Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
52.54 Кб
Скачать
  1. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў

У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 года у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. Раніцай быў абнародаваны падрыхтаваны У. І. Леніным заклік «Да грамадзян Расіі». У ім аб'яўлялася аб звяржэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Вечарам 25 кастрычніка пачаў работу II Усерасійскі з'езд Саветаў, на якім прысутнічала 649 дэлегатаў, з іх 390 – бальшавікі. У яго рабоце прынялі ўдзел дэлегаты Беларусі і Заходняга фронту: 24 бальшавікі, 6 левых эсэраў, 3 сацыял-дэмакраты-інтэрнацыяналісты, 5 меншавікоў, 10 эсэраў і 3 беспартыйныя. З'езд адкрыў выконваючы абавязкі старшыні Прэзідыума Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта меншавік Ф. Дан. Пасля таго як меншавікі і правыя эсэры пакінулі залу з'езда, усялякая магчымасць стварыць кааліцыйны савецкі ўрад, што вызначылася ў пачатку работы з'езда, была страчана. Адыход развязаў рукі бальшавікам, ачысціў для іх поле палітычнай барацьбы. Аб гэтым недвухсэнсава сведчыла выступленне старшыні Петраградскага савета Л. Троцкага. «Паўстанне народных мас, – сказаў ён, – не патрабуе апраўдання. Тое, што адбылося, – гэта паўстанне, а не загавор... Народныя масы ішлі пад нашым сцягам, і наша паўстанне перамагло. I зараз нам прапаноўваюць: адмоўцеся ад вашай перамогі, ідзіце на ўступкі, заключыце дамоўленасць. 3 кім?.. Тым, хто адсюль пайшоў і хто выступае з прапановамі, мы павінны сказаць: вы – жалобныя адзінкі, вы банкроты, ваша роля сыграна, і адпраўляйцеся туды, дзе вам ад гэтага часу належыць быць: у смеццевы кошык гісторыі". Вечарам 26 кастрычніка былі прыняты важнейшыя дакументы: Дэкрэт аб зямлі, Дэкрэт аб міры, пастанова аб адмене смяротнай кары, рэзалюцыя супраць пагромнага руху, Дэкрэт аб утварэнні бальшавіцкага Ўрада Савета народных камісараў. У іх абвяшчалася аб неадкладных перагаворах з мэтай забеспячэння дэмакратычнага міру без анексій і кантрыбуцый, адмена прыватнай уласнасці на зямлю і перадача ўсіх прыватных і царкоўных зямель Саветам сялянскіх дэпутатаў. Па сутнасці, гэта была нацыяналізацыя зямлі – перадача яе ў рукі органаў новай дзяржаўнай улады – Саветаў. 2 лістапада 1917 года была апублікавана «Дэкларацыя правоў народаў Расіі», у якой абвяшчалася права кожнага народа на самавызначэнне.

Мінскі гарадскі савет 25 кастрычніка атрымаў па тэлеграфе звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе. Ён спыніў дзейнасць мясцовых органаў улады, якія падпарадкоўваліся Часоваму ўраду, і абвясціў сябе ўладай у Мінску.

Выканкам Мінскага савета вывеў на вуліцы 37-мы і 289-ты запасныя пешыя палкі і вызваліў з турмы рэвалюцыйных салдат (каля 800 чалавек), арыштаваных Часовым урадам пасля ліпеньскіх падзей. 3 іх быў сфарміраваны 1-шы імя Мінскага савета рэвалюцыйны полк. Адначасова былі ўзброены чыгуначнікі і рабочыя некаторых прамысловых прадпрыемстваў горада. Быў арганізаваны кантроль над поштай, тэлеграфам, чыгункай, штабам Заходняга фронту.

Для прапаганды і ўмацавання Савецкай улады 26 кастрычніка пры Мінскім савеце па рашэнню Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП (б) быў створаны Рэвалюцыйны камітэт (у пачатку лістапада быў ператвораны ў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Паўночна-Заходняга фронту). Ядро камітэта склалі прэзідыум Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бюро абласнога выканаўчага камітэта саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя Франтавога камітэта, прадстаўнікі Мінскага раённага чыгуначнага камітэта і ўсіх вайсковых часцей Мінска.

