- •Заданне па псіхалогіі
- •Внимание!
- •Заданне 1. Псіхалагічнае даследаванне школьнага класа
- •А) Информация о социометрии
- •Бланк опроса
- •Обработка и интерпретация результатов
- •Іі. Расчет диагностических показателей.
- •1. Определение социометрического статуса учащегося. Многие авторы выделяют следующие статусные категории:
- •2. Уровень благополучия взаимоотношений
- •3. Индекс изолированности
- •5. Коэффициент удовлетворённости взаимоотношениями
- •Бланк социоматрицы
- •Б) справаздача па сацыяметрыі
- •Заданне 2. Элементы псіхалагічнага аналізу ўрока
- •Примерный план анализа отдельных аспектов деятельности учителя на уроке
- •1. Реализация умений учителя
- •2. Авторитет учителя
- •3. Средства повышения учебной активности
- •7. Организация внимания учеников.
- •8. Организация запоминания изучаемого материала.
- •9. Организация мыслительной деятельности учащихся, обеспечение понимания материала
- •12. Особенности невербальной коммуникации педагога
- •13. Стиль педагога
- •14. Наблюдение и анализ проявлений педагогического такта, барьеров в общении.
- •15. Способы влияния на учащихся.
- •16. Оценка учеников
- •Бланк оценки эффективности поощрения па п. Массену и Дж. Конджеру
- •Заданне 3. Псіхалагічны аналіз уласнай педагагічнай дзейнасці
- •Дадатак 1.1
- •Изучение уровней учебного и межличностного взаимодействия между учащимися
- •Дадатак 1.2 Социально-психологическая самоаттестация группы как коллектива (спск)
- •Дадатак 2. Назіранне як метад псіхалагічнага даследавання
- •2.4 Квалификация событий: единицы и категории наблюдения
- •Экскурс
- •Количественные оценки в данных наблюдения
- •Экскурс
- •1. Этап подготовки: составление исходных представлений об «объекте» наблюдения, ситуации, испытуемых и выбор методики наблюдения как способа отчета наблюдателя.
- •3. Этап проведения наблюдения: процесс получения эмпирического материала. Его результатом является протокол, т.Е. Документ, фиксирующий наблюдавшиеся события.
- •4. Этап обработки и интерпретации результатов.
Заданне па псіхалогіі
да педагагічнай практыкі
5 курс
Філалагічны факультэт
2012
Метадыст па псіхалогіі
Д. М. Тушынскі
Паважаныя студэнты 5-га курса, у межах практыкі Вам прапануецца
1) правесці псіхалагічнае даследаванне школьнага класа,
2) правесці псіхалагічны аналіз элементаў урока,
3) ажыццявіць псіхалагічны аналіз уласнай педагагічнай дзейнасці.
Мэта псіхалагічнай практыкі: паглыбіць і суаднесці з жыццём веды і ўменні па псіхалагічных дысцыплінах.
Задачы:
развіць уменне псіхалагічнага аналізу ўзаемаадносін у школьным класе з дапамогай метаду сацыяметрыі, іншых метадаў.
развіць уменне псіхалагічнага аналізу школьнага класа,
развіць уменне псіхалагічнага назірання.
развіць уменне крытычна асэнсоўваць працэс выкладання і выхавання, знаходзіць у ім рацыянальныя бакі і тыя аспекты, якія варта крытыкаваць і аптымізаваць.
развіць уменне псіхалагічнага самааналізу.
Метады:
Метады: назіранне, сацыяметрыя, анкетаванне, тэставанне, размова з вучнямі і настаўнікамі.
Падрабязную інфармацыю па назіранні глядзіце ў Дадатку 2. У прынцыпе ж, можна вылучыць наступныя этапы назірання:
1. Вызначэнне мэты назірання (яна пазначана ў пэўным пункце задання).
2. Выбар аб’екта(ў) назірання. Аб’екты ўжо вядомыя: гэта ўзаемаадносіны паміж вучнямі, пэўныя аспекты дзейнасці настаўніка.
3. Вызначэнне індыкатараў, паказчыкаў пэўных псіхічных характэрыстык (у некаторых выпадках яны відавочны, у іншых – пазначаны для Вас. У трэціх – паспрабуйце вызначыць іх самастойна. У апошнім выпадку індыкатары неабходна апісаць у справаздачы).
4. Планаванне сітуацыі назірання, зыходзячы з таго, у якіх сітуацыях пэўная рыса (а дакладней, яе індыкатар) выяўляецца найбольш выразна. Выбар для Вас абмежаваны: урокі, пазакласныя зносіны ў школе.
5. Падбор віда назірання, які найлепш дазволіць сабраць інфармацыю. Яно будзе натуральным, перыядычным.
6. Вызначэнне працягласці назірання.
7. Выбар спосабаў рэгістрацыі вынікаў. Папярэдне прадумайце, як Вам зручней запісваць вынікі назіранняў у працэсе самога назірання.
8. Прагназаванне магчымых складанасцей і пошук шляхоў іх папярэджання. Да пачатку назірання прадумайце гэты аспект, атрымайце кансультацыю метадыста.
9. Правядзенне пробнага назірання, неабходнага для ўдакладнення вынікаў папярэдніх этапаў і ліквідацыі недапрацовак. Найлепш правесці паболей пробных назіранняў.
10. Правядзенне назірання.
11. Апрацоўка і інтэрпрэтацыя вынікаў. Вынікі назірання аналізуюцца ў адпаведнасці з прапанаваным планам.
Важныя заўвагі:
Па магчымасці назіраць за аб’ектам у разнастайных сітуацыях, сярод якіх абавязкова павінны быць сітуацыі тыповыя, характэрныя для дадзенага аб’екта.
Пры назіранні трэба па магчымасці фіксаваць не толькі самі індыкатары, але і асаблівасці сітуацыі, у якой яны праявіліся.
Назіральнік павінен быць аб’ектыўным.
Вынікі практыкі адлюстроўваюцца ў справаздачы. Рэкамендуецца афармляць справаздачу наступным чынам (у выпадку афармлення справаздачы на камп'ютэры):
Шрыфт – 14 пт. Times New Roman
Палі: Левае – 3 см., правае – 1 см., верхнія і ніжнія – 2 см.
Справаздачу можна аформіць і ад рукі.
Спасылкі (пры неабходнасці) на літаратуру і інтэрнет-крыніцы: напрыклад [2, 11 – 20; 4], што значыць: крыніца 2, старонкі з 11-ай па 20-ую; крыніца 14. Старонкі можна не ўказваць.
Тытульны аркуш афармляецца стандартна і ўключае назву навучальнай установы; назву працы: Педагагічная практыка па псіхалогіі; Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку, факультэт, групу; прозвішча і ініцыялы кіраўніка (Д. М. Тушынскі); год.
Для даведкі карыстайцеся дапаможнікам "Психологический компонент производственной практики для студентов непрофильных специальностей: учеб.-метод. пособие/ М. Ф. Бакунович, А. М. Гадилия, Е. Л. Головашко и др.; под общ. ред. канд. психол. наук, доц. М. Ф. Бакунович. – Минск: БГПУ, 2011. – 164 с.