль­на­га су­ве­рэ­ні­тэ­ту су­паў у часе з рэзкім пагаршэннем яе са­цы­я­ль­на-эка­на­міч­на­га ста­но­віш­ча. Сістэма кіравання ўсім на­род­на­гас­па­дар­чым ком­п­лек­сам ака­за­ла­ся разбалансаванай. Парушыліся сувязі па­між рэспуб­лі­ка­мі, а разам з імі – пастаўкі паліва і сыра-віны, збыт га­то­вай прадук­цыі. У вы­ні­ку за 1991–1994 гг. выпуск прамысловай пра­дук­цыі ў рэс­пуб­лі­цы ска­ра­ціў­ся на 31%. Сабекошт прадукцыі се­льс­кай гаспадар­кі знізіўся, а ра­зам з ім – попыт калгасаў на тэхніку і ўгна­ен­ні. Хра­ніч­ны не­да­хоп срод­каў ўскладняўся нас­туп­с­т­ва­мі Чар­но­бы­ль­с­кай ка­тас­т­ро­фы, ліквідацыя якіх забірала ка­ля 16% рэс­пуб­лі­кан­с­ка­га бюд­жэ­ту.

Праграма пераходу да рынку прадугледжвала ў першую чаргу стварэнне на Беларусі прыватнага сектара эканомікі. У верасні 1991 г. Савет Міністраў прыняў адпаведную пастанову, якая дазволіла прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. Да канца 1992 г. ва ўласнасць працоўных калектываў і асобных уладальнікаў перайшло 190 прадпрыемстваў. Замацаванню новых формаў уласнасці садзейнічаў закон 1993 г. "Аб раздзяржаўленпі і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Новае заканадаўства стварыла прававую базу для дзейнасці сумесных бе-ларуска-замежных прадпрыемстваў і прадпрыемстваў, якія цалкам належалі замежным уласнікам. За 1991-1995 гг. колькасць сумесных прадпрыемстваў (СП) узрасла з 283 - да 1836, а колькасць замежных, адпаведна, павялічылася са 116 да 889. Пашырэнне магчымасцяў да стварэння сумесных і замежных фірмаў і прадпрыемстваў спрыяла прыцягненню ў беларускую эканоміку ін-вестыцый. У 1995 г. яны склалі 14,7 млн долЗША.

Пэўныя змены адбыліся ў с/г сферы. Сяляне атрымалі права выбару фор-маў гаспадарання і ўласнасці, у выніку чаго паскорыўся працэс утварэння фермерскіх гаспадарак. За 1992 - 1995 гг. іх колькасць вырасла да трох тыс.

3 абраннем у ліпені 1994 г. першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў зроблены паварот да ўзмацнення ролі дзяржавы ў эканамічных пра-цэсах. 2 верасня 1995 г. А.Р. Лукашэнка публічна абвясціў аб вызначэнні курсу на пабудову "рынкавага сацыялізму". Новы курс прадугледжваў дзяржаўнае рэгуляванне экапомікі, узмадненне кантролю за прыватызацыяй. Важнае месца адводзілася наглыбленню эканамічнай інтэграцыі паміж дзяржавамі СНД. У хуткім часе былі распрацаваны "Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця РэспублікІ Беларусь на 1996-2000 гг.".

Іх рэалізацыя забяспечыла з 1996 г. штогадовы прырост унутранага вала-вога прадукту (УВП), які з'ўляецца адным з асноўных паказчыкаў развіцця эканомікі. Павялічыўся аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажы-вецкіх тавараў. Шэрагу прадпрыемстваў удалося пераадолець цяжкасці пер-шай паловы 90-х гг. Сталі эфектыўна працаваць у новых умовах вытворчыя аб'яднанні "Мінскі трактарны завод", "Атлант", Гарызонт" і інш. У цэ-лым па краіне павялічыўся рост рэальных даходаў насельнІцтва, удалося не дапусціць рэзкага росту беспрацоўя, была захавана сацыяльная стабільнасць, адноўлена сістэма кіравання эканомікай.

Разам з тым эканамічнае развіццё ў гэты перыяд адбывалася нераўнамер-на, скачкападобна. 3 1995 г. замарудзіліся тэмпы прыватызацыі, узмацніла-ся дзяржаўнае рэгуляванне прыватнага прадпрымальніцтва. Па шэрагу важ-нейшых паказчыкаў дасягнуць узроўню 1990 г. так і не ўдалося. Вызначаныя прыярытэты развіцця эканомікі не былі рэалізаваны ў поўнай меры. Адбывалася дэвальвацыя беларускага рубля, панізіўся ўзровень рэнтабель-насці, павялічылася доля стратных прадпрыемстваў.

Сацыяльна-эканамічная сітуацыя абвастралася сыравіннай энергетычнай залежнасцю ад былога адзінага народна-гаспадарчага комплексу СССР, арыентацыяй беларускай эканомікі на былы саюзны рынак, наступствамі Чарнобыля, а таксама састарэлымі тэхналогіямі.

Група новых палітыкаў і эка­на­міс­таў, якая прыйшла да ўлады ра­зам з Прэ­зі­дэн­там А. Лу­ка­шэн­кам, здолела прыпыніць заняпад экано­мі­кі. 30 верасня 1994 г. прапанаваная імі праграма выхаду з кры­зі­су бы­ла ўхва­ле­на Вяр-хоўным Саветам рэспублікі. Дзякуючы ёй, ужо ў 1995 г. аб­вал вытворчасці быў прыпынены, але ў перспектыве на­ле­жала прад­п­ры­няць значныя нама-ганні, каб пераламаць сітуацыю да леп­ша­га, бо да гэтага часу валавы ўну-траны прадукт Рэспублікі Бе­ла­русь склаў 65,2%, а рэальныя даходы яе на-сельніцтва – толькі 60%.

У ліку першых мерапрыемстваў Прэзідэнта былі скасаванне не­абг­рун­та­ва­най прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і барацьба з ка­руп­цы­яй. Да канца 1995 г. была створана нацыянальная крэдытна-гра­шо­вая і бан­каў­с­кая сістэма, пачала фармавацца ўласная мадэль эка­на­міч­на­га раз­віц­ця сацыяльна арыентаванага тыпу. Гэтыя на­ва­цыі і перспек­ты­вы знайшлі ўва­саб­лен­не ў «Асноўных напрамках са­цы­я­ль­на-эка­на­міч­на­га развіцця Рэс­пуб­лі­кі Беларусь на 1996–2000 га­ды», якія бы­лі ўхва­ле­ны ў кас­т­рыч­ні­ку 1996 г. Усе­бе­ла­рус­кім на­род­ным схо­дам.

Велізарную дапамогу ў стабілізацыі беларускай эканомікі аказаў Прэ­зі­дэнт і ўрад Расійскай Федэрацыі. У многім дзякуючы ёй у 1996–1999 гг. на-меціліся станоўчыя тэндэнцыі ў росце ВУП, тавараў на­род­на­га спажывання, інвестыцый і тавараабароту. Так, у параўнанні з 1995 г., 1998 г. даў прырост ВУП 122,6%, прадукцыі пра­мыс­ло­вас­ці – 137,7%. Разам з тым яшчэ заста-валася вострай праб­ле­ма стратных прадпрыемстваў, якія ў 1998 г. складалі ў пра­мыс­ло­вас­ці 11%, а таксама адставанне вытворчасці сельгаспрадуктаў.

Вынікам напружанай працы беларускага народа пад кіраўніцтвам Прэ­зі­дэн­та і падначаленага яму ўрада зрабіліся першыя істотныя да­сяг­нен­ні ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Так, у 2000 г. па ас­ноў­ных паказчыках (ВУП, узровень жыцця і інш.) Рэспубліка Беларусь пер­шай на постсавецкай прасторы выйшла на паказчыкі пе­рад­к­ры­зіс­на­га 1990 г. і стварыла аснову для далейшага дынамічнага развіцця.

Уласцівая Беларусі сыра­він­ная і энергетычая залежнасць ад Ра­сій­с­кай Федэрацыі, ары­ен­та-цыя эканомікі на саюз­ны рынак, сас­та­рэ­лыя тэхналогіі, якія заб­руджва­юць навакольнае асяроддзе, нас­туп­с­т­вы Чарнобыльскай ка­тас­т­ро­фы і многае іншае натхніла Прэ­зі­дэн­та А. Лукашэнку і яго ўрад на пры­няцце На­цы­я­на­ль­най стратэгіі ўстойлівага развіцця (НСУР-1997).

Пад паняццем «устойлівае развіццё» маюць на ўвазе такі шлях і стан эка­но­мі­кі, які забяспечвае задавальненне патрэб цяперашняга па­ка­лен­ня без паг­ро­зы дабрабыту будучым пакаленням. Пад ім патрэб­на ра­зу­мець та­кое развіццё соцыуму і яго эканомікі, якое не разбурае на­ва­ко­ль­нае асяроддзе і забяспечвае бесперапынны прагрэс гра­мад­с­т­ва. Гэ­та стратэгія была распрацавана не толькі ў мэтах пераадолення кры­зі­су эканомікі, а і з улікам перспектыў яе далейшай інтэграцыі ў гла­ба­ль­ную экана­мічную сістэму.

Акрамя таго, НСУР-1997 была вызначана мадэль устойлівага раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі, ацэнены нацыянальныя рэсурсы, прыродны і са­цы­я­ль­на-эка­на­міч­ны патэнцыял рэспублікі, механізмы і срод­кі зніжэння шкод­на­га ўздзе­ян­ня на стан прыроднага асяроддзя з прадстаўленнем праг­ноз­ных паказчыкаў да2010

Ажыццяяўленне намечаных у НСУР-1997 захадаў дазволіла спы­ніць спад вытворчасці і забяспечыць прырос­т ВУП, а таксама спры­я­ла пэў­на­му аздараўленню эка­ла­гіч­най сітуацыі. Ус­ве­дам­ля­ю­чы важнасць НСУР, бе­ла­рус­кае кіраўніцтва ў заканадаўчым па­рад­ку прадугледзела аба­вяз­ко­васць яе распрацоўкі на 15-гадовы пе­ры­яд кожныя пяць га­доў.

Стратэгія ўстойлівага развіцця з’яўляецца ідэалагічнай асновай са­цы­я­ль­на-эканамічнай мадэлі Беларусі, якая заснавана на прынцыпах рын­ку і дзяржаўнага рэгулявання і разлічана на пе­ра­ход­ны перыяд. Яна зас­на­ва­на не на знішчэнні ранейшых асноў, а на ўдас­ка­на­лен­ні іс­ну­ю­чай эканамічнай базы. Беларуская эканамічная ма­дэль змяшчае ў са­бе элементы пераемнасці ў выкарыстанні дзяр­жаў­ных інстытутаў ва ўсіх сферах, дзе яны праявілі сваю эфек­тыў­насць.

Элементы беларускай мадэлі эканомікі былі вызначаны 22 са­ка­ві­ка 2002 г. Прэзідэнтам А. Лукашэнкам у яго выступленні перад кі­рую­чы­мі работнікамі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў. Па-пер­шае, гэта моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада, якая га­ран­туе гра­мадзя­нам бяспеку, грамадскі парадак, сацыяльную спра­вяд­лі­васць і даб­ра­быт. Зараз гэта ўлада асацыіруецца з асо­бай Прэзідэнта.

Па-другое, раўнапраўнае функцыянаванне прыватнага і дзяр­жаў­на­га секта-ра эканомікі. Аднак развіццё не павінна су­пя­рэ­чыць дзяр­жаў­ным інтарэсам. У пачатку 2001 г. на Беларусі бы­ло за­рэ­гіс­т­равана больш за 60 тыс. прадпрыем-стваў недзяр­жаў­ных форм улас­нас­ці і амаль 200 тыс. індывідуальных прад­п­ры­ма­ль­ні­каў, а доля вы­пуш­чанай імі прамысловай прадукцыі скла­да­ла каля 40%.

Па-трэцяе, прыватызацыя – перадача дзяржаўнай улас­нас­ці пры­ват­на­му сектару. Яе мэта – пошук зацікаўленага ін­вес­та­ра-прад­п­ры­ма­ль­ні­ка, здольна-га ўзняць рэнтабельнасць прад­п­ры­ем­с­т­ва на больш вы­со­кі ўзровень. Пры­ва­ты­за­цыя павінна здзяйсняцца най­перш у інтарэсах уся­го грамадства, таму ёй не падлягаюць вы­со­ка­да­ход­ныя прад­п­-­вы, якія фармуюць дзяр­жаў­ны бюджэт

Па-чацвёртае, развіццё інтэграцыйных працэсаў з краінамі СНД, і ў пер­шую чаргу з Расіяй.

