Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Устав ун-та.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
306.18 Кб
Скачать

12. Улік і справаздачнасць, кантроль за дзейнасцю універсітэта

91. Вядзенне бухгалтарскага і пярвічнага ўліку, статыстычнай справаздачнасці ажыццяўляецца Універсітэтам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Універсітэт ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік, які ўяўляе сабой сістэму бесперапыннага і суцэльнага дакументальнага адлюстравання інфармацыі аб стане і руху маёмасці і абавязкаў Універсітэта метадам яе двайнога запісу ў грашовым выражэнні на рахунках бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, вядзе статыстычную і бухгалтарскую справаздачнасць па зацверджаных формах і прадстаўляе неабходныя звесткі ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведныя дзяржаўныя органы.

92. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Універсітэта праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

93. Кантроль за выкананнем Універсітэтам гэтага Статута, заканадаўства Рэспублікі Беларусь, за яго фінансава-гаспадарчай дзейнасцю, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці ажыццяўляецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх кампетэнцыі.