Да вечара 26 кастрычніка становішча ў Мінску ўскладнілася. Штаб фронту пачаў рыхтаваць франтавыя часці для адпраўкі ў Петраград на дапамогу Краснову і Керанскаму, збіраць сілы для барацьбы супраць Саветаў у Мінску. Да сярэдзіны дня 27 кастрычніка ў горадзе з'явіліся 4 каравулы Франтавога камітэта з казакаў Каўказскай дывізіі, якая перайшла на яго бок. Эсэры расклейвалі лістоўкі, якія заклікалі насельніцтва да барацьбы супраць Саветаў. Па загаду генерала Балуева ў горад была ўведзена Каўказская дывізія.

Супраць пераходу ўлады Саветам у Мінску выступілі адзіным фронтам меншавікі, эсэры, бундаўцы, беларускія і яўрэйскія нацыянальна-дэмакратычныя палітычныя партыі і арганізацыі. 26 кастрычніка на пасяджэнні Мінскага савета яны аб'явілі дэкларацыю, у якой асуджалася ўзброенае паўстанне ў Петраградзе. Высоўвалася патрабаванне перадаць уладу ў Мінску «рэвалюцыйнаму камітэту», у якім былі б прадстаўлены ўсе «дэмакратычныя арганізацыі» і палітычныя партыі. Але большасць членаў выканкама Савета гэтую прапанову адхіліла.

27 кастрычніка агульны сход членаў Мінскай арганізацыі Бунда прыняў рэзалюцыю, якая абавязвала сваіх членаў неадкладна выйсці са складу Мінскага савета і яго выканкама, як толькі тыя прызнаюць створаны ў ІІетраградзе ўрад бальшавікоў. Гарадская дума, у якой бундаўцы мелі большасць, таксама не прызнала ўрад У. Леніна і пераход улады Мінскаму савету, заклікала насельніцтва горада да барацьбы з бальшавікамі.

Мінскі абласны камітэт партыі эсэраў распаўсюдзіў тэлеграму Ваеннага бюро ЦК сваёй партыі, у якой патрабавалася ад кожнага члена ПС-Р актыўна садзейнічаць армейскім арганізацыям, камісарам Часовага ўрада і каманднаму саставу арміі ў ліквідацыі «д'ябальскіх задумак бальшавікоў». Тэлеграма патрабавала таксама прыняць рашучыя меры, каб хутчэй ліквідаваць Мінскі савет і яго ядро – бальшавікоў.

27 кастрычніка буржуазныя партыі – эсэры, бундаўцы, меншавікі, Вялікая беларуская рада, цэнтральнае бюро прафсаюзаў г. Мінска і інш. – стварылі Камітэт ратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным.

На ўзор Мінскага камітэта падобныя арганізацыі былі створаны ў Бабруйску, Оршы, Полацку і інш. Камітэт увёў у Мінск часці Каўказскай дывізіі, зняў ваенныя пасты Мінскага савета, адхіліў прызначаных ім камісараў, запатрабаваў ад Савета перадаць яму ўсю ўладу ў горадзе і Заходнім фронце. Суадносіны сіл на той час былі не на карысць бальшавікоў. Яны пайшлі на перагаворы і дасягнулі кампрамісу. Камітэт выратавання рэвалюцыі абавязваўся не пасылаць войскі ў Петраград і Маскву, а Савет нагадзіўся перадаць Камітэту ўладу ў раёне Заходняга фронту і дэлегаваў у яго склад двух прадстаўнікоў – I. Алібегава і Я. Пярно.

Адначасова бальшавікі Мінска прынялі дзейсныя захады па ўмацаванню сваіх сіл. У армейскі камітэт 2-й арміі былі накіраваны ўпаўнаважаныя, каб перакінуць тэрмінова ў горад рэвалюцыйныя часці. Камітэт РСДРП(б) таксама разгарнуў актыўную агітацыйную работу сярод рабочых горада ў сувязі з тым, што Цэнтральнае бюро прафсаюзаў выступала за нейтралітэт прафсаюзаў у канфлікце. Прымаліся меры па ўцягненню гарадской міліцыі ў актыўную барацьбу на баку Мінскага савета.

У сваю чаргу Камітэт патрабаваў 29 кастрычніка ва ўльтыматыўнай форме ад Мінскага савета апублікаваць заявы, што пастановы Савета Народных Камісараў і Петраградскага ВРК не падлягаюць выкананню. Мінскі савет адхіліў ультыматум.

Сітуацыя рэзка абвастрылася. Эсэра-меншавіцкія лідэры пачалі адкрыта заклікаць да разгрому Мінскага савета. Аднак абставіны складваліся не ў іх карысць. 29 кастрычніка былі разгромлены атрады Керанскага-Краснова. 30 кастрычніка гарадскі сход праўленняў і камітэтаў прафсаюзаў прыняў пастанову аб падтрымцы ўлады Саветаў. Рэзалюцыі ў падтрымку ўлады Саветаў прынялі таксама сходы рабочых многіх прадпрыемстваў горада, з'езд салдацкіх камітэтаў 10-й арміі, многія вайсковыя падраздзяленні 2-й і 3-й армій.

1 лістапада ў Мінск з 2-й арміі прыбылі атрады рэвалюцыйных салдат, а таксама браніраваны поезд пад камандаваннем бальшавіка У. Пралыгіна. Яны ўзялі пад ахову Мінскі савет.

Вечарам 2 лістапада ў гарадскім тэатры адбыўся пашыраны сход Мінскага савега з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў, чыгуначнікаў, вайсковых часцей – усяго каля 100 чалавек. Сход адобрыў мерапрысмствы па ажыццяўленню дэкрэтаў II Усерасійскага з'езда Саветаў, якія былі распрацаваны ВРК. Лідэры эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў заявілі аб выхадзе іх фракцый са складу Савета. Але многія дэпутаты гэтых партый не падтрымалі сваіх лідэраў і засталіся ў Савеце. Мінская арганізацыя меншавікоў палічыла дзеянні фракцыі памылковымі і 5 лістапада прыняла рашэнне аб яе вяртанні ў Савет.

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які не паспеў аформіцца да абвастрэння абставін, быў папоўнены прадстаўнікамі арганізацый і вайсковых часцей. Была вызначана і яго арганізацыйная структура. Вышэйшым органам быў аб'яўлены Пленум ВРК, а выканаўча-распарадчым – бюро і галіновыя аддзелы. У склад бюро ВРК увайшлі: К. І. Ландар (старшыня), А. Ф. Мяснікоў, У. С. Селязнёў, М. У. Рагазінскі, М. І. Калмановіч, М. І. Крывашэін, В. М. Фрэйман. Да фарміравання абласных органаў савецкай улады ВРК з'яўляўся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупіраванай тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.

Услед за Мінскам Саветы ўзялі ўладу ў Віцебску, Гомелі, Оршы, Бабруйску, Слуцку, Рэчыцы, Мазыры, Полацку і іншых гарадах Беларусі і Заходнім фронце. Да таго ж Саветы, дзе прадстаўнікі іншых партый пераважалі, як правіла, распускаліся. Так адбылося ў Віцебску, дзе 27 кастрычніка па рашэнні Віцебскага губернскага камітэта РСДРП(б) быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. На наступны дзень ён узяў пад свой кантроль пошту, тэлеграф, чыгуначны вузел, распусціў існуючы Савет і назначыў новыя выбары. Ваенным камендантам горада і начальнікам гарнізона стаў С. М. Крылоў. Спроба меншавікоў, эсэраў і бундаўцаў стварыць пры Віцебскім савеце ваеннае бюро поспеху не мела: чыгуначнікі заявілі, што Яны далучацца да ВРК. Загадам 29 кастрычніка Віцебскі ВРК ліквідаваў ваеннае бюро, а новы склад Віцебскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў 11 лістапада прыняў рэзалюцыі аб падтрымцы дзеянняў II Усерасійскат з'езда Саветаў.

28 кастрычніка Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў Оршы стварыў ВРК на чале з бальшавіком Дзмітрыевым і распусціў Камітэт выратавання рэвалюцыі. 12 лістапада на надзвычайным сходзе сялянскіх таварыстваў Аршанскага раёна была прынята рэзалюцыя аб прызнанні і падтрымцы Савета Народных Камісараў, правядзенні ў жыццё Дэкрэта аб зямлі яшчэ да склікання Устаноўчага сходу.

Востра праходзіла барацьба за Савецкую ўладу ў Гомелі. Пасля атрымання звестак аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе Палескі камітэт РСДРП(б) накіраваў сваіх агітатараў на прамысловыя прадпрыемствы горада, чыгуначны вузел, у воінскія падраздзяленні і прыступіў да фарміравання Чырвонай гвардыі. Меншавікі, эсэры і бундаўцы, каб выклікаць паніку і разгубленасць, 28 кастрычніка на пашыраным пасяджэнні Савета зачыталі прысланую з Магілсва фальшывую тэлеграму, у якой паведамлялася, што войскі Краснова занялі Петраград, а СНК на чале з Леніным арыштаваны. Аднак большасць дэлегатаў Савета не паверыла гэтай фальшыўцы. Савет прыняў бальшавіцкую рэзалюцыю аб падтрымцы рабоча-сялянскага ўрада, а праз два дні адобрыў дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў і абвясціў аб устанаўленні савецкай улады ў горадзс і ўездзе. У склад абранага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ўвайшлі 4 бальшавікі, 2 левыя эсэры і па 1 прадстаўніку ад фракцый Савета. У сярэдзіне лістапада адбыліся перавыбары Гомельскага савета, якія далі бальшавікам 109 дэпутацкіх месцаў з 195. 17 лістапада Гомельскі савет прыняў рэзалюцыю, якая выражала давер савецкаму ўраду і яго знешняй палітыцы, а таксама выказвала рашучасць мясцовых бальшавікоў праводзіць яе ў жыццё.

Пасля Петраграда і Масквы трэцім цэнтрам, дзе вырашаўся поспех пераходу ўлады да Саветаў, стаў Магілёў. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам М. Духоніным, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўзначаліла барацьбу з бальшавікамі. Сілы, якія групаваліся вакол Стаўкі, імкнуліся ператварыць Магілеў у апорны пункт барацьбы супраць савецкага ўрада. Контррэвалюцыйныя намеры Стаўкі падтрымлівала эсэра-меншавіцка-бундаўская большасць Магілёўскага савета, Выканкам губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў і эсэра-меншавіцкі па складу ўсеармейскі камітэт. 28 кастрычніка на нарадзе палітычных і грамадскіх арганізацый горада меншавікі і эсэры асудзілі ўзброенае паўстанне ў Петраградзе і патрабавалі стварэння «дэмакратычнага міністэрства». У Магілёў прыбылі лідэры партый эсэраў і меншавікоў В. М. Чарноў і І. Г. Цэрэтэлі з мэтай сфарміраваць «кааліцыйны ўрад» на чале з В. Чарновым. СНК Расіі ў адказ прызначыў галоўнакамандуючым М. В. Крыленка, з Петраграда быў накіраваны зводны атрад салдат Літоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту і чырвонагвардзейцаў. ВРК Заходняга фронту сфарміраваў атрад з салдат 1-га палка імя Мінскага савета. У Магілёў спешна накіроўваліся рэвалюцыйныя атрады з Віцебска, Гомеля, Мінска, Оршы, Полацка, Жлобіна і іншых гарадоў Беларусі. 3 набліжэннем рэвалюцыйных войскаў да горада, калі лёс Стаўкі быў фактычна вырашаны, 18 лістапада Магілёўскі савет быў вымушаны прызнаць савецкую ўладу і ўтварыць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай. 20 лістапада ў Магілёў з рэвалюцыйнымі атрадамі ўступіў новы Вярхоўны галоўнакамандуючы Крыленка.

Прадстаўнікі Часовага ўрада генерал М. Духонін, старшыня ўсеармейскага камітэта В. Б. Станкевіч, памочнік начальніка штаба па палітычных справах В. В. Вырубаў былі ўзяты пад дамашні арышт, а ўсеармейскі камітэт распушчаны. На працягу 25 кастрычніка-18 лістапада 1917 года ў часцях і злучэннях фронту ўлада перайшла да Саветаў.

Такім чынам, адносна лёгкую перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года можна патлумачыць шырокай падтрымкай народа, які чакаў вырашэння набалеўшых пытанняў і верыў у хуткае ўвасабленне ў жыцце прынятых Дэкрэтаў аб міры і зямлі.