Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпоры(1курс, 1семестр).docx
Скачиваний:
342
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
176.68 Кб
Скачать
  1. Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Кыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Прадмет гістарычнай навукі - гэта рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства. Змест гісторыі - гістарычны працэс, які раскрываецца ў з'явах жыцця людзей. Задачы айчыннай гісторыі наступныя: 1) вывучэнне гістарычнага працэсу, каб лепей разумець рэчаіснасць і болыл грунтоўна прадбачыць будучыню; 2) тлумачэнне з'яў, падзей і працэсаў з пазіцый аб'ектыўнасці і крытычнасці, іншымі словамі, не даваць факты толькі з негатыўных пазіцый альбо рэдагаваць толькі на станоўчы бок; 3) авалодванне навыкам пошуку прычынна-выніковых сувязей, дзеючых фактараў у гістарычным працэсе; 4) абуджэнне гістарычнай памяці, нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця грамадскай годнасці і гонару; 5) выхаванне патрыёта сваёй Радзімы, добрага гаспадара на зямлі Беларусі і адказнасці ў яго за будучыню краіны. Гісторыя займае галоўнае месца сярод грамадскіх навук і цесна звязана з іншымі грамадскімі навукамі: сацыялогіяй, псіхалогіяй, філалогіяй, мовазнаўствам і г. д. У адрозненне ад іншых навук гісторыя разглядае працэс развіцця грамадства ў цэлым, аналізуе сукупнасць з'яў грамадскага жыцця, усіх яго бакоў (эканомікі, палітыкі, быту, культуры). На сутарэнні гістарычных і іншых навук утвараюцца памежкавыя навукі: гістарычная геаграфія, гістарычная геалогія, філасофія гісторыі і г. д.Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Кожны тып, у сваю чаргу, можа падзяляцца на больш дробныя састаўныя часткі.Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсёй тэрыторыі Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст. Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў.Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Разам з археалагічнымі крыніцамі яны даюць досыць поўнае ўяўленне аб жыцці і занятках насельніцтва старажытнай Беларусі.Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. Ранні этап беларускага летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Яны адлюстроўваюць заканчэнне працэсу этнічнай, палітычнай і эканамічнай кансалідацыі беларускіх земляў, што адбылася да XVI ст. Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс) аб беларускіх землях гавораць як аб адзіным палітычным і эканамічным рэгіёне.Гаспадарчыя дакументы XV – першай паловы XIX ст. як крыніцы па гісторыі гаспадаркі Беларусі маюць выключную каштоўнасць. Мемуарная літаратура і дзённікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, а так сама спосабах вядзення гаспадаркі ў кожным канкрэтным маёнтку, якім валодаў аўтар. Перыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі «Русский архив» (1863-1917), «Русская старина» (1870-1918 гг.), «Губернскія ведамасці», “Мінскі лісток”, гарадскія газеты-капейкі, першымі беларускімі газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”. Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі. Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе розных перыядызацый. Выкарыстоўваюць еўропацэнтрысцкую, простую і ўніверсальную перыядызацыю. Згодна з ёй, гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды: старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век(100 тыс.г. да н.э. – 2 тыс.г.да н.э.), бронзавы век (каля 2 тыс.г.да н.э. –пач. 1 тыс. да н.э.) і жалезны(пач.1 тыс. да н.э. – 5 ст. н.э.) сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.), падзяляюцца на 3 перыяды: ранняе сярэдневечча(к.5-пач.9 ст.ст.), высокае сярэдневечча (сяр.9-канец 14 ст.ст.), поздняе (кан.14-16 ст.ст.) новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.); навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).

2.Насельніцтва Беларусі каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.

3.Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.

Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло ў сваім развіцці каменны, бронзавы і жалезны век. Камены век дзеліцца на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неаліт (новы каменны век). Палеаліт, у сваю чаргу, дзеліцца на ранні, сярэдні і позні. 100 – 35 тыс. гадоў таму назад – паяўленне чалавека (эпоха палеаліту) на тэрыторыі Беларусі. 24-ае тысячыгоддзе да н.э. – верхнепалеатнічная стаянка старажытнага чалавека каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна. 21-ае тысячыгоддзе да н.э. – верхнепалеатнічная стаянка каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна 8500-8300 гадоў да н.э. – пачатак эпохі мезаліту на Беларусі. 7000-5000 гадоў да н.э. – позні мезаліт. 4500-4000 гадоў да н.э. – пачатак эпохі неаліту на Беларусі. 3500-2500 гадоў на н.э. – сярэдні неаліт. 2500 – 1800 гадоў да н.э. позні неаліт. Каля 2000 гадоў да н.э. – пачатак бронзавага веку. VII ст. да н.э. – пачатак жалезнага веку. У жалезным веку тэрыторыю Беларусі засялялі плямёны, якія навукоўцы адносяць да розных археалагічных культур. Паўднёвы ўсход Беларусі займала Мілаградская культура (VII – III ст.ст. да н.э., ад назвы в. Мілаграды Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці). Этнічная прыналежнасць “мілаградцаў” застаецца спрэчнай: ці славяне, ці балты, ёсць меркаванні і аб іх блізкасці да скіфскага насельніцтва. У III-II стст. Да н.э. на тэрыторыі, якую займалі “Мілагдадцы”, распаўсюджваюцца помнікі зарубянецкай культуры. Цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі займалі плямёны штрыхаванай керамікі (VII-VI стст. Да н.э. – IV-V стст. Н.э. на усход ад культуры штрыхаванай керамікі выдзялаюцца групы помнікаў днепра-дзвінскай культуры (VIII ст. да н.э. - IV-V стст. н.э.).Балцкі перыяд гісторыі Беларусі – час распаўсюджвання на беларускіх землях індаеўрапейцаў з іх асноўнымі заняткамі – земляробствам і скатаводствам, час асіміляцыі неалітнічнага насельніцтва. Мясцовае насельніцтва паступова трансфармуецца ў індаеўрапейцаў – балтаў, адначасова аказваючы ўплыў на іх мову і культуру. У VI – VIII стст. на значнай тэрыторыі цяперашняй Беларусі жылі плямёны балтаў, якія адрозніваліся асаблівасцямі культуры. З VI стагоддзя пачалося пранікненне славян на тэрыторыю, дзе жылі і балты. Славяне ўступілі ў цесныя кантакты з балтамі. Аб тым, як гэта праходзіла, пісьмовых крыніц практычна не захавалася. Асноўныя звесткі навукоўцы бяруць з археалагічных крыніц і “Аповесці мінулых часоў”. (3) У VIII-IХ стст. славяне Усходняй Еўропы падзяляліся на шматлікія этнічныя аб’яднанні, саюзы плямен. На тэрыторыі Беларусі жылі галоўным чынам крывічы, дрыгавічы і разімічы. Крывічы займалі Смаленскае Падняпроўе, вярхоўе Волкі, верхняе цячэнне Заходняй Дзвіны іПскоўшчыну. Заходнім крывіцкім паселішчам быў Браслаў. У першым тысячагоддзі іх аб’яднанне распалася на шэраг самастойных груп – полацкая, пскоўская і смаленская. З тэрыторыяй Беларусі цесна звязана гісторыя крывічоў – палачан. Смаленскія крывічы жылі ў раёнах Оршы, Крычава, Мсціслаўля. Полацкія крывічы займалі тэрыторыю Віцебскай вобласці. Галоўны іх цэнтр - Полацк. Летапісцы называлі “палачанамі” тых крывічоў, якіяпасяляліся ў вярхоўях Заходняй Дзвіны. Яны мелі сваё княства –першапачатковае дзяржаўнае аб’яднанне. У Полацку збіраліся вечавыя сходні, для абмеркавання розных спраў, адпраўляліся культавы абрады.Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Папрыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю на поўдзець ад яе. Ад суседзяў-драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоты. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і многія элементы іх матэрыяльнай культуры.Суседзямі дрыгавічоў на усходзе былі радзімічы. Яны засялялі сярэдняе і часткова ніжняе цячэнне Сожа і яго прытокаў. Па звестках “Аповесці мінулых гадоў”, яны займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной. На іх землях знаходзіліся гарады _ Чачэрск, Прапойск і др. Пазней тэрыторыя радзімічаў была падзелена паміж Смаленскім, Чарнігаўскім і другімі княствамі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы адыгралі велізарную ролю ў айчыннай гісторыі. Многія вядомыя навукоўцы (Я.Ф.Карскі, У.І.Пічэта і іншыя) нават лічылі, што яны былі непасрэднымі продкамі беларускай этнічнай супольнасці, беларускага народа. Ёсць і іншыя меркаванні на гэтае пытанне.