Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя бел.мовы.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
127.49 Кб
Скачать

41.Сістэма дзеяслоўных форм да-пісьмовага і пачатку пісьмовага перыяду.

1.Інфінітыў – пачатковая форма, іменная нязменная форма назоўніка з дзеяслоўнай асновай. Заканчываўся на -ті, перажыў змены, якія прывялі да сучасных суфікаў: -ць, -ці, -чы.

2.Супін- нязменная форма дзеяслова, ужывалася у спалучэнні з дзеясловамі руху і абазначала мэту дзеяння. Ён заканчваўся на –ть: іду ловіть рыбу.

3.Спрагальныя формы

4.Дзеепрыметнік.

42.Змяненні ў формах дзеясловаў цяперашняга часу.

Цяперашні час вызначаецца наяў-насцю двух тыпаў спражэння ў за-лежнасці ад таго, ці далучаецца пры змене па асобах і ліках канчатак да асновы непасрэдна або з дапамогай галосных е, і. Дзеясловы, пры змене якіх па асобах канчатак далучаўся непасрэдна да асновы (кораня), назы-ваюць нетэматычнымі, а спр-не – не-тэматычным. Дзеясловы, пры змене якіх па асобах канчатак далучаўся да асновы пры дапамозе тэматычнага галоснага, назыв. тэматычнымі, а іх спражэнне тэматычным. Тэматычнае спр. у цяп. часе адз.л.: 1асоба несу, кашу, 2ас несеші, косіші, 3ас несе, косіть; мн.л. 1ас несемо, косімо, 2ас несете, косіте, 3ас несуть, косять. Нетэматычнае спр.: інфінітыў – есті, даті, быті; адз.л.: 1ас ем есмь, 2ас есі есі, 3ас есть есть; мн.л.:1ас емо есмь, 2ас есте есть, 3ас. едяте суть.

43.Гісторыя прошлага часу дзеяс-ловаў.

Прошлы час меў 4 формы: дзве простыя (аорыст, імперфект) і дзве складаныя (перфект, плюсквампер-фект). Аорыст абазначаў дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і працягвалася нядоўгі час. Імперфект абазначаў дзеянне, якое адбылося ў мінулым і працягвалася доўгі час. Перфект абазначаў дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і вынікі якога былі наяўныя ў момант гутаркі пра гэта дзеянне (есмь велъ). Плюсквамперфект абазначаў даўно мінулае дзеянне (бяхъ неслъ). Выцесніўшы аорыст і імперфект, перфект стаў простай формай, паколь-кі перастаў ужывацца дапаможны дзеяслоў, абылы дзеепрыметнік набыў форму таго прошдага часу, які ужываецца і зараз. Другая форма плюсквамперфект была трохчленная (есмь былъ неслъ).

44.Гісторыя форм будучага часу дзеясловаў.

Існавала тры формы будучага часу: простая і 2 складаныя.

Будучы просты час мае канчаткі цяперашняга: кажу і скажу, кажа і скажа.

Будучы складаны І – будучы час са значэннем незакончанага дзеяння (трывання) – хочу пісаті, буду говоріті.

Будучы складаны ІІ або будучы папярэдні час. Ён абазначаў будучае дзеянне, папярэдняе да другога будучага (буду чітал). Гэтая форма зараз не існуе.

45.Умоўны лад дзеяслова. Утва-рэнне і станаўленне форм умоўнага ладу.

Умоўны лад абазначаў не рэальнае, што працякае ў часе, дзеянне, а магчымае пры пэўных умовах ці пажаданае дзеянне. І ў старажытнасці ён быў складанаю дзеяслоўнаю формаю, якая змянялася па асобах і родах у адзін. і мн. і парным ліках. Выражаўся ўмоўны лад дзеепрымет-нікам спрагальнага дзеяслова на л і аорыстам дзеяслова быті, які з’яўляўся і паказчыкам асобы. Змены ва ўмоўным ладзе пачаліся перш за ўсё са зменаю ў дзеяслоўных часах – з паступоваю стратаю аорыста. Страта аорыста вяла да страты формамі быхо, бы дзеяслоўнасці, здольнасці змяняц-ца па асобах і быть паказчыкам асобы. Былая форма аорыста, стаўшы час-ціцаю бы, захавала асаблівасць: яна не мае ў сказе зафіксаванага месца. Умоўны лад мае толькі форму прош-лага часу, значэнне ж прошлага часу ён не мае.