Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Малашук И.Н.Бел. мова. Ч. 1 (№105-).doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
622.08 Кб
Скачать

Раздзел 1. Правiльнасць маўлення

Мэта работы – карэкціроўка валодання рознымі тыпамі нормаў у вуснай і пісьмовай мове.

Пытанні

1. Паняцце нормы.

2. Тыпы нормаў.

3. Слоўнікі беларускай мовы.

4. Цяжкія выпадкі маўлення і націску.

5. Лексічныя нормы.

6. Граматычныя нормы.

Літаратурная мова – вышэйшая форма нацыянальнай мовы, апрацаваная майстрамі слова і дзеячамі культуры, аднастайная для ўсіх членаў грамадства, што карыстаюцца ёю. Iстотная асаблівасць літаратурнай мовы – яе ўнармаванасць.

Норма – гэта адносна ўстойлівы спосаб выражэння, гістарычна прыняты ў моўным калектыве на аснове выбару аднаго з варыянтаў ужывання як абавязковага для адукаванай часткі грамадства. Нормы прадпісваюць выбар аднаго з варыянтаў моўнага знака як пераважнага. Яны забяспечваюць адносную ўстойлівасць мовы і лепшае ўзаемаразуменне людзей у працэсе зносін. Нормы не застаюцца нязменнымі, яны кансерватыўныя, але і дынамічныя, змяняюцца пад уздзеяннем жывой гаворкі.

Асаблівасці нормы літаратурнай мовы:

  • адносная ўстойлівасць;

  • распаўсюджанасць;

  • агульнаўжывальнасць;

  • агульнаабавязковасць;

  • адпаведнасць ужыванню, звычаю і магчымасцям моўнай сістэмы.

Асноўныя крыніцы нормы:

  • творы пісьменнікаў-класікаў і сучасных пісьменнікаў;

  • аналіз мовы сродкаў масавай інфармацыі;

  • агульнапрынятае сучаснае ўжыванне;

  • дадзеныя апытанняў;

  • навуковыя даследаванні мовазнаўцаў.

Iснуюць асноўныя тыпы нормаў:

Правілы

Нормы

націску

акцэнталагічныя

маўлення

арфаэпічныя

ужывання слоў

лексічныя

устойлівых спалучэнняў слоў

фразеалагічныя

утварэння слоў

словаўтваральныя

утварэння граматычных формаў

марфалагічныя

аб’яднання слоў у словазлучэнні і сказы

сінтаксічныя

напісання слоў

арфаграфічныя

пастаноўкі знакаў прыпынку

пунктуацыйныя

Нормы літаратурнай мовы фіксуюцца ў слоўніках і даведніках рознага тыпу.

Тлумачальныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх раскрываюцца значэнні слоў шляхам кароткага апісання або з дапамогай сінонімаў, прыводзяцца кантэкстуальныя ілюстрацыйныя прыклады. Акрамя гэтага, у тлумачальных слоўніках адначасова ўказваюцца месца націску ў слове, яго граматычныя ўласцівасці, асаблівасці правапісу, стылістычная прыналежнасць, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, а часам і паходжанне запазычанага слова.

Гістарычныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх тлумачыцца лексіка мінулых эпох.

Этымалагічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх вызначаецца паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і наступныя змены.

Слоўнікі іншамоўных слоў – гэта слоўнікі, у якіх тлумачацца значэнні запазычаных слоў з іншых моў, падаецца апісанне кожнага такога слова са значэннямі як у мове-першакрыніцы, так і ў сучаснай беларускай мове.

Тэрміналагічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх тлумачацца тэрміны пэўных галін навукі і тэхнікі.

Фразеалагічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады, даецца стылістычная афарбоўка і паходжанне.

Арфаграфічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх даецца правільнае напісанне слоў.

Арфаэпічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх фіксуюцца нормы маўлення і націску.

Марфемныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх прыводзяцца правілы дзялення слоў на часткі.

Таксама існуюць слоўнікі сінонімаў, антонімаў, паронімаў, этымалагічныя, анамастычныя і інш.

Рэкамендуемыя слоўнікі і даведнікі:

Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. Мн., 1987.

Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Кароткі слоўнік беларускай мовы. Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. Мн., 1994.

Беларуска-рускі слоўнік: У 2 т. Мн., 1988-1989.

Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Мн., 1999.

Грабчыкаў С.М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы. Мн., 1994.

Кароткі эканамічны слоўнік. Мн., 1993.

Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. Мн., 1993.

Краткий русско-белорусский словарь экономических и бухгалтерских терминов. Мн., 1994.

Лазоўскі У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы: канкрэтныя выпадкі ўжывання. Мн., 1994.

Маркетинг: Словарь-справочник. Мн., 1993.

Словарь-справочник по современной экономике: На пяти языках / М.В. Мишкевич, Л.И. Василевская, В.Н. Ермаков и др. Мн., 1996.

Русско-белорусский словарь: В 3 т. Мн., 2002.

Сорока В.А. и др. Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии. Беларуска-рускі слоўнік справаводчай і архіўнай тэрміналогіі / В.А. Сорока, Т.Н. Мальцева, А.В. Запартыко. Мн., 1997.

Рыночная экономика: Словарь-справочник. Мн., 1992.

Словарь менеджера. Мн., 1992.

Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Пад рэд. М.В. Бірылы. Мн., 1987.

Слоўнік эканамічных тэрмінаў. Мн., 1992.

Старычонак В.Дз. Слоўнік амонімаў беларускай мовы. Мн., 1991.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. Мн., 1977-1984.