Па-пятае, моцная сацыяльная палітыка дзяржавы, якая на­кі­ра­ва­на на па­вы­шэн­не грамадскага дабрабыту, паляпшэнне якасці і ўзроў­ню жыц­ця насельніцтва. Галоўнай мэтай сацыяльнай палітыкі з’яў­ля­ец­ца ства­рэн­не для кожнага працаздольнага грамадзяніна ўмоў, якія даз­ва­ля­юць яму забяспечыць дабрабыт сваёй сям’і пры ўзмацненні ад­рас­нас­ці сацыяльнай падтрымкі слаба абароненых груп насельніцтва.

Такім чынам, беларуская мадэль разлічана на пераходны перыяд ад ка­ман­д­най да сацыяльна арыентаванай эканомікі і дэ­мак­ра­тыч­на­га гра­мад­с­т­ва. Грамадзяне Рэспублікі Бе­ла­русь падтрымалі сацыяльна-эка­на­міч­ную палітыку дзяржавы і ўзялі ак­тыў­ны ўдзел у ажыццяўленні праграмы развіцця краіны, разлічанай на 2001–2005 гг. Так, сярэдне­га­да­вы прырост ВУП складаў звыш 7% і зра­біў­ся адным з самых вы­со­кіх паказчыкаў сярод краін Еўрапейскага са­ю­за і СНД. Тэмпы рос­ту ВУП за пяцігодку перавысілі 142% (пры пла­не – 135–140%), пра­мыс­ло­вай прадукцыі – больш за 150% (пры плане 128–132%), спажы­вец­кіх тавараў – 150% (пры плане 142–147%), ін­вес­ты­цый у асноўны капітал – 179% (пры плане 160–170%), рэ­а­лі­за­цыі платных паслуг на­се­ль­ніц­т­ву – 170% (пры плане 160–165%).

Прырост прадукцыі сельскай гаспадаркі за пяць гадоў склаў 25%. Са­ма сельская гаспадарка ўпершыню зрабілася рэнтабельнай. Ко­ль­касць страт­ных гаспадарак скарацілася з 59% у 2001 г. да 16% у 2004 г. Па выт­вор­час­ці важ-нейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на ду­шу на­се­ль­ніц­т­ва (збожжа, бульба, гародніна, мяса, малако, яйкі) Бе­ла­русь вый­ш­ла на першыя пазіцыі сярод краін Еўропы і СНД.

Асновай далейшага развіцця аграпрамысловага комплексу стала Дзяр­жаў­ная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005–2010 гг. Акра­мя на­рош­ч­ван­ня тэмпаў аграрнай вытворчасці, яна заклікана забяспе­чыць рост дабра-быту сельскага насельніцтва, стварэнне сучаснай са­цы­я­ль­най інфра-струк-туры на сяле.

Беларусь гандлюе з 174 краінамі свету. З 2001 г. аб’ём знеш­ня­га ган­д­лю ўзрос з 15,7 млрд. дол. да 30,3 млрд. дол., а за 10 гадоў – амаль у 3,5 разу. 43% беларускага экспарту ішло ў Еўропу і 36% – у Ра­сію. Бы­лі створаны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці замежных ін­вес­та­раў, налічваецца каля 3,5 тыс. кампаній, арганізаваных з удзелам ін­вес­та­раў з 90 краін свету. Пачына-ючы з 2002 г., на Беларусь пасту­пі­ла больш за 4,6 млрд. дол. інвестыцый.

Важнейшым доказам жыццядзейнасці беларускай сацыяльна-эка­на­міч­най мадэлі служаць паказчыкі росту даходаў насельніцтва. Так, з 2001 па 2005 г. яны выраслі на 76,5% (пры плане 58–63%), а рэальная заработная плата – на 103,3% (пры плане 80–85%). Заданне ўра­ду да­вес­ці да канца 2005 г. узровень сярэдняй заработнай платы па краіне да 250 дол. ЗША ў эквіваленце было выканана. У нашы дні гэтыя паказчыкі працягваюць паляпшацца.

Такім чынам, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2001–2005 гг., складзеная на прын­цы­пах фун­к­цы­я­на­ван­ня ўлас­най мадэлі, была паспяхова выканана і нават пе­ра­вы­ка­на­на. Гра­мад­с­т­ва зрабіла ўпэўнены крок у нап­рам­ку пабудовы квітнеючай Беларусі.