Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебная программа Человек и мир.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
279.04 Кб
Скачать

Ііі клас (35 г)

ПРЫРОДА І ЧАЛАВЕК (27 г)

Арыентаванне на мясцовасці (3 г)

Гарызонт, бакі гарызонту. Арыентаванне па Сонцы, компасе і мясцовых прыродных прыметах.

Практычныя работы. Засваенне спосабаў арыентавання на мясцовасці па Сонцы, компасе і мясцовых прыметах.

Зямля на глобусе і карце (2 г)

Глобус — мадэль Зямлі. Фізічная карта паўшар’яў. Мацерыкі і акіяны.

Практычныя работы. Чытанне карты: знаходжанне мацеры­коў, акіянаў на глобусе і карце паўшар’яў.

Мая краіна (18 г)

Формы зямной паверхні (3 г). Раўніны і горы як асноў­ныя формы паверхні Зямлі. Узгорак. Гара. Раўнінны харак­тар паверхні Рэспублікі Беларусь, яго значэнне. Раўніны, нізіны, узвышшы на фізічнай карце Беларусі.

Разнастайнасць вадаёмаў (2 г). Рэкі і азёры. Водныя багацці Рэспублікі Беларусь. Іх выка­рыстанне чалавекам і ахова. Найбуйнейшыя рэкі і азёры на фі­зічнай карце Беларусі.

Найбольш распаўсюджаныя карысныя выкапні (3 г). Пясок, гліна, калійная соль, торф, іх выкарыстанне. Багацці недраў роднай зямлі. Выкарыстанне карысных выкапняў чала­векам і іх ахова.

Раслінны і жывёльны свет Беларусі (10 г). Што такое прыроднае згуртаванне. Асноўныя прыродныя згуртаванні роднага краю: лес, балота. Значэнне балот у прыродзе. Уплыў дзейнасці чалавека на прыродныя згуртаванні.

Поле — згуртаванне, створанае чалавекам. Жывёлы, якія жывуць у полі. Узаемасувязі паміж раслінамі і жывёламі поля.

Ахоўныя тэрыторыі: нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Практычныя работы. Знаходжанне асноўных формаў зям­ной паверхні, найбуйнейшых рэк і азёр на фізічнай карце Бела­русі. Знаём­ства з узорамі карысных выкапняў з калекцыі.

Экскурсіі ў прыроду (3—4). Прыкладныя тэмы: «Формы зям­ной паверхні, вадаёмы, карысныя выкапні роднага краю» (комплексная), «Асноў­ныя пры­род­ныя згуртаванні роднага краю (лес, балота)» (з улі­кам магчымасцей рэгіёна), «Расліны і жывёлы поля». Экскурсіі праводзяцца ў пачатку наву­чаль­нага года.

Разнастайнасць прыроды на Зямлі (4 г)

Расліны і жывёлы розных куткоў Зямлі. Залежнасць разнастайнасці рас­лін­нага і жывёльнага свету Зямлі ад наяўнасці цеплыні і вільгаці.

ЧАЛАВЕК І ЯГО ЗДАРОЎЕ (8 г)

Чалавек — частка прыроды (1 г). Арганізм чалавека. Правы дзяцей на абарону ад насільнага перамяшчэння і выкрадання. Правілы паводзін у небяспечных сітуацыях.

Як чала­век успрымае навакольны свет (1 г). Вочы — ор­ган зроку, вушы — орган слыху. Гігіена гэтых органаў пачуццяў.

Права на асабістую ахову дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Неабходнасць уважлівых адносін да іх.

Мозг (1 г). Галаўны мозг — галоўны орган, які кіруе работай усіх ін­шых органаў.

Скура (1 г). Яе значэнне для арганізма чалавека. Гі­гіена скуры.

Апора цела і рух (1 г). Правілы выпрацоўкі і захавання правіль­най паставы.

Дыханне (1 г). Органы дыхання. Гігіена дыхання. Зна­чэнне чыста­га паветра для здароўя чалавека. Шкода курэння.

Значэнне правільнага хар­ча­вання для арганізма, які расце (1 г). Догляд зубоў. Шкода алкаголю.

Ахова дзяцей, якія жывуць на тэрыторыях, што папакутвалі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1 г).

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ ВУЧНЯЎ ІІІ класа

Вучні павінны в е д а ц ь:

што такое гарызонт;

асноўныя і прамежкавыя бакі гарызонту, розныя спосабы арыентавання на мясцовасці;

асноўныя формы паверхні Беларусі;

асноўныя прыродныя згуртаванні роднага краю (лес, балота);

3—4 віды найбольш распаўсюджаных раслін і жывёл леса, балота, поля;

значэнне прыроды для чалавека, уплыў дзейнасці людзей на прыроду;

ахова прыроды — доўг і абавязак кожнага чалавека;

правілы выпрацоўкі і захавання добрай паставы;

значэнне скуры для арганізма;

правілы догляду за скурай;

правілы догляду за зубамі;

асноўныя правілы аховы зроку і слыху;

пра шкодны ўплыў курэння і алкаголю на арганізм чалавека;

значэнне здаровага харчавання для арганізма школьніка.

Вучні павінны ў м е ц ь:

арыентавацца па компасе і некаторых мясцовых прыметах;

паказваць мацерыкі і акіяны на глобусе, фізічнай карце паўшар’яў;

адрозніваць некалькі відаў найбольш распаўсюджаных раслін і жывёл лесу, балота, поля;

праводзіць экалагічнае прагназіраванне (рашаць задачы тыпу «Што будзе, калі…»);

выконваць правілы паводзін у прыродзе, якія адпавядаюць экалагічным нормам, абгрунтоўваць неаб­ходнасць іх выканання.