Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

10kl_Dunin-Martsinkevich_Pinskaya_shlyakhta

.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
43.01 Кб
Скачать

ВЫСАКАРОДНАСЦЬ — ПРАЯВА ХАРАКТАРУ, АЛЕ НЕ ІМЯ 1

Майстэрня паводле камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта"

Мэты ўрока:

1. Сфарміраваць уяўленне аб сапраўднай беларускай шляхц як адукаванай, інтэлігентнай, патрыятычна настроенай частцы насельніцтва Беларусі.

2. Прааналізаваць вобразы камедыі "Пінская шляхта".

3. Развіваць камунікатыўныя навыкі, крытычнае мысленне, уменні калектыўнай работы.

4. Выхоўваць гонар за нашу краіну.

Абсталяванне:

1. В. Дунін-Марцінкевіч. "Пінская шляхта".

2. Партрэты прадстаўнікоў беларускіх шляхецкіх родаў (Агінскіх, Радзівілаў, Сапегаў, Вішнявецкіх, Хадкевічаў і інш.)

Падрыхтоўчая работа:

Вучні рыхтуюць паведамленні аб прадстаўніках беларускіх шляхецкіх родаў.

Афармленне дошкі:

Выкурым трубку ці тытул дадзім, і тое, і другое - не большае за дым.

(Фрыдрых фон Лагау)

Я знаю этот вид напыщенных ослов:

Пусты, как барабан, а сколько громких слов!

Они - рабы имён. Составь себе лишь имя,

И ползать пред тобой любой из них готов.

(Амар Хаям)

Надпись яа могиле честолюбца

Покойник был дурак и так любил чины,

Что требует в аду корону сатаны.

- Нет, - молвил сатана. - Ты зол и даже слишком,

Но надо обладать каким-нибудь умишком.

(Роберт Бёрнс)

Ход майстэрні

1. Індуктар.

1. Выступленні вучняў аб шляхецкіх беларуска-польскіх родах.

2. Абмеркаванне выказванняў, запісаных на дошцы.

2. Самаканструкцыя.

Заданне: падзяліць старонку на дзве часткі і запісаць у першай частцы якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны шляхціц.

1.Шляхта 2. Пінская шляхта

Зачытваем вучнёўскія характарыстыкі.

патрыятызм глупства

адукаванасць эгаізм

мэцэнацтва беспрынцыпнасць

вернасць свайму слову фанабэрыя

Вучні робяць першы выбар: кожны выбірае самае важнаедля сябе паняцце.

3. Сацыяканструкцыя.

Працаў чатырох групах.

Група 1

Даць характарыстыку "шляхціцу" Ціхону Пратасавіцкаму. Чым ён мог бы праславіць свой род?

Група 2

Даць характарыстыку "шляхціцу" Івану Цюхай-Ліпскаму. Чым ён запомніцца сваім нашчадкам?

Група 3

Даць характарыстыку "шляхціцу" Куторгу. Што ён пакіне пасля сябе сваІм патомкам?

Група 4

Даць характарыстыку суду Кручкова шляхам падбору ананімічных паняццяў.

1.Суд 2. Суд Кручкова

Адказы вучняў могуць быць прыкладна такімі:

справядлівы

прынцыповы беззаконны

непадкупны хабарніцкі

заснаваны на законах

Ці заслужыла "шляхта" такі суд? Чаму?

4. Самаканструкцыя.

Заданне: запоўніць другую частку табліцы ("Пінская шляхта"), дапісаўшы характэрныя рысы "шляхты" з камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча.

Зачытваем характарыстыкі.

5. Разрыў.

Існуе думка, што імя ўплывае на характар, лёс чалавека. Бацькі часта давалі імя дзіцяці з мэтай аберагчы яго ад злых сіл. Дык што ж усё ж такі з'яўляецца першасным: імя (тытул) чалавека ці яго характар, таленты, лёс?

У выніку абмеркавання прыходзім да вываду: імя чалавека, якім бы велічным яно ні было, будзе пустым гукам, калі чалавек не падмацуе яго сваімі ўчынкамі.

6. Пластыка.

Заданне: стварыць гербы шляхецкіх родаў Пратасавіцкіх, Цюхай-Ліпскіх, Куторгаў, Кручковых (па групах).

7. Афішыраванне.

Прадстаўленне праектаў.

8. Рэфлексія.

Састаўленне дыяманты.

Дыяманта - сямірадковы верш, пабудаваны на антаніміі паняццяў.

1. Тэма (назоўнік).

2. Два азначэнні (прыметнікі).

3. Дзеянне (тры дзеясловы).

4. Асацыяцыі (чатыры назоўнікі).

1, 2 3, 4

(антонімы)

5. Дзеянне (тры дзеясловы).

6. Два азначэнні (прыметнікі).

7. Тэма (назоўнік).

Узор: .

Шляхта.

Адукаваная, інтэлігентная.

Стварае, абараняе, любіць.

Высакароднасць, розум, глупства, беспрынцыпнасць. Махлярыць, хітрыць, падманвае.

Грубая, неадукаваная.

Пінская шляхта.

9. Творчая праца.

Эсэ па тэме ўрока.

1.Хоку (хойку) – трохрадковы японскі верш: першы радок – пяць складоў, другі радок – сем складоў, трэці радок – пяць складоў.