- •1. Засяленне беларускiх зямель. Фармiраванне этнiчных супольнасцей.
- •2. Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы I канцэпцыi.
- •3. Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходнiх славян. Барацьба супраць крыжакоў I татара-манголаў.
- •4. Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура.
- •5. Прычыны I працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.
- •6. Палiтычная барацьба ў вкл у XIV—XV стст.., Крэўская ўнiя I яе вынiкi.
- •7. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •8. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.
- •9. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV—XVIII ст.
- •10. Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.
- •11. Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.
- •12—13. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60—70-х гг. XIX ст.
- •14. Культура Беларусi другой паловы XIX – пачатку XX ст.
- •15. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Устануленне Савецкай улады.
- •16. Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне Беларусi ад нямечкiх захопнiкаў.
- •17. Утварэнне бсср. Аб`яднанне бсср з Лiтоўскай сср.
- •18. Беларусь у перыяд польскай iнтэрвенцыi. Аднаўленне бсср.
- •19. Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць I вынiкi.
- •20. Палiтыка iндустрыялiзацыi.
- •21. Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi.
- •22. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст.
- •23. Пачатак другой сусветнай вайны I Вялiкай Айчыннай вайны (верасень 1939 – верасень 1945 гг.).
- •24. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.
- •25. Вызваленне Беларусi. Уклад беларускага народа ў Вялiкую Перамогу.
- •26. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.
- •27. Свацыяльна-эканамiчнае развiцце Беларусi ў 50-я – першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •28. Асноўныя этапы палiтычнага развiцця Беларусi ў 1985—1997 гг.
- •29. Эканамiчнае развiцце Беларусi ва ўмовах правядзення рыначных рэформ.
- •30. Рэспублiка Беларусь у мiжнародным супольнiцтве (1991-1998 гг.)
- •31. Сталыпiнская рэформа
- •32. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921—1939).
- •33. Культура бсср (1950-я – першая палова 80-х гг.).
11. Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.
Пасля падзелаў РП тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад Расii. На беларускiя землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. Былi створаны наступныя губернi: Мiнская, Магiлеўская, Вiцебская, Гродзенская, Вiленская – Заходнiя губернi Расii. Усе насельнiцтва прыводзiлася да пырсягi, хто быў нязгодны прысягаць – павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць.
Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Заходнiх губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП – дэцэнтралiзацыi.
Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Беларусi была вернi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.
У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання.
У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных.
У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэрыторыi Беларусi i iншых землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры.
Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.).
Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на беларусi ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў.
Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларуская народная iнтэлiгенцыi.
Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусi, як у Расii, пачынаецца рух рэвалюцыянераў-дэмакратаў разначынцаў.
Усе гэта прымусiла расiйскi ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты; быў адменены статут на тэрыторыi Вiцебскай i Магiлеўскай вобласцi; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расiйскiя назвы.
У 1832 г. быў створаны асобны камiтэт па справах Заходнiх губерняў. На кiруючыя пасады сталi прызначацца чыноўнiкi з Расii.
У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсiтэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову.
У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта – аслабiць польска-каталiцкi ўплыў на беларускiя землi. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